Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
На жаль, адносна іншых нацыянальных груп насельніцтва мы не можам гаварыць аб дастатковай колькасці архіўных матэрыялаў. Толькі ў дзвюх справах Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці маюцца звесткі па гісторыі цыганоў.
‘НАРБ.Ф. 370.Воп. І.Спр. З.Арк. 1.
2 ДАГрВ. Ф. 1. Bon. 1. Спр. 58.
3 Тамсама. Арк. 197200.
4 Тамсама. Арк. 30.
5 Тамсама. Арк. 39.
6 Тамсама. — Арк. 222228.
7 Тамсама. Арк. 227.
8 Тамсама. Арк. 223224.
9 Тамсама. — Арк. 224 адв.
І0 ДАГрВ.Ф. І.Воп. І.Спр. 58.Арк. 226.
11 Тамсама. Арк. 168173,205206.
35
Сярод дакументаў данясенне Скідзельскага жандарскага ўчастка аб арышце і расстрэле цыганоў у 1942 г., данясенне бургамістра г. Гродна павятоваму камісару аб заключэнні ў турму г. Гродна цыгана Яна Закшэўскага з жонкаю і трыма дзецьмі за бадзяжніцтва1, а таксама дакумент аб расправс з групан цыганоу .
Комплекс дакументаў па праблемс гісторыі нацыянальных меншасцей Беларусі ў гады акупацыі ўтрымліваецца ў Архіве актаў новых у Варшаве (Archiwum Akt Nowych, AAN). Гэта вопіс 202, які змяшчае дакументы дэпартамента інфармацыі і прэсы Дэлегатуры ўрада Рэчы Паспалітай на акупіраваных тэрыторыях (Delagatura Rz^du na Kraj. Departament Informacji i Prasy). Дакументы характарызуюць становішча нацыянальных супольнасцей краіны, міжэтнічныя адносіны, палітыку акупацыйных улад. У Дэпартаменце дзейнічала Усходняя секцыя і Нацыянальнае бюро. Супрацоўнікі апошніх аналізавалі акупацыйную палітыку на ўсходзе, настроі насельніцтва ў цэлым і асобных нацыянальных груп.
Больш поўнаму вывучэнню гісторыі нацыянальных супольнасцей Беларусі дапамагаюць матэрыялы акупацыйнага друку. Сярод газет, якія выдаваліся ў розных зонах акупацыі, неабходна назваць «Менскую газэту» (з 5 лютага 1942 г. выдавалася пад назвай «Беларуская газэта»), «Слонімскую газэту» (з пачатку 1944 г. да 18 красавіка 1944 г. «Слонімскі кур’ер»), «Беларускую старонку» (выдавалася як беларускамоўны дадатак да газеты «Новый путь» у Віцебску, Оршы, Барысаве), «Новую дарогу» (Беласток), а таксама шэраг газет, якія выдаваліся на рускай мове пад аднолькавай назвай у розных гарадах той тэрыторыі Беларусі, што пераважна знаходзілася ў зоне тылу групы армій «Цэнтр» «Новый путь» (Гомель, Магілёў, Орша, Віцебск, Лепель, Барысаў, Бабруйск, Баранавічы). На рускай мове выдаваліся «Мозырскне нзвестня». На ўкраінскай «Пін
'ДАГрВ.Ф. І.Воп. 1,Спр. 271,Арк. 6.
2Т амсама. Спр. 100.Арк. 43.
36
ська газета» і «Наше слово» (Брэст). Інфармацыйнай насычанасцю вызначаецца газета «Раніца», якая выходзіла для беларускага насельніцтва ў Германіі і друкавалася ў Берліне. У Лепелі з 1942 да пачатку 1944 г. выдавалася газета «Голос народа», якая з’яўлялася органам арганізацыйнага камітэта Нацыяналсацыялістычнай працоўнай партыі Расіі і Лепельскага акруговага самакіравання. У Навагрудку ў 1944 г. выдавецтва штаба аб’яднаных казацкіх войск выпускала газету «Казак». У Бабруйску ў 19431944 гг. выдаваўся «Офнцерскнй бюллетень РОА» і «На страже Роднны».
Шырокае выкарыстанне разнастайных крыніц дапамагло вызначыць агульныя тэндэнцыі нацыянальнай палітыкі акупацыйных улад, правесці рэканструкцыю становішча розных этнічных супольнасцей пад акупацыяй. На жаль, фрагментарнасць крыніц, часам іх недастатковая рэпрэзентатыўнасць не спрыяюць усебаковаму аналізу праблемы.
Глава 3
ЗАХАДЫ ПА ЎМАЦАВАННІ РОЛІ ПРАДСТАЎНІКОЎ НЯМЕЦКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
3.1. Ці існавала нямецкая «пятая калона»?
Размовы аб спробах стварэння (нароўні з польскай) нямецкай «пятай калоны» пачаліся ў сярэдзіне 30х гг. мінулага стагоддзя. На мясцовых палякаў і немцаў у тую пару навешваліся ярлыкі «контррэвалюцыянераў і шпіёнаў».
Сапраўды, Германія разлічвала на нямецкае насельніцтва, якое пражывала ў іншых краінах, спадзявалася на яго падтрымку ў правядзенні акупацыйнай палітыкі, у насаджэнні «новага парадку» на захопленых тэрыторыях.
Такая пазіцыя была вызначана Нацыяналсацыялісцкай рабочай партыяй Германіі (НСДАП) яшчэ ў 1920 г. У першым пункце праграмы партыі, прынятай у 1920 г., вялася гаворка аб неабходнасці «аб’яднання ўсіх немцаў у Вялікую Германію на падставе права народаў на самавызначэнне». У кнізе «Майн кампф» А. Птлер абвясціў намер аб’яднаць усіх немцаў у адну дзяржаву для таго, каб супрацьстаяць змяшэнню крыві расава чыстых немцаў з іншымі народамі незалежна ад іх грамадзянства.
У самым пачатку Другой сусветнай вайны, 3 верасня 1939 г., польская армія захапіла «Інструкцыю для войскаў, якія дзейнічаюць супраць Польшчы», у якой выказвалася ўпэўненасць у тым, што «нямецкія і іншыя групы ў Польшчы будуць падтрымліваць аперацыі нямецкіх узброеных сіл». У інструкцыі падрабязна пералічваліся абазначэнні і ўмоўныя словы, з якімі мусілі быць азнаёмлены «групы немцаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у барацьбе, і іншыя групы са складу мясцовага насельніцтва» (чырвопыя хусткі з вялікім
38
жоўтым кругам пасярэдзіне, блакітная нарукаўная павязка з жоўтым кругам або нарукаўныя павязкі са свастыкай)1.
На справе ўсё выглядала не так добра. Германіі так і не ўдалося атрымаць надзейнай падтрымкі з боку мясцовых немцаў, ператварыць іх у сваю «пятую калону». Як адзначаецца ў кнізе Л. дэ Йонга «Нямецкая «пятая калона» ў Другой сусветнай вайне», у 1941 г. у Берлін была паслана афіцыйная справаздача, у якой, у прыватнасці. вялася гаворка аб тым, што «мясцовыя немцы, нават калі яны не з’яўляюцца камуністамі, маюць цалкам няправільнае ўяўленне аб узаемаадносінах унутры рэйха. а таксама аб нацыяналсацыялістычных лідэрах. Прадстаўнікам інтэлігенцыі не зразумела пачуццё дыскрымінацыі. Да яўрэяў яны, як правіла, адносяцца абыякава. Паказальным з’яўляецца той факт, што пасля ўступлення нямецкіх войскаў мясцовыя немцы не прынялі зусім ніякіх мераў супраць яўрэяў; больш за тое, яны лічылі яўрэяў бяскрыўднымі людзьмі, якія не выклікаюць ніякай боязі»2. Да гэтага ж неабходна дадаць той факт, што фольксдойчэ на тэрыторыях, уключаных у 1939 г. у склад рэспублік СССР, да пачатку вайны фактычна ўжо не было. Як ужо ўпаміналася, у адпаведнасці з германскасавецкімі пагадненнямі ў перыяд з канца 1939 да сярэдзіны 1940 г. амаль усё нямецкае насельніцтва з гэтых тэрыторый выехала ў «Вялікі Рэйх». На думку польскага даследчыка Чэслава Лучака, у выніку міграцыйных рухаў на ўключаных у склад СССР землях немцы практычна зніклі3. У адпаведнасці з пашпартызацыяй, праведзенай у верасні 1941 г., у Пінску з больш чым 20 тысяч асоб ва ўзросце звыш 14 гадоў фольксдойчэ налічвалася толькі 234.
1 Кнчнхнн. A Н Советскне немцы: откуда, куда н почему? / A. II. Кпчпхпн // Военнонст. журн. 1990. № 8. С. 38.
2 Цыт. па: Кнчпхнн, A. Н. Советскне немцы: откуда, куда н почему? С. 31.
3 Luczak. Cz. Ziemie Wschodniej Rzeczypospolitej pod panowaniem radzieckim (19391941 i 19441945) / Cz. Luczak // Biuletyn Glownej Komisji Badania Zbrodni Przeciwko Narodowi Polskiemu Instytutu Pami^ci Narodowej. 1992. T. XXXIV. S. 4748.
4 Archiwum Akt Nowych w Warszawie (AAN). Svgn. 202/III. Teczka 201. K. 52.
39
Праз тыдзень пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Гітлер загадаў службе сувязі з нямецкімі нацыянальнымі меншасцямі прыняць тэрміновыя меры па ўліку асоб нямецкай нацыянальнасці на акупіраванай частцы Савецкага Саюза з мэтай вылучэння надзейных з іх на кіруючую працу ў мясцовыя органы нямецкага дзяржаўнага апарату. Дакладных звсстак аб колькасці асоб нямецкай нацыянальнасці, якія пайшлі на супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі, няма. У адпаведнасці з уласнымі даследаваннямі, мы можам сцвярджаць, што іх колькасць была нязначнай. Некаторыя факты прыведзены ніжэй.
Сярод беларускіх гісторыкаў першым супраць міфа нямецкай «пятай калоны» выступіў Уладзімір Паўлаў. Ён увёў у навуковы абарот цікавыя і цалкам невядомыя факты аб удзеле немцаў у партызанскіх атрадах, падполлі, актыўным супраціўленні мясцовага насельніцтва акупацыйным уладам’. Аб тым, што не спраўдзіліся спадзяванні акупантаў на падтрымку мясцовых немцаў, сведчыць змест адміністрацыйнага распараджэння за № 2 шэфа групы «Цэнтр» ад 13 ліпеня 1941 г. У яго частцы II пад назвай «Абыходжанне з нямецкім народам» заўважалася, што «частка нямецкага народа ў занятай вобласці не ўнушае даверу»2.
3.2. Выкарыстанне фольксдойчэ ў неваеннай службе
Акупацыйныя ўлады не раз вярталіся да пытання выкарыстання мясцовых немцаў для працы на розных пасадах у органах адміністрацыі, на прамысловых прадпрыемствах і ў сельскай гаспадарцы.
19 мая 1942 г. рэйхсміністр акупіраваных тэрыторый выдаў спецыяльнае распараджэнне № 1/1/303/42 адносна выкарыстання фольксдойчэ на цывільнай службе. На паса
1 Паўлаў, У. Беларускія немцы ў Вялікай Айчыннай вайне / У. Паўлаў ГІолымя. 1996. № 2. С. 241242.
2ІІАРБ. Ф. 393. Воп. 3. Спр. 42. Арк. 1.
40
ды ў цывільным кіраўніцтве гэтыя людзі браліся «часткова зза недахопу адпаведных сіл». Пры гэтым дапускалася магчымасць няпоўнага прывядзення імі доказаў сваёй прыналежнасці да нямецкай нацыі. «Часта адным з доказаў служыць іх веданне нямецкай мовы, пашпарты ўсіх відаў звычайна несапраўдныя. Неабходна мець на ўвазе, што паколькі шмат хто з яўрэяў у Савецкім Саюзе размаўляў панямецку, а таксама тое, што кіраўніцтва СССР прымушала некаторую колькасць савецкіх грамадзян у сувязі з палітычнымі намерамі вывучаць нямецкую мову, мэтазгодным здаецца адносна пацвярджэння паходжання фольксдойчэ ўстанавіць жорсткія патрабаванні. Тыя людзі, якія выдаюць сябе за фольксдойчэ, павінны як мінімум быць у стане даць дакладныя звесткі пра сваіх бацькоў, дзеда і бабу, аб сваіх родных мясцінах і да таго падобнае. У выпадку паходжання фольксдойчэ з занятых рэгулярнай арміяй абласцей у сумнеўных выпадках звесткі могуць быць пераправераны. Да немцаў з Паволжа ці з іншых да цяперашняга часу не акупіраваных тэрыторый трэба падыходзіць з асаблівай асцярожнасцю. Асобы, якія маюць іншыя гены, асабліва яўрэйскія, у любым выпадку не могуць разглядацца як фольксдойчэ. Непераселеныя фольксдойчэ з абласцей, у якіх перасяленне ўжо адбылося, да дзейнасці на нямецкіх пасадах больш не дапускаюцца». Рэйхсміністр прасіў паведамляць «аб сённяшняй сітуацыі з фольксдойчэ, якія занятыя ў цывільным кіраўніцтве, асабліва аб тым, як глыбока пераправерана іх паходжанне»1.