• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    1 Трагедня евреев Беларусп в 19411944 гг. С. 8384.
    135
    Я лічу, што пройдзе яшчэ нямала часу, перад тым як мы вернем страчаны давер насельніцтва»1.
    Нягледзячы на вялікі імпэт з боку акупантаў, працэс ліквідацыі яўрэяў меў цяжкасці. Яны адзначаліся ў справаздачы аператыўнай групы 4 «А» паліцыі бяспекі і СД за перыяд з 16 кастрычніка 1941 г. да 31 студзеня 1942 г.: «Пытанне рашучай і поўнай ліквідацыі яўрэяў на тэрыторыі Беларусі пасля прыходу немцаў натыкаецца на вядомыя цяжкасці. Якраз тут яўрэі складаюць празмерна высокі працэнт спецыялістаў, якія ў гэтай галіне, у сувязі з адсутнасцю іншых рэзерваў, з’яўляюцца неабходнымі». Сярод іншых перашкод называюцца моцныя маразы, «якія вельмі перашкаджалі правядзенню масавых экзекуцый». Сваю ролю адыгрывала вялікая тэрытарыяльная раскіданасць яўрэяў, дрэнны стан дарог, недахоп аўтатранспарту, бензіну, недастатковасць сіл паліцыі бяспекі і СД. Аўтары справаздачы заўважаюць, што «камандзіру паліцыі па Беларусі, нягледзячы на цяжкае становішча, дадзены ўказанні  як мага хутчэй ліквідаваць яўрэйскае пытанне. Усё ж для гэтага спатрэбіцца каля двух месяцаў у залежнасці ад надвор я» .
    На заходніх тэрыторыях Беларусі працэс знішчэння быў больш працяглым. Яшчэ ў канцы 1942 г. тут пражывалі 30 тыс. яўрэяў3.
    Адным са складнікаў палітыкі генацыду было сістэматычнае рабаванне яўрэяў. Метады яго правядзення былі разнастайныя: кантрыбуцыі (прымусовыя грашовыя і натуральныя паборы), штрафы, сістэма падаткаабкладання, канфіскацыі. Камісар Мінскай акругі Кайзер 17 кастрычніка 1941 г. выдаў наступны загад:
    «Яўрэйскія саветы павінны здаць наступны падатак:
    1.	Грошы дадзенай дзяржавы і замежных дзяржаў.
    ' Трагедня евреев Беларусн в 1941—1944 гг. — С. 8384.
    2 Нюрнбергскніі процесс: сб. матерналов.  М., 1954.  Т. 1.  С. 849.
    3 Рейн, Л. Отношенне белорусского населення к евреям во время Катастрофы 19411944 гг. // Еврен Беларусн: йсторня н культура: сб. науч. тр.; сост.ред. Н. Гераснмова.  Мннск: Четыре четвертн, 2001.  Вып. VI.  С. 183.
    136
    2.	Каштоўныя паперы, акцыі, абавязацельствы пазыкі і інш.
    3.	Каштоўныя рэчы і ўпрыгожанні.
    4.	Тэлефоны і радыёапараты.
    5.	Мэблю. вопратку, бялізну.
    Пакідаецца:
    а)	Неабходная для жыцця частка хатніх рэчаў (неабходная мэбля, адзенне і адна змена бялізны).
    б)	Грошы ў звычайных памерах для падтрымкі жыцця. Яўрэі абавязаны паведамляць адпаведна прыкладаемай форме аб маёмасці коштам меней за 50 рэйхсмарак»'.
    Акупацыйныя ўлады ўжо з першых месяцаў вайны выкарыстоўвалі яўрэяў на прымусовых працах. У сярэдзіне ліпеня 1941 г. ваеннае ўпраўленне Палявой камендатуры Мінскага раёна разаслала наступнае ўказанне бургамістрам гарадоў свайго падпарадкавання:
    «п. 21. Яўрэі ва ўросце ад 14 да 60 гадоў і жанчыны ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў, якія пражываюць на занятай рускай тэрыторыі, падлягаюць залічэнню на прымусовыя працы [...] Яўрэі для гэтай мэты пасля перапісу падзяляюцца на прымусовыя рабочыя аддзяленні [...]
    г)	Усім працаздольным яўрэям строга забараняецца без пісьмовага дазволу палявой ці мясцовай камендатуры прадаваць. закладаць ці перадаваць іншай асобе рамесныя прылады. якія ім належаць.
    д)	Наяўную аплату яны не атрымліваюць, ім можна выдаваць харчаванне, калі яўрэй не зарабляе ў іншым месцы»2.
    Асобнай крыніцай даходу нацыстаў была маёмасць яўрэяў. 3 першых дзён вайны яе зборам займаліся зондэркаманды Альфрэда Розенберга, а таксама салдаты і афіцэры вермахта, паліцэйскія, служачыя розных ведамстваў, цывільная адміністрацыя. Улік і канфіскацыя рухомай яўрэйскай маёмасці ў асобных абласцях праводзіліся адпаведна «Папярэднім дырэктывам аб адносінах да яўрэяў у вобласці
    1ДАМВ — Ф. 623 — Воп. 2. — Спр. І.Арк. 155.
    2 Тамсама. — Арк. 183.
    137
    Рэйхскамісарыята «Остланд», выдадзеным Г. Лозэ 9 жніўня 1941 г. генеральным камісарам Эстоніі, Латвіі, Літвы і Беларусі з просьбаю пазбягаць іх апавяшчэння і даводзіць да ведама яўрэйскіх саветаў вусна1. 19 мая 1942 г. рэйхскамісар «Остланда» выдаў дырэктыву аб уліку і выкарыстанні рухомай маёмасці, канфіскаванай у яўрэяў. Дакумент ускладаў вырашэнне пытанняў па ўліку, кіраванні і выкарыстанні рухомай яўрэйскай масмасці на абласных камісараў. Уся маёмасць павінна была папярэдне ацэньвацца і затым рэалізоўвацца шляхам продажу. Прыдатныя для абсталявання кватэр і ўстаноў рэчы прадаваліся ці здаваліся ў часовае карыстанне праз жыллёвае ўпраўленне2.
    He можа не выклікаць абурэння цынізм распараджэння рэйхскамісара «Остланда» генеральным камісарам па пытанні выдачы часткі канфіскаванай маёмасці «для падтрымкі працаздольнасці яўрэяў» ад 25 верасня 1942 г. Пры гэтым звяртаецца ўвага на тое, «каб былі пакінуты для гэтай мэты і выдадзены яўрэям толькі малакаштоўныя рэчы і толькі ў такім памеры, які быў да канфіскацыі. Прадпрынятая мера павінна папярэдзіць зрыў працаздольнасці яўрэяў зза нсдастатковага іх рэчавага забеспячэння»3.
    20 студзеня 1942 г. адбылася Ванзейская канферэнцыя, якая стала найважнейшай вяхой у гісторыі вынішчэння яўрэяў. Яс тэма: «Канчатковае рашэнне яўрэйскага пытання». На ёй было адзначана, што ў працэс канчатковага рашэння яўрэйскага пытання ў Еўропе ўключаюцца каля 11 млн яўрэяў. Сярод іх з Беларусі (з Беластоцкай акругай) было 446 484 чалавекі. Пры гэтым адзначалася, што ў лік яўрэяў уваходзяць толькі яўрэі па рэлігіі: яўрэі ж адпаведна расавым крытэрыям уключаны не поўнасцю4. На канферэнцыі былі разгледжаны пытанні практычнага ажыццяўлення «канчатковага рашэння»  ад стэрылізацыі да адпраўкі ў гета і фізічнага вынішчэння.
    1 НАРБ.  Ф. 378.  Bon. 1.  Спр. 698.  Арк. 711.
    Ламсама.  Ф. 370....Bon. 1. Спр. 468. Арк. 18.
    3 Тамсама.  Спр. 634.  Арк. 11.
    4 Катастрофа в документах.  С. 198208.
    138
    Пасля канферэнцыі дзеянні выканаўцаў сталі ўзгодненымі, атрымалі новы штуршок. 19421943 гг. былі кульмінацыйнымі ў працэсе вынішчэння. 3 канца студзеня 1942 і да восені 1943 г. працягваўся другі этап знішчэння яўрэйскага насельніцтва. 29 студзеня 1942 г. на нарадзе кіраўнікоў аддзелаў у Мінску было прынята рашэнне аб правядзенні новай хвалі акцый па ліквідацыі яўрэйскага насельніцтва ў Генеральнай акрузе Беларусь'.
    У пачатку сакавіка 1942 г. пачаліся першыя буйныя акцыі па знішчэнні яўрэяў. На працягу двух месяцаў іх загінула ад 2300 да 3400 чалавек у Баранавіцкім гета, 600 у Івацэвічах, 860  у Радашковічах. 2653  у Докшыцах. 5670  у Лідзе, ад 2500 да 3000  у Іўі і г. д.2
    Метады правядзення акцый па знішчэнні яўрэяў апісаны шмат у якіх дакументах. 13 сакавіка 1942 г. такая акцыя прайшла ў Мінску і Койданаве. Для захавання ў таямніцы сапраўдных намераў юдэнрату было паведамлена, што 5000 яўрэяў будуць «пераселены». Савет павінен быў адабраць неабходную колькасць людзей. 3 сабой кожнаму дазвалялася ўзяць не больш за 5 кг багажу. Неабходная колькасць была сабрана сілай, бо юдэнрат не прадставіў ніводнагачалавека. Людзейадправіліна станцыюМінскТаварны, дзе іх пагрузілі ў вагоны і адвезлі ў Койданава. Для акцыі паблізу Койданава былі падрыхтаваны траншэі. Спачатку яўрэяў выгрузілі з вагонаў. затым падзялілі на невялікія групы, і пад аховаю літоўцаў прывялі да траншэй. Людзям загадалі зняць паліто і верхняе адзенне, як цынічна заўважаюць аўтары дакумента, «для аблягчэння стральбы». Далейшае апісанне не можа не выклікаць жаху: «Затым яўрэям было загадана ісці ўздоўж траншэй, каля якіх стаялі стралкі, узброеныя пісталетамі. Каманда стралкоў налічвала 1020 чалавек. Кожны стралок перыядычна выбіраў сабе ахвяру  пры гэтым ён загадваў чалавеку спыніцца ці
    1 Рус, Г. СД у Баранавічах (19411943) у кантэксце акупацыйнага рэжыму / Г Рус // Беларус. гіст. агляд.  Чэрвень 1998.  Т. 5, сш. 1 (8).  С. 83.
    2 Тамсама.  С. 322; Ноффе, Э. Г. Страннцы псторнн евреев Беларусп.  С. 131.
    139
    спыняў яго рукой. Калі ахвяра знаходзілася ў зручнай пазіцыі, салдат страляў ёй у карак. Калі пасля выстралу чалавек не падаў у траншэю, яго піхалі ці ўкідвалі ў яе. Траншэі былі настолькі шырокія, доўгія і глыбокія, што маглі змясціць прынамсі шмат соцень трупаў». За адзін дзень нацысты не здолелі расстраляць усіх. Таму экзекуцыю працягнулі 3 сакавіка. Усяго былі забіты 3412 чалавек’.
    Для больш хуткага знішчэння яўрэяў увесну 1942 г. пачалі выкарыстоўвацца газавыя аўтамашыны  «душагубкі». Меркавалася, што людзі будуць у іх паміраць шляхам уздзеяння ўсыпляючых смяротных газаў. Аднак часта здаралася, што яны гінулі ў цяжкіх пакутах ад уздзеяння выхлапных газаў аўтамашыны .
    Адпаведна справаздачы гаўляйтара В. Кубэ рэйхскамісару «Остланда» Г. Лозэ ў Генеральнай акрузе Беларусь з другой паловы мая да канца 1942 г. былі ліквідаваны каля 55 тыс. чалавек яўрэйскай нацыянальнасці. Начальнік паліцыі бяспекі і СД у Беларусі оберштурмфюрэр Штраўх у красавіку 1942 г. на адной з сакрэтных нарад заявіў, што на тэрыторыі генеральнай акругі па прыблізных падліках са 150 тыс. яўрэяў ліквідавана 130 тыс.3
    У гэты ж перыяд прайшлі акцыі на беларускіх землях Генеральнай акругі ВалыньПадолія і акругі Беласток.
    Адметным для гэтага перыяду з’яўляецца ліквідацыя малых гета і правядзенне знішчальных мерапрыемстваў у сельскай мясцовасці. Патрэба ў рабочай сіле для выканання ваенных заказаў вермахта не дазваляла праводзіць ліквідацыю вялікіх гета ў буйных гарадах.
    Знішчэнне яўрэяў улетку 1942 г. набыло значна большыя памеры. У сваёй справаздачы рэйхскамісару «Остланда» Г. Лозэ ад 31 ліпеня 1942 г. генеральны камісар Беларусі В. Кубэ пісаў: «У Беларусі ліквідавана за апошнія
    1	Акцня в Мннске н Койданове 13 марта 1942 г. // Трагедня евреев Беларусн в 1941  1944 гг.  С. 8890.
    2	Нз отчета унтерштурмфюрера СС доктора Беккера о состояннн газовых автомашнн // Трагедня евресв Беларусн в 19411944 гг.  С. 9091.
    3	Трагедня евреев Беларусп в 19411944 гг.  С. 24.
    140
    10 тыдняў 55 000 яўрэяў. На тэрыторыі Мінскага раёна яўрэі былі поўнасцю ліквідаваны, але гэта не прывяло да страт у працоўнай сіле. У пераважна польскім раёне Ліды было ліквідавана 16 000 яўрэяў, Слоніме  8000 і г. д. [...] У самім Мінску 2829 ліпеня было ліквідавана каля 10 000 яўрэяў. 3 іх каля 6500 складалі рускія яўрэі  у асноўным старыя, жанчыны і дзеці, а таксама непрацаздольныя яўрэі з Вены, Брно, Брэмена і Берліна, якія былі адпраўлены ў Мінск у лістападзе мінулага года загадам фюрэра. [. • •] У Баранавічах, у самім горадзе, яшчэ застаецца 10 000 яўрэяў, з якіх 9000 будуць ліквідаваны ў наступным месяцы. У горадзе Мінску яшчэ застаецца каля 2600 яўрэяў з Германіі і, акрамя іх,  усе 6000 рускіх яўрэяў і яўрэек, якія падчас акцыі былі заняты на розных работах вермахта. [...] Пасля запланаваных акцый у Мінску застанецца 8600 яўрэяў і каля 7000 яўряэў у 10 іншых раёнах, уключаючы свабодны ад яўрэяў Мінскі раён»1.