Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Выдавец: Лімарыус
Памер: 224с.
Мінск 2016
62.33 МБ
Калі ўспомніць, як менавіта мог атрымаць М. М. Мураўёў сваю сумнавядомую мянушку Вешальнік, можна сказаць, што спачатку была створана рэпутацыя, а пасля гэты кемлівы
53 Менавіта так успрымаў місію Мураўёва літаратар і гісторык М. В. Берг, які зусім не лічыўся прыхільнікам адрывання Літвы і Беларусі ад імперыі — гл.: Берг Н. В. Граф Мнханл Ннколаевнч Муравьев. К его «Запнскам», напечатанным в «Русской Старнне» нзд. 1882—1883 гг. // Русская старнна. 1883. Т. 38. №4. С. 221.
чалавек зрабіў усё, каб сваёй рэпутацыі адпавядаць. Так, у вядомым фільме С. М. Эйзенштэйна Іван IV, паглядзеўшы на «пеіцное действо», якое выкрывала яго, і пачуўшы дзіцячае пытанне, ці гэта грозны цар язычніцкі, адказаў: «Грозным зовете? Грозным буду!».
Вярнуўшыся ў Пецярбург, генерал ад інфантэрыі М. М. Мураўёў атрымаў з рук імператара ўзнагароды і знакі пашаны, аднак не атрымаў ні даверу, ні павагі. У 1863 годзе яго выклікалі з Масквы, дзе ён знаходзіўся ў стане негалоснай няміласці, загадзя ведаючы, што нямідасць яго ж і чакае54. Паслугі ката заўжды каштавалі дорага, але мала хто хацеў сябраваць з катам. Дакладна гэтак жа, напрыклад, Мікалай I ахвотна скарыстаўся паслугамі епіскапа Іосіфа Сямашкі ў справе знішчэння ўніі, аднак да яго асабіста ставіўся з непрыхаванай грэблівасцю.
Верагодна, менавіта так былы кіраўнік Паўночна-Заходняга краю прыйшоў да думкі пра неабходнасць самаапраўдання. Ён быў ужо стары і спяшаўся.
У атачэнні Мураўёва было шмат людзей, якія ўмелі валодаць пяром. Некаму, як, напрыклад, генералу В. Ф. Ратчу, Міхаіл Мікалаевіч сам даручыў напісаць працу па гісторыі паўстання і загадаў забяспечыць гэтага афіцыйнага гістарыёграфа свайго кіравання ў краі ўсімі неабходнымі дакументамі. Нехта, як будучы мінскі віцэ-губернатар I. А. Нікоцін, грашыў вершыкамі,
54 К. Р. Баленка дазволіў нам працытаваць яго меркаванне, выказанае у прыватным лісце пры знаёмстве з адным з варыянтаў дадзенай прадмовы: «Любопытно, насколько прй опйсэнйй службы М. Н. Муравьева суіцественнымн оказываются факторы, которые в середйне й даже в первой половйне 19 века уже постепенно терялй свою сшіу: лйчное доверйе монарха, лячное его отношенйе, лйчное уваженйе. “Опала” ймеет такое значеняе, словно мы оказываемся в 16 йлй 17 веке. Эта орйентацйя на лйчные отношенйя, а не на “просто” службу с обязательным участйем в долговременных йлй мймолетных “партйях" й группйровках, это одйночество в бюрократнческой сетч действвтельно прйдают М. Н. Муравьеву нечто ясключйтельное: пожарное, крчзйс-менеджерское, палаческое, кйллерское. Он хочет постоянной властя й постоянной блйзостй, а может рассчйтывать почтй всключйтельно на работу по необходймостй, на “заказы”, промежуткй между которымй трактует как опалу».
прычым адзін з іх, «Бокал заздравный подннмая...», настолькі атрымаўся, што, хоць ён і быў апублікаваны ў мемуарах Нікоціна яшчэ да рэвалюцыі, К. I. Чукоўскі палічыў за «мураўёўскую оду» М. А. Некрасава, якая прапала без вестак55. Нарэшце, вельмі і вельмі многія, адчуваючы гістарычны характар часу, у які яны жывуць, і сітуацыі, у якой дзейнічаюць, ужо пры жыцці Мураўёва пачалі рыхтаваць матэрыял для сваіх будучых мемуараў.
Адным з такіх людзей быў дваццацігадовы Аляксандр Мікалаевіч Масолаў (1844-1904) — сакратар Мураўёва ў 1863— 1865 гадах, які пазней даслужыўся да пасадаў губернатара і члена Дзяржаўнага савета. Яму стары адстаўнік і прадыктаваў свае ўспаміны, мэтаю якіх, па вялікім рахунку, была расстаноўка акцэнтаў.
Сэнс гэтых акцэнтаў быў да банальнага просты. Ёсць «яны» і ёсць «мы». Прычым «яны» — гэта нават не паўстанцы: да паўстанцаў, асабліва палякаў і католікаў, Мураўёў адносіўся як да аб’ектыўнага рэальнага ворага, якога трэба знішчыць.
Гэта відаць па самой стылістыцы яго мемуараў: часцей за ўсё згадкі пра людзей, захопленых са зброяй ці без і пакараных смерцю, не выклікаюць у яго практычна ніякіх эмоцый. Лёсы гэтых людзей для яго — пытанні кіравання давераным яму краем і статыстыка, што выкарыстоўваецца для справаздачы перад імператарам.
«Яны» — гэта пецярбургская ўлада, вышэйшы эшалон расійскай бюракратыі, чытачы выданняў лонданскіх эмігрантаў. «Яны» — здраднікі-лібералы, якія насмеліліся супярэчыць сродкам, што выкарыстоўваліся ім для задушэння паўстання. Гэта найперш вышэйзгаданы вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч і яго атачэнне, якім Мураўёў паслядоўна апаніраваў,
55 Гл. пра гэта: Бухштаб Б. Я. О «муравьевской оде» Некрасова // Каторга н ссылка. 1933. № 12. С. 138-145. Пры перавыданні дадзенага даследавання аўтар адзначыў у спецыяльнай заўвазе: «После опублнковання настояшей статьн в 1933 году текст стнхов Ннкотяна в собраннн стмхотвореннй Некрасова больше, разумеется, не печатался» — Бухштаб Б. Я. Об нсчезнувшем тексте Некрасова // Бухштаб Б. Я. Н. А. Некрасов: Проблемы творчества. Л.: Сов. пнсатель, 1989. С. 181.
яшчэ пачынаючы са свайго ўдзелу ў рэдакцыйных камісіях па сялянскай рэформе.
Гэтая канцэпцыя супрацьпастаўлення «іх» і «нас» ужо была апрабаваная былым віленскім генерал-губернатарам. В. Ф. Ратч, напрыклад, расказваў прысланаму ў Бабруйск у якасці мірнага пасярэдніка смаленскаму памешчыку М. К. Палявому, «как тяжело дался Муравьеву этот блестяіцнй успех, какую борьбу прншлось ему вестн с Петербургом; как трудно было ему подобрать себе помошнмков. Он прнзнавал, что Муравьев до снх пор одннок, все должен сам обдумать, что этн уснленные труды расстрошш его здоровье, сделалн суровым, мрачным расположенне духа его; но ум его светел, ясен, воля не поколебнма»56. I гэты «кранальны» вобраз адзінокага старога, які ахвяраваў усім, у тым ліку здароўем і рэпутацыяй, дзеля ўдзячнай Айчыны і няўдзячнага цара, тыражыраваўся ў грамадскай свядомасці паслядоўна і мэтанакіравана57.
Аднак успаміны былі патрэбныя Мураўёву перш за ўсё для таго, каб паставіць кропку ў свядомасці нашчадкаў. Ён апеляваў не да імператара, які асабіста чытаў усе ягоныя справаздачы і дакладныя запіскі, але меркавання свайго пра Мураўёва не змяніў. Ён апеляваў да будучыні.
Але і ад барацьбы за розумы сучаснікаў Міхаіл Мікалаевіч не адмаўляўся. Ён добра разумеў, што тыя рэзкія ацэнкі, якія даў ён вышэйшым службовым асобам Расійскай імперыі і членам царскай сям’і, не дазволяць яго мемуарам быць апублікаванымі пры яго ўласным жыцці, а дакладней, пры жыцці імператара Аляксандра II. Таму ўспамінам дыктатара Літвы і Беларусі
56 Полевой Н. К. Два года // Русская старнна. 1910. № 2. С. 267.
57 Як справядліва адзначыў М. Дз. Далбілаў, пытанне ўласнага пазіцыянавання ў грамадскай думцы Расіі было для Мураўёва асноўным: «разыгрывая свое назначенне как первый акт некоей полнтнческой драмы, он прндавал ммсснн генерал-губернатора в Лнтве подчеркнуто самостоятельный, самоценный характер, а собственной фнгуре — знаковую важность, статус жнвого снмвола» — гл.: Долбнлов М. Д. Конструмрованне образов мятежа: Полнтнка М. Н. Муравьева в Лнтовско-Белорусском крае в 1863-1865 гг. как об-ьект нсторнко-антропологнческого аналнза // Actio Nova 2000: сборннк статей / под ред. А. 14. Фнлюшкмна. М.: Глобус, 2000. С. 338-408.
з самага пачатку быў наканаваны лёс самвыдата — тым больш прывабнага, чым суб’ектыўнейшыя ацэнкі ў іх утрымліваліся. Рабіліся пісарскія копіі; вытанчана пераплеценыя, яны ўпрыгожвалі сабой бібліятэкі блізкіх да Мураўёва асоб (напрыклад, П. А. Вяземскага), апанентаў (П. А. Валуева, жанатага з унучкай Вяземскага), стаялі ў кніжных шафах Зімняга палаца і іншых пецярбургскіх палацаў і асабнякоў.
Разуменне таго, хто будзе чытаць гэтыя ўспаміны, не толькі не стрымлівала Мураўёва ад рэзкасці, але, наадварот, стымулявала яе. Былы генерал-губернатар, які ніколі не лез за словам у кішэню пры палеміцы з апанентамі, не хаваў сваёй пазіцыі нават у афіцыйных дакументах58, адкрыта хаміў. Успаміны, напісаныя ў манеры карцельнага выкліку, былі складнікам яго праграмы фарміравання ўласнага палітычнага іміджу на заключным этапе кар'еры. Міхаіл Мікалаевіч быў перакананы: у падзеленым грамадстве неабходна трымацца пэўнай пазіцыі,
58 М. Дз. Далбілаў адзначае: «Офнцнальному слогу Муравьева, не блнставшему стмлястнческнм совершенством, не откажешь в ннднвндуальностн, в особого рода драматнческой экспресснн. Обшнй тон его рпторнкн был задан в первый же месяц генерал-губернаторства двумя публнчнымм «обьявленнямя», от 2 нюня н 23 мюня: первое — отдельно сельскнм обывателям Внленской, Гродненской, Ковенской н Мннской губерннй (тех нз подведомственных Муравьеву, где действовал указ 1 марта 1863 г. об обязательном выкупе наделов), второе — «всем сословмям, населяютнм край». Муравьев, почтм не выходнвшнй в Внльно нз своего кабннета, а во время редкнх публмчных встреч с представнтелямн сословнй сдержанный м немногословный (с дворянством н католнческнм духовенством — ете н сурово немногословный), прндавал особое значенме этнм воззванням, доноснвшмм его голос до массы жнтелей края. He будет преувелнченвем предположнть, что в ннх взвешнвалось каждое слово» — Долбнлов М. Д. Конструнрованне образов мятежа: Полнтнка М. Н. Муравьева в Лнтовско-Белорусском крае в 1863— 1865 гг. как обьект нсторкко-антропологнческого аналнза // Actio Nova 2000: сборннкстатей. М.: Глобус. 2000. С. 338-408. Гл. таксама: Ратько А. Ф. Язык документов Внленского генерал-губернатора М. Н. Муравьёва какотраженне полнтнкн царнзма на белорусско-лшовскнх землях (1863-1865) // Язык н межкультурные коммуннкацнн: матерналы III Международной научной конференцнн. Мннск — Внльнюс, 17—20 мая 2011 г. Мннск: УО «БГПУ нменн М. Танка», 2011. С. 249—250.
каб перацягнуць на свой бок хоць бы палову грамадства, кіданне паміж лагерамі папулярнасці не дадасць.
Мураўёў перамог. Калі 4 красавіка 1866 года Дзмітрый Каракозаў здзейсніць чарговы няўдалы замах на жыццё Аляксандра II, у імператара проста не застанецца выбару: грамадская думка Расіі будзе перакананая, што толькі «ўтаймвальнік Літвы» зможа знайсці вытокі зробленага злачынства. Як адзначыў у сваім дзённіку П. А. Валуеў, «однн факт, что за ннм <М. М. Мураўёвым> послалн, что его сочлн нужным, нзменнл его снова н во внешннх прнемах н в настроеннн духа. Он нначе ходнл, нначе саднлся, командовал рейткнехтамн, серднлся, что его заставлялн ждать, н пр.»59. Нарэшце, ён спрабаваў апеляваць да грамадскай думкі, актыўна падтрымліваючы антыпольскую і антызаходнюю публіцыстыку рэдактара «Московскнх ведомостей» М. Н. Каткова.