• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    Наколькі ўважліва немцы ставіліся да праверкі дадзеных асоб, можа служыць наступны факт. У жніўні 1941 г. бургамістрам у Новы Двор Заслаўскага павета быў прызначаны беларус Уладзімір Гейнэ. Ён нарадзіўся ў 1883 г. у г. Себеж у сям’і бухгалтара. Згодна з анкетай, сам Уладзімір, яго бацькі і бабка былі беларусамі, але дзед немец, лютэранін. Яго дакументы былі адпраўлены на дадатковае
    ' НАРБ. Ф. 370.  Воп. І.Спр. 756.  Арк. 8.
    41
    даследаванне адносна прыналежнасці да фольксдойчэ. Кіраўніку раённых службаў СС і паліцыі з адзнакай «пасля праверкі лічыць сапраўдным» паведамлялася: «Дзед бургамістра Гейнэ ў Новым Двары павінен быць немцам. Доказы маюць вялікую сілу пры дапамозе завераных дакументаў, якія, аднак, не прыкладзсны. Калі і дзе нарадзіліся бацькі Гейнэ, не можа быць устаноўлена. Алс яны павінны быць вядомыя ў Германіі. Ці так  гэта нават для Гейнэ застаецца невядомым. Той мізэр, які ён вывучыў з нямецкай мовы, адкрывае іншыя магчымасці. Яго выказванні, што ён ахвотна хоча аддаць сваіх дзяцей у нямецкую школу, яшчэ не даказваюць яго прыналежнасці да нямецкай нацыі. Калі таксама, акрамя гэтага, невядома нічога адмоўнага ў яго паводзінах, то сапраўды спачатку неабходна яшчэ пачакаць, паглядзець на тое, як ён будзе паводзіць сябе ў далейшым. Як устаноўлена саветам, Гейнэ каталіцкага веравызнання»1.
    Вось такое заключэнне. I гэта няглсдзячы на тое, што Гейнэ ў анкеце адзначыў, што быў двойчы рэпрэсіраваны. Першы раз  у 1933 г.  знаходзіўся пад следствам НКУС па падазрэнні ў шпіянажы, другі раз  у 1937 г.  адсядзеў 12 месяцаў за тое ж самае.
    Немцы распрацавалі спецыяльную форму анкеты для працоўных і служачых. Яна змяшчала пункты аб веравызнанні і этнічнай прыналежнасці не толькі самога прэтэндэнта і яго бацькоў, але і яго дзядоў і бабак па бацькоўскай і мацярынскай лініі. Гэта дапамагала немцам больш падрабязна прасачыць радаслоўную. Аналіз анкет дазваляе папоўніць спіс асоб нямецкага паходжання. Прычым людзі вельмі свабодна вызначалі сваю нацыянальную прыналежнасць (гэта асобная тэма для даследавання аб нацыянальнай тоеснасці). Так, сярод 12 фельчараў Мінскай акругі ў 1942 г., адпаведна спісу, быў толькі адзін прадстаўнік небеларускай нацыянальнасці  украінец. Аднак пры больш пільным знаёмстве з аўтабіяграфіямі супрацоўнікаў выяў
    1 НАРБ.  Ф. 393.  Воп. 2.  Спр. 69.  Арк. 9.
    42
    ляюцца цікавыя факты. Напрыклад, у Каладзішчанскім медучастку працаваў беларус Эдуард Іванавіч Эрдман, які нарадзіўся ў Дзвінску. Прозвішча сведчыць аб наяўнасці іншых каранёў. 3 анкеты можна даведацца, што яго бацька беларус лютэранскага веравызнання, што беларусам не ўласціва. Гэтай жа веры і дзед, нацыянальнасць якога запісана «немец». Маці  беларуска, а бабка  латышка, абедзве рымскакаталіцкага веравызнання'.
    Падобная сітуацыя і з бургамістрам Строчыцкай акругі Нікіфарам Гольманам, у якога дзед таксама быў немцам, лютэранінам. Цікава. што сам Нікіфар нарадзіўся ў 1895 г. у «Наваградскай акрузе Любчанскага раёна ў вёсцы Скрышава»2.
    Прыведзены факт сведчыць аб асіміляцыі немцаў мясцовым насельніцтвам. Паіншаму выглядае сітуацыя з тымі, хто пераехаў у Беларусь. Напрыклад, старшынёй Жодзінскай воласці ў 1942 г. быў Кандрацій Гайт. Ён нарадзіўся ў 1895 г. у в. Сямёнаўка Саратаўскай акругі. Да 1931 г. працаваў у Нямецкім Паволжы, а затым пераехаў у Смалявіцкі раён Беларусі. Усе яго продкі і ён сам (як сведчаць дадзеныя анкеты)  немцы, каталікі3.
    Пры правядзенні сваёй палітыкі германскія ўлады цвёрда прытрымліваліся лініі на прыцягненне да супрацоўніцтва мясцовых фольксдойчэ. У пісьме рэйхсміністраакупіраваных усходніх тэрыторый да рэйхскамісара «Остланда» ад 12 ліпеня 1942 г. адзначалася: «На акупіраваныхусходніх тэрыторыях нямецкая народнасць з'яўляецца дзейснай апорай гіры рэалізацыі мэт Вялікага германскага рэйха і ў адпаведнасці з гэтым заслугоўвае выкарыстання ў далёка ідучан перспектыве» .
    Увосень 1943 г. у выніку рэарганізацыі пінскага гестапа частка супрацоўнікаў была адкамандзіравана ў Рэйх, а на іх
    1 НАРБ.  Ф. 393. Воп 3. Спр. 114. Арк. 51.
    2 Тамсама.  Воп. 2. Спр. 73.
    1 Тамсама.  Спр. 64.  Арк. 3.
    4 НАРБ.  Ф. 370.  Воп. 30.  Спр. 381.  Арк. 1.
    43
    месцы «прызначаны мясцовыя фольксдойчэ, здольныя да вайсковай службы, якіх перарабілі на рэйхсдойчэ і цяпер яны праходзяць навучанне ў Брэсце»1.
    3.3.	Аплата працы фольксдойчэ
    Адной з праяў клопату аб этнічных немцах з’яўлялася прыярытэтнае вырашэнне пытання аб аплаце працы гэтай катэгорыі насельніцтва на акупіраваных землях. Крокам у гэтым кірунку з’явілася прапанова аб 50працэнтнай даплаце да тарыфных зарплат для мясцовай рабочай сілы нямецкага паходжання (фольксдойчэ). Цікава, што такая мера датычылася толькі Генеральнай акругі Беларусь. Рэйхсміністр адзначаў: «Беручы пад увагу асобыя адносіны да нямецкага народа мясцовых жыхароў у трох генеральных акругах  Эстоніі, Літве і Латвіі,  я лічыў бы недарэчным ствараць тут для немцаў лепшыя ўмовы. Увогуле, значэнне нямецкай народнасці наўрад ці магло б быць вызначальным зза перасялення з гэтых акруг»2. Прапанова атрымала сілу загаду 18 ліпеня 1942 г. На фольксдойчэ, якія былі занятыя на сельскагаспадарчай вытворчасці, дадзены ўказ не распаўсюджваўся. Аднак да яго практычнага прымянення прайшоў яшчэ пэўны час.
    Толькі 1 верасня 1942 г. генеральны камісар Беларусі разаслаў раённым камісарам распараджэнне аб азнаямленні з гэтым дакументам падначаленых прадпрыемстваў3. Рашэнне прымалася не адразу. Яму папярэднічала абмеркаванне эканамічнага інспектара шэфгрупы рабочай сілы ў Берліне Гелберга з Кубэ. Аб гэтым можна даведацца з ліста першага шэфу групы рабочай сілы, які датаваны 21 жніўня 1942 г. (копія была даслана ў Мінск Кубэ). У ім адзначалася, што «такое ўказанне (маецца на ўвазе 50працэнтнае павышэнне зарплаты і жалавання.  Д. К.) [...] усё ж такі дае нагоду для разважання аб важнасці ўвагі да гэтага.
    1 AAN.  Sygn. 202/Ш.  Teczka 193.  К. 103.
    2 НАРБ.  Ф. 370.  Воп. 30.  Спр. 381.  Арк. 1 адв.
    3 Тамсама.  Арк. 7.
    44
    Пры агульным разглядзе фольксдойчэ ўжо ў розным выглядзе карыстаюцца палепшаным станам, бо яны з’яўляюцца перакладчыкамі і працуюць як носьбіты мовы і зза гэтага атрымліваюць высокія даходы. Павышэнне на 50% у асобных выпадках дазволіць не толькі дасягнуць жалавання рускіх кіруючых работнікаў, але і часам перавысіць яго. У перспектыве гэта можа выклікаць вялікае незадавальненне ў сапраўды неабходных работнікаў з мізэрнай заработнай платай з выцякаючымі наступствамі. Прашэнняў аб павышэнні зарплат і працяглага незадавальнення гэтых рабочых наўрад ці неабходна чакаць.
    Лепшая аплата фольксдойчэ ў сельскай гаспадарцы сутыкнецца са значнымі цяжкасцямі, бо тут, у процілегласць прамысловай гаспадарцы і афіцыйным службам. дзе вышэйзгаданыя сілы ў сваёй большасці прыцягваюцца толькі як носьбіты мовы, яны выкарыстоўваюцца таксама як работнікі і служачыя [...] Такое мерапрыемства можа [...] у адно імгненне выклікаць далейшы неспакой сярод рускага насельніцтва і прывядзе да арганізацыі бандфарміраванняў [...]»'.
    Да пытання аплаты працы фольксдойчэ, якія засталіся на рускай тэрыторыі і пры перасяленні атрымалі нямецкае грамадзянства. кіраўніцтва Германіі вярталася яшчэ не раз. Так, 4 чэрвеня 1943 г. яно абмяркоўвалася ў размове Вільгельма Кубэ з дарадцам міністра Байлем і дарадцам вышэйшага камандавання Хемпелем ва Усходнім міністэрстве працы ў сувязі з тым, што міністэрствам разглядалася магчымасць выплаты фольксдойчэ заробку ў памерах, якія адпавядаюць заробкам немцаў Германіі. Па гэтым пытанні Кубэ выказаўся супраць, бо лічыў, што «пры паслядоўным правядзенні гэтага плана фольксдойчэ, якія засталіся ў рускай вобласці, будуць мець большую зарплату, чым немцы ў Германіі». Гаўляйтар спасылаўся на тое, што «павінны быць улічаны пытанні розніцы ў коштах пражывання ў Германіі і ў занятай рускай вобласці. Перадусім неабходна мець на ўвазе
    ' НАРБ.  Ф. 370.  Воп. 30.  Спр. 381.  Арк. 6.
    45
    істотна меншыя кошты жылля ў рускай вобласці, нізкія цэны на прадукты харчавання і тавары паўсядзённага карыстання, адсутнасць культурных запатрабаванняў, недастатковую наяўнасць сродкаў перамяшчэння і г. д.» У сувязі з гэтым было вырашана больш дэталёва вывучыць пытанне і распрацаваць пастанову, у якой павінна быць дакладна акрэслена, якім чынам рэгуляваць аплату працы1.
    Абмеркаванне працягнулася 9 чэрвеня. На гэты раз ужо без Кубэ. Ён атрымаў для азнаямлення толькі запіс размовы. Акрамя выказванняў супраць надбаўкі да зарплаты былі іншыя прапановы па вырашэнні пытання. Падставай для разлікаў таго, колькі працэнтаў надбаўкі павінны атрымліваць асобы нямецкага паходжання ў параўнанні з нямецкімі грамадзянамі, з’яўляўся наступны момант: ці атрымліваюць асобы нямецкага паходжання харчовыя карткі ў якасці нямецкіх грамадзян па афіцыйных цэнах і ў дастатковай колькасці. Тое ж датычылася і забеспячэння іх адзсннем (па ордэрах на атрыманне тавара і г. д.). Выказвалася меркаванне аб тым, што асобы нямецкага паходжання, калі яны з’яўляліся грамадзянамі Рэйха, павінны быць забяспечаны харчовымі карткамі таксама, як і грамадзяне Рэйха. Для ўсходніх абласцей прадстаўлялася большая колькасць тэкстылю, які быў падзелены на долі для грамадзян Рэйха (W) і для асоб нямецкага паходжання (La). 3 дакумента мы даведваемся, што «асаблівая ўвага Вярхоўнага кіраўніцтва была звернута галоўным чынам на асоб нямецкага паходжання, якія жывуць у сельскай мясцовасці. Яны складаюць 90% з 200 000 фольксдойчэ акупіраваных усходніх тэрыторый. 3 іх амаль 10% занята ў гарадах у якасці рабочых і г. д. [...] He ў нашых інтарэсах зараз павялічваць адток з вёскі шляхам устанаўлення занадта высокіх выплат для асоб нямецкага паходжання, якія жывуць у горадзе»2.
    1 НАРБ.  Ф. 370.  Bon. 1.  Спр. 381.  Арк. 24.
    2 Тамсама.  Воп. 30.  Спр. 381.  Арк. 2222 адв.
    46
    Размова мела ўздзеянне на кіраўніцтва. Паводле ўказа рэйхсміністра акупіраваных усходніх тэрыторый ад 10 чэрвеня 1943 г., заработная плататыхфольксдойчэ, якія атрымалі грамадзянства, і немцаў у Германіі не была ўраўнавана, а рэйхскамісару было нададзена права самастойна вызначыць парадак аплаты працьг «ва ўсёй рускай вобласці» для тых фольксдойчэ, якія атрымалі грамадзянства. Памер заработнай платы павінен быў суадносіцца з узроўнем цэн у «занятай рускай вобласці і Германскай імперыі»1.