Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
У канцы 1942 г. былі ліквідаваны найбольш вялікія гета на тэрыторыі генеральных акруг Беларусь і ВалыньПадолія; 6 тыс. чалавек загінулі ў гета г. Баранавічы ў ходзе дзвюх акцый, праведзеных 22 верасня 2 кастрычніка і 1219 снежня 1942 г.2 Акрамя гэтага, найбольш буйныя акцыі прайшлі ў Ашмянах (4000 чалавек), Маладзечне (3000 чалавек), Відзах (2708 чалавек)3.
Аднак найбольш маштабныя акцыі праводзіліся на Палессі (акруга ВалыньПадолія): Дамачава 2700 чалавек, гета «А» ў БярозеКартузскай 3500, Кобрын 4250, Антопаль каля 2500, м. Лахва Лунінецкага раёна каля 2000, Іванава 1500, Лунінец каля 3000 чалавек. 1518 кастрычніка было поўнасцю ліквідавана гета ў Брэсце (каля 17 000 чалавек), a 29 кастрычніка 1 лістапада 1942 г. гета
1 Нз отчета генерального комнссара Белорусснн В. Кубе об уннчтожешш евреев н борьбе протнв партнзан Белорусснн // Трагедня евреев Беларусн в 19411944 гг.С. 9495.
2 Рус, Г. СД у Баранавічах... С. 77.
3 Розенблат, Е. «Окончательное решенне еврсйского вопроса».. С. 131.
141
ў Пінску (каля 18 000 чалавек) апошняе буйное гета на тэрыторыі Рэйсхкамісарыята «Украіна»1.
2 лістапада 1942 г. у 4.305.30 раніцы пачалася акцыя па дэпартацыі яўрэйскага насельніцтва акругі Беласток у лагеры смерці2. Спачатку людзей размяшчалі ў транзітных лагерах. Няздольных да перамяшчэння расстрэльвалі на месцы. У транзітным лагеры Богуш было сабрана каля 9 тыс. чалавек, у Беластоку 1215, Ваўкавыску каля 20, в. Калбасіна каля 3035 тыс. чалавек. 3 сярэдзіны снежня 1942 г. пачалася адпраўка людзей у лагеры смерці Трэблінка і Асвенцім. Большасць адразу трапляла ў дзень прыбыцця ў газавыя камеры і крэматорыі3.
У 1943 г. працэс ліквідацыі яўрэяў працягваўся. 3 лістапада 1942 да сакавіка 1943 г. толькі ў Гродзенскім гета было праведзена 5 акцый па адпраўцы ў лагеры. 5 лютага 1943 г. павятовы камісар фон Плётц у сваёй справаздачы называў лічбу адпраўленых яўрэяў з падначаленай яму тэрыторыі ў 43 999 чалавек. На 5 сакавіка 1943 г. на тэрыторыі Гродзенскай акругі яшчэ знаходзіліся яўрэі (1061 чалавек), якія былі вывезены 12 сакавіка 1943 г.4
21 чэрвеня 1943 г. Г. Гімлер выдаў загад аб ліквідацыі ўсіх гета, якія засталіся на тэрыторыі Остланда. Працаздольных яўрэяў неабходна было перавесці ў канцэнтрацыйныя лагеры, што знаходзіліся пад кіраўніцтвам СС5. У гэты перыяд былі знішчаны гета у м. Ілля (каля 2000 чалавек), Глыбокім (4500 чалавск), Валожыне (каля 1500 чалавек)6. Апошнія акцыі ў заходніх абласцях Беларусі адбыліся восенню
1 Розенблат, Е. «Окончательное решенне еврейского вопроса»... С. 131.
‘Тамсама.
3 Розснблат, Е. «Окончатслыюс решенне сврсйского вопроса»... С. 132; Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 19411945. Да 50годдзя Вялікай Перамогі; рэдкал.: I. П. Крэнь (старш.) і інш. Гродна, 1995. С. 88.
4 Розенблат, Е.. «Окончательное решенне еврейского вопроса»... С. 133.
5 Уннчтоженне евреев СССР в годы немецкой оккупацнн (19411944): сб. документов н матерналов; ред. II. Арад. Нерусалнм: Яд ВаШем, 1992. С. 262.
6 Трагедня евреев Белорусснн в 19411944 гг. С. 173176.
142
1943 г. 1719 верасня 1943 г. 2700 чалавек з Ліды былі накіраваны ў Майданек і Сабібор. Пазней 350 яўрэяў расстраляны ў працоўным лагеры Навагрудка1.
Выпрабаванні, што выпалі на долю яўрэйскага народа, не змаглі зламаць яго маральны дух. Нават перад тварам пагібелі людзі імкнуліся ў паэтычнай форме выказаць свае беды. Ствараліся непрафесійныя песні. Прывядзём частку «Песні Гродзенскага гета» ў перакладзе на рускую мову Навума Грабнёва:
Небо серое стало, Н на душе тяжелей. В гетто согналн немало, Много тысяч людей. За проволоку колючую Загналн нас всех как есть, Забралн, что было лучшее. Сказалн: «Жпвнте здесь!»2
Складана вызначыць лічбу знішчаных падчас акупацыі яўрэяў. У айчыннай літаратуры прыводзяцца лічбы ад 400 да 810 тыс. чалавек3. Вядомы даследчык праблемы Халакосту на тэрыторыі нашай краіны Я. Розенблат сцвярджае, што, па няпоўных звестках, страты яўрэйскага насельніцтва толькі ў заходніх абласцях краіны (у яе сучасных межах) складаюць ад 370 да 395 тыс. чалавек. Зразумела. што гэтыя лічбы не могуць быць поўнымі, бо не выяўлены ўсе месцы знішчэння і канцэнтрацыі яўрэяў, адсутнічаюць дакладныя звесткі па колькасці загінуўшых, не бяруцца ва ўлік дадзеныя па населеных пунктах з колькасцю жыхароў меней за 100 чалавек4.
1 Розенблат. Е. «Окончательное решенне еврейского вопроса». С. 133.
2 Песнн былого. Нз евреііской народной поэзші; пер. Наума Гребнева. М.: Сов пнсатель. 1986.С. 250.
3 Трагедпя евреев Белоруссяя в 19411944 гг. С. 25; ІІоффе, Э. Г. Страннцы нсторнн евреев Беларуся. С. 162.
4 Розенблат. Е. «Окончательное решсннс еврейского вопроса»... С. 140.
143
У выніку палітыкі генацыду фактычна было знішчана амаль усё яўрэйскае насельніцтва, якое ў даваенны час складала 10% жыхароў рэспублікі. Так, па дадзеных на 19441945 гг., у г. Брэсце пражывалі толькі 186 яўрэяў (0,45% агульнай колькасці гараджан), у той час як напярэдадні вайны тут налічвалася 25 000 яўрэяў (каля 40% жыхароў горада)1.
1 Розенблат, Е. «Окончательное решенне еврейского вопроса»... С. 141.
Глава 8
СТАНОВІШЧА ЦЫГАНОЎ, ТАТАРАЎ, ЛІТОЎЦАЎ, ЛАТЫШОЎ
Шматлікія нягоды і выпрабаванні, якія прынесла вайна, як і ўсё насельніцтва Беларусі, перажылі цыганы, татары, літоўцы і іншыя нацыянальныя супольнасці. Увага. якая надавалася акупацыйнымі ўладамі гэтым групам насельніцтва, праяўлялася парознаму.
8.1. Цыганы
Для ідэалогіі гітлераўскай Германіі цыганскае пытанне стаяла на адным узроўні з яўрэйскім. Яшчэ ў снежні 1938 г. Гімлер выдаў пастанову, у якой выказаўся за разгляд «справы цыганоў у аспекце іх расавай чысціні». Ужо ў 1936 г. першыя цыганы з Баварыі патрапілі ў канцэнтрацыйны лагер Дахау. 3 інкарпарацыяй Аўстрыі ў чэрвені 1938 г. былі арыштаваны прадстаўнікі мясцовага цыганскага насельніцтва і затым вывезены ў Дахау. У верасні 1939 г. усе цыганы з тэрыторыі «Старога Рэйха», Аўстрыі і Чэхіі былі высланы натэрыторыю Генеральнага губернатарства. У 1940 г. пачаліся рэпрэсіі супраць цыганоў на іншых акупіраваных тэрыторыях. Паводле падлікаў В. Калініна, на тэрыторыі Беларусі на пачатку вайны пражывала каля 7000 цыганоў1. У першыя месяцы вайны яны вялі звыклы лад жыцця, зарабляючы на хлеб спевамі і танцамі. У Мінску вясною 1942 г. нават быў створаны цыганскі ансамбль. Аб гэтым пісала газета «Беларуская старонка»: «У беларускім
1 Калпннн, В. Н. Загадка балтнйскнх цыган. .. С. 95.
145
народным доме адбыўся канцэрт. У праграме былі харавыя нумары, сольныя спевы, выступленне струннага аркестра і цыганскага ансамбля»1.
Па меркаванні некаторых даследчыкаў, ужо ў жніўні 1941 г. айнзацгрупам на новых акупіраваных тэрыторыях СССР было загадана распачаць забойства цыганоў, якія, як і яўрэі, лічыліся небяспечным элементам2. Шэф айнзацгрупы D, якая адносілася да 11й Арміі і адказвала за вынішчэнне цыганоў у Крыме, на Нюрнбергскім працэсе даў такое тлумачэнне сваім дзеянням: айнзацгрупы мелі загад гарантаваць бяспску ў тыле нямецкага войска. Цыганы (як і яўрэі) уяўлялі сацыяльную небяспеку для германскіх войскаў і навакольнага мірнага насельніцтва як паразітуючыя, непрацуючыя элемснты. Іх таксама абвінавачвалі ў шпіянажы і дапамозе партызанам3.
Як адзначае М. Цымерман, сістэматычнага палявання на цыганоў айнзацгрупы не праводзілі. У поле зроку апошніх цыганы маглі патрапіць толькі выпадкова падчас правядзення карных акцый на пэўнай тэрыторыі, пераправеркі турмаў ці ўсяго цывільнага насельніцтва, у выніку даносу мясцовых жыхароў. Лёс затрыманых вырашаў канкрэтны нямецкі афіцэр. 1х маглі накіраваць на прымусовую працу ці знішчыць4. У вырашэнні «цыганскага пытання» акрамя айнзацгруп прымалі ўдзел і іншыя падраздзяленні. Затрыманнем цыганоў займаліся ахоўныя атрады, жандармерыя і паліцыя парадку. Пры гэтым жандармерыя і паліцыя парадку перадавалі іх паліцыі бяспекі і СД. Затрыманыя ж ахоўнымі атрадамі спачатку траплялі ў рукі жандармерыі ці паліцыі парадку, а ўжо адтуль да паліцыі бяспекі і СД5.
У жніўні 1941 г. прайшлі масавыя вынішчэнні цыганоў у Каўнасе, Смаленску, Лідзе6. У верасні 1941 г. пад Лепелем
1 Беларуская старонка. 1942. 18 крас.
2 Zimmermann. М. Rassenutopie und Genozid. Die nationalsozialistische «Losung der Zigeunerfrage» / M. Zimmermann. Hamburg, 1996. S. 260.
3 Тамсама. S. 261.
4Тамсама. S. 262.
5 Тамсама. S. 268 269.
6 Калшшн. B. II. Загадка балтнйскнх цыган... C. 96.
146
былі расстраляны 23 цыганы, якія быццам «тэрарызавалі мясцовае насельніцтва»1. Такая ж колькасць цыганоў была знішчана за два тыдні верасня 1941 г. у Мінскім раёне2. 25 лістапада 1941 г. камендант Генеральнага камісарыята Беларусь Густаў фон Бехтальсгайм выдаў загад № 24 аб неабходнасці знішчэння яўрэяў і цыганоў. У ім адзначалася: «...яўрэі павінны знікнуць з твару зямлі, таксама цыганы павінны быць знішчаны. Захопленыя цыганы падлягаюць расстрэлу на месцы. Пры выяўленні буйных цыганскіх лагераў ці качуючых табараў неабходна неадкладна апавясціць камендатуру вермахта ці начальніка СС і паліцыі з пазначэннем дакладнага месца і часу»3. Як піша В. Калінін. «у адрозненне ад яўрэяў, цыганы не вышукваліся айнзацкамандай «В» спецыяльна. Яны траплялі ў рукі карнікаў у асноўным у выніку аблаў беларускай паліцыі, па даносах, пры праверцы турмаў і часовых лагераў... У рукі карнікаў перадаваліся таксама і цыганы, папярэдне затрыманыя вайсковымі часткамі групы армій «Цэнтр»4.
Палітыка акупацыйных улад да цыганскага насельніцтва Беларусі мела грунтоўнае адрозненне ад палітыкі, якая праводзілася на іншыхтэрыторыях. 15 лісгапада 1943 г. выйшла пастанова рэйхсміністра акупіраваных усходніх тэрыторый, у якіх праводзілася дваістая палітыка да цыганскага насельніцтва (сярод якога вылучаліся «чыстыя» цыганы (сінці) і «метысы» (мішлінгі)) у камісарыятах «Остланд» і «Украіна». Адпаведна з пастановай, да аселых цыганоў і «мішлінгаў» неабходна было ставіцца, як і да іншых жыхароў краю. Вандроўных цыганоў і «мішлінгаў» ставілі на адзін узровень з яўрэямі і накіроўвалі ў канцэнтрацыйныя лагеры5. Да выхаду пастановы ў 1942 г. было ліквідавана цыганскае насельніцтва Ліды, Вілейкі, Клецка.