• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    Змена ўлады з савецкай на нямецкую прынесла з сабою перабудову органаў адміністрацыі на новых акупіраваных тэрыторыях. Адначасова розным нацыянальным супольнасцям было дазволена ствараць свае грамадскакультурныя арганізацыі. Як адзначае Ю. Туронак са спасылкай на архіўныя дакументы, «ужо летам 1941 г. пачаў наспяваць беларускапольскі канфлікт. Польскія паны прыходзілі з фашысцкімі салдатамі і сілаю вярталі сваю маёмасць, былі сутыкненні і ахвяры, праводзілася палітыка вяртаць Польшчу. Пачаўся актыўны працэс стварэння мясцовай адміністрацыі на чыста польскай аснове»3. У Гродне ў якасці часовай мясцовай адміністрацыі быў створаны магістрат, а сярод грамадскіх арганізацый вызначаўся Беларускі нацыянальны камітэт. Камітэт не мог змірыцца з тым фактам, што магістрат складаецца з палякаў. Актывісты камітэта 26 ліпеня 1941 г. даводзілі да ведама каменданта г. Гродна факты антынямецкага мінулага кіраўнікоў магістрата, а так
    'ДАМВ, Ф. 1538.Воп. 1,Спр. 51, Арк. 9394.
    2 Грыбоўскі, Ю. Польскабеларускі канфлікт у Генеральнай акрузе «Беларусь»...  S. 137.
    3 Туронак, Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй / Ю. Туронак.  Мінск. 1993.С. 162.
    64
    сама прыналежнасці мясцовых паліцэйскіх да польскіх тэрарыстычных арганізацый. Звярталася ўвага на факт агітацыі палякаў на прадмет таго, што «на гэтых тэрыторыях будуць палякі, будуць арыштаваны і расстраляны нават беларусы. [...] кожны беларус  бальшавік»1. Рабіўся вывад, што такім чынам палякі імкнуцца не дапусціць беларусаў на дзяржаўную службу. У дакуменце прыводзяцца факты антыбеларускіх выступленняў. Напрыклад, дырэктар тытунёвай фабрыкі Шскі не прымаў на працу беларусаў, нават тых, хто адпрацаваў на прадпрыемстве 20 гадоў. Діч Франц і Діч Казімір, супрацоўнікі гаспадарчага аддзела магістрата, прадавалі дровы «выключна палякам» і не прымалі просьбы ад беларусаў». Жыхарка вёскі Прыгодзічы каля Верцялішак пагражала беларусам  жыхарам вёскі вынішчэннем з той нагоды, што «тут польскі край ёсць і будзе».
    Так склалася, што ўжо на наступны дзень па распараджэнні начальніка былой ваеннай вобласці «Цэнтр» Беларускі нацыянальны камітэт быў распушчаны. Прапановы апошняга аб адкрыцці беларускіх нацыянальных школ і выданні беларускамоўнай газеты засталіся незадаволенымі. Усе дакументы камітэта былі канфіскаваныя і захоўваліся ў каменданта палявон камендатуры .
    Працэсы паланізацыі, праводзімай у першыя месяцы акупацыі. закранулі дзяцей беларусаў і рускіх. 1 верасня 1941 г. на імя каменданта г. Гродна за подпісамі прадстаўнікоў праваслаўнага брацтва быў накіраваны рапарт, у якім падкрэслівалася неабходнасць выцягвання дзяцей рускіх і беларускіх бацькоў праваслаўнага веравызнання з гарадскіх сірочых дамоў зза таго, піто «там адбываецца гвалтоўная паланізацыя і перавод дзяцей у каталіцызм»3. Аб гэтым расказалі самі дзеці праз давераных асоб вярхоўнаму святару праваслаўнага сабора.
    ’ДАГрВ.Ф. І.Воп. 1,Спр. 33 —Арк. 31
    2 Тамсама.  Арк. 27.
    3 Тамсама.  Арк. 21.
    65
    У данясенні школьнага інспектара Лідскай акругі адзначалася: «Засілле Польшчы падтрымліваецца мясцовымі польскімі элементамі і элементамі, прыезджымі з Літвы. Адносіны гарадскога магістрата горада Ліды вельмі дрэнныя да тых, хто не гаварыў з лідскім начальствам папольску. Тыя, хто, наадварот, размаўляў папольску, атрымлівалі хутка кватэры і дровы. 3за гэтай прычыны пасланыя на Лідчыну настаўнікі вярталіся назад, таму што яны былі пастаўлены ў такія ж самыя ўмовы, як непрацуючыя жыхары горада. Яны вымушаны былі выстойваць у чарзе, каб атрымаць хлеб, у той час як служачыя аддзела магістрата атрымлівалі калектывам прадукты для сябе»1.
    Нягледзячы на роспуск Беларускага нацыянальнага камітэта, у Гродне барацьба беларусаў супраць палякаў не спынілася. 1 жніўня 1941 г. беларуская давераная асоба паведамляла ў палявую жандармерыю палявой камендатуры г. Гродна аб фактах зневажальных адносін да насельніцтва з боку гюльскіх службовых асоб: «26 ліпеня 1941 г. польскі паліцэйскі і цывільны Лвіч затрымалі беларуса Мікалая Гшка ў Гродне, Ласасянская вул., 81, бо ён размаўляў на вуліцы пабеларуску.
    24 ліпеня 1941 г. спадарыня Ева Сска павінна была выехаць са сваёй кватэры і перадаць яе аднаму паляку. Спадарыня Сска па нараджэнні немка, яе муж  беларус. Было дамоўлена, што высяленне не адбудзецца. Нягледзячы на гэта з’явіўся паліцэйскі Эдуард Дскі з мэтай высялення спадарыні з яе кватэры з дапамогай сілы. Ён таксама патрабаваў, што яна павінна размаўляць з ім папольску».
    Беларусы не абмяжоўваліся толькі зборам фактаў і перапіскай з прадстаўнікамі акупацыйных улад. Некаторыя з іх актыўна імкнуліся дзейнічаць у справе прапаганды Беларусі. Службовая асоба палявой жандармерыі ў сваім данясенні аб паездцы 25 верасня 1941 г. у Верцялішкі, Скідзель, Дубна і Каменку распавядае аб высакамерных паво
    1 НАРБ.  Ф. 371.  Bon. 1.  Спр. 64.  Арк. 47.
    2 ДАГрВ.  Ф. 1.  Bon. 1.  Спр. 33.  Арк. 5.
    66
    дзінах жыхара Верцялішак Паўла Явіча, які быў прызначаны для нагляду за паліцыяй у гэтых мясцінах. У выніку актыўнай дзейнасці Явіча беларускае насельніцтва ў Верцялішках вітаецца выключна словамі «Жыве Беларусь!» з адначасовым падняццем правай рукі. Бургамістрам Жыдомлі і Каменкі ён сказаў, што іх пасады ў будучым будуць запоўнены членамі Беларускага нацыянальнага камітэта. У выніку такіх паводзін Явіча «значна павысілася хваляванне насельніцтва». Аўтар данясення заўважае: «Можна чакаць, што пры далейшых падобных дзеяннях Явіча ў хуткім часе справа дойдзе да сутыкненняў паміж насельніцтвам  палякамі і беларусамі»1.
    13 кастрычніка 1941 г. беларускія актывісты звярнуліся ў павятовы камісарыят з хадайніцтвам аб аднаўленні дзейнасці Беларускага нацыянальнага камітэта. У ім. між іншым, утрымліваюцца і такія радкі: «Гэта этнаграфічная зямля населена ў Гродне 45%, а ў акрузе 90% беларусамі, якія пераносілі ў сваёй гісторыі нечуваны прыгнёт Польшчы і затым бальшавіцкай яўрэйскай банды. Бальшавіцкі сатанісцкі ўрад быў поўнасцю знішчаны нямецкай непераможнай арміяй і ўжо не вернецца. Засталіся палякі, перасяленцыкаланісты, члены розных антыгерманскіх, польскіх арганізацый. Яны самавольна ўзялі ў свае рукі ў першыя дні выступлення нямецкіх войскаў мясцовыя адміністрацыйныя ўстановы і імкнуцца такім чынам заснаваць будучую яўрэйскаанглійскую Польшчу». Палякі, паводле меркавання складальнікаў хадайніцтва, занялі ўсе адміністрацыйныя ўстановы як у Гродне, так і ў акрузе. Пры гэтым яны працуюць «у духу Сікорскага і Сталіна», маюць свае сакрэтныя арганізацыі і «вядуць дзёрзкую, нахабную і бязлітасную вайну з бездапаможнымі беларусамі, аўтахтонным насельніцтвам гэтай этнаграфічнай вобласці, падтрымліваюць яўрэяў і планамерна і помсліва шкодзяць нямецкім інтарэсам». У заключэнні выказвалася просьба аб замяшчэнні
    'ДАГрВ.Ф. І.Воп. І.Спр. 33.Арк. 1213.
    67
    «варожых польскіх элементаў беларусамі ва ўсіх адміністрацыйных установах»1.
    Тым жа днём датавана і іншае данясенне на імя гродзенскага гарадскога камісара, у якім раскрываецца антынямецкая дзейнасць службовых асоб. Гэта праяўлялася ў «самавольным і бандыцкім кіраўніцтве гаспадарчай дзейнасцю». Неарганізаванасць картачнай сістэмы прывяла да адкрыцця гандлёвых крам. Дазвол на гандлёвую дзейнасць выдаваўся толькі палякам. Гандляры заняліся спекуляцыяй. Акрамя гэтага, магістрат не арганізаваў кантролю над усімі захопленымі запасамі і матэрыяламі, што паслужыла прычынай розных махінацый. Ва ўстанове ўвесь час заўважалася самавольнае размеркаванне прадуктаў і іншых матэрыялаў паміж працуючымі палякамі, іх знаёмымі і роднымі.
    Аўтары звароту засяроджваюць увагу на тым, што «беларусы, нягледзячы на тое, што моцпа церпяць, нічога не атрымалі з гэтых запасаў і былі не дапушчаны да працы. У магістраце панаваў лозунг: «Усё для палякаў».
    Цікава, у чым заключаліся злоўжыванні служачыхпалякаў. Бургамістр 3скі, напрыклад, выкарыстоўваў уладу ва ўласных інтарэсах. Ён браў для сябе найлепшую мэблю і розныя рэчы ў горадзе для абсталявання сваёй кватэры. Выкарыстоўваў грузавую машыну магістрата для перавозкі дроў. Больш правініўся супрацоўнік магістрата Свіч, які 25 ліпеня 1941 г. узяў са свіной фермы тры свінні  дзве па 5 пудоў і адну  18. У той жа дзень ён перадаў замест гэтых свіней трох маленькіх парасят, якія не адпавядалі забою. Кладаўшчык Сскі 30 ліпеня 1941 г. узяў 20 бочак рыбы, а на гарадскі пункт здаў толькі 14. Новы бургамістр Гскі, таксама паляк, не праявіў жадання пракаменціраваць гэтыя махінацыі і не правёў рэвізіі для выяўлення ўсіх выпадкаў злоўжыванняў, праводзіў старую палітыку. Ён не ўвёў картачную сістэму на ўсе прадукты, не арганізаваў рацыянальна гаспадарку і працягваў прадаваць рэшткі запасаў толькі па
    1 ДАГрВ.  Ф. 1.  Bon. 1.  Спр. 33.  Арк. 67.
    68
    лякам. Да беларусаў ён ставіўся таксама, як і 3скі. У выніку такога адзінаўладнага гаспадарання горад застаўся без запасаў харчавання, іншых матэрыялаў і дроў. Працягвалася самавольная беспакараная спекуляцыя.
    Польскім службовым асобам у віну таксама ставіліся дружалюбныя адносіны да яўрэяў, у выніку якога апошнія адчувалі сябе ў горадзе вельмі выгодна і свабодна. Большасць з іх не насілі апазнавальных яўрэйскіх знакаў. Палякі трымалі ў сябе на зберажэнні розныя рэчы яўрэяў, якія апошнія хацелі захаваць ад гета.
    У заключэнні прапаноўвалася правесці грунтоўную. дакладную рэвізію ўсёй дзейнасці ў магістраце з мэтаю дэманстрацыі сапраўднага яго твару і пакарання ўсіх вінаватых, а таксама «поўнасцю забраць адказныя пасады ў палякаў»1.
    Антыпольскія настроі адзначаліся і на тэрыторыі Беласточчыны, якая ўваходзіла ў склад правінцыі Усходняя Прусія. Спачатку летам 1941 г. у горадзе быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт. Ён разгарнуў шырокую дзейнасць. Была праведзена рэгістрацыя беларусаў у Беластоку і ў правінцыі. Непасрэдна ў горадзе камітэт налічыў 17 тыс. беларусаў. Было наладжана выданне беларускай газеты «Беластоцкі голас», якой выйшла толькі два нумары. Неўзабаве германскія ўлады закрылі арганізацыю. Як сведчаць дакументы, ужо ў ліпені 1941 г. інспектар ваеннага камандавання даводзіў да ведама шэфа Цэнтральнага штаба Рубезамена, што «ў Беластоку створаны Беларускі нацыянальны камітэт. Стварэнне такога нацыянальнага камітэта не адпавядае жаданню Галоўнакамандуючага і распараджэнням. якія ён аддаў. Нацыянальны камітэт у Беластоку павінен быць забаронены, а яго стварэнне ў іншых раёнах на падкантрольнай Галоўнакамандуючаму тэрыторыі, прадухіляецца»2. Аднак ужо ў канцы 1941 г. ён зноў пачаў дзейнічаць. 3 29 сакавіка 1942 г. у горадзе пачала выходзіць беларуская газета «Новая дарога», а толькі 23 сакавіка 1943 г. нямецкай