Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
Некваліфікаваныя рабочыя ўвогуле не атрымлівалі наяўных грошай. Ад кожнага з працуючых яўрэяў штодзённа адлічвалася на карысць горада 1,60 нямецкіх марак, якія ішлі на забеспячэнне, а лішак у фонд «аднаўлення»1.
Як жа адбывалася забеспячэнне яўрэйскага насельніцтва харчаваннем? Вядомы стан гэтай справы ў Пінску. Увосень 1941 г. яўрэйскае насельніцтва атрымлівала тут палову нормы неяўрэйскага насельніцтва на крупы і хлеб, зусім не атрымлівала мясных картак, картак на малако
1 НАРБ. Ф. 370. Bon. 1. Спр. 665. Арк. 5.
130
для дзяцей ва ўзросце ад 1 да 3 гадоў, кормячых маці і хворых, а таксама было пазбаўлена аднаразовых выдач цукру, мукі, тварагу, гародніны. У далейшым, на працягу 19411942 гг„ назіралася тэндэнцыя да скарачэння забеспячэння прадуктамі харчавання ўсяго насельніцтва. Са студзеня 1942 г. хлебныя нормы для яўрэйскага насельніцтва Пінска знізілі да 100 г у дзень для дзяцей да 14 гадоў і 150 г для дарослых'.
Зразумела, гэта ўплывала на ўзровень смяротнасці сярод дадзенай групы насельніцтва. Вялікая натуральная гібель яўрэяў была абумоўлена таксама напружанай працай, перанаселенасцю гета, недахопам якаснай пітной вады, холадам, нездавальняючымі асенізацыйнымі ўмовамі2.
У далейшым нацысты распрацавалі спецыяльную праграму па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў з мясцовага насельніцтва для патрэб прамысловасці і рамеснай вытворчасці. Для гэтай мэты ствараліся рамесныя школы і вучылішчы. Напрыклад, па дадзеных на верасень 1942 г., у Пінску было адчынена 8 рамесных школ: па падрыхтоўцы шаўцоў, нарыхтоўшчыкаў, краўцоў, швачак, закройшчыкаў, слесараў, токараў, кавалёў, сталяроў і іншых спецыялістаў3.
У літаратуры па генацыдзе на тэрыторыі СССР прынята вызначаць тры перыяды правядзення акцый знішчэння яўрэяў. Без якіхнебудзь выключэнняў яны поўнасцю характэрны і для Беларусі.
1 . 3 22 чэрвеня 1941 г. да пачатку зімы 19411942 г., калі большасць яўрэяў Беларусі ў яе межах да 17 верасня 1939 г. былі знішчаны. 3 наступленнем маразоў акцыі па ліквідацыі яўрэяў спыніліся, бо было праблематычна праводзіць захаванне астанкаў расстраляных людзей.
2 . 3 вясны 1942 да канца 1942 г. У гэты час была знішчана большасць яўрэяў у заходніх раёнах Беларусі.
1 Розенблат, Е. С. Нацнстская полнтпка геноцнда... С. 6880.
2 Розенблат, Е. Холокост на Полесье. 19411944 годы. С. 203.
' Розенблат. Е. Пннскне еврен. 19391944 / Е. Розенблат. Н. Еленская. Брсст, 1997.С. 128130.
131
3 . 3 пачатку 1943 г. да адступлення немцаў у чэрвеніліпені 1944 г. знішчаны ўсе яўрэі, якія заставаліся ў жывых1.
Акрамя айнзацгруп, частак вермахта да знішчэння яўрэяў прыцягваліся войскі СС, паліцэйскія фарміраванні, падраздзяленні паліцыі парадку.
У Беларусі немцы імкнуліся не далучаць да масавых акцый паліцыю з мясцовых жыхароў. Таму акцыі праводзіліся сіламі прывезеных сюды ўкраінскіх і літоўскіх паліцэйскіх батальёнаў2.
Неабходна вызначыць агульнае і адметнае ў розных зонах акупацыі Беларусі (Рэйхскамісарыят «Остланд», Рэйхскамісарыят «Украіна», акруга Беласток і зона тылу групы армій «Цэнтр»),
Тэрыторыя заходнебеларускага Палссся ў перыяд нямецкафашысцкай акупацыі ўваходзіла ў склад Генеральнай акругі ВалыньПадолія (Рэйхскамісарыят «Украіна»), 3 чэрвеня 1941 да студзеня 1942 г. на гэтай тэрыторыі, як і амаль паўсюль у Заходняй Беларусі, да акцый ліквідацыі яўрэяў былі далучаны спецыяльныя аператыўныя атрады СД айнзацгрупы, часткі вермахта, нямецкія паліцэйскія батальёны, а ў зоне палескіх балот і на тэрыторыі паўднёвай Беларусі асобныя часткі «Вафен СС» (Waffen SS).
Існавалі адрознснні і ў адносінах нямецкіх улад да міграцыйных працэсаў яўрэяў. У Генеральнай акрузе ВалыньПадолія гэтыя адносіны былі дастаткова ліберальныя. Напрыклад, у Пінск перасяленцы працягвалі прыбываць да мая 1942 г. У акрузе Беласток акупацыйныя ўлады лічылі перамяшчэнне яўрэйскага насельніцтва немэтазгодным. Размяшчэнне яўрэяў кантралявала паліцыя. Толькі ў крайніх выпадках павятовыя ўлады па ўзгадненні з кіраўніцтвам Беластоцкай акругі маглі даць дазвол на перасяленне3.
1 Арад, Н. Катастрофа европейского еврейства в советской нсторнографші / Н. Арад // Холокост. Катастрофа европейского еврейства (19331945): Сб. ст. Мсрусалнм. 1990. С. 163.
2Трагедня евреев Беларусм в 19411944 гг.: Сб. матерналов н документов. Мннск: Нзд. Я. Б. Дремач; нзд. Э. С. Гальпернн, 1995. С. 16.
3 Розенблат, Е. С. Полнтнка оккупацнонных властей по созданню органов еврейского самоуправлення... С. 204211.
132
3 канца чэрвеня да кастрычніка 1941 г. у Пінск прыбылі 776 яўрэяў. Палову з іх складалі бежанцы і рэпатрыянты з гарадоў розных акупацыйных зон. Пры гэтым ім забаранялася карыстацца чыгункай. Кожны з рэпатрыянтаў павінен быў мець спецыяльны праязны дакумент для перамяшчэння па акупіраваных тэрыторыях пасведчанне юдэнрата горада, з якога накіроўваўся мігрант, і пасведчанне магістрата гэтага ж горада з адзнакай мясцовых нямецкіх улад. Перасяленне працягвалася да мая 1942 г„ хаця рэгістрацыя асноўнай масы насельніцтва была праведзена да 30 верасня 1941 г. Рэгістрацыя з'явілася першым крокам да татальнага знішчэння яўрэяў1.
На тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі існавалі «варыянты» правядзення акцый летамвосенню 1941 г. Вядомы даследчык праблем катастрофы яўрэйскага народа Яўген Разенблат вылучае наступныя.
1. Поўнае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва. Праводзілася ў месцах, дзе пражывала нязначная колькасць яўрэяў.
2. Знішчэнне значнай колькасці мужчынскага яўрэйскага насельніцтва. Праводзілася амаль ва ўсіх буйных абшчынах.
3. Знішчэнне часткі непрацаздольнага яўрэйскага насельніцтва. Праводзілася ў дастаткова буйных абшчынах.
4. Перасяленне яўрэяў з шэрага раёнаў у больш аддаленыя ад лясістых раёнаў гета.
5. Знішчэнне прадстаўнікоў яўрэйскай інтэлігенцыі2.
Па меркаванні Я. Разенблата, страты яўрэйскага насельніцтва заходніх абласцей Беларусі ў першыя паўгода акупацыі склалі 90100 тыс. чалавек, у сучасных межах заходніх абласцей ахвярамі сталі 5060 тыс. яўрэяў3.
1 Розенблат, Е. С. Полнтнка оккупашюнных властеіі по созданню органов еврейского самоуправлення... С. 204211.
2 Розенблат, Е. Холокост на Полесье. 1941 1944 годы. С. 204205.
1 Розенблат. Е. «Окончагельное решенпе еврейского вопроса» в западных областях Беларусн. 19411944 гг. / Е. Розснблат// Еврен Беларусн: Мсторпя н культура: Сб. науч. тр. — Мннск: Четыре чстверта, 2000. Вып. V. С. 128.
133
3 аператыўных зводак паліцыі бяспекі і СД па СССР вядома, што ўжо 5 ліпеня ў Гродне пачаліся яўрэйскія пагромы, 12 ліпеня ў заходняй частцы Мінска былі падпалены драўляныя дамы. Абвінавацілі ў гэтым яўрэяў. Частка з іх была ліквідавана. У створаным у горадзе лагеры для цывільных палонных была праведзена фільтрацыя. Спачатку расстралялі 1050 яўрэяў. У Гродне і Лідзе ў першыя дні вайны было забіта 96 яўрэяў. Са зводкі ад 1 жніўня вядома, што ў Стоўбцах ліквідавана 76 чалавек. У Вілейцы «не ўсё яўрэйскае мужчынскае насельніцтва ліквідавана праходзячымі вайсковымі часткамі. Праведзены вышук. Расстраляны толькі 5 чалавек». Да канца ліпеня ў Мінску былі «ліквідаваны ўсе слаі яўрэйскай інтэлігенцыі (настаўнікі, прафесары, адвакаты і іншыя, акрамя медработнікаў)»1.
Назіраюцца асаблівасці ў тэмпах ліквідацыі яўрэйскага насельніцтва ва ўсходніх і заходніх абласцях Беларусі. Да канца 1941 г. яно амаль поўнасцю было ліквідавана на ўсходніх тэрыторыях: у Магілёве 10 тыс., Віцебску і Бабруйску па 20, Барысаве 8, Полацку 7 тыс.2 У данясенні камандзіра 9й роты 3га паліцэйскага батальёна «Цэнтр» аб знішчэнні яўрэяў у г. Магілёве 3 кастрычніка 1941 г. чытаем: «Акцыя была праведзена ў нядаўна створаным Магілёўскім гета. У ходзе яе было арыштавана 2208 яўрэяў абодвух полаў. [...] Акрамя 9й роты ў акцыі ўдзельнічалі 23 афіцэры і салдаты ўкраінскай паліцыі, а таксама афіцэры і салдаты штаба Вышэйшага начальніка СС і паліцыі «Расія Цэнтр». [...] Экзекуцыя арыштаваных 2 кастрычніка 1941 г. была праведзена 3 кастрычніка ў першай палове дня. Усяго 9й ротай было расстраляна 555 яўрэяў абодвух полаў»3.
Дакумент звяртае ўвагу не толькі на масавасць забойстваў, але і на ўдзел у акцыі ўкраінскіх паліцэйскіх. Як ужо адзначалася, нямецкае камандаванне імкнулася не прыцяг
1 Трагедня евреев Беларусн в 1941 1944 гг. С. 7778.
2Тамсама. С. 21.
3Тамсама. С. 81.
134
ваць да такіх аперацый беларусаў. Акрамя ўкраінцаў да гэтай справы мелі дачыненне і літоўцы. Сам спосаб правядзення акцый выклікаў жах і ў саміх немцаў. У рапарце ад 30 кастрычніка 1941 г. генеральнаму камісару Беларусі В. Кубэ гебітскамісар г. Слуцка Карль заўважаў: «Што датычыць самога спосабу правядзення акцыі, я павінен з глыбокім смуткам адзначыць, што ён межаваўся з садызмам. [...] 3 неапісальнай жорсткасцю, як з боку нямецкіх паліцэйскіх. так і з боку літоўскіх, яўрэйскае насельніцтва, а таксама нямала беларусаў былі выведзены з дому і сагнаны ў адно месца. [...] Мала таго, што з яўрэйскім насельніцтвам, у тым ліку і з рамеснікамі, абыходзіліся пазверску прама на вачах у беларускага насельніцтва, але і само беларускае насельніцтва такім жа чынам падвяргалася біццю скуранымі дубінкамі і прыкладамі. [...] Увогуле, уся карціна была больш чым жахлівая. [...] Пры расстрэле, які адбыўся за горадам, я не прысутнічаў. [...] Адзначу толькі, што на працягу доўгага часу пасля таго, як магілы былі засыпаны зямлёй, тыя, што засталіся ў жывых, спрабавалі з іх выбрацца»1.
У тым жа дакуменце чытаем: «Адносна эканамічных страт заўважу, што мацней за ўсё пацярпела гарбарная фабрыка. Тут працавалі 26 спецыялістаў. 15 лепшых спецыялістаў з гэтай колькасці былі расстраляны, 4 іншыя саскочылі на хаду з машыны і зніклі, яшчэ 7 збеглі і не былі злоўлены. Прадпрыемства цяпер ледзь можа працягнуць працу. У майстэрні па вырабе драбінаў працавала 5 майстроў. 3 іх чацвёра расстраляны, і цяпер падтрымліваць вытворчасць павінен адзін чалавек. He засталося таксама такіх рамеснікаў, як сталяры, кавалі і г. д.» У тым жа дакуменце адзначаецца: «Беларускае насельніцтва, чый поўны давер мы заваявалі, знаходзіцца ў разгубленасці. Хоць людзі напужаны і не адважваюцца адкрыта выказваць сваё меркаванне, ёсць падставы лічыць, што гэты дзень не забыты.