Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Выдавец: Лімарыус
Памер: 224с.
Мінск 2016
62.33 МБ
181	Пра парадак пераходу ўніятаў у праваслаўе і працэсы, што яго суправаджалі, гл.: Долбнлов М. Д. Русскнй край, чужая вера: Этноконфесснональная полнтнка нмпернн в Лнтве н Белоруссмн прн Александре II. М., 2010. С. 77—108.
182	Галубовіч Міхал (1800-1881) — беларускі рэлігійны дзеяч (да 1839 г. уніяцкі, пасля праваслаўны). Епіскап Брэсцкі (1840-1848); епіскап (1848), пасля архіепіскап Мінскі (1853—1868). Гл. пра яго: Янушкевіч Я. Дыярыюш з XIX стагоддзя: Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца. Мінск, 2003.
183	Базыльяне — першы ўніяцкі манаскі ордэн, названы ў гонар свяціцеля Васілія Вялікага, архіепіскапа Кесарыйскага. Заснаваны ў 1579 г.
184	Сярод тых, хто не мог «перамяніцца» і заставаўся фактычна ўніятам «старога ўзору», апынуўся і бацька мітрапаліта Іосіфа — святар ДзікушскагапрыходаЛітоўскай епархіі (Лідскі павет). Паводде словаў сучаснага даследчыка Л. Лаўрэша, «стары не прыняў праваслаўнай
абраднасці, якая ўводзілася ў той час ва ўніяйкай царкве. Пасля страты месца, ён падарыў сваю хату каля касцёла сыну-лекару Мікалаю і купіў іншы дом, насупраць старога, дзе зрабіў з кухні малельню, упрыгожыўшы яе абразамі. У гэтай малельні стары Сямашка правёў па ўніяцкім абрадзе шлюб сваёй дачкі Алены. Па ўспамінах відавочцаў, маладыя падчас вянчання стаялі на каленах» — гл.: Лаўрэш Л. Грэкакаталіцкая (уніяцкая) царква на Лідчыне. Полацак, 2012. С. 50. Яшчэ больш радыкальную пазіцыю заняў брат мітрапаліта: «Аб сваім браце Ян Сямашка гаварыў так: «пракляты: ён / сябе ўтапіў, і народ загубіў». Калі, аднойчы, праваслаўны святар паказаў Яну партрэт яго знакамітага брата, «ён з шаленствам кінуў партрэт на падлогу і пры гуках пабітага шклаўцёк». Паміраючы, Ян завяшчаў пахаваць сябе пры Ілінецкім касцёле, і ксяндзы былі гатовы выканаць яго волю. Але праваслаўныя святары забралі цела нябожчыка і пахавалі пры праваслаўнай царкве, чаму мітрапаліт быў рады, і даслаў ім за гэта грашовую ўзнагароду. Жонка Яна Сямашкі, дачка ўніяцкага святара, каб пазбегнуць пераводу ў пануючую веру, перайшла ў рыма-каталіцтва» — Тамсама. С. 51.
185	Сувораў-Рымніцкі Аляксандр Аркадзевіч (1804—1882) — князь Італійскі; расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Унук генералісімуса A. В. Суворава. Пачынаў вучобу ў езуіцкім пансіёне ў Пецярбургу, пасля — у гофвільскай школе вядомага швейцарскага педагога Ф. Э. Феленберга, з гэтае прычыны лічыўся пазней апекуном католікаў і пратэстантаў. Генерал-ад’ютант (1846). Генерал ад інфантэрыі (1859). Член Дзяржаўнага савета (1861). Санкт-пецярбургскі ваенны генерал-губернатар (1861 — 1866). Лічыўся адным з найбольш ліберальных палітыкаў свайго часу; паслядоўны апанент М. М. Мураўёва. Пра іх узаемаадносіны з Мураўёвым гл., у прыватнасці: Снкевнч В. М. Два врага (Отрывок нз воспомннаннй) // Русская старнна. 1898. № 11. С. 422—430.
186	Цютчаў Фёдар Іванавіч (1803—1873) — расійскі паэт, дыпламат і дзяржаўны дзеяч. Тайны радца (1865). Старшыня Камітэта цэнзуры замежнай (1858—1873).
187	Гісторыя вершаванай палемікі Ф. I. Цютчава з A. А. Суворавым выкладзеная ў нашым артыкуле: Фядута A. I. Сувораў супраць Мураўёва (Старонка з гісторыі рускай паэзіі) //ARCHE. 2010. № 12. С. 284-299.
188	Остзейскімі называліся прыбалтыйскія губерні, створаныя ў Расійскай імперыі на землях, захопленых у выніку перамогі над Швецыяй у Паўночнай вайне, замацаванай Ніштадскім пагадненнем, а таксама ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. М. М. Мураўёў лічыў остзейскія губерні асяродкам лібералізму, таму што прыгоннае права ў іх паслядоўна адмянялася пачынаючы з кіравання Аляксандра I (1816). Роля выхадцаў з остзейскіх губерняў пры двары была вялікая, бо Мікалай I разглядаў іх як своеасаблівую альтэрнатыву расійскамудваранству, якое не карысталася даверам імператара пасля паўстання 14снежня 1825 г.
189	Рэвель — старая назва г. Талін (цяпер сталіца Эстоніі).
190	Лівен Вільгельм Карлавіч (1800-1880) — барон; расійскі дзяржаўны дзеяч. Генерал ад інфантэрыі (1859). Рыжскі, ліфляндскі, эстляндскі 1 курляндскі генерал-губернатар і камандуючы войскамі (1861 — 1864). Член Дзяржаўнага савета (1863).
191	Аненкаў Мікалай Мікалаевіч (1799—1865) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Генерал-ад’ютант (1844). Генерал ад інфантэрыі (1856). Сенатар (1854). Дзяржаўны кантралёр (1855—1862). Генералгубернатар Паўднёва-Заходняга краю (1862—1865).
192	Параход «Кумір» з буксірнай баржай, абсталяваны па амерыканскай сістэме ў два ярусы, належаў генерал-маёру Шумлянскаму, што пражываў у Кіеве, і быў наняты нібыта для здзяйснення сяброўскай калектыўнай паездкі праз Дняпро ў Пінск. Пры спробе яго затрымання загінулі сяляне вёскі Цемкава Сафрон Кажадуб і вёскі Рудня Мазырскага павету Стафан Кулажанка (абодзьва патанулі ў Прыпяці). Іх сем’і атрымалі ад урада па 100 рублёў узнагароды.
193	Гаворка пра так званую Казанскую змову 1863 г. «Паўстанцкі Цэнтральны камітэт, не атрымаўшы ад «Зямлі і Волі», з якой паразумеўся, запэўнівання, што «Зямля і Воля» будзе падштурхоўваць сялян да паўстання, пастанавіў сам арганізаваць гэтую справу. У якасці месца для паўстання сялянства была абраная гістарычная верхняя Волга, дзе яшчэ жывая была памяць пра сялянскі рух Пугачова.
Паўстанцкі Цэнтральны камітэт даручыў гэтую справу Іераніму Станіславу Кяневічу, які жыў у Маскве. Кяневіч пачаў перамовы
з Казанскім камітэтам «Зямлі і Волі» пры пасярэдніцтве паручніка М. Чарняка, які быў удзельнікам гэтага камітэта. У выніку перамоваў Казанскі камітэт згадзіўся не перашкаджаць гэтай працы». — Witkow­ski J. Powstanie 1863 roku і rosyjski ruch rewolucyjny росгфкй 1860-ch lat. Ksi^zka 3. Minsk, 1931. S. 37. Аднак гэта аказалася толькі няўдалай спробай паўстанцаў Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага інспіраваць, абапіраючыся на таемныя таварыствы («Зямля і воля») унутраных расійскіх губерняў, узброенае паўстанне сялян і прымусіць царскі ўрад ваяваць на два франты. 3 гэтай мэтай быў падрыхтаваны фальшывы маніфест і пракламацыя «Часовае народнае праўленне». Паўстанне не адбылося, яго ініцыятары былі расстраляныя.
194	Спроба паўстання ў Сімбірскай губерні адбылася ўжо ў 1861 г., фактычна адразу пасля абвяшчэння маніфеста пра адмену прыгоннага права. Сяляне адмаўляліся працаваць на былых паноў, аргументуючы гэта тым, што, акрамя Бога і цара, начальства над імі больш няма. У 1861—1863 гг. зброя ў Сімбірскай губерні прымянялася звыш дваццаці разоў.
195	«М. Н. Муравьев в бытность Гродненскнм губернатором составнл для себя спнсок лнц, участвовавшнх в бунте 1831 года; спнсок этот был нм взят с собою прн отьезде в Внльну н оказалось, что главные деятелн мятежа 1863 года былн детн лнц, находяшнхся в спнске М. Н. Муравьева. Далевскнй был сыном сосланного в 1831 году полнтнческого преступннка, участвуюшне в мятеже 1865 года Гедройцы, Ромеры, Платеры былндетн участннков бунта 1831 г. Наконец, как прнмер того, насколько достойны сннсхождення полякн, служмт то, что все помнлованные в 1856 году, вернувшнеся в край нз Снбнрн н нзза граннцы прнннмалн деятельное участне н в беспорядках 1863 года, как отец Далевского, прнбывшнй в Внльну в 1856 году н вновь сосланный в Снбнрьв 1864году» — Черевнн П. А. Воспомннанпя: 1863— 1865 гг. Кострома, 1920. С. 34.
196	Медыка-хірургічная акадэмія ў Пецярбургу была заснаваная ў 1798 г. Да сярэдзіны XIX ст. атрымала вядомасць як найбуйнейшая вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова Расіі. У 1851—1864 гг. прэзідэнтам акадэміі з’яўляўся былы рэктар Віленскага ўніверсітэта В. В. Пелікан, што таксама садзейнічала з’яўленню ў акадэміі
студэнтаў з Царства Польскага і літоўскіх губерняў, дзе атрымаць вышэйшую медыцынскую адукацыю ў гэты перыяд было папросту немагчыма.
197	Ордэн Святога Андрэя Першапакліканага — першы па часе заснавання ордэн у Расіі, найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода ў Расійскай імперыі. Заснаваны імператарам Пятром I у 1698 або 1699 г.
198	«День нменнн М. Н. Муравьева, 8 ноября, послужнл поводом к новым в его честь овацням. Отовсюду полетслн в Внльну поздравнтельные телеграммы... прнбывшнй нз Петербурга камергер Шевйч поднес Муравьеву нкону св. Архйстратнга Мйхайла прн коллектйвном пнсьме от петербургского кружка почйтателей его. Мысль этой манйфестацнй прйнадлежала графнне Антонйне Дмнтрйевне Блудовой, которой удалось собрать до 80 подпнсей... В чмсле этйх подпйсей выдавалйсь: графа Дм<нтрня> Ннк<олаевйча> Блудова й его дочеріі, целый ряд ймен семьй князей Мешерскйх, Карамзйных, генерал-адьютанта Н. В. Зйновьева, графа Вьельгорского, графннй Протасовой, Дм<йтрня> Нйк<олаевйча> Замятнмна, A. А. Зелёного, П. П. Мельннкова, графа Гейдена, графа Муравьёва-Амурского, Ф. Н. Тютчева, генерала Хрулева й т. д.» — Мйлютйн Д. А. Воспомннанйя. 1863—1864, М., 2003. С. 326—327.
199	Таварыства вінцэнцінак было заснаваная ў 1860 г. (М. М. Мураўёў памылкова называе 1861 г.)у Вільні з ініцыятывы М. Бучынскай і віленскага каноніка Шымана Казлоўскага. Названае ў гонар святога Вінцэнта дэ Поля (1581 — 1660), заснавальніка кангрэгацыі дачок міласэрнасці.
200	Бучынская (народжаная Тызенгаўз) Матыльда (1811 — пасля 1867) — графіня, жонка графа Маўрыцыя Бучынскага (з 1834), вядомая мецэнатка і грамадская дзяячка. Валодала землямі ў Свянцянскім павеце. Была выслана ў Ніжагародскую губерню, дзе знаходзілася да 1867 г., пасля вярнулася ў Вільню, дзе неўзабаве памерла; маёнткі М. Бучынскай былі секвестраваныя.
201	Маецца на ўвазе, верагодна, Дарота Лапацінская (народжаная Марыконі) (? — пасля 1863), вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю. Г. Пузыніна ў мемуарах называе яе «светачам віленскіх салонаў» —
гл.: Puzynina z Gunterow G. W Wilnie i w dworach litewskich. Ратіфпік zlat 1815-1843. Wilno, 1828. S. 12.
202	Хутчэй за ўсё, размова ідзе пра графіню Міхаліну Плятэр, якая сапраўды была высланая ў першай палове 1864 года «ў адміністрацыйным парадку» з Вільні.
203	«В чнсле репресслрованных 592 чел. составляют женшмны. Средл нлх крестьянского сословля — 53, мешанского — 14, дворянского — 492, настоятельнлца католнческого монастыря — 1, дочерл православных свяіценнлков — 3, прочлх — 10 н не установленных — 19 человек» — гл.: Зайцев В. М. Соцнально-сословный состав участнлков восстанля 1863 г. (Опыт статнстнческого аналнза). М., 1973. С. 106. Гл. таксама: Фірыновіч А. Э. Паўстанне 1863—1864 гг.: вядомыя і невядомыя крыніцы беларускіх архіваў. Мінск, 2013. С. 305—306.