Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Выдавец: Лімарыус
Памер: 224с.
Мінск 2016
62.33 МБ
9 Нльнн П. В. Тамсама. С. 61.
Мікалай 1 успрымае ідэю прыхільна: аўтара чакае перавод у Міністэрства ўнутраных спраў — орган цэнтральнага кіравання ўсёй адміністрацыйнай сістэмай Расіі. Пачынаецца няўхільнае прасоўванне па кар’ернай лесвіцы, якое запатрабуе максімальнага напружання волі, умення карыстацца момантам і дасягаць свайго.
У тым жа 1827 годзе М. М. Мураўёва накіроўваюць віцэгубернатарам у Віцебск. Другі ўжо раз ён трапляе на беларускія землі. Тагачасныя расійскія чыноўнікі ўспрымалі іх ужо як «свае» — усё-ткі больш за пяцьдзясят гадоў прайшло пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Але «свае» тэрыторыі заставаліся чужымі ў ментальным і культурным плане; і яшчэ праз чвэрць стагоддзя найвядомейшы тагачасны рускі раманіст I. I. Лажэчнікаў, апынуўшыся на той самай віцэ-губернатарскай пасадзе ў Віцебску, будзе ўспрымаць яго як «Город грустный, город сонный», дзе
...кухарка ваша панья,
Кучер пан н пан лакей;
Нет людей нных названья — Стыдно молвнть меж людей; Где не в басне рассуждают Феннкс, Жаба, Жук н Бык; Где на польскнй лад ломают Гордый русскнй наш язык10.
Але Лажэчнікаў прыехаў у Віцебск ужо старым, як на той час, чалавекам. А Мураўёў поўны маладой энергіі, ён робіць кар’еру. Ужо праз чатырнаццаць месяцаў, 15 (27) верасня 1828 года ён прызначаецца губернатарам у Магілёў з чынам стацкага радцы".
10 Цыт. паводле: Строганов М. В. Об одном петербургском тексте как моделн локальных текстов // А. П., Ф. Д. н В. В. Сборннк научных трудов к 60-летню профессора Владнмнра Александровнча Внкторовнча. Коломна: Московскнй государственный областной соцнально-гуманнтарный ннстнтут, 2010. С. 70. Дарадка «Феннкс, Жаба, Жукн Бык» 1.1. Лажэчнікаўзрабіўспецыяльную заўвагу, што гэта — рэальныя прозвішчы жыхароў Віцебска.
11 Чын адпавядаў вайсковаму рангу брыгадзіра. на той час ужо скасаванаму.
Гэта было надзвычай сур’ёзнае прызначэнне: дастаткова прыгадаць, што ў 1778—1786 гадах. Магілёў быў цэнтрам спецыяльнай акругі, а ўзначальваў акругу адзін з найпрыкметнейшых дзеячаў кацярынінскай эпохі 3. Р. Чарнышоў; наступнікам ягоным быў П. Б. Пасек — актыўны ўдзельнік змовы супраць Пятра III; адгэтуль жа пачаўся кар’ерны рост будучага ваеннага міністра імперыі С. К. Вязміцінава. Тут адбылася важная сустрэча Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II. I хаця пазней значнасць Магілёва як адміністратыўнага цэнтра змяншалася, менавіта ён заставаўся цэнтрам рэлігійнага жыцця расійскіх каталікоў: каталіцкі касцёл у Расіі ўзначальваў арцыбіскуп Магілёўскі.
Міхаіл Мураўёў саправядліва ўспрыняў сваё прызначэнне ў Магілёў як магчымасць праявіць сябе. I ён зрабіў усё, каб выкарыстаць гэтую магчымасць напоўніцу, не страціць яе.
Апынуўшыся ў губерні, якая рэзка адрознівалася ад унутраных расійскіх губерняў сваімі нацыянальнымі, культурнымі і рэлігійнымі традыцыямі, а да таго ж і кіравалася паводле Статуту ВКЛ 1588 года, а не паводле расійскіх заканадаўчых актаў, Мураўёў зразумеў, чаго менавіта ад яго чакаюць на вяршынях імперскай улады. Як адзначаў вядомы палітычны эмігрант князь П. У. Далгарукаў, «прн Незабвенном (пасмяротны “нефармальны” тытул Мікалая I. — А. Ф.) всех людей умных н честных называлн беспокойнымн людьмн»12. Але ўсё, што адрознівалася ад маналітнага імперскага стандарту, якраз і непакоіла. I калі разумныя і шчырыя людзі траплялі ў разрад «беспокойных»13, а часам і «вар’ятаў» (дастаткова прыгадаць П. Я. Чаадаева), то што ўжо казаць пра цэлыя губерні, якія
12 Долгоруков П. В. Мнханл Ннколаевнч Муравьев: Бнографнческнй очерк//Долгоруков П. В. Петербургскне очеркл: Памфлеты эмнгранта (1860— 1867). М.: Новостн, 1992. С. 323. Далей адпаведныя спасылкі падаюцца па гэтым выданні.
13 Прыгадаем дадзеную Пушкіным характарыстыку Яўгенія Анегіна: «Мм овладело беспокойство, / Охота к перемене мест / (Весьма мучнтельное свойство, / Немногнхдобровольный крест)» — цыт. паводле: Пушкнн A. С. Евгеннй Онегнн. Роман в стнхах // Пушкнн A. С. Полное собранне сочнненяй: в 16 т. Т. 6. М.-Л.: НздательствоАН СССР, 1937. С. 170.
сваёй «непадобнасцю» выклікалі гэткі самы неспакой, а дакладней, недавер у палітычнай лаяльнасці што да ўсталяванага стандарту.
У снежні 1830 года магілёўскі губернатар дасылае імператару справаздачу, у якой настойліва рэкамендуе забараніць выкарыстанне ў справаводстве Літоўскага Статута, — і 1 студзеня 1831 года выдаецца ўказ Мікалая 1 урадаваму Сенату пра скасаванне старажытнага ліцвінскага заканадаўства на беларускіх землях.
У той самы час у спецыяльнай запісцы ад 22 снежня 1830 года на імя імператара пра асновы адукацыі на тэрыторыі губерні Мураўёў пераконвае Мікалая I у тым, што неабходна адхіліць ад навучальна-выхаваўчага працэсу каталіцкіх святароў і цалкам перавесці адукацыйны працэс на рускую мову. У асобнай запісцы ён таксама рэкамендуе зачыніць Віленскі ўніверсітэт як месца навучання шмат каго з нелаяльных да імператара грамадзянаў.
Тады, у 1830 — пачатку 1831 года ўсё гэта падавалася немагчымым, бо станавілася відавочным, што гаворка ідзе пра люстрацыйны працэс па веравызнаўчай і этнічнай прыкмеце. Спецыяльна створаная камісія на чале з намеснікам міністра асветы Дз. М. Блудавым (значна пазней ягоны подпіс будзе першым у спісе пад скандальна вядомым віншавальным адрасам Мураўёву ў 1863 годзе з нагоды дня нараджэння апошняга)14 адхіліла магчымасць рэалізацыі гэтай ідэі. Аднак пасля задушэння ня паўстання 1831 года погляды магілёўскага губернатара сталіся запатрабаванымі, а сам ён атрымаў новае адказнае прызначэнне — губернатарам у Гродзенскую губерню.
На нашу думку, менавіта дзякуючы сваім метадам магчымага вырашэння «нацыянальнай праблемы», а не нейкім асаблівым заслугам падчас карных аперацый па задушэнні паўстання М. М. Мураўёў быў прызначаны на гэтую пасаду. Як адзначаў яго першы біёграф Дз. А. Кропатаў, галоўным рэальным дасягненнем Мураўёва ў часе паўстання было «собранне о стра-
14 Гл. пра гэта: Фядута A. I. Сувораў супраць Мураўёва (Старонка з гісторыі рускай паэзіі) // ARCHE. 2010. № 12. С. 284—299.
не н непрнятеле всех разнородных сведеннй, так называемых секретных, составляюіцнх главнейшее основанне для всех распоряженнй»15, для чаго была створаная адмысловая сакрэтная паліцыя, якая Мураўёву і падпарадкоўвалася, бо і стваралася яна фактычна з ягонай уласнай ініцыятывы. Бадай адзінай формай пакарання паўстанцаў, якая выкарыстоўвалася Мураўёвым у гэты перыяд, — з той прычыны, што гаворка ішла перадусім пра шляхту, г. зн. землеўласнікаў, — былі рэквізіцыі паўстанцкай маёмасці на карысць імперыі. За смяротныя пакаранні Мураўёў у гэты час адказваць не мог, бо не меў на тое паўнамоцтваў.
Такім парадкам, у Гродна на пасаду губернатара прыехаў чалавек, пра якога імперскія ўлады ведалі: пры неабходнасці ён здольны правесці раскаталічванне і русіфікацыю губерні, можа стварыць сакрэтную паліцыю, што дазволіць прадугледзець з’яўленне новых канспіратыўных мярэжаў, як гэта было напярэдадні паўстання 1830-1831 гадоў, а таксама не спыніцца перад канфіскацыяй маёмасці ў мясцовай нацыянальнай эліты.
Але, на наш погляд, прызначалі ў Гродна губернатарам усёткі не Вешальніка — хоць менавіта з гэтым пераходам па службе звычайна звязвае легенда ўнікнення гістарычнай мянушкі Міхаіла Мураўёва. Вось як піша пра гэта аўтар легенды — ужо цытаваны намі вышэй князь П. У. Далгарукаў: «Он после взятня Варшавы (в 1831 г. — А. Ф.) назначен был военным губернатором16 в Гродно, н тут его прнродная свнрепость, подстрекаемая желаннем угоднть Нйколаю, превратнла его в лютого тнрана несчастных поляков. Только что прнехав в Гродно, он узнал, что однн нз тамошннх жнтелей спроснл у одного нз чнновннков: «Наш новый губернатор родня лн моему
15 Кропотов Д. А. Жнзнь графа М. Н. Муравьева в связн с событаямн его временн н до назначення его губернатором в Гродно: Бнографнческнй очерк. СПб., 1874. С. 356.
16 Недакладнасць: у Гродне М. М. Мураўёў быў прызначаны не ваенным. а грамадзянскім губернатарам. Незразумела, чым выклікана недакладнасць — аберацыяй памяці П. У. Далгарукава або яго свядомым жаданнем зрабіць вобраз Мураўёва ў свядомасці чытачоў больш жорсткім.
бывшему знакомому, Сергею Муравьеву-Апостолу, который был повешен в 1826 году?» Муравьев вскмпел гневом (кажется, было не нз-за чего) н восклнкнул: «Скажнте этому ляху, что я не нз тех Муравьевых, которые былн повешены, а нз тех, которые вешают!»»17.
Легенда гэтая апакрыфічная, бо Міхаіл Мураўёў сваякоў ніколі не выракаўся. М. Дз. Далбілаў, які ўважліва вывучыў паводзіны М. М. Мураўёва ў час і пасля заканчэння следства па справе 14 снежня, адзначае годнасць і моц характару: «...он в протнвоположность, напрнмер, своему брату Александру, покннувшему обшество» еше в 1819 году, ннгде не кается, не проснт собственно о помнлованнм, прошеннн ему грехов м заблужденнй». I далей: «...освобожденный подследственный отнюдь не спекулмровал на отвраіценйн Ннколая к заговоріцнкам м не ряднлся в тогу «новообраіценного»»18.
Значна больш праўдзівай падаецца нам версія, якая ўскосна раскрываецца ў мемуарнай нататцы дзекабрыста А. Я. Розена: «Надо воздать справедлнвость н Мнх. Н. Муравьеву, что он... действовал всегда прямо н, быв назначен губернатором в Гродно, выказал себя начмстоту пред созванным дворянством: “Suum cuique!” (Кожнаму сваё (лац.) — А. Ф.)»'9 — гэта значыць, прамаўляючы да сходу губернскай шляхты — да роўных сабе, а не да ананімных падначаленых, — адказваючы на непасрэднае, зададзенае проста ў вочы пытанне (пра запіскі з залы тады яшчэ не чулі), губернатар абмежаваўся фразай: «Кожнаму сваё»20.
Але гэта не азначае, што Мураўёў не заслужыў мянушкі Вешальнік. Папросту атрыманая яна была крыху пазней і ў сувязі з іншымі акалічнасцямі. Мы схільныя звязваць рэпутацыю
17 Долгоруков П. В. Петербургскне очеркн. С. 317—318.
18 Долбнлов М. Д. «...Счнтал себя обязанным в сем участвовать»: Почему М. Н. Муравьев не отрекся от «Союза благоденствня»? //Декабрнсты: Актуальные проблемы н новые подходы. М.: РГГУ, 2008. С. 201, 205.
19 Цыт. паводле: Розен A. Е. Запнскн декабрнста. СПб., 2008. С. 473—474.
20 Больш падрабязна пра гэты сюжэт гл.: Федута А. Н. О пронсхожденнм прозвнша Мнханла Муравьева // Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей: зборнік памяці Віталя Скалабана. Мінск: Лімарыус, 2013. С. 172—178.