• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

    Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 224с.
    Мінск 2016
    62.33 МБ
    Міхаіл Мікалаевіч атрымаў магчымасць прадэманстраваць, каго выбраў ён у якасці чарговай мішэні. Мураўёў не хаваў: паводле яго меркавання, за спінай дробнага шляхціца Сярдобскага павета Саратаўскай губерні стаялі значна болын уплывовыя асобы. Мураўёў шукаў змову, прычым, хоць карані яе — у пецярбурскім вышэйшым свеце, польскую змову — гэта было б вышэйшым доказам правільнасці яго думак. М. Дз. Далбілаў прыводзіць па архіўных крыніцах «курьезный рассказ об нспытаннн, которому подверг в 1866 г. арестованного Д. В. Каракозова председатель Следственной комнсснн, в недавнем прошлом внленскнй генерал-губернатор М. Н. Муравьев, страстно желавшнй представнть покушенне на Александра II частью «польской ннтрнгн». Поскольку Каракозов в первые днн допросов отказывался говорнть, провернть чнстоту его русского выговора, знанне нлн незнаннс польского языка было затрудннтельно. Но Муравьева это не смуіцало. Для “разоблачення” Каракозова он — цнтнрую рассказчнка — “...будто ненарочно уроннл перчатку; потом, обрашаясь к преступннку, сказал: ‘Подннмн перчатку!’ Когда тот мсполннл его прнказанне, Муравьев, зорко наблюдавшнй его манеры,
    обьявнл ему решнтельно: ‘Ты поляк!’ Говорят, злодей (то есть Каракозов. — М. Д.) трясся всем телом”»60.
    Шукаў — але не знайшоў61. Гэта было яўнай няўдачай, і той розгалас, на які разлічваў старшыня следчай камісіі, быў згорнуты на ягонае ж пажаданне: «сначала он хотел весьма многое напечатать в газетах; потом он пожелал напечатать поменьше; теперь почтн ннчего печатать не хочет», — адзначаў у дзённіку яго апанент, міністр унутраных спраў П. А. Валуеў62.
    60 Цыт. паводле выд.: Долбнлов М. Д. Поляк в нмперском полнтнческом лекснконе // Новое лнтературное обозренне. 2011. № 108. Пар. з запісам у дзённіку П. А. Валуева: «В 4 часа утра меня разбуднлн с корректурою... статьн, прнсланной для «Северной почты». Государь два раза ее возврашал к Муравьеву, который хотел непременно упомянуть о западных губерннях, хотя до снх пор нет нн одного нерусского нменн между прнвлеченнымн к делу» — Валуев П. А. Дневннк мнннстра внутренннх дел. Т. 2. С. 119.
    61 Для таго каб атрымаць чаканыя сведчанні, у справу ішлі разнастайныя сродкі. У прыватнасці, адзначае той жа П. А. Валуеў, «ген. Муравьев, узнав, что в Каракозове проявляются прнзнакм набожностн, вздумал отслужмть... обедню в комендантской церквн, за которою прнсутствовал он, гр. Муравьев, н Каракозов. Потом он допрашнвал Каракозова в надежде на большую откровенность, но Каракозов, по словам ген. — м. Огарева, от которого я нмею этн сведення, наговорнл ему однн небылнцы» — Валуев П. А. Дневннк мнннстра внутренннх дел. Т. 2. С. 131. Аднак прымяняліся не толькі падобныя ханжаскія прыёмы. Паводле ўспамінаў чыноўніка для асаблівых даручэнняў пры віленскім генерал-губернатары П. А. Чарэвіна, які пазней пераехаў следам за Мураўёвым у Пецярбург, «допросы продолжалнсь безостановочно по 12—15 часов. В теченме этого временн допрашнваемому не позволялось не то чтобы сесть, но даже прнслоннться к стене. Ночь не была покоем, нбо в теченне оной его буднлн раза трн в час...» — Черевнн П. А. Воспомннання: 1863—1865 гг. Кострома,
    1920. С. 5. Дзевятнаццацігадовы Ф. П. Лапкін, які быў арыштаваны па справе, але адмовіўся ад сваіх ранейшых сведчанняў, так заявіў на судзе: «Мне угрожалн... что онм меня отправят к Мнхайле Нпколаевнчу Муравьеву, а между намн был слух, что Ммхайло Ннколаевнч подвергает пытке Каракозова... Об этом я говорнл комнсснн — мне отвечалн: «Может быть, Мнхайло Ннколаевнч н подвергал Каракозова пытке, не знаем». Для меня это было положнтельным ответом. После всех этах угроз я решнлся было покончнть с собой н хотел нзойтн кровью... Вот почему я прннял на себя такое страшное обвнненне в том, в чем я ннкогда не был внновен...» — цыт. паводле: Трояцкнй Н. А. Безумство храбрых: Русскне революцнонеры н карательная полнтнка царнзма. 1866—1882 гг. М., 1978. С. 73.
    I памёр. Памёр за дзень да смерці Каракозава на шыбеніцы, «в своей лучшей деревне, куда выехал на несколько дней»63. На пахаванні прысутнічалі імператар і вялікія князі. Паслядоўны апанент былога віленскага губернатара, Аляксандр Герцэн, пісаў з гэтай нагоды: «Разлагаютнйся труп Муравьева на путм к внселмце Каракозова — такое страшное, громкое поученме. ймя Муравьева останется выжженным на царском плече, как нмя Аракчеева на плече Александра I. Когда же, Россня, умоешься? Обмойся, оботрнсь — на твойх губах остался скверный след поцелуев Муравьева»64.
    Герцэн не паспеў канчаткова расчаравацца. Ён не ўбачыў, як, запознена адзначаючы стагоддзе М. М. Мураўёва, у Вільні быўузведзены помнік работы вядомага скульптара М. А. Чыжова, грошы на які збіраў народ па ўсёй Расіі, прыраўнаўшы такім чынам «утаймавальніка Літвы і Беларусі» да найвялікшага рускага паэта. Так Расія дзякавала чалавеку, жорсткасць якога стала на дзесяцігоддзі візітоўкай яе нацыянальнай палітыкі.
    Зрэшты, была і іншая ўдзячнасць. Вядомая пазней беларуская грамадская і культурная дзяячка Паўліна Мядзёлка ўзгадвала: «Іду... на Дварцовую плошчу ў шэры дом, што насупраць сквэру з помнікам Мурав’ёву-вешацелю. Каля помніка спацыруе ўзад і ўперад гарадавы. Я ўспомніла, што мне апавядалі аб гэтым помніку. Даўней не было тут гарадавога. Ён паявіўся пасля адной штукі, якую выкінула віленская моладзь. Набралі хлопцы ў бойні трыбухаў і кішок, ноччу абчапілі імі помнік з галавы да ног, а на пастамент вылілі некалькі бутэлек валерыянкі. Зляцеліся са ўсяго гораду сабакі да трыбухаў, а каты на пах валерыянкі. I што там тварылася ў падножжа помніка, можна сабе ўявіць! 3 таго часу гарадавы і днём і ноччу сцеражэ гэты помнік»65.
    Дапільнаваць яго, аднак, не атрымалася. Падчас Першай сусветнай вайны помнік Мураўёву давялося за шыю сцягнуць
    63 Валуев П. А. Дневннк мнннстра внутренннх дел. Т. 2. С. 146.
    64 Герцен А. 14. Собраняе сочмненнй: в 30 т. Т. 19. С. 137
    65 Гл.: Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця // БДАМЛіМ. Ф. 403. Bon. 1. Адз. зах. 3. С. 54-55.
    з пастамента, каб адвезці ўглыб Расіі — як і помнік Кацярыне II, якая некалі сілай зброі далучыла непакорлівы край да сваёй імперыі. Далейшы лёс манумента невядомы.
    Затое вядома іншае.
    Як ніхто з расійскіх палітыкаў мінуўшчыны, Міхаіл Мураўёў працягвае жыць у свядомасці інтэлектуальнай эліты, якая абгрунтоўвае сваё права на постсавецкую прастору. Мураўёў — удалая магчымасць абаперціся на мінулае. Расійскія нацыяналісты бачаць у ім прыклад таго, як можна ўратаваць імперыю ад распаду; нацыяналісты дзяржаў, што зноў набылі суверэнітэт пасля 1991 года, — доказ бясконцых імперскіх намераў расійскага народа. Для адных ён — прыклад страшнай ксенафобіі, для іншых — гістарычнае пацвярджэнне эфектыўнасці дыктатуры. Дыяпазон гістарычных ацэнак дастаткова шырокі, можна выбіраць, кім, па-вашаму, з’яўляецца М. М. Мураўёў — «талантлнвым адмнннстратором н органнзатором»66 ці «пачварай дэспатызму»67.
    Праблема палягае ў тым, што ні вялікім патрыётам, ні пачварай дэспатызму Міхаіл Мікалаевіч не быў. Неардынарны чалавек, ён быў, як ні банальна гэта гучыць, сынам свайго часу. Жорсткі і валявы кіраўнік ў ім спалучаўся з карупцыянерам, а патрыёт — з сапраўдным кар’ерыстам. Але ў адрозненне ад іншых сваіх сучаснікаў Мураўёў змог найбольш яскрава ўвасобіць у сабе рускі варыянт тыпу дзейснага імперыяліста. Ён служыў імперыі верна, ахвотна знаходзячы пры гэтым для сябе магчымыя асабістыя выгоды, — аднак апошняе ў памяці нашчадкаў застаецца не заўсёды.
    He ведаем, ці атрымліваў Мураўёў насамрэч задавальненне ад выканання той ролі ката, якую добраахвотна ўзяў на сябе. Лёс Міхаіла Мікалаевіча склаўся так, а не інакш, магчыма, якраз таму, што ўсе мажлівыя спалучэнні супрацьлегласцяў былі і для яго, і для часу, у якім ён жыў, зусім натуральныя. I той факт, што з усяго атачэння Аляксандра II запатрабаваны
    66 ТрешенокЯ. Н. Нсторня Беларусн. Ч. 1. Дооктябрьскнй пернод. Могнлев: МГПУ нменн A. А. Кулешова, 2003. С. 133.
    67 Feliriski Z. Szcz. Pami^tniki. Warszawa: Pax, 2009. S. 528.
    сёння аказваецца найперш Мураўёў, а не, скажам, сапраўды выбітныя рэфарматары браты Мікалай і Дзмітрый Мілюціны або выдатны юрыст Дзмітрый Замятнін, сведчыць пра тое, што грамадства да гэтага часу не вылечылася ад імперскага сіндрому. Міф пра тое, як Расія супрацьстаяла магчымай агульнаеўрапейскай інтэрвенцыі і абараніла сваю цэльнасць і гэта — дзякуючы самаахвярнаму, хоць і жорсткаму кіраўніку, — аказаўся цяпер. Фантомны боль ад непазбежнага распаду імперыі працягвае нагадваць пра сябе, шчыміць: маўляў, каб быў замест Міхаіла Гарбачова Міхаіл Мураўёў — і ўсё ўдалося б захаваць!..
    Але тыя, хто думае, што выратаваць імперыю ад распаду магчыма, тыя, хто зноў і зноў спрабуе ажывіць графа Віленскага, забываюцца: на змену Міхаілу Мураўёву непазбежна прыходзіць Ігнат Грынявіцкі, а затым — і Фелікс Дзяржынскі. Пра гэта варта памятаць, чытаючы ўспаміны, якія вы трымаеце ў руках.
    * * *
    Тэкст успамінаў М. М. Мураўёва друкуецца паводле адзінага сучаснага выдання: «Готов собою жертвовать...». Запнскн графа Мнханла Ннколаевнча Муравьева об управленнн Северо-Западным краем н об усмнреннн в нем мятежа. 1863-1866 гг. / [сост., вступ. ст., коммент. К. В. Петрова]. М.: Пашковдом, 2008. Мы вымушаныя былі звярнуцца менавіта да дадзенай публікацыі, бо яна ўзнаўляе поўны тэкст копіі мемуараў М. М. Мураўёва, які захоўваецца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (Масква). Пасмяротныя публікацыі ўспамінаў у XIX стагоддзі, як мы адзначалі вышэй, утрымлівалі вымушаныя купюры.
    Мы не мелі магчымасці супаставіць апублікаваны К. В. Пятровым тэкст з іншымі вядомымі копіямі мемуараў М. М. Мураўёва з прычыны сціснутых тэрмінаў падрыхтоўкі нашага выдання і адсутнасцю такой задачы. Верагодна, у будучыні мы паспрабуем вырашыць і яе.
    Асобна неабходна сказаць пра прынцыпы адбору матэрыялу для каментароў да «Нататак пра кіраваннеПаўночна-Заходнім краем і пра задушэнне ў ім бунту 1863-1864 гг.».
    Успаміны Мураўёва, як мы ўжо казалі вышэй, — не толькі ўласна мемуары, але і палітычная публіцыстыка. Многае аўтар робіць свядома: замоўчвае асобныя факты, дае экспрэсіўныя ацэнкі людзям і падзеям. Любы мемуарны тэкст непазбежна суб’ектыўны, але тэкст палітычны — суб’ектыўны ўдвая. Менавіта таму мы імкнуліся пры падрыхтоўцы дадзенага выдання не толькі змясціць у каментарах кароткія даведкі пра ўзгаданых мемуарыстам людзей, падзеі і з’явы, але найперш даць магчымасць пачуць і іншыя ацэнкі і пункты гледжання.