• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    1 НАРБ.  Ф. 370.  Bon. 1.  Спр. 3.  Арк. 1.
    2 AAN.  Sygn. 202/Ш.  Teczka 201.  К. 26.
    52
    Дакладная статыстыка школ немагчыма зза адсутнасці звестак. Вядома, што ў 1942/43 навучальным годзе на акупіраванай тэрыторыі Беларусі існавалі школы для дзяцей фольксдойчэ ў Мінску, Драздах (26 вучняў), Смалявічах (36 вучняў), Малым Залуччы (26 вучняў), Гародні (62 вучні)1.
    «Беларуская газэта» 15 красавіка 1942 г. пісала: «ГІобач з цэлым радам заплянаваных будаўнічых работаў, цывільнае кіраўніцтва Беларусі асаблівую ўвагу надае клопатам аб мясцовых немцах і немцах Узваложжа. У раёне і ў Менску для іх ужо наладжаныя 2 нямецкія школы. а гэбітскамісарам др. Кайзэрам цяпер адкрыта яшчэ трэйцяя нямецкая школа ў загаспадараным СС дзяржаўным маёнтку Драздох. якая ўжо мае 26 дзяцей»2.
    3 нагоды адкрыцця ўвесну 1942 г. школы ў Смалявічах і выступлення на яе адкрыцці генералкамісара Кубэ «Minsker Zeitung» пісала ў артыкуле «Свежы вецер у Беларусі»: «Неабходна поўнае разуменне нямецкага грамадзянскага кіравання важнасці цяжкай руціннай працы, якая крок за крокам вядзе да новага жыцця ва ўсіх абласцях. Таму адным з першых мерапрыемстваў генеральнага камісара Кубэ было стварэнне беларускіх школ ва ўсёй краіне. Больш за тое, патрабуюць клопату і ўвагі ў агульнай праграме развіцця фольксдойчэ і волжскія немцы, якія паўсюль жывуць.
    У Смалявічах  маленькім горадзе Мінскай вобласці адкрылася першая нямецкая школа. Перасяленцы з Рэйнскай і Саксонскай Баварыі, якія былі прызваны рускімі 200 гадоў назад, збеглі з волжскай вобласці, бо не былі падрыхтаваны да каланізацыі і іх жыццям і ўласнасці пагражала калектывізацыя, якая распачалася Саветамі. Яны і іх дзеці, якія былі жывыя, гаварылі і думалі панямецку. Тое, каб волжскія немцы, якія маюць патрэбу ў адукацыі, працягвалі чытаць і пісаць панямецку, асобая заслуга гебітскамісара Др. Кайзера...
    1 Беларуская газэта.  1942.  15 крас.; НАРБ.  Ф. 393.  Bon. 1. Спр. 13. Арк. 56;ДАГРВ.Ф. І.Воп. 1.Спр. 58  Арк. 223.
    2 Беларуская газэта.  1942.  15 крас.
    53
    Як урачыстае абяцанне і клопат першая нямецкая школа ў Беларусі будзе несці імя Адольфа Гітлера, і ў супрацьлегласць занадта прыгнятальных формаў няправільнай бальшавіцкай культуры супрацыіаставіцца нямецкая культура, якая прадуктыўна развіваецца, якая мэтанакіравана на супрацоўніцтва ў вялікай перабудовачнай кампаніі Фюрэра»1.
    Увосень 1943 г. разглядалася магчымасць адкрыцця яшчэ адной «нямецкай школы для замежнікаў» у Мінску. 3 верасня 1943 г. генеральны камісар звярнуўся да раённага камісара г. Мінска з прадпісаннем выдзеліць памяшканне на Кірхенштрасэ для такой школы. У ёй павінны былі займацца з дзецьмі згодна з нямецкім навучальным планам для 8класнай адукацыі. Планавалася, што ў такую школу будзе набрана каля 30 чалавек. «Размова ідзе аб дзецях суайчыннікаў, што адносяцца да маёй цыркулярнай акругі, якія і рускую мову ведаюць вышэй сярэдняга і сваімі невялікімі ўчынкамі дэманструюць павагу да нямецкага кіраўніцтва». Гэты клас, які налічваў 25 чалавек, меркавалася далучыць да «сапраўднай нямецкай школы»2. Такі клас неўзабаве быў адчынены па адрасе Кірхенштрасе, ЗО3.
    8 чэрвеня 1942 г. была адкрыта школа для дзяцей фольксдойчэ ў Гародні, якія да гэтага часу атрымлівалі прыватныя ўрокі нямецкай мовы ў настаўнікаў польскага паходжання ці фольксдойчэ. Школа размясцілася ў будынку былой прыватнай гімназіі і ліцэя польскага школьнага саюза «Polska Macierz Szkolna» па адрасе Таненбергштрасэ, 6. Школа знаходзілася з боку ад вуліцы. Да яе прылягала вялікая пляцоўка, «якой цалкам дастаткова для знаходжання дзяцей падчас школьных псрапынкаў Яна выкарыстоўваецца і як пляцоўка для гімнастыкі і адпавядае ўсім іншым патрабаванням. Канструктыўны стан будынка быў бездакорны. У наяўнасці мелася 8 класных памяшканняў на першым і другім паверхах, да гэтага неабходна дадаць яшчэ 2 дапа
    'НАРБ.Ф. 370.Воп. І.Спр. 441. Арк. II 12.
    2ТамсамаФ. 1.  Воп. 86.  Спр. 1343.Арк. 35.
    3 Тамсама.  Арк. 71.
    54
    можныя класы ў мансардзе. Да гэтага ж зямельнага ўчастка адносіліся 2 наступныя будынкі, якія маглі быць выкарыстаны ў якасці кватэр для выкладчыкаў ці інтэрната для вучняў»1. Усяго ў школу першапачаткова былі запісаны 62 вучні ад 6 да 14 гадоў  26 хлопчыкаў і 36 дзяўчынак. 49 з іх наведвалі раней польскую школу, 13 чалавек толькі ў 1942 г. дасягнулі ўзросту, «магчымага для прыёму ў школу», і з іх быў створаны «падрыхтоўчы клас». Па веравызнанні сярод вучняў былі 52 рымскія католікі, 6 праваслаўных і 4 лютэраніны. Аднак на ўроках Закона Божага дзеці не дзяліліся.
    Акрамя падрыхтоўчага класа быў створаны I клас (26 вучняў 810 гадоў) і II клас (23 вучні 1114 гадоў). Неабходна адзначыць, што I клас падзяляўся на 14 гады навучання, a II клас  на 58 гадоў. Такім чынам, вучыцца ў школе неабходна было 9 гадоў (улічваючы падрыхтоўчы клас). Адным з асноўных патрабаванняў да кандыдатаў на навучанне ў такіх школах было нямецкае паходжанне. Як заўважаў інспектар школьнага савета Гродзенскай акругі, «дакладнае ўстанаўленне нямецкага паходжання дзяцей. бясспрэчна неабходна. Мэтазгодна выдаліць са школы ўсіх дзяцен, у якіх гэта ўмова адсутнічае» .
    Запіс у класы праводзіўся адпаведна ўзроўню валодання нямецкай мовай, падрыхтаванасці да ўрокаў на нямецкай мове і ўзроўнем ведаў па тэматыцы школьнай праграмы. Як заўважаў інспектар школьнага савета Д. Рымер, «узровень ведаў нямецкай мовы большай часткі дзяцей усё яшчэ нязначны. Толькі адносна некаторых дзяцей можна дапусціць той факт, што яны дома таксама размаўляюць панямецку»3.
    Разам з пытаннем існавання школы для фольксдойчэ ўлетку 1942 г. абмяркоўвалася і пытанне аб адкрыцці нямецкай народнай школы ў Гродне. Бургамістр горада ў сваім
    1 ДАГрВ Ф І.Воп I Спр. 58,Арк. 223.
    2 Тамсама.  Арк. 223223 адв.
    1 Тамсама.  Арк. 223 адв.
    55
    лісце вярхоўнаму прэзідэнту Грамадзянскага кіравання раёна Беласток адзначаў: «Адкрыццё нямецкай народнай школы ў Гродне  неадкладная неабходнасць». У муніцыпалітэт часта прыходзілі бацькі, якія цікавіліся датай адкрыцця такой школы ў горадзе. Яны былі «вельмі заклапочаны школьнай адукацыяй для сваіх дзяцей». 3 магчымасцю добрага навучання дзяцсй (наяўнасцю базавай і сярэдняй школ) звязвалася канчатковае рашэнне аб перасяленні нямецкіх сем’яў у Гродна. Улетку 1942 г., па звестках бургамістра, у горадзе налічвалася 19 дзяцей, якія па ўзросце і адукацыі маглі наведваць народную школу. 3 іх падрыхтоўчы клас 3 чалавекі, 1ы клас  3, 2і клас  2, 3і клас  3, 5ы клас  1, 8ы клас  1 чалавек, а таксама дзяўчынка 13 гадоў школынадбудовы (для падрыхтоўкі выпускнікоў народных школ да экзамену на атэстат сталасці), два навучэнцы 2га класа сярэдняй школы1.
    Акрамя гэтага, «шэраг дзяцей рэгістраваўся вусна». У іншым лісце (раённага камісара вярхоўнаму прэзідэнту ў Бсласток) называлася лічба ад 30 да 40 чалавек толькі з гарадскога раёна Гродна і да 10 чалавек  з сельскай часткі раёна. Да агульнай колькасці неабходна дадаць «ад 20 да 30 дзяцей фольксдойчэ, якія наведваюць цяпер школу для фольксдойчэ [...] і цікавяцца магчымасцю прыняцця ў нямецкую народную школу»2. Аднак іх прыняцце «будзе залежаць ад іх поспехаў у вывучэнні нямецкай мовы». Самыя добрыя ўмовы складваліся для самых маленькіх дзяцей, якія, паводле меркавання бургамістра, «дома наўрад ці чуюць добрую нямецкую мову, аднак, у школе дэманструюць хуткі рост»3.
    У якасці памяшкання для школы прапаноўваўся той самы будынак па Таненбергштрасэ, 6, у якім размяшчалася школа (бургамістр называе не «школа», а «курсы») для фольксдойчэ.
    1 ДЛГрВ. Ф. 1.  Воп. 1. Спр. 58.  Лрк. 224.
    2 Тамсама.  Арк. 222.
    3 Тамсама.
    56
    Мэтай школ для народных немцаў было аб'яднанне дзяцей і садзейнічанне набыццю імі нямецкай самабытнасці»1. У будучым прадугледжвалася перавесці ў народную школу ці на вышэйшую ступень народнай школы таксама і дзяцей фольксдойчэ. Аднак падставай для заснавання гэтай школы павінна была быць наяўнасць «сабраных разам, улічаных і існуючых у дастатковай колькасці, дзяцей рэйхсдойчэ»2. Пытанне неўзабаве было вырашана. У 1943 г. у Гродне ўжо існавалі народная і прыватная школы для рэйхсдойчУ. Прычым аднакласная народная школа для рэйхсдойчэ знаходзілася ў тым жа будынку, што і двухкласная народная школа для дзяцей фольксдойчэ. Абодва аддзяленні былі разлічаны на 4 гады навучання.
    Гродзенская прыватная школа для рэйхсдойчэ налічвала вясной 1943 г. прыкладна 25 навучэнцаў. Ёй неадкладна патрабаваліся настаўніцкія кадры. Заняткі ў ёй праводзіла настаўніцафольксдойчэ. Кіраўніцтву школы быў абяцаны нямецкі выкладчык. У якасці аднаго са шляхоў вырашэння праблемы прапаноўвалася накіраваць для працы школьную памочніцу  дзяўчыну, якая скончыла трохмесячныя педагагічныя курсы Саюза нямецкіх дзяўчат4.
    Арганізоўвалася пастаўка для школ навучальных дапаможнікаў па ўсіх прадметах і для ўсіх класаў. Для школьных памяшканняў набываліся «якасныя партрэты фюрэра і яго саратнікаў. Самыя вядомыя нямецкія казкі прадстаўлены памастацку бездакорнымі малюнкамі»5.
    Для выхаваўчых мэт рэкамендавалася «клапаціцца аб вывучэнні звычайных дзіцячых песень, пры гэтым асабліва надаваць увагу нямецкай нацыяналсацыялістычнай маладзёжнай песні [...]. Школьныя прадметы павінны запаўняць нямецкія дзіцячыя гульні. У школе для фольксдойчэ неабходна прадухіліць любое выкарыстанне ненямецкай
    ‘ДАГрВ.Ф. І.Воп. І.Спр. 58,Арк. 224.
    2Тамсама. Арк. 225.
    3 Тамсама.  Арк. 39 адв.
    4 Тамсама.
    5 Тамсама.  Арк. 224.
    57
    мовы. Праз тое, піто ў школе выкладаюць выключна жанчыны, урок фізкультуры для хлопчыкаў павінен мець выхаваўчае ўздзеянне і стаць падрыхтоўкай да ўступлення іх у шэрагі імперскага нямецкага рабочага класа»1.
    Асаблівую ўвагу гродзенскі школьны інспектар звяртаў на «імкненне да ўзрастаючага беспамылковага ўжывання нямецкай мовы». Для гэтага рэкамендавалася павялічыць колькасць вучэбных гадзін з 24 да 28 у тыдзень. «Выкладчыкі павінны па меры магчымасці ўласным прыкладам пабуджаць дзяцей да заўзятай моўнай практыкі, каб прывучыць дзяцей да пастаяннай размовы з захаваннем правільных моўных форм і па магчымасці больш чыстага вымаўлення»2.
    Падчас інспекцыі дзеці былі правераны на навыкі вуснай мовы, чытання і ліку. Дзеці рэйхсдойчэ пры гэтым «дэманстравалі неістотныя памылкі, [...] дзеці фольксдойчэ прадэманстравалі ў размове і чытанні на нямецкай мове пакуль яшчэ недастатковыя навыкі, што можна патлумачыць» .