Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Выдавец: Лімарыус
Памер: 224с.
Мінск 2016
62.33 МБ
Мінск «Лімарыус» 2016
УДК 94(476)(093)
ББК 63.3(4Бен)
M91
Серыя заснавана ў 2011 годзе
Прадмова, каментары Аляксандр Фядута
Навукова-рэдакцыйная рада: Валянцін Голубеў, Ганна Запартыка, Аляксей Каўка, Вітаўт Кіпель, Адам Мальдзіс, Мікола Нікалаеў, Генадзь Сагановіч, Алесь Смалянчук, Лявон Юрэвіч
ISBN 978-985-6968-52-8
© Мураўёў М., 2016
© Фядута А., прадмова. каментары, 2016
© ТАА «Лімарыус», 2016
PROFESSION DE FOI «ЧАЛАВЕКА ЛІТОЎСКАЙ БОЙНІ»
...Псторйя одной жйзнй nepepacmaem в настоятую бйографйческую йсторйю, в йсторйю, показанную через лйчность'.
«Была восень 1898 года. У Варшаве паставілі нарэшце помнік вялікаму польскаму паэту Міцкевічу. Але, нарэшце даўшы на гэта дазвол, урад вырашыў супрацьпаставіць гэтай нацыянальнай дэманстрацыі палякаў сваю, усталяваўшы адначасова “а ў Вільні, городі преславнім” помнік Мураўёву-вешальніку. Польскае грамадства палічыла гэты ўчынак здзекам з нацыянальных ідэалаў польскага народа і выгукнула пратэстамі. Былі дэманстрацыі ў Варшаўскім універсітэце, а калі нехта з русіфікатараў-прафесароў выступіў супраць гэтых дэманстрацый, то рух перакінуўся на іх, і найгідчэйшых у адносінах да студэнтаў (напрыклад, Чачуліна) закідалі тухлымі яйкамі і падранымі галёшамі. Падзеі неўзабаве перакінуліся ў астатнія ўніверсітэты, але, напэўна, болып за ўсё прагучалі ў Кіеве, з той прычыны, што студэнтаў-палякаў тут хапала»2.
На момант, які апісваецца ва ўспамінах вядомым дзеячам часоў украінскага нацыянальнага адраджэння, палітыкам і літаратарам С. А. Яфрэмавым, Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва не было сярод жывых ужо трыццаць два гады. Але памяць пра яго так расшчапляла грамадства Расійскай імперыі, якой Мураўёў служыў верай і праўдай, што ступень лаяльнасці да яго — не да імператара, а да шараговага, з пункту гледжання гісторыі, не
1 Репмна Л. П. «Персональная нсторня»; бнографня как средство нсторнческого познання // Казус 1999: Ннднввдуальное н уннкальное в нсторнн. М.: РГГУ, РАН, 1999. С. 87.
2 бфремов С. О. Шоденннк. Про дні мянулі (спогадн). К.: Темпора, 2011. С. 422.
самага нават буйнога дзяржаўнага чыноўніка — сталася лакмусавай паперкай, па якой вызначалася ступень лаяльнасці і да ўсёй сістэмы.
Мы яшчэ вернемся да абставінаў усталявання віленскага манумента. А цяпер паспрабуем успомніць, кім жа быў Міхаіл Мураўёў пры жыцці. Гэта неабходна для таго, каб зразумець, што за кніга знаходзіцца зараз у руках чытача.
* * *
Міхаіл Мураўёў нарадзіўся 1 (12) кастрычніка 1796 годаўсям’і падпалкоўніка Мікалая Мікалаевіча Мураўёва і яго жонкі Аляксандры Міхайлаўны (народжанай Мардвінавай) у Маскве.
Мікалай Мікалаевіч быў кадравым марскім афіцэрам, неаднаразова ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях, у бітве каля Рочэнсальма праявіў мужнасць і гераізм, быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. Па вяртанні ў шыхт камандаваў караблямі, а неўзабаве, пасля невялікага перапынку, узнавіў службу ўжо ў наземных войсках, дзе выявіў сябе як выдатны арганізатар: напісаны ім статут пяхотнай службы быў распаўсюджаны на ўсё земскае апалчэнне пачынаючы з 1807 года. Нарэшце, за ўдзелувайне 1812—1813 гадоў М. М. Мураўёў быў уганараваны чынам генерал-маёра і залатой шабляй.
Мураўёў-старэйшы быў вядомы і як ваенны педагог. Ён заснаваў і амаль восем гадоў утрымліваў на ўласны кошт школу для калонаважатых — фактычна адну з першых вучэльняў для малодшага афіцэрскага складу па квартырмейстарскай галіне. Гэтая навучальная ўстанова лічылася прэстыжнай хоць бы таму, што тут будучых афіцэраў вучылі дакладным і тэхнічным навукам, фартыфікацыі найлепшыя ў гэтай справе спецыялісты. «йз стен учйлшца вышлн более 24 участннков тайных обіцеств декабрнстов, в нх чнсле братья Н. С. нП. С. Бобрншевы-Пушкнны, A. О. Корннловмч, П. А. Муханов, Н. А. Крюков н др.»3.
3 йльнн П. В. Новое о декабрнстах. Прошенные. оправданные н необнаруженные следствнем участннкн тайных обшеств н военных выступленнй 1825— 1826 гг. СПб.: Нестор-йсторня, 2004. С. 410.
Педагагічныя здольнасці Мікалая Мікалаевіча праявіліся і ў тым, як ён выхаваў сваіх сыноў. Чацвёра з пяці пакінулі ў гісторыі Расіі заўважны след: Аляксандр стаўся стваральнікам аднаго з першых дзекабрысцкіх таварыстваў, што, без сумневу, і спыніла яго кар’еру; Андрэй — вядомым рэлігійным пісьменнікам і прыкметным праваслаўным грамадскім дзеячам; Мікалай-малодшы і Міхаіл — буйныя дзяржаўныя дзеячы, уганараваныя імператарамі спецыяльнымі прыдомкамі да родавага прозвішча — Мураўёў-Карскі і Мураўёў-Віленскі.
Гэта не было вынікам пратэкцыі. Выпускнік Страсбургскага ўніверсітэта, Мураўёў-бацька зрабіў усё, каб ягоныя дзеці атрымалі выдатную адукацыю. I галоўнае — каб яны былі актыўныя. I гэта ў яго атрымалася. Міхаіл, напрыклад, на пятнаццатым годзе жыцця не толькі паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, але і заснаваў Маскоўскае таварыства матэматыкаў, мэтаю якога было распаўсюджанне матэматычнай веды. Прычым малады Мураўёў сам чытаў лекцыі, у тым ліку па аналітычнай і рысункавай геаметрыі, якія яму давялося вывучаць самастойна. I памяць пра бацьку ён захоўваў вельмі добра: «Отец Муравьева перевел Тэра н сделал к переводу прнмечання. У Муравьева был экземпляр кннгн с пометкамн отца на полях, м сын благоговейно храннл этот экземпляр, как Евангелне»4, — прыгадваў М. В. Шалгуноў, пазней вядомы рэвалюцыйны публіцыст, які служыў пад кіраўніцтвам Міхаіла Мікалаевіча ў часе знаходжання таго на пасадзе міністра дзяржаўных маёмасцяў.
Здольнаму юнаку надарыўся выпадак праявіць сябе. У красавіку 1812 года яго накіравалі ў распараджэнне штаба 1-й Заходняй арміі генерала М. Б. Барклая-дэ-Толі ў Вільні (упершыню ён трапіў у Вільню — горад, які стане вызначальным для ягонага лёсу пры жыцці і пасля смерці). Разам з арміяй Барклая адступаў ён да Барадзіна, дзе быў цяжка паранены ў нагу на батарэі М. М. Раеўскага, пасля чаго да канца сваіх дзён мусіў хадзіць, абапіраючыся на палку. Падобнай раны
4 Шелгунов Н. В. Нз прошлого н настоятего // Шелгунов Н. В., Шелгунова Л. П., Мнхайлов М. Л. Воспомннання: в 2 т. Т. 1. М.: Художественная лнтература, 1967. С. 89.
было дастаткова для таго, каб прасіць адстаўкі, і пасля замежнай кампаніі 1813-1814 гадоў ён так і зрабіў. Але імператар не прыняў адстаўкі, і Міхаіл Мураўёў працягнуў службу.
Вайсковая справа накладае пэўныя абмежаванні, у якіх энергічны і дзейны малады чалавек пачуваўся цесна. Даўся ў знакі і тэмперамент: навучаны прыкладам свайго старэйшага брата Аляксандра, Міхаіл стаў сябрам таемных таварыстваў, мэтаю якіх было рэфармаванне Расіі (да гэта ж руху будзе прымыкаць і трэці брат, Мікалай). Спачатку ён уваходзіў у Саюз Уратавання (1817), а пасля — у Саюз Дабрадзенства (1818). Браты Мураўёвы былі і суаўтарамі статута Саюза Дабрадзенства. Пасля, у часе допытаў і ў пісьмовых тлумачэннях для следства па справе 14 снежня, Міхаіл Мікалаевіч (на той час — падпалкоўнік у адстаўцы) будзе сцвярджаць: «В 1818 году я был в обіцестве, ймеюшем целью распространенне добрых нравов й просвешенйя. Я в оном действйтельно был й с удовольствйем участвовал, йбо вйдел благонамеренную цель, помошь бедным, протйвоборство пороку й распространенне просвешенйя; счйтал себя обязанным в сем участвовать...»5.
У паказаннях сваіх Міхаіл Мураўёў не хлусіў і не губляў свайго твару. I — яшчэ адна прыкметная акалічнасць — ён не называе ніводнага імя, бо гэта магло б не толькі ўскладніць ягоны лёс, але і адбіцца на іншых людзях. Як адзначае сучасны даследчык, Мураўёў «занял на следствйй четкую й бескомпромнссную позйцйю, от которой не отступйл до конца расследовання. [...] Прй этом прйнятая йм тактйка отлйчалась особой наступательностью й актавностью»6. Падпалкоўнік у адстаўцы нагадаў следству пра свае рэальныя заслугі — у тым ліку і на ніве грамадскай дзейнасці: «...в 1821 году несчастнейшее событне, ужасный голод в уезде, в котором я жйл, доставйло мне случай
5 Высочайше учрежденному Комнтету от подполковняка Мнханла Ннколаева сына Муравьева всепокорнейшее обьясненне // Восстанне декабрмстов. Документы. Том XX. М.: РОССПЭН, 2001. С. 378. Далей адпаведныя спасылкі падаюцца па гэтым выданні.
6 йльнн П. В. Тамсама. С. 60.
доказать на опыте чувства, которые руководнлн мною в обшестве, н я подвергнул себя даже подозренню, старавшнсь спастн тысячн несчастных, оставленных без помоіцн горькой своей участа. Я прнехал в Москву зймою 1821 года, старался сннскать частные пожертвовання для спасенмя гнбнувшнх, обратять на то вннманне местного начальства, доставнть ему законным образом собранные довольно значмтельные пособмя, н Бог, вложнвшн мне в сердце мысль сню, благословнл н успехом»7. Гаворкаўдадзенай сітуацыі ідзе праўдзел М. М. Мураўёваўадной з найбуйнейшых акцый Саюзу Дабрадзенства: ад галоднай смерці было ўратавана больш за дзве тысячы сялян. Менавіта таму нельга пагадзіцца з меркаваннем П. Е. Шчогалева, які сцвярджаў, што ў 1821—1826 гадах Мураўёў «прнтанлся в своем нменнн в глушн Рославльского уезда Смоленской областн»8: Міхаіл Мікалаевіч не хаваўся, а дзейнічаў.
Але вернемся да следства. Тактыка, абраная Мураўёвым, дае свой вынік. Акрамя таго, ніхто з актыўных дзеячаў дзекабрысцкага руху, за выключэннем I. Дз. Якушкіна, у сваіх паказаннях не згадваў, што падпалкоўнік Мураўёў працягваў заставацця сябрам таемнага таварыства пасля 1821 года. 2 чэрвеня 1826 года «последовала высочайшая резолюцня: “Выпустнть”»9.
М. М. Мураўёва вызваляюць з апраўдальным атэстатам, і ён вяртаецца на вайсковую службу. I быў ён такі не адзіны: тыя, чыю віну следчыя не змаглі пацвердзіць, атрымалі магчымасць яшчэ раз праявіць сваю лаяльнасць, ужо ў паўсядзённым жыцці. Мікалай I разумеў, што найбольш верны служака — колішні ліберал з заплямленай рэпутацыяй, і таму даваў шанец.
Ужо ў 1827 годзе Міхаіл Мураўёў падае на імя імператара запіску пра тое, як варта было б рэфармаваць мясцовую адміністратыўную і судовую ўладу, каб выкараніць перадумовы карупцыі, якая паглынала дзяржаўны механізм імперыі.
7 ВД. Т. XX. С. 378—379. — Мураўёў не перабольшвае сваіх заслуг: ва ўласных смаленскіх маёнтках падчас голаду ён арганізоўвае дабрачынныя сталоўкі, у якіх адначасова маглі харчавацца да 150 сялян.
8 ІЦеголев П. Е. Граф М. Н. Муравьев — заговоршнк // Ш,еголев П. Е. Декабрнсты. М.— Л.: Государственное нздательство. 1926. С. 137.