Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
Са жніўня 1942 г. у Гродне неафіцыйна (улады прынялі рашэнне «негалосна цярпець яго дзейнасць»4) існаваў філіял Украінскага таварыства Германіі. Яго дзейнасць была накіравана на «аб’яднане ўкраінцаў у Германіі і іншых упамянутых абласцей на аснове незалежнай, агульнаўкраінскай дзяржавы». Сярод мэт арганізацыі было «развіццё нацыянальнай культурнай дзейнасці і агітацыйнай работы
1 ДАБрВ. Ф. 202. Bou. 1. Спр. 3. Арк. 202202 адв.
2 Тамсама. Арк. 212.
3 Нашс слово (Брест). 1942. 13 лнст. С. 4.
4 ДАГрВ.Ф. l.Воп. І.Спр. 58. Арк. 167.
102
ў Германіі і іншых упамянутых абласцях сярод украінцаў, а таксама іх матэрыяльная падтрымка». На чале аддзялення стаяў Фёдар Косцеў1. На жаль. больш звестак аб дзейнасці Таварыства не ўдалося адшукаць.
Пры садзейнічанні ўкраінскіх камітэтаў з мая 1942 г. на Палессі аднавіла дзейнасць культурнаасветніцкае таварыства «Просвіта». Яго філіялы знаходзіліся ў Брэсце, Пінску, вёсках Чарнаўшчыцы2 і Неплі3 Матыкальскага раёна, Жабінцы4, Маларыце. «Пінська газета» 30 ліпеня 1942 г. пісала аб ініцыятыве аднаўлення дзейнасці гэтага таварыства ў Пінску: «Як даведваемся, ініцыятыўная група ўкраінскага насельніцтва г. Пінска, згуртаваная вакол Украінскага камітэта ўзаемадапамогі, мае намер хадайнічаць перад адміністрацыйнымі ўладамі аб аднаўленні дзейнасці даўняга культурнаасветніцкага таварыства «Просвіта». Як вядома, таварыства «Просвіта» існавала ў г. Пінску за польскім часам як філіял акруговага таварыства г. Брэста. Цяпер яно б існавала як самастойная арганізацыя пінскай акругі. Вітаем добры пачын пінскага насельніцтва ў момант, калі ўздым культурнага ўзроўню насельніцтва і яго асветнай самадзейнасці з’яўляецца такой важнаю рэччу ў паслябальшавіцкія часы»5. Менавіта гэта арганізацыя займалася адкрыццём украінскіх бібліятэк, а таксама харавых, музычных, драматычных, танцавальных і спартыўных гурткоў.
У ліпені—жніўні 1942 г. у Брэсце акруговае таварыства «Просвіта» арганізавала двухтыднёвыя курсы кіраўніц дзіцячых садкоў6.
У канцы 1942 г. намаганнямі таварыства ў горадзе па вул. Больверкале (былая Міцкевіча), 23, 1 паверх, быў адкрыты інтэрнат (бурса) для дзяўчат, якія вучыліся ў тэхнічнай, рамеснай і іншых школах. Як адзначалася ў абвестцы,
‘ДАГрВ.Ф. І.Воп. І.Спр. 58,Арк. 165.
2 Наше слово (Брест). 1942. 21 черв. С. 4.
3 Та.мсама. 19 лпп. С. 4.
‘Тамсама.
5 Пінська газета. 1942. 30 лнп.
6 Наше слово (Брест). 1942. 16 серп С. 4.
103
змешчанай у газеце «Напіа слова», «у інтэрнаце дзяўчаты маюць дужа добрыя, гігіенічныя, спальныя памяшканні, харчаванне і дбалую апеку. Будынак інтэрната дужа чысты і нанава адрамантаваны. Акрамя гігіенічнага гіамяшкання, адпаведнай апекі і іншых выгодаў, утрыманне дзяўчат у інтэрнаце значна таннсй, чым на прыватных кватэрах»1.
Такі ж інтэрнат на 100 асоб па вул. Кёнігштрасэ, 54 (былая Баторага) акруговы камітэт таварыства «Просвіта» арганізаваў і для хлопцаўвучняў усіх берасцейскіх школ2.
Украінцы імкнуліся да стварэння тэатра на роднай мове. Напрыклад, у Брэсце ў сакавіку 1942 г. быў створаны «Украінскі тэатр мініяцюр»3. На працягу 19421943 гг. ён рэгулярна выязджаў на гастролі па тэрыторыі Палесся (Жабінка, Кобрын, Драгічын, Антопаль, Іванава, Пінск, Лунінец)4.
Аднак не заўсёды гледачы былі задаволены паказанымі спектаклямі. Напрыклад, 18 верасня 1942 г. газета «Наше слово» змясціла вельмі крытычны артыкул за подпісам М. Г. Аўтар пісаў: «У нядзелю 6га гэтага всрасня праездам праз Кобрын брэсцкі «Тэатр мініяцюр» пад кіраўніцтвам Кольчака прадставіў тут «Наталку Палтаўку». Тэатр, з увагі на вялікую зацікаўленасць публікі да роднага мастацтва, быў перапоўнены. Але тое, што гледачы ўбачылі на сцэне, абсалютна не апраўдала іх даверу да гастралюючай трупы. Гэта было не прадстаўленне класічнай украінскай аперэты, а поўная кампраметацыя і прафанацыя тэатральнага мастацтва, да якіх дайшлі людзі, якія нічога супольнага ні з украінскай сцэнай, ні з украінскім словам не маюць... Дзіву даемся той смеласці, з якой людзі пусціліся ў падарожжа па ўкраінскіх тэрыторыях з паказам балагану, а не так неабходнага гэтай парою народу нацыянальнага мастацтва». Аўтар параўноўваў выступленне гастралёраў з ігрою мясцовага аматарскага драматычнага гуртка: «Якія б агрэхі не былі ў нашага
1 Наше слово (Брест). 1942. 22 груд. С. 4.
2 Тамсама.
J Наше слово (Брест). 1942. 5 квіт. С. 4.
4 Еленская, й. Немецкая полнтнка украннпзацнн Белорусского Полесья... С. 210.
104
маладога аматарскага драмгуртка, які нядаўна прадстаўляў «Безталанну», але ніякага параўнання гульні нацыянальна захопленых нашых аматараў да бяздушнай і глумліва прафесійнай «адпрацоўкі» вандроўных гастралёраў быць не можа. Там запал і любоў, тут чыста меркантыльны падыход да справы» .
Акрамя названага, у Брэсце дзейнічаў гарадскі тэатр, які абслугоўваў як жыхароў горада, так і нямецкую армію. Для апошніх ён ставіў аперэты на нямецкай мове. У сезоне 1941/42 тэатр наведалі 168 тысяч вайскоўцаў і 85 тысяч цывільных2. Аднак пастановак на ўкраінскай мове ў рэпертуары тэатра доўгі час не было. Толькі 7 лютага 1943 г. гледачу была прадстаўлена камедыя «Сарочынскі кірмаш»3. Аднак праз некаторы час тэатр выехаў ва Усходнюю Прусію. Толькі ў канцы вясны 1944 г. была створана новая тэатральная трупа. У яе ўвайшлі былыя вучні тэатральнай школы і акцёры, якія засталіся ў горадзе. У першы час памяшканне для тэатра было непрыстасаванае. Пасля рамонту яно было здольна змясціць 300 гледачоў. Склад трупы не дазваляў ставіць драматургічныя творы. У асноўным рыхтаваліся канцэртныя праграмы з удзелам хору, аркестра, балетнай групы, салістаў, мастацкага чытання4.
У сакавіку 1943 г. у Пінску быў заснаваны гарадскі камітэт узаемадапамогі. Яго дзейнасць распаўсюджвалася на горад і раёны ПінскУсход і ПінскЗахад. Асноўнай задачай камітэта была апека над установамі сацыяльнага характару, такімі як дзіцячы прытулак, дом для старых, дзіцячыя садкі і да т. п. Камітэт з’яўляўся самастойнай установай і існаваў на добраахвотныя ўзносы насельніцтва5.
У Лунінцы пры Украінскім камітэце самадапамогі быў створаны аматарскі драматычны гурток (рэжысёр П. К. Плявіцкі). На працягу 19421943 гг. ён паставіў каля дзесятка
1 Наше слово (Брест). 1942. 18 верес. С. 4.
2 Тамсама. 21 серп. С. 4.
3 Тамсама. 12 лют. С. 4.
4 Наше слово (Брест). 1944. 21 черв. С. 4.
5 Пінська газета. 1943. 5 берсз.
105
спектакляў. Падобныя гурткі існавалі і ў ішпых месцах. Напрыклад, як ужо згадвалася, у Кобрыне. Рэпертуар гэтых калектываў быў максімальна набліжаны да запатрабаванняў простай публікі: вадэвілі, меладрамы, аперэткі, жартоўныя п’есы, якія апісвалі сялянскае жыццё. Найбольшай папулярнасцю карысталіся творы ўкраінскіх драматургаў XIX пачатку XX ст.: М. Крапіўніцкага («Пашыліся ў дурні»), I. Катлярэўскага («НаталкаПалтаўка»), I. Васільчанкі («Быль»), А. Чыжына («Пярэстая Красуня»), Г. Артэмоўскага («Запарожац за Дунаем»), а таксама М. Старыцкага, КвіткіАснаўяненкі, Сухадольскага, Чубатага, Яноўскай1.
Неабходна адзначыць, што дадзеныя гурткі працавалі непастаянна. Напрыклад, дзейнасць драматычнага гуртка пры Украінскім камітэце самадапамогі ў Кобрыне пасля перапынку была адноўлена 1 мая 1944 г. Паведамляючы аб гэтым, газета «Наше слово» заўважала, што адначасова аднавілі працу гурткі ў раёнах Кобрынскай акругі: самадзейныя ў Антопалі і БярозеКартузскай і драматычны ў Драгічыне2.
Улетку 1942 г. у Брэсце па адрасе Мітэльале, 41 (былая Касцюшкі) пачаў дзейнічаць Украінскі клуб моладзі3. Пры ім былі арганізаваны драматычны і спартыўны гурткі, струнны аркестр, хор і мастацкі гурток. Пры струнным аркестры для тых, хто жадаў навучыцца граць, былі арганізаваны бясплатныя курсы4. 3 10 вераспя 1942 г. пачала працаваць бібліятэка для старэйшых грамадзян, школьнай моладзі і дзяцей. Тыя, хто жадаў карыстацца яе паслугамі, павінны былі ўнесці дэпазіт (кауцыю) у памеры 15 рублёў і штомесяц плаціць па 5 рублёў. Школьнікі і члены клуба плацілі штомесяц па 3 рублі. Бібліятэка працавала па аўторках і чацвяргах5. У горадзе ў 1943 г. па вул. 45й Дывізіі
1 Еленская, Н. Немецкая полнтнка укранннзацнн Белорусского Полесья... С. 211; Наше слово (Брест). 1942. 9 жовт. С.4.
2 Наше слово (Брест). 1944. 14 черв. С. 4.
3 Тамсама. 1942. 9 серп. С. 4.
4 Тамсама. 16 ссрп. С. 4.
5 Тамсама. 11 верес. С. 4.
106
знаходзілася ўкраінская кнігарня Украінскага камітэта ўзаемадапамогі1.
На тэрыторыі заходнебеларускага Палесся атрымалі распаўсюджанне перыядычныя выданні, якія выходзілі на Украіне і ў Германіі на ўкраінскай мове («Вісткі для украінськіх селян», «Голос», «Нова доба», «Краківські вісці», «Волннь», «Сурма», «Украінські голос», «Украі'нські хлібороб» і інш.). Найбольш значнымі мясцовымі выданнямі былі штотыднёвыя газеты «Наше слово» (Брэст, адказны рэдактар Іван Пячко) і «Пінська газета» (Пінск, з лета 1942 г. адказны рэдактар Фёдар Дудко, з восені 1942 г. галоўны рэдактар Яфім Скрыпнюк, кіраўнік выдавецтва Яўген Міцкевіч, са снежня 1943 г. галоўны рэдактар і кіраўнік выдавецтва Яўген Міцкевіч). Наклады выданняў былі значнымі. Напрыклад, у жніўні 1942 г. чатыры нумары «Пінськай газеты» выйшлі агульным тыражом 59 460 экзэмпляраў .
Газеты з’яўляюцца крыніцай разнастайнай інфармацыі аб культурным жыцці ўкраінскага этнасу. Напрыклад, 19 лютага 1943 г. «Пінська газета» пісала аб прадстаўленні ў Лунінцы Украінскім драматычным гуртком п’есы I. Васільчанкі «Быль» і А. Чыжына «Пярэстая Красуня»: «Увогуле гульня атрымалася не вельмі добрая. lie ўсе акцёры ўжыліся ў свае ролі, не ўсе нават іх як след вывучылі»3.
Рэлігійнае жыццё прыхільнікаў праваслаўя на тэрыторыі, якая ўвайшла ў Рэйхскамісарыят «Украіна», было звязана з Украінскай праваслаўнай царквой, якая ўжо ў першыя месяцы акупацыі распалася на дзве плыні аўтакефалістаў і аўтанамістаў4.
Дзейнасць разнастайных украінскіх арганізацый патрабавала поўнай іх лаяльнасці да ўлад. Любое парушэнне адразу каралася. Так, напрыклад, 8 снежня 1943 г. у Кобрыне
1 Наше слово (Брест). 1943. 12 лют. С. 4.
2 Еленская. Н Немецкая полмтпкаукрапнпзапннБелорусскогоПолесья. . С. 211.
’ Пінська газета. 1943. 19 лют.