• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    1 Калнннн, В. 14. Загадка балтіійскнх цыган...  С. 97.
    2Тамсама.
    ’Трагедня евреев Белорусснн в 19411944 гг. С. 71.
    4 Калнннн, В. 14. Загадка балтнйскнх цыган...  С. 9697.
    5 Kenrick, D. Die Zigcuner. Verkannt, Verachtet, Verfolgt/D. Kenrick, G. Puxon, T. Ztllch.  Hannover, 1980.  S. 105.
    147
    Дакументы захавалі паведамленні аб знііпчэнні цыганоў у Ляхавіцкім і Глыбоцкім раёнах, Гарадзішчы1.
    Па звестках В. Калініна, на тэрыторыі цэнтральнай і заходняй Беларусі цыганы ў сваёй большасці ўтрымліваліся ў канцэнтрацыйных лагерах у Брэсце (на 800 чалавек) і Уздзе (на 260 чалавек)2.
    28 жніўня 1942 г. начальнік жандармерыі Нясвіжа ў рапарце на імя акруговага начальніка жандармерыі ў Баранавічах распавядаў аб вынішчэнні «банды цыганоў» з васьмі чалавек. Яе выкрыў паліцэйскі патруль з мястэчка Сноў каля в. Петухоўшчына. У «банду» ўваходзілі мужчына, дзве жанчыны і пяцёра дзяцей ва ўзросце ад двух месяцаў да 12 гадоў. Яны жылі ў шалашы. Цыганы паходзілі з Друі, а накіроўваліся ў Варшаву. Усіх іх прывезлі ў Сноў, дзе ўвечары расстралялі’. У ліпені 1942 г. 60 цыганоў былі расстраляны ў Клецку, а ў жніўні сям’я цыганоў з шасці чалавек  пад Ляхавічамі4. Пад Мазыром у маічэрвені 1942 г. украінскія карнікі знішчылі некалькі груп цыганоў. Захаваліся сведчанні аб тым, што ў снежні гэтага ж года ў лясах пад Хойнікамі ўкраінскія карнікі высачылі 12 цыганскіх сем’яў. Людзей прывезлі ў горад, прымусілі танцаваць і граць на музычных інструментах. Пасля гэтага апошніх на вачах у мірных жыхароў расстралялі3. У лістападзе 1942 г. у Міхноўскім лесе каля п. Калдычава быў расстраляпы цыганскі табар, у якім знаходзілася каля 200 чалавек6.
    Цыганы былі аднесены да памочнікаў партызан і станавіліся ахвярамі карных антыпартызанскіх аперацый. Напрыклад, падчас аперацыі «Hamburg», якая праводзілася
    1 Gerlach, Ch. Kalkulierte Morde...  S. 1065; Трагедня евреев Белорусснн в 1941 1944 гг.С. 117.
    2 Калшшн, В. й. Загадка балтнйсклх цыган...  С. 97.
    ’Тамсама. С. 98.
    4 Einsatz im «Reichskommissariat Ostland»: Dokumente zum Vdlkermord im Baltikum und in WciBruBland 19411944 / W. Benz, K. Kwiet; hrsg. von J. Matthaus. Berlin, 1998.  S. 253f.
    5Калнннн, B. M. Загадка балтнйскнх цыган... C. 98.
    6 Артсмчпк, H. Под Бараповнчамн открыт памятннк цыганам / Н. Артсмчнк // Комсомольская правда в Белоруссші.  2004. — 7 нюля.
    148
    ў студзені 1942 г., у раёне Слоніма былі затрыманы 30 цыганоў з вялікай колькасцю прыпасаў1. Увосень 1943 г. у раёне Барысава расстраляны 100 цыганоў2.
    Вынішчэнне цыганоў праводзілася і на тэрыторыі Беларусі, якая знаходзілася ў вобласці армейскага тылу. Згодна з загадам № 25 палявой камендатуры 528 (г. Рагачоў) ад 8 кастрычніка 1941 г., усе цыганы падлягалі арышту і перадачы паліцыі бяспекі і СД3. У кастрычніку 1941 г. былі расстраляны 50 магілёўскіх цыганоў, у студзені 1941 г.  цыганы з Мар’інай Горкі4. У снежні 1941 г. у час карнай аперацыі ў ваколіцах Магілёва і ў самім горадзе былі затрыманы 1356 чалавек. Сярод іх  «качэўнікі, якія не мелі дакументаў». Колькасць апошніх склала 135 чалавек. 3 іх 127 асоб былі расстраляны на месцы5.
    У тылавых раёнах армейскіх груповак «Цэнтр» і «Поўнач» дзейнічалі інструкцыі, адпаведна з якімі цыганоў, што на працягу як мінімум двух гадоў вялі аселы лад жыцця. не чапалі, аднак за імі ажыццяўлялася назіранне; цыганывандроўнікі перадаваліся айнзацгрупам6. У красавіку 1942 г. спецкаманда № 9 расстраляла групу з 20 цыганоў пад Віцебскам. А за два тыдні верасня 1942 г. падчас карнай аперацыі ў раёне МагілёўРагачоў фашысты расстралялі 247 цыганоў. У гэтым жа годзе каля Пастаў сумесны карны атрад немцаў і літоўскай паліцыі расстраляў 28 цыганскіх сем’яў7.
    На думку В. Калініна, за гады Вялікай Айчыннай вайны ў выніку карных акцый акупантаў, а таксама на франтах загінула каля 40% цыганскага насельніцтва Беларусі8. Спасылаючыся на існуючыя дакументы, X. Герлах лічыць, што нямецкія акупанты забілі не менш як 3000 цыганоў9.
    1 Gerlach, Ch. Kalkulicrte Morde...  S. 902.
    2Тамсама.S. 1065.
    3Тамсама,— S. 1063.
    4 Тамсама.  S. 1064.
    5Калнннн, B. H. Загадка балтпйскнх цыган ...C. 98.
    6Gerlach, Ch. Kalkulierte Morde... S. 1064
    7 Калнннн, B. Й. Загадка бал пійскнх цыган..  C. 98
    ’Тамсама. C. 100.
    ’Gerlach, Ch. Kalkulierte Morde... S. 1066.
    149
    8.2.	Татары
    Свае асаблівасці мела палітыка акупацыйных улад адносна татараў. Як і ўсё насельніцтва Беларусі, татары перанеслі ўсе нягоды і выпрабаванні, якія прынесла вайна. Разам з тым яны імкнуліся захаваць сваю самабытнасць і культуру. Аб гэтым сведчаць архіўныя дакументы.
    Татары не заставаліся паза ўвагай акупацыйных улад. Спачатку ў верасні, а потым у лістападзе 1941 г. генеральны камісар Беларусі аддаў распараджэнне ўсім абласным камісарам аб прадастаўленні звестак аб колькасці татараў, а таксама асобах мусульманскага веравызнання, «да якіх павінны быць прылічаны таксама і татары», і «што пра іх вядома»1, а ў лютым 1942 г. усім абласным камісарам быў разасланы запыт рэйхскамісара аб прадастаўленні падрабязных звестак пра татараў. Апошні запыт быў накіраваны на вывучэнне настрояў татарскага насельніцтва, вызначэнне яго лаяльнасці да акупацыйных улад з мэтай прагназавання магчымасці ў будучым выкарыстання татараў у ваеннапалітычных і эканамічных інтарэсах2. Звссткі павінны былі ўтрымліваць наступную інфармацыю.
    «1. Колькасць (калі яны жывуць ў невялікім раёне і нешматлікіх мясцовасцях, кампактна і замкнута, назву мясцовасці і імёны мусульманскага насельніцтва).
    2.	Народнасць (напрыклад, татары, туркі).
    3.	Колькасць мячэцей.
    4.	Класіфікацыя і склад абшчыны (напрыклад, муфцій імамы  праўленне, хто зацвярджае імама. хто муфція?).
    5.	Дзяржаўнае фінансаванне перад і ў час бальшавіцкай улады.
    6.	Сувязі з замежнымі магаметанскімі краінамі (напрыклад, Турцыяй, Егіптам, Індыяй), вялікім муфціем Іерусаліма.
    7.	Ці маюць мясцовыя абшчыны вышэйстаячыя духоўныя інстанцыі за мяжою?
    1 НАРБ.  Ф. 370.  Bon. 1.  Спр. 386.  Арк. 12.
    2 Тамсама.  Ф. 385.  Воп. 2.  Спр. 5.  Арк. 60.
    150
    8.	Ці жадае татарская частка мусульманскага насельніцтва пасля вайны заставацца на тым жа месцы, што і цяпер, ці імкнецца перасяліцца ў Сярэднюю Азію?»1
    Вынікі данясенняў даюць магчымасць аднаўлення статыстычных звестак аб колькасці татараў у асобных абласцях Беларусі на канец 1941 пачатак 1942 г.
    Паводле атрыманых паведамленняў на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь пражывалі 4149 татараў. Пры гэтым не былі падлічаны татары Лідскай, Вілейскай, Навагрудскай і Баранавіцкай акруг па прычыне адсутнасці звестак з месцаў.
    Па выніках архіўных пошукаў нам удалося ўдакладніць звесткі. Татары па абласцях размяркоўваліся наступным чынам (гл. табліцу)2:
    Колькасць татараў на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь на канец 1941  вясну 1942 г.
    Тэрыторыя	Колькасць татараў
    Мінск (горад)	1172
    Мінск (вобласць)	1048
    Слуцк	76
    Барысаў	44
    Глыбокае	840
    Слонім	380
    Навагрудак	583
    Ганцавічы	6
    Вілейка3	463
    Баранавічы4	668
    Ліда (на 09.12.1941)5	509
    Усяго	5789
    1 НАРБ,  Ф. 370.  Bon. 1.  Спр. 386.  Арк. 4.
    2 Тамсама.  Арк. 29.
    1 Тамсама.  Спр. 425.  Арк. 6.
    4 Тамсама.  Спр. 386.  Арк. 27.
    5Тамсама.  Арк 14.
    151
    Як можна заўважыць, найболыпая колькасць татараў прыпадае на Мінск і акругу. Татарскае насельніцтва кампактна пражывала ў розных рэгіёнах Беларусі: на поўначы  у Глыбокім і Вілейцы, на захадзе  у Навагрудку і Лідзе, на гюўдні  у Баранавічах. Цікава, што на ўсходніх тэрыторыях Беларусі (землях Савецкай Беларусі да 1939 г.) татараў было нашмат меней (Слуцк, Барысаў).
    Як жа складвалася рэлігійнае жыццё гэтай супольнасці ва ўмовах акупацыі? Паводле архіўных звестак, у 1942 г. мусульманскія мячэці былі ў Мінску, Слоніме, Глыбокім, Докшыцах, Відзах. Асобнае татарскае пасяленне ў Смілавічах выказала жаданне пабудаваць мячэць. Існаваўшая раней у Слуцку мячэць была разбурана бальшавікамі. Там, дзе не было мячэцей, богаслужэнне праводзілася ў так званых малельнях. «Для веруючых, якія па прычыне вялікіх адлегласцей не могуць дабрацца да гэтых мясцовасцей (дзе былі мячэці ці малельні.  Д. К\ богаслужэнне праводзіцца на кватэры часова прызначанага святара»1. Кіраўнікамі абшчын усюды былі муфціі. У асобных мясцовасцях, такіх як Глыбокае, Слонім, Слуцк, былі святары (імамы). Вышэйстаячай духоўнай інстанцыяй «раней, у польскія часы, быў муфцій у Вільнюсе»2, які падпарадкоўваўся галаве мусульманскага свету вялікаму муфцію Іерусаліма3. Усе мусульмане, якія пражывалі да 1939 г. па тэрыторыі БССР, былі падпарадкаваны таўрскамусульманскаму духоўнаму ўпраўленню (муфцію) Крыма (Сімферопаля), «таму што мясцовыя мусульмане з’яўляюцца патомкамі крымскататарскага насельніцтва»4.
    У дакуменце адзначаўся той факт, што «пры цары ўсе мусульмане карысталіся абаронай дзяржаўных законаў і былі ўраўняны ў праве несці дзяржаўную службу з прыхільнікамі праваслаўя»5, што «аб дзяржаўных дапамогах ад бальша
    1 НАРБ.  Ф. 370.  Bon. 1.  Спр. 386.  Арк. 20.
    2 Тамсама.  Арк. 29.
    3 Тамсама.  Арк. 26.
    4 Тамсама.  Арк. 25.
    5 Тамсама.  Арк. 28.
    152
    віцкіх часоў да сённяшняй пары нічога не ўдалося даведацца. У часы бальшавіцкай акупацыі не толькі не было ніякіх дзяржаўных дапамог, але мусульмане пераследаваліся і іх мячэці часткова зраўноўваліся з зямлёй, часткова  як гэта было ў Мінску  былі ператвораны ў шакаладную і іншыя фабрыкі»1. У польскія часы імамы атрымлівалі «ў залежнасці ад велічыні сваёй зямлі ў розных мясцовасцях ад 40 да 100 злотых у месяц. Муэдзін  ад 20 да 30 злотых у месяц»2.
    Мы даведваемся аб тым, што ў час вайны сувязей мусульман Беларусі з замежнымі мусульманскімі ўстановамі не існавала, як і не было вышэйстаячых духоўных інстанцый за мяжой. Устанаўліваліся толькі асобныя асабістыя кантакты паміж магаметанамі Мінска і Вільнюса. Імам мусульманскай абшчыны павінен быў прадстаўляцца генеральнаму камісару і звяртацца па зацвярджэнне.
    Паводле звестак, што паступілі ад абласных камісараў, «татары выказваюць настойлівае жаданне заставацца на месцах сваіх даўніх пасяленняў і ацэньваюць патрабаванне перасяліцца ў Сярэднюю Азію як жудаснае і дзёрзкае». У дакуменце далей звяртаецца ўвага на наступнае: «Таму што большая частка татараў размаўляе толькі паруску, польску ці беларуску. ужо па моўных прычынах не трэба чакаць празмернага перасялення»3.