Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
4 Навіцкі, У. I. Рэлігійнае жыццё ў гады Вялікай Айчыннай вайны. С. 220.
107
былі арыштаваны 10 членаў Украінскага камітэта. Сярод магчымых прычын называўся іх кантакт з украінскімі партызанамі, якія знаходзіліся ў Дывіне (35 км на поўдзень ад Кобрына)1.
3 развіццём ваенных дзеянняў Чырвонай арміі па вызваленні беларускіх зямель назіралася ўзмацненне актыўнасці партызан і іншых узброеных фарміраванняў разнастайнай палітычнай і нацыянальнай арыентацыі. Украінцы масава далучаліся да партызанскага руху. У сувязі з гэтым на пачатку 1944 г. змяніліся адносіны акупацыйных улад Брэста да ўкраінцаў: было напалову зменшана фінансаванне Украінскага камітэта і адмоўлена ў падтрымцы ўкраінскай царкве. Адначасова і ўкраінцы змянілі сваё стаўленне да ўлад. Тыя з іх, хто займаў пасты ў мясцовай адміністрацыі, імкнуліся да звальнення з наступным выездам з тэрыторыі2.
Такім чынам, нацыянальная палітыка акупацыйных улад актывізавала грамадскакультурную дзейнасць украінскага этнасу на беларускіх тэрыторыях, якія ўвайшлі ў склад Генеральнага камісарыята «Украіна». Палітыка ўкраінізацыі вяла да прымусовага пашырэння адукацыі на ўкраінскай мове (пры ўдзельнай вазе дадзенага этнасу 1%). Шырокае распаўсюджапне атрымалі ўкраінскія камітэты ўзаемадапамогі, была адноўлена дзейнасць культурнаасветніцкага таварыства «Просвіта». Яны здолелі разгарнуць культурную і сацыяльную працу. Значную ўвагу акупацыйныя ўлады звярталі на развіццё ўкраінскага друку. Аднак імкненне да самавызначэння на апошнім этапе вайны прывяло да росту напружання і паступовага росту варожасці паміж акупацыйнымі ўладамі і ўкраінскім насельніцтвам.
1 AAN. Sygn. 202/Ш. Teczka 193. К. 135.
2 Тамсама. К. 164.
Глава б
ЖЫЦЦЁ РУСКАЙ ЭТНІЧНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
Згодназ нямецкімі дадзенымі канца 1941 г., натэрыторыі Беларусі (у межах чэрвеня 1941 г.) пражывалі 590 тыс. (5,6%) рускіх1. Зразумела, што ўдзельная вага колькасці рускіх у розных месцах была неаднолькавай. Напрыклад, у Лунінцы ў пачатку лістапада 1941 г. яны складалі 4,6% усяго насельніцтва горада (378 чалавек з 8095), а ў цэлым па Лунінецкім раёне 0,6% (482 чалавекі з 72 199)2. У Мінскім раёне на Юлістапада 1941 г. рускія складалі 2,2% насельніцтва (1283 чалавекі з 59 112)3. У Пінску ў верасні 1941 г. сярод насельніцтва ўзростам звыш 14 гадоў было 4,4% рускіх (900 чалавек, з якіх каля 300 прыбылі з Расіі, з агульнай колькасці 20 293 чалавекі)4.
У рапартах прадстаўніцтва Дэпартамента інфармацыі і прэсы Дэлегатуры ўрада Рэчы Паспалітай на акупіраваных тэрыторыях за 1942 г. даецца наступная характарыстыка рускай групы насельніцтва на Палессі: «Рускія прадстаўляюць дастаткова моцную групу, бо складаюцца пераважна з інтэлігенцыі. Гэта праваслаўнае духавенства, рэшткі сямей былых служачых з часоў царызму, а таксама асобная група так званыя ўсходнікі, ці розныя савецкія работнікі, якія засталіся на месцы пасля ўцёкаў бальшавікоў. Мясцовыя рускія з'яўляюцца палітычна актыўным элементам, пры гэтым праводзяць рашучую антыпольскую палітыку, «усходнікі» сядзяць ціха»5.
1 НАРБ.Ф. 510 Воп. І.Спр. 108.Арк. 4546.
2 ДАБрВ Ф 2149. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 2.
’ ДАМВ. Ф. 623. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 73.
4 AAN. Sygn. 202/111. Teczka 201. К. 52.
5 Тамсама. К. 52а.
109
Рускае насельніцтва на тэрыторыях, якія не ўваходзілі ў Генеральную акругу Беларусь, не аддзялялася ад беларускага. Яго праблемы часам разглядаліся побач з праблемамі беларусаў у змаганні з «польскімі ўплывамі». На пачатку восені 1941 г. у камендатуру Гродна была накіравана просьба епархіяльнага ўпраўлсння (?) аб высяленні з брацкага царкоўнага дома (вул. Замкавая, 3) пагарэўшых яўрэяў, якія былі туды паселены магістратам, з мэтай адкрыцця ў доме прытулку для рускіх дзяцей, якія знаходзіліся ў польскіх прытулках1.
Праз некаторы час быў накіраваны наступны запыт, ужо ад праваслаўнага брацтва, на імя каменданта г. Гродна. У ім гаварылася пра неабходнасць вырашэння патрэб беларускага і рускага насельніцтва, сярод якіх стварэнне сірочага дома для дзяцей праваслаўнага веравызнання, пры якім неабходна абсталяваць дзіцячы інтэрнат для немаўлят і дзяцей да 3 гадоў, чые маці павінны хадзіць штодзённа на працу. Прапаноўвалася стварыць абшчынны магазін, у якім беларусы і рускія маглі б атрымліваць нормы прадуктаў, вызначаныя нямецкай адміністрацыяй. He засталася паза ўвагай і неабходнасць адкрыцця вячэрніх курсаў нямецкай мовы. Для ўсіх трох устаноў праваслаўнае брацтва выказвала згоду даць памяшканні ў сваім будынку па вул. Замкавая, 3. У канцы звароту рабілася заява аб тым, што «вельмі неабходна вывесці дзяцей рускіх і беларускіх бацькоў праваслаўнага веравызнання з гарадскіх сірочых дамоў, бо там адбываецца прымусовая паланізацыя і перавод дзяцей у каталіцызм»2.
3 пачаткам акупацыі германскія ўлады дазволілі адкрываць школы для насельніцтва незалежна ад яго нацыянальнасці. Галоўнай падставай для стварэння нацыянальных класаў і школ з’яўляліся заявы бацькоў.
Вялікі ўплыў на развіццё школьнай справы аказвалі нацыянальныя камітэты. У Брэсце з пачатку жніўня 1941 г.
1 ДАГрВ. Ф. 1. Bon. 1. Спр. 33. Арк. 22.
2 Тамсама. Арк. 21.
110
дзейнічаў Рускі камітэт узаемадапамогі. 11 кастрычніка 1941 г. яго старшыня С. Трыбух звяртаўся ў школьны аддзел магістрата па падтрымку намеру адкрыцця трох рускіх школ у горадзе і з прапановай аб выкарыстанні канкрэтных будынкаў для іх непасрэдна ў горадзе (вул. Доўгая, 11), у Кіеўскім прадмесці (вул. Рэйманта, 18), на Граёўцы (вул. Граёўская. 9)1. Вядома, што камітэт дзейнічаў да пачатку 1944 г. Доказам гэтага факта з’яўляецца ведамасць на выдачу зарплаты загадчыцы чытальні пры таварыстве Лідзіі Алыменкі2. Намаганні камітэта прынеслі поспехз адкрытых у горадзе 13 сямігадовых школ 3 былі рускія3. Неабходна заўважыць, што працэнт рускіх школ быў значным і не адпавядаў рэальнай колькасці рускага насельніцтва. Так, восенню 1941 г. у Пінску, Пінскім і Жабчыцкім раёнах была адкрыта 41 руская школа (38%). У цэлым па Пінскай акрузе восенню 1941 г. па мове выкладання налічвалася 58 рускіх школ (32%). Так, у Пінску з 6 школ дзве былі рускія. У школе па вул. Альбрэхтаўская вучыліся 211 вучняў (з іх 105 рускія), па вул. Лагішынская 202 (86 рускіх). Ва ўсіх школах вучыліся 377 вучняў рускай нацыянальнасці (з агульнай колькасці 1244 вучні)4.
Аднак неўзабаве культурная палітыка змянілася. У розных зонах акупацыі пачала праводзіцца палітыка «нацыяналізацыі», якая ставіла на мэце спрыянне развіццю культуры тытульных этнасаў. У выніку вясной 1942 г. у Пінскай акрузе, якая ўваходзіла ў склад Генеральнай акругі ВалыньПадолія, не было зарэгістравана ніводнай рускай школы5.
Пачатак 1942 г. адзначаны разгортваннем шавіністычнай палітыкі ў Генеральнай акрузе Беларусь, накіраванай супраць «варожых беларускаму народу элементаў». да якіх былі аднесены палякі, рускія і яўрэі. У дакуменце аддзела
1 ДАБрВ. Ф. 203. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 30.
2Тамсама. Ф. 2135. Bon. 1. Спр. 348. Арк. 6969 адв.
3 Тамсама. Ф. 202. Bon. I. Спр. 3. Арк. 227.
4 Тамсама.Ф. 2120.Воп. І.Спр. І.Арк.2О.
5 Тамсама. Спр. 20. Арк. 14.
Ill
культуры і адукацыі Мінскага гарадскога камісарыята (чэрвень—ліпень 1942 г.) «Аб школьнай справе Беларусі» заўважаецца: «Нацыяналчужыя элементы праводзілі на Беларусі сваю эгаістычную палітыку. Расейскі элемент, усёроўна ці ён у манархічную, ці ў рэспубліканскую, ці ў бальшавіцкую фарбу маляваны, застаецца агентам маскоўскага цэнтралізму»1. У дакладзе «Аб школьнай справе Беларусі» (1 чэрвеня 1942 г.) гаворыцца: «Расейская інтэлігенцыя, якая засталася на Беларусі па Царскай Расеі, імкнецца пашырыць тут уплывы «адзінай недзялімай Расеі» як магут“ 2
нан дзяржавы» .
У выніку значная частка настаўнікаў рускай нацыянальнасці была адхілена ад працы ў школах. Падобная карціна назіралася і на беларускіх землях, уключаных у склад Генеральнай акругі ВалыньПадолія. Напрыклад, у верасні 1943 г. у Пінску і раёне была адкрыта 41 школа. У іх выкладалі толькі 8 настаўнікаўрускіх (з агульнай колькасці 140 чалавек). Сярод вучняў было 82 чалавекі рускай нацыянальнасці (усяго 2862 вучні)3.
Толькі восенню 1942 г. на тэрыторыях Беларусі, падкантрольных вайсковай адміністрацыі, адкрыліся школы. Аб гэтым пісала бабруйская газета «Новый путь», якая, дарэчы, пачала выдавацца толькі з красавіка 1942 г. штотыднёва на рускай мове: «1 верасня 1942 г. значная дата ў жыцці Бабруйска. У гэты дзень дзеці і юнакі, пасля 14месячнага перапынку, зноў пайшлі ў школу. У гэты час заняткі ў бабруйскіх школах у асноўным праходзяць нармальна. Праўда, ёсць яшчэ шмат нявырашаных пытанняў (у прыватнасці, пытанне моў)»4.
Адказ не быў знойдзены і на наступны год. Выкладанне ў школах павінна было праходзіць па жаданні большасці бацькоў навучэнцаў ці на рускай, ці на беларускай мове.
1 ДАМВ. Ф. 688. Воп. 2. Спр. 2. Арк. 2.
2Тамсама Арк. 6.
3 ДАБрВ. Ф. 2120. Bon. 1. Спр. 20. Арк. 28 33.
4 Новый путь (Бобруйск). 1942. 12 сент. С. 4.
112
Другая з іх павінна была вывучацца ў школах пачынаючы з 3га класа, але ўжо не ў якасці мовы выкладання, а ў якасці вучэбнага прадмета. Нямецкая мова пачынаючы з 5га класа як вучэбны прадмет1. Пры гэтым новыя вучэбныя праграмы па ўсіх прадметах былі атрыманы з дзяржаўнага інспектарата школ Беларусі. Праграма па рускай мове і ўсе праграмы для рамеснапрафесійных школ выпрацаваны абласным аддзелам народнай адукацыі. Настаўнікам прапаноўваўся педагагічны часопіс «Школа і выхаванне», які выдаваўся з мая 1943 г. у Смаленску на рускай мове. (Заўважым, што адзін з першых артыкулаў часопіса меў тытул «Бліжэйшыя задачы рускай народнай школы»2.) Дрэнны быў стан забяспечанасці падручнікамі. Новых не было. Часопіспадручнік«Беларуская школа», які выдаваўся ў Мінску, у вобласць армейскага тылу не дастаўляўся. Настаўнікам даводзілася займацца па «непрыдатных савецкіх падручніках, карыстаючыся ўказаннямі аддзела народнай адукацыі аб зняцці з іх бальшавіцкага прапагандысцкага матэрыялу»3.
Як бачым, у школьнай справе ў раёнах, падкантрольных вайсковай адміністрацыі, не навязвалася адкрыццё беларускіх ці ўкраінскіх школ. Распавядаючы пра вынікі 1942/43 навучальнага года, газета «Новый путь», якая выдавалася ў Гомелі на рускай мове, пісала: «Жыватворны ўплыў на паспяховасць і паводзіны вучняў відавочна аказала і тая акалічнасць, што навучанне ў большасці школ раёнаў адбываецца на роднай беларускай мове. Выключэнне ў гэтых адносінах складаюць толькі Гомель і Церахаўскі раён, дзе пераважаюць рускія школы»4.