• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    Неўзабаве настаў момант рашучых дзеянняў  1 верасня 1939 г. распачалася Другая сусветная вайна.
    Практычнае ажыццяўленне палітыкі генацыду ў дачыненні да яўрэйскага насельніцтва было ўскладзена на асобыя часткі СД, створаныя ў 1938 г..  айнзацгрупы (Einsatzgrupреп), ці «аператыўныя групы, атрады, фарміраванні». Спачатку айнзацгруп налічвалася пяць, пазней  шэсць. Да канца 1939г. іхпадзяліліна 15 айнзацкаманд (Einsatzkommando), кожная з якіх налічвала 100150 чалавек. Да іх была падключана асобая зондэркаманда (Sonderkommando). Пасля ўварвання ў СССР чатыры аператыўныя фарміраванні A, В, С, D  былі замацаваны за рознымі групамі армій, у аператыўным тыле якіх дзейнічалі. Натэрыторыі Беларусі і на маскоўскім напрамку дзейнічала аператыўная група В пад камандаваннем начальніка крымінальнай паліцыі А. Небе. 13 сакавіка 1941 г. Гімлеру (рэйхсфюрэру СС) былі дадзепы асобыя паўнамоцтвы на акупіраваных савецкіх
    1 Катастрофа в документах.  Нерусалпм, 1978.  С. 110.
    125
    тэрыторыях і яго часткі не падпарадкоўваліся армейскаму камандаванню.
    У верасні 1941 г. быў выдадзены афіцыйны загад з гэтай нагоды:
    «24 верасня 1941 года
    Змест: барацьба з варожымі элементамі
    Выяўленне і барацьба з варожымі элементамі (камуністы, яўрэі і інш.), якія не з’яўляюцца складовай часткай сіл, што супрацьстаяць вермахту, з’яўляецца абавязкам зондэркаманд паліцыі і СД, якія прымаюць усе неабходныя меры і нясуць адказнасць за іх выкананне. Забараняюцца самастойныя дзеянні асоб, якія належаць да складу арміі і ўдзел салдат у яўрэйскіх пагромах, якія здзяйсняюцца ўкраінскім насельніцтвам, роўна як назіранне і здыманне на плёнку зондэркаманд у момант іх дзеянняў.
    Аб гэтай забароне неабходна абвясціць усе часткі. Нясуць адказнасць за выкананне гэтай забароны асобы, якія адказныя за дысцыпліну ўсіх чыноў арміі. У выпадку парушэння неабходна праверыць, ці парушыла адпаведная асоба свой абавязак, і строга яе пакараць.
    Фон Рундштэт»1.
    6	чэрвеня 1941 г. быў выдадзены «Указ аб камісарах». У яго чацвёртым пункце айнзацгрупам і айнзацкамандам паліцыі бяспекі і СД асобна прадпісвалася забіваць яўрэяў, якія былі звязаны з партыйнымі і дзяржаўнымі структурамі2.
    3	пачаткам акупацыі на тэрыторыі Беларусі былі створаны новыя органы ўлады  мясцовыя і палявыя камендатуры. У іх асноўныя задачы ўваходзіла «ізаляцыя яўрэяў». Ужо першыя распараджэнні вярхоўнага камандуючага войскаў тылу групы армій «Цэнтр» прадпісвалі ўсеагульную рэгістрацыю яўрэяў, абавязковае выкарыстанне на адзенні жоўтай шасціканцовай зоркі; забаранялі яўрэям вітаць немцаў; уводзілі стварэнне гетаў, на чале якіх павінны былі стаяць «юдэнраты» (яўрэйскія саветы), абавязковую рэгіс
    1 Катастрофа в документах.  С. 310.
    2 Тамсама.  С. 301.
    126
    трацыю яўрэйскай маёмасці і прымусовую яе здачу і г. д. Яўрэям забаранялася выязджаць з мясцовасці ці мяняць месца жыхарства без дазволу гебіткамісара ці штадскамісара, карыстацца тратуарамі, грамадскім транспартам, аўтамабілямі, месцамі і ўстановамі адпачынку, наведваць любога тыпу школы. валодаць аўтамабілямі і радыёпрыёмнікамі, праводзіць кашэрны забой жывёлы1.
    Разледзім гэты працэс больш падрабязна.
    21 жніўня 1941 г. у Мінску камандуючы тылам групы армій «Цэнтр» генерал Макс фон Шэнкендорф выдаў адміністрацыйнагаспадарчае распараджэнне № 5, дзевяты пункт якога забараняў яўрэям пакідаць раён свайго жыхарства. Выключэнне складалі яўрэі, якія мелі пісьмовы дазвол ад мясцовай камендатуры. У тым жа пункце яўрэям забараняўся гандаль з мясцовым арыйскім насельніцтвам. Забарона гэтая не датычыла тых яўрэяў, якія працавалі па дазволе нямецкіх устаноў сумесназ камерцыйнымі і прамысловымі прадпрыемствамі2.
    У канцы ліпеня  пачатку жніўня 1941 г. у Беларусі з’явіліся гета. Яны былі створаны ў дастаткова буйных населеных пунктах, райцэнтрах і гарадах. У іх былі сагнаны сотні тысяч яўрэяў  як жыхароў Беларусі, так і Германіі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі і інш. Тэрыторыя гета звычайна абносілася калючым дротам, ахоўвалася войскамі; самавольны выхад паза межы гета пагражаў смерцю. Зняволеныя павінны былі насіць на вопратцы апазнавальныя знакі. Маркіроўцы падлягалі таксама яўрэйскія дамы, фасады якіх абазначаліся шасціканцовымі зоркамі, надпісам «Jude» ці вялікімі жоўтымі таблічкамі3.
    1 Нз днректнвы Г. Лозе, рейхскомнссара Остланда or 13 августа 1941 г. // Трагедня евреев Беларусн в 19411944 гг.: сб. матсрналов н документов.  Мннск: 1!зд. Я. Б. Дремач; Нзд. Э. С. Гальперпн. 1995. С. 5355.
    2НАРБ.Ф. 412.Воп. 1,Спр. 19,Арк. 120.
    3 Розенблат. Е. Холокост на Полесье. 19411944 годы / Е. Розенблат // ЗагароддзеЗ: матэрыялы навук.краязн. канф. «Палессе ў XX стагоддзі», Беласток, 14 чэрв. 2000 г.; уклад. і агул. рэд. Ф. Д. Клімчука, А. Энгелькінг, В. А Лабачэўскай.  Мінск: Тэхналогія, 2001. С. 195.
    127
    Колькасць гета вызначаецца даследчыкамі парознаму. Э. Іофе піша аб тым, што на тэрыторыі 153 населеных пунктаў Беларусі размяшчалася 163 гета1. У Мінскім гета было 100 тыс. чалавек, у двух брэсцкіх  34, у двух гродзенскіх 25, у Слонімскім  каля 30, у двух навагрудскіх  звыш 24, у двух бабруйскіх  20, у Віцебскім  каля 20, у Ваўкавыскім  больш за 10 тыс.2
    Як ужо ўпаміналася, на чале гета стаялі юдэнраты. Яны павінны былі рабіць поўны перапіс насельніцтва, неслі адказнасць за этапіраванне і далейшае размяшчэнне яўрэяў. Усе яўрэі павінны былі падпарадкоўвацца савету, на які ўскладалася задача выканання распараджэнняў немцаў. На тэрыторыі Заходняй Беларусі юдэнраты мелі разгалінаваную структуру, што дазваляла ажыццяўляць кантроль за ўсімі бакамі жыцця насельніцтва. Напрыклад, Пінскі юдэнрат меў дзесяць аддзелаў: працы, адміністрацыйнагаспадарчы, фінансавы, юрыдычны, сацыяльнай апекі, статыстыкі і рэгістрацыі, агранамічны, грамадзянскага стану, пахавальнае бюро, арбітражную камісію3.
    3 1 да 15 жніўня 1941 г, (тэрмін, устаноўлены новымі ўладамі) пінскі юдэнрат праводзіў рэгістрацыю насельніцтва. 3 15 да 30 жніўня была праведзена рэгістрацыя арыйскага (неяўрэйскага) насельніцтва. He падлягалі рэгістрацыі дзеці да 16 гадоў. Дадзеныя аб іх упісваліся ў дакументы бацькоў. У выніку рэгістрацыі ўлады здолелі не толькі аказаць дысцыплінарнае ўздзеянне на насельніцтва, але і атрымаць звесткі аб працоўным і прафесійным патэнцыяле яўрэяў.
    У верасні 1941 г. у Пінску яўрэям сталі выдаваць асобыя пасведчанні са спецыяльным чырвоным штампам на вокладцы «Jude».
    Да снежня 1941 г. на тэрыторыі Генеральнай акругі ВалыньПадолія Рэйхскамісарыята «Украіна» рэгістрацыя
    1 Ноффе. Э. Г. Страннцы нстормн евреев Беларусн. С. 116.
    2Тамсама. С. 118.
    3 Розенблат, Е. Холокост на Полесье. 19411944 годы.  С. 194.
    128
    яўрэйскага насельніцтва была скончана. Пры гэтым вызначэнне нацыянальнасці вялося паводле этнічнай прыкметы, а не паводле веравызнання1.
    Толькі ў Слоніме і акрузе, па звестках саміх немцаў, на пачатку вайны было 25 тыс. яўрэяў (16 тыс. у самім горадзе). На стварэнне гета было недастаткова магчымасцей, бо, як адзначаў гебітскамісар Эрэн, «не хапала ні калючага дроту, ні аховы». У яго справаздачы падрабязна апісваецца ўвесь працэс паступовага знішчэння яўрэяў. Спачатку былі праведзены канфіскацыі яўрэйскай маёмасці, якая была перададзена ў нямецкія ўстановы, як у дадзенай акрузе, так «была аказана дапамога і іншым акругам». Прадметы, не прыдатныя для нямецкай арміі. аддалі для продажу мясцовым жыхарам. Германскія ўлады правялі ўлік яўрэяў паводле ўзросту і прафесіі. Былі адабраны ўсе рамеснікі і кваліфікаваныя рабочыя, якім выдалі спецыяльнае пасведчанне і размясцілі па кватэрах. 13 лістапада 1941 г. у горадзе была праведзена акцыя, якая «вызваліла... ад лішніх ратоў». У Слоніме засталося 7 тыс. яўрэяў, якія былі далучаны да працы. У сувязі з тым, што «вермахт не падрыхтаваны да правядзення акцый на тэрыторыі раёна», Эрэн абяцаў сканцэнтраваць усіх яўрэяў акругі ў двух ці трох райцэнтрах. Пры гэтым яны павінны былі знаходзіцца толькі ў рабочых калонах. Гебітскамісар такім чынам спадзяваўся «да канца вынішчыць забаронены гандаль і дапамогу яўрэяў партызанам». Акрамя гэтага, ён выказваў наступныя спадзяванні: «У маіх рамесных вучылішчах я прымушу яўрэйскіх спецыялістаў навучаць свайму майстэрству кемлівых вучняў, каб затым можна было ў гэтых прафесіях абысціся без яўрэяў і ліквідаваць апошніх»2.
    1 Розенблат, Е. С. Полнтнка оккупацнонных властей по созданню органов еврейского самоуправленпя н регпстрацші населення на террнторнн Западной Беларусп (19411942 гг.)/Е. С. Розенблат // Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёна Беларусі: матэрыялы міжнар канф.. Брэст, 2324 крас. 1998 г.: у 2 ч.  Брэст: Выдва С. Лаўрова, 1998.  4. II.  С. 206.
    2 Мз отчета гебнтскомпсара Эррсна об унпчтоженнп евреев Слоннма // Трагсдня евреев Беларусн в 19411944 гг.  С. 87.
    129
    Паводле дадзеных галоўнага аддзела Шэканомікі, у Генеральнай акрузе Беларусь на 31 снежня 1941 г. налічвалася прыкладна 29 600 працаздольных яўрэяў. 28 кастрычніка 1941 г. камісар Мінска Янецке выдаў распараджэнне аб іх працавыкарыстанні. Згодна з дакументам, адказнасць за гэта нёс юдэнрат. Ён атрымліваў звесткі аб запатрабаванай колькасці работнікаў ад біржаў працы. На тэрмін працы на прадпрыемстве яўрэямспецыялістам выдавалася спецыяльнае пасведчанне. Адначасова яно служыла пропускам, па якім яўрэй мог пакінуць гета. Пасля заканчэння тэрміну дзеяння пасведчання яго трэба было вярнуць на біржу працы. Простарабочыя маглі пакідаць тэрыторыю reTa толькі ў складзе калоны такіх жа рабочых. Калону фарміраваў юдэнрат. Начальнік калоны па пісьмовай заяўцы ад біржы працы дастаўляў калону на прадпрыемства. Кіраўнік прадпрыемства павінен быў адзначыць прыбыццё і колькасць рабочых. Затым заяўка вярталася на біржу працы.
    Гэтае ж распараджэнне акрэсліла пытанні аплаты працы яўрэяў. Праца рамеснікаў і спецыялістаў аплачвалася таксама, як і праца беларусаў за вылікам 20% ад агульнай тарыфнай стаўкі на асобы рахунак. Сам яўрэйскі спецыяліст мог атрымаць наяўнымі толькі 30% валавога заробку. Астатнія 50% паступалі ў гарадскую казну, якая на гэтыя грошы забяспечвала харчаваннем гета. Лішкі сумы залічваліся на асобы «аднаўленчы рахунак».