Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Выдавец: Лімарыус
Памер: 224с.
Мінск 2016
62.33 МБ
239	Рымскі канкардат 22 ліпеня 1847 г. — пагадненне паміж Свяцейшым прастолам Рымска-каталіцкай царквы і Расійскай імперыяй,
якое значна пашырыла права Ватыкана кантраляваць побыт каталіцкай царквы ў Расіі. У прыватнасці, былі дасягнутыя пагадненні па павелічэнні колькасці каталіцкіх епархій, дадзена права пашыраць тэрыторыю ўжо існуючых епархій папскай булай, прызначаць біскупаў і іх суфраганаў (намеснікаў) паводле ўзгаднення з Папам (імператарскі ўказ ужо не мог папярэднічаць гэтаму ўзгадненню, як часта было раней).
240	Алакуцыя — зварот Папы Рымскага да кардыналаў з прамовай з нагоды якой-небудзь важнай падзеі. 22 ліпеня 1842 г. папа ГрыгорыйХУІ (у свецкім жыцці Барталамеа Альберта Капелары; 1765—1846; Папа Рымскі з 1831 г.) звярнуўся з алакуцыяй з нагоды становішча каталіцкай царквы ў Расійскай імперыі. Ён адмаўляўся зацвярджаць прапанаваныя яму ўрадам Расіі кандыдатуры на пасады біскупаў, бо лічыў іх недастаткова самастойнымі ў адстойванні інтарэсаў царквы. Гэта быў найболып напружаны момант у адносінах паміж Расіяй і Ватыканам у XIX ст. М. М. Мураўёў лічыў, што падпісанне канкардату 1847 г. пасля такіх жорсткіх заяваў Папы было памылкай.
241	Пій IX (у мірскім жыцці Джавані Марыя граф Мастай дэ Ферэці) (1792—1878) — Папа Рымскі з 1846 г. Паслядоўна выступаў за існаванне ўніяцкай царквы ў Расійскай імперыі, далучыў да ліку святыхЯзафата Кунцэвіча.
242	Высылка расійскіх дыпламатаў з Рыма адбылася пасля таго, як Расія ў аднабаковым парадку адмовілася прызнаваць палажэнне канкардату 1847 г. Фактычна гэта было раўназначна разрыву дыпламатычных адносін і было выкліканае непрыняццем імператарскім урадам пазіцыі каталіцкіх іерархаў у адносінах да паўстання 1863— 1864 гг., у прыватнасці тым, што архібіскуп Варшаўскі (прымас Царства Польскага) 3. Шч. Фялінскі адмовіўся асудзіць паўстанне.
Подпісы да ілюстрацый
1.	Граф Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў. Адна з найбольш вядомых прыжыццёвых гравюр.
2.	Андрэй Мікалаевіч Мураўёў (1806—1874), брат М. М. Мураўёва, рэлігійны пісьменнік, паэт. Партрэт работы П. 3. Захарава (1841).
3.	Мікалай Мікалаевіч Мураўёў-Карскі (1794-1866), брат М. М. Мураўёва, генерал ад інфантэрыі, удзельнік антынапалеонаўскіх і Крымскай войнаў.
4.	Аляксандр II. Фотаздымак 1860-х гг. Імператар сфатаграфаваны ў звыклай вопратцы з любімым сабакам Мілордам.
5.	Уладзімір Іванавіч Назімаў, папярэднік М. М. Мураўёва на пасадзе віленскага генерал-губернатара. Каляровая літаграфія работы Ж.-Б.-А. Лафоса з «Віленскага альбома» (1857).
6.	Пётр Аляксандравіч Валуеў, міністр унутраных спраў Расійскай імперыі, адзін з найбольш знакамітых апанентаў Мураўёва ва ўрадзе. Фотаздымак з «Альбома фатаграфічных партрэтаў найсвятлейшых асобаў і персонаў, вядомых у Расіі. Люты, 1865».
7.	Вялікі князь Канстанйін Мікалаевіч, брат імператара, адзін з ініцыятараўтак званых вялікіх рэформаў 1860-х гг., намесніку Польшчы (1862—1863), адхілены ад пасады пад ціскам М. М. Мураўёва.
8.	Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі. Фотаздымак з майстэрні Ахілеса Банольдзі (Вільня, 1862).
9.	Якуб Вільгельм Гейштар. Фотаздымак дапаўстанцкага перыяду жыцця.
10.	Зыгмунт Эразм Гаспар Юзаф Серакоўскі. Малюнак паводле гравюры 1863 г.
11.	«Экзекуцыя Крыніцкага на спуску з Варшаўскай фартэцыі, 17 лістапада 1863». Гравюра з французскага выдання «L’Univers lllustre» (№292,17.12.1863, с. 17). Гэтаяжгравюрабылаапублікаванаятаксама ў часопісе «L’lllustration. Journal Universe!» з назвай «Расстрэл сябра Нацыянальнага Урада Зыгмунта Падлеўскага ў Плоцку 14 красавіка 1863 года».
12.	«Экзекуцыя ў Варшаве». Гравюра з французскагавыдання «L’Ouvгіег» (№ 354, 08.02.1868, с. 321).
13.	Аляксандр Іванавіч Герцэн, пісьменнік і журналіст, адзін з найбольш уплывовых эмігрантаў XIX ст. Настойліва выкрываў М. М. Мураўёва як вешальніка і ката.
14.	Мікалай Аляксеевіч Някрасаў, паэт і выдавец, рэдактар часопіса «Современннк». Вершы ў гонар Мураўёва не дапамогуць яму выратаваць часопіс. Здымак 1858 альбо 1859 г. фатографаў Рыгора Ажэ і Іосіфа Багдана.
15.	Мікалай Васільевіч Шалгуноў, публіцыст і грамадскі дзеяч. Працаваў пад кіраўніцтвам Мураўёва ў Лясным дэпартаменце, пра што ўспамінае ў мемуарах.
16.	Князь Пётр Уладзіміравіч Далгарукаў, палітычны эмігрант, гісторык і генеалог. Хутчэй за ўсё, менавіта ён распаўсюдзіў вядомую мянушку Мураўёва — «Вешальнік». Малюнак 1840-х гг.
17.	Карыкатура на Мураўёва. Каляровая літаграфія (Аўстрыйская імперыя, 1863).
18.	«Помнік Мураўёву на старонках гісторыі». Гравюра з польскамоўнай прэсы перыяду да Першай сусветнай вайны.
19.	«Новая Гідра, сучасны Геркулес перад адрастаючай галавой». Карыкатура з нямецкага выдання «Wespen» (1863).
20.	«Мураўёва выклікае апладысменты за сваю манеру падымаць ногі, Мураўёў асвістаны за сваю манеру падымаць рукі». Гравюра з французскага выдання «L’lluustration. Journal Universel» (№ 1078, 24.10.1863, с. 284). Каментар да гравюры: расійская балерына Марфа Мураўёва з поспехам гастралявала ў Парыжы ў 1863 г.
У прыватнасці, яна выступіла ў балетах «Жызэль», які прынес ёй славу, і «Д’ябаліяна», паказанай на гравюры.
21.	«Брыгада камандзіра Лямброўскага адбівае гармату ў расійцаў каля Навагрудка». гравюра з французскага выдання «Le Monde Illustre» (№ 358, 20.02.1864, с. 120). Выяўленыя падзеі, найбольш верагодна, былі плёнам мастацкай фантазіі, бо ў Навагрудскім павеце не вядома ні камандзіра з імем ці мянушкай Лямброўскі, ні атрада, які можна было б назваць брыгадай, а таксама ніводнага бою, у якім паўстанцам удалося б захапіць гармату.
22.	«Атрад Арбатоўскага перасякае вёску Слюска, дарога на Навагрудак (Мінская губерня)». Гравюра з французскага выдання «Le Monde Illustrd» (№ 359, 27.02.1864, с. 133). Пазней гэтая ж гравюра была перадрукаваная ў шведскім выданні «Illusrerad Tidning», у нумары ад 12.03.1864, пад назвай «Сцэна з паўстання ў Польшчы».
23.	«Вежн і яго партызанскі атрад злучаюцца з атрадам Лапвінскага, каб дзейнічаць пад яго камандаваннем (Мінская губерня)». Гравюра з франнузскага выдання «Le Monde Illustre» (№ 364, 02.04.1864, с. 213).
24.	«Расійскі генерал Грунт, зняволены Собекам, вызваляецца палякамі (Барысаў)». Гравюра з французскага выдання «Le Monde Illustre» (№ 345, 21.11.1863, с. 324) Крыху пазней гэтая ж гравюра з амаль аналагічным подпісам была апублікаваная ў шведскім выданні «Illusrerad Tidning», у нумары ад 05.12.1863. Выява паказвае рэальную падзею. 23 ліпеня 1863 г. паўстанцкі атрад пад камандаваннем Станіслава Ляскоўскага (Собека) за 15 вёрстаў ад г. Ігумена схапіў на дарозе расійскага генерала Ягора Грунта, які накіроўваўся ў Бабруйскую фартэцыю. У сувязі з тым, што Ляскоўскі і Грунт былі знаёмыя яшчэ да паўстання і апошні, будучы ўжо сталага веку, не браў непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях, яго адпусцілі пад абяцанне не ваяваць супраць паўстанцаў.
25.	«Выстрал Каракозава». Гэта была адна са спробаў замаху на Аляксандра II, здзейсненая Дзмітрыем Каракозавым. Карціна работы народнага мастака РСФСР Барыса Лебедзева.
26.	Дзмітрый Уладзіміравіч Каракозаў, тэрарыст, які зрабіў спробу забіць імператара. Старшынства ў камісіі па справе Каракозава было апошняй дзяржаўнай пасадай М. М. Мураўёва-Віленскага.
27.	Восіп Іванавіч Камісараў атрымаў патомнае дваранства і прыдомак «Кастрамскі» за выратаванне жыцця імператара. Быў узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра IV ступені, французскім ордэнам Ганаровага Легіёна і аўстрыйскім камандорскім крыжом ордэна Франца Іосіфа, а таксама спецыяльна адбітым у адным асобніку залатым медалём «4 красавіка 1866 года» (былі адбітыя таксама бронзавыя медалі). Атрымаў грашовую ўзнагароду ў памеры 3 тысячы рублёў.
28.	Адбіты ў гонар В. I. Камісарава настольны медаль (жэтон) «Оснп Нвановнч Комнсаров-Костромской. В память чудесного спасення Государя Нмператора Александра II 4апреля 1866 г.». Бронза, 13,23 г, дыяметр 30 мм. Аўтар — берлінскі прыдворны медальер Фрыдрых Вільгельм Кульрых (1821—1887).
29—30. Захавалася каля дзесяці вядомых нам здымкаў і паштовак помніка М. М. Мураўёву ў Вільні (скульптар Матвей Чыжоў, архітэктары Іван Трутнеў і Васіль Гразноў). Ён быў пастаўлены 8 лістапада 1898 года на сабраныя добраахвотнікамі грошы. Праект быў узгоднены з імператарам Мікалаем II. У 1915 г., калі нямецкія войскі падступалі да Вільні, быў вывезены ў Расію, далейшы ягоны лёс невядомы. На фотаздымках відаць, што і ўдзень, і ўночы побач з помнікам знаходзіцца паліцэйскі: улады баяліся правакацый і публічнай ганьбы на адрас нябожчыка з боку мясцовага насельніцтва.
31—32. Заслужаны артыст РСФСР Кандрат Мікалаевіч Якаўлеў (1864—1928) у ролі Мураўёва ў стужпы рэжысёра Уладзіміра Гардзіна «Кастусь Каліноўскі» (1928). Да гэтага сыграў Мураўёва ў фільме рэжысёра Аляксандра Іваноўскага «Палац і крэпасць» (1923).
Змест
Аляксандр Фядута. Profession de foi «чалавека літоўскай бойні».... 5
Глава I. УПРАВЛЕННЕ СЕВЕРО-ЗАПАДНЫМ КРАЕМ	 41
Глава II. РЕТРОСПЕКТНВНЫЙ ОБЗОР СОБЫТНЙ 1863 г	 88
Взгляд правнтельства на мятеж 1863 г	 102
Глава III. 1864 н 1865 гг	 109
Пребыванне Государя в Внльне	 117
Прнезд Потапова в Петербург	 133
Совеіцанне у Государя	 134
Высочайшлй рескрлпт	 136
Каментары 	 150
Подпісы да ілюстрацый 	 218
Літаратурна-мастайкае выданне
Мураўёў Міхаіл
НАТАТКІ ПРА КІРАВАННЕ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНІМ КРАЕМ I ПРА ПАДАЎЛЕННЕ ЎІМ БУНТУ
Адказны за выпуск М. Шыбко
Вёрстка В. Нога Карэктар М. Шавыркіна
Падпісана ў друк 17.03.2016. Фармат 70х 100 1/32. Папера афсетная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 9,4Ул.-выд. арк. 11,25. Наклад 300 асобн. Заказ 2578.
Выдавецтва ТАА «Лімарыус». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі. выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь 20.03.2014 за № 1/226.
Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 29,220138, г. Мінск.
Таварыства з дадатковай адказнасцю «Новапрынт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі вылаўца. вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014. Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 10, 220138, г. Мінск.
Мураўёў, Міхаіл
M91 Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту/ Міхаіл Мураўёў; прадм., камент. Аляксандр Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2016. — 224 с. : іл. — (Беларуская мемуарная бібліятэка).