• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    На тэрыторыі Беларусі, якая знаходзілася пад кантролем ваеннага камандавання, не толькі выдаваліся газеты на рускай мове, але і дзейнічалі ў большасці сваёй рускія тэатры, рускія школы, праходзілі гастролі ансамбляў рускай песні і танца, а ў кінатэатрах ішлі нямецкія фільмы з субцітрамі на рускай мове. Віцебская газета «Новый путь» 20 сакавіка 1942 г. паведамляла сваім чытачам аб тым, што «с сегодняшнего номера 20го наша газета выходнт только на русском языке. Для нашнх белорусскнх чнтателей мы будем нздавать каждую неделю особый лнсток на белорусском языке, который будет нанбольшее внмманне уделять вопросам нацнональной белорусской культуры. Для нашнх деревенскнх чнтателей, крестьян н крестьянок, мы начннаем нздавать однн раз в неделю «Лнсток сельского хозянна». В этом лнстке будут печататься статьн, которые будут помогать всем сельскнм хозяевам осушествлять новый русскнй земельный порядок. установленный теперь Германскмм Правнтельством»3.
    Акупацыйныя ўлады разумелі, што на канкрэтнай тэрыторыі пражывае менавіта беларускі народ, аднаку цэлым разглядалі дадзеную тэрыторыю як рускую. Аб тым. што ўлады арыентаваліся ў этнічнай сітуацыі, сведчаць апублікаваныя ў прэсе лічбы аб колькасці насельніцтва г. Віцебска ў 1942 г.: «Адпаведна статыстычным звесткам, на 1га мая г. г. у горадзе пражывае: усяго насельніцтва  40.788 ч. [...]. Па нацыянальным складзе насельніцтва горада размяркоўваецца наступным чынам: беларусаў  33.978; рускіх 
    1 Новый путь (Бобруйск).  1943.  11 сент.  С. 4
    2 Тамсама.  1944.  20 мая.  С. 2.
    3 Новый путь (Внтебск).  1942.  20 марта.  С. 4.
    119
    3.368; палякаў 1.059; украінцаў  446; немцаў 196; інш. 741»'. Як бачым, рускія складалі толькі 9,9% насельніцтва горада. Пры гэтым уся прапагандысцкая кампанія вялася на рускай мове. Руская мова вывучалася ў школах. У Беларускім народным доме, які быў адкрыты ў Віцебску 1 кастрычніка 1941 г., у праграме побач з беларускай музыкай (харавыя, сольныя і танцавальныя выступленні) пастаянна гучалі канцэрты з твораў Моцарта, Глінкі, Чайкоўскага2. Гарадская бібліятэка ў Бабруйску, якая была адкрыта распараджэннем Палявой камендатуры і Аддзела прапаганды 14 красавіка 1943 г., насіла імя рускага паэта A. С. Пушкіна3.
    Падобная карціна назіралася і ў іншых гарадах. Напрыклад, у рэпертуары Магілёўскага драматычнага тэатра, які са жніўня 1943 г. стаў называцца Рускім драматычным тэатрам, увогуле не было месца для пастановак п’ес беларускіх аўтараў, а ішлі спектаклі паводле твораў рускіх драматургаў А. Астроўскага («Беспасажніца», «Навальніца»), А. СухавоКабыліна («Вяселле Крэчынскага»), Нявежына («Другая маладосць»), Жлобінскі гарадскі тэатр за год (май 1942 красавік 1943) паставіў дзесяць праграм паводле твораў рускіх (А. Чэхаў, Л. Талстой, Казакоў, Крамской, Чарданцаў, Дронін) і замежных аўтараў. Сярод пастановак не было ніводнай беларускай п’есы4.
    У Лепелі з 1 кастрычніка 1941 г. працаваў драматычны тэатр. У яго рэпертуары былі «найлепшыя творы рускіх і замежных класікаў»  «Майская ноч» паводле аднайменнай аповесці Гогаля і «Гавань бураў»  Бальзака5.
    3 1942 г. працаваў гарадскі тэатр у Жлобіне. За год ён падрыхтаваў шэраг пастановак паводле п’ес А. Чэхава («Мядзведзь», «Зламыснік», «Прапанова»), Л. Талстога
    1 Новый путь (Внтебск).  1942.  21 нюля.  С. 4.
    ■Тамсама.
    3 Новый путь (Бобруйск). 1943. 10 апр. С. 4.
    4 Тамсама.  1 мая.  С. 4.
    5 Новый путь (Бобруйск).  1942.  21 нояб.  С. 4.
    120
    («Франсуаза»), Крамскога («Мімавольны двухжонец»). Дроніна («Цыклоп») і інш.1
    Гарадскія тэатры ў Смаленску, Магілёве і Гомелі сумесна з тэатральным выдавецтвам «Новое Творчество» вясной 1943 г. арганізавалі літаратурнадраматычны конкурс. Запрашаліся «ўсе, хто адчувае сябе здольным прыняць удзел у гэтым конкурсе, у асаблівасці гэта адносіцца да рускіх пісьменнікаў». Прапаноўвалася напісаць п'есу, у якой бы «маляваўся лёс рускага народа пад уладай бальшавізму». У конкурсе маглі ўдзельнічаць «усе рускія. Яўрэі выключаюцца»2. Апошняе дае падставы лічыць, што тэрмін «рускія» выкарыстоўваўся як зборная назва для ўсходнеславянскага насельніцтва дадзеных тэрыторый у супрацьвагу яўрэям. Для параўнання скажам. што на тэрыторыі акругі Беласток (правінцыя Усходняя Прусія) беларускае аб'яднанне ў сакавіку 1944 г. абвясціла «конкурс на найлепшае беларускае апавяданьне, агювесьць і раман. У кожным творы павінна быць апрацована тэма з беларускага вызвольнанацыянальнага руху»3. Удзельнічаць у конкурсе маглі «ўсе беларускія пісьменьнікі».
    3 паведамленняў акупацыйных газет вядома, што ў першай палове 1943 г. у Бабруйску выступалі ансамблі песні і танцаў з Клінцоў, Смаленска, Оршы і Гомеля. Рэпертуары гомельскага і аршанскага ансамбляў былі вельмі падобныя рускія, украінскія і цыганскія песні і танцы4.
    У пошуках падтрымкі сярод мясцовага насельніцтва ў крытычныя апошнія месяцы акупацыі ўвага была звернута на малодшае пакаленне прадстаўнікоў нятытульнага этнасу. 7 мая 1944 г. у Барысаве быў абвешчаны Саюз рускай моладзі, які «аб’ядноўваў моладзь рускай нацыянальнасці ў межах тэрыторыі групы армій «Цэнтр» і Генеральнай акругі Беларусь»5. Новая арганізацыя разглядалася
    1 Новый путь (Могнлев).  1943.  5 мюля.  С. 3.
    2 Новый путь (Бобруйск).  1943.  12 мая.  С. 4.
    1 Новая дарога (Беласток).  1944.  5 сак.  С. 6.
    41 Іовый путь (Бобруйск).  1943.  13 марта. С. 4:20 марта. С. 4; 5 мая. С. 4.
    5 НАРБ.  Ф. 385.4 Воп. 2.  Спр. 4.  Арк. 67.
    121
    як «супольнасць маладых рускіх, якія самавыхоўваюцца, і арганізацыя, у якую аб’ядноўваецца моладзь з мэтай барацьбы супраць бальшавізму». Гэтая «нацыянальнаруская маладзёжная арганізацыя ўпаўнаважана побач з бацькоўскім домам і школай выхоўваць моладзь»1. На думку акупантаў, «нацыяналсацыялісцкая Германія дала магчымасць рускай моладзі аб’яднацца. Гэта зроблена для таго, каб рускую моладзь вызваліць ад усіх бальшавіцкіх уплываў і выхоўваць у нацыянальным і сацыялістычным духу. Нацыянальнае выхаванне ў цэнтр увагі ставіць любоў да радзімы і народа. Маладыя рускія будуць клапаціцца і вывучаць гісторыю, культуру, навуку, народныя традыцыі і звычаі Расіі»2. Сход з нагоды адкрыцця СРМ праходзіў у памяшканні Барысаўскага народнага дома3. На імя Саюза прыйшло прывітанне рускай моладзі, якая пражывала ў Сербіі. У ім выказвалася падтрымка ў барацьбе з іудабальшавізмам4. Асноўны ўплыў СРМ аказваў на моладзь, якая знаходзілася ў войску, у першую чаргу ў РВА. Аднак зза хуткага набліжэння фронту актыўнай дзейнасці Саюз не паспеў разгарнуць.
    Такім чынам, у час нямецкай акупацыі рускае насельніцтва на Беларусі не заставалася паза ўвагай нямецкіх улад. 3 аднаго боку, назіраліся працэсы змагання з рускай інтэлігенцыяй як распаўсюджвальнікамі ўплываў балыпавіцкай Расіі, што прыводзіла да страты імі працы і знаходжання ў цяжкіх умовах выжывання. 3 другога боку, акупанты імкнуліся аказваць падтрымку рускім нацыяналістычным, белаэмігранцкім арганізацыям. Рускае насельніцтва вызначалася сваёй актыўнасцю. На працягу ўсяго перыяду акупацыі ў Брэсце дзейнічаў Рускі камітэт узаемадапамогі, у задачу якога ўваходзіла культурнаасветніцкая дзейнасць сярод рускага насельніцтва.
    1 НАРБ.  Ф. 385.  Воп. 2.  Спр. 4.  Арк. 67.
    2 Тамсама.  Арк. 67.
    3 Тамеама.  Спр. 39.  Арк. 59.
    4 Тамсама.  Арк. 8.
    122
    Нацыянальнакультурная палітыка акупантаў на тэрыторыі Беларусі, якая кантралявалася ваенным камандаваннем і ўваходзіла ў склад тылавых раёнаў групы армій «Цэнтр», значна адрознівалася ад той, што праводзілася на тэрыторыях, якія знаходзіліся пад кантролем цывільнай адміністрацыі. У гіершую чаргу гэта заўважна ў адсутнасці мэтанакіраванай «нацыяналізацыі». Нямецкае камандаванне не імкнулася да развіцця нацыянальных супярэчнасцей. Тылавыя раёны разглядаліся ў якасці мясцовасцей, дзе адбывалася разгортванне сіл рускіх калабарацыйных вайсковых фарміраванняў. Таму асновай прапагандысцкай апрацоўкі насельніцтва з’яўляўся ўздым рускага духу.
    Глава 7
    ПАЛІТЫКА ГЕНАЦЫДУ ЯЎРЭЙСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА
    Упершыню тэрмін «генацыд» ужыў Рафаэль Лемкін у 1943 г. Ён разумеў пад ім «дзеянні заваёўнікаў, якія знішчаюць народы і этнічныя групы». Р. Лемкін даў падрабязнае тлумачэнне гэтага тэрміна: «Генацыд ажыццяўляецца ў форме адначасовай агрэсіі супраць розных бакоў нацыянальнага жыцця заваяванага народа: знішчаюцца інстытуты яго самакіравання, яму навязваецца нямецкая ўлада, рэгіён яго пражывання засяляецца немцамі, знішчаецца інтэлігенцыя, якая з’яўляецца яго духоўным ядром [...] знішчаюцца культурныя ўстановы ці забараняецца іх дзейнасць. Навязваецца прафесійная адукацыя замест агульнай, гуманітарнай, і тым самым прадухіляецца ўсялякае развіццё думкі. У сферы эканомікі ўласнасць перадаецца ў рукі немцаў [...] У біялагічнай сферы праводзіцца накіраваная палітыка змяншэння колькасці мясцовага насельніцтва, якая спалучана з заахвочваннем немцаў, якія жывуць на заваяваных тэрыторыях, да дзетанараджэння. У сферы фізічнага выжывання праводзіцца палітыка «голых порцый», г. зн. абмежавання ежы для «нянемцаў», шляхам чаго здзяйсняюцца фізічныя забойствы, у асноўным яўрэяў, палякаў, славакаў і рускіх. У рэлігійнай сферы праводзіцца пастаяннае ўмяшальніцтва ў справы царквы, якая шмат у якіх краінах з’яўляецца духоўным і маральным лідэрам нацыі. У сферы маралі ажыццяўляецца палітыка распаўсюджання парнаграфічных кніг і фільмаў, заахвочванне п’янства з мэтай стварэння атмасферы ўзаконенай амаральнасці»1.
    1 Катастрофа свропсйского сврсйства.  ТельАвнв: Джоннт, 1995.  4. 12. С. 1415.
    124
    У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 г. шмат у якіх месцах Германіі быў праведзены масавы пагром  «Крыштальная ноч». На ўсёй тэрыторыі Рэйха былі разбураны і падпалены сінагогі і яўрэйскія ўстановы, яўрэяў збівалі і арыштоўвалі. Частка схопленых была адпраўлена ў канцэнтрацыйныя лагеры, колькасць забітых склала 91 чалавек.
    12 лістапада 1938 г. адбылася нарада ў Міністэрстве авіяцыі, якое ўзначальваў Герынг. Яна стала адной з цэнтральных падзей у гісторыі антыяўрэйскай палітыкі Трэцяга рэйха. На ёй былі выказаны, а затым надрукаваны ў газетах пагражальныя выпады на адрас яўрэяў.
    30 студзеня 1939 г. у час выступлення ў Рэйхстагу Гітлер гаварыў: «Калі яўрэйскаму міжнароднаму капіталу у Еўропе і паза яе межамі удасца яшчэ раз прывесці народы да вайны, вынікам яе з'явіцца не балыпавізацыя свету, а з ёю і перамога яўрэйства, а знішчэнне яўрэйскай расы ў Еўропе»1.