Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Выдавец: Лімарыус
Памер: 224с.
Мінск 2016
62.33 МБ
«вешальніка» з тым, што ў 1833 годзе ў Гродне быў пакараны смерцю эмісар польскай эміграцыі Міхал Валовіч.
Валовіч быў павешаны 21 ліпеня (2 жніўня) паводле прысуду ваеннага суда. Эмісар, як вядома, быў прыгавораны да чвартавання, аднак з ініцыятывы Мураўёва прысуд быў зменены: чвартаванне замест павешання — пакаранне смерцю менш крывавае, але ганебнае для шляхціца. Як сцвярджае аўтар манаграфіі, спецыяльна прысвечанай гэтаму эпізоду польскага нацыянальна-вызваленчага руху, «смяротнае пакаранне пакінула жудаснае ўражанне.
Як паведамляе <віленскі генерал-губернатар М. А.> Далгарукаў у рапарце ваеннаму міністру гр<афу A. І.> Чарнышову, прайшло яно вельмі ўрачыста (з магчымай урачыстасцю). Сярод натоўпу прысутных панавала мёртвая ціша. «Все былн до такой степенн потрясены, что, несмотря на такое огромное скопленне абсолютно все людн пребывалн в безмолвствнн»»21.
Мяркуючы па ўсім, менавіта гэтае «народ безмолвствует», а не хамская аўтахарактарыстыка, нібыта выказаная ў адказ на бязвіннае пытанне невядомага польскага чыноўніка, і адгукнулася пазней у мянушцы былога гродзенскага губернатара Міхаіла Мураўёва. Тым болып, што адным смяротным пакараннем Валовіча — нават і такім шакуючым — расправа над удзельнікамі канспіратыўных сетак, што існавалі на былых польскіх зямлях, не абмежавалася: узгадаем, як крыху пазней, ужо пасля ад’езду М. М. Мураўёва з заходніх губерняў, быў пакараны смерцю іншы эмісар польска-ліцвінскай эміграцыі Ш. Канарскі.
Але ў цэлым відавочна, што адміністратыўна-распарадчая дзейнасць гродзенскага губернатара была дастаткова жорсткая, і ён здолеў заслужыць у вачах імператара рэпутацыю «крызіснага кіраўніка». У 1835 годзе ён «был отправлен губернатором в Курскую губернню, где н за многочнсленностью бедных однодворцев, н за недостатком сбыта для земных пронзведеннй накопнлнсь огромные недонмкн в податях. Желая
21 Sidorowicz-Czemiewska К. Sprawa emisaijusza MichalaWoHowicza zr. 1833. Grodno, 1934. S. 56.
выслужйться, он с йстйнной жестокостью прйступйл к сбору недоймок; крестьянскйй скот, крестьянская рухлядь былй опйсываемы й безжалостно продаваемы с публйчного торга. Нашествйе Муравьёва на Курскую губернмю не скоро забудется: он там разорйл народ»22.
Можна было б спісаць такую жорсткую характарыстыку Міхаіла Мураўёва на пазіцыю аўтара: Пётр Далгарукаў — паўэмігрант-апазіцыянер, які вёў не на жыццё, а на смерць вайну з імперскім урадам, адным са слупоў якога ў перыяд напісання Далгарукавым цытаванага памфлета Мураўёў і з’яўляецца. Аднак ёсць і іншыя сведчанні. Паказальную характарыстыку стылю працы курскага губернатара Мураўёва пакінуў, напрыклад, у сваіх нататках граф A. X. Бенкендорф, які наведаў Курск разам з Мікалаем I падчас яго падарожжа па Расіі ў 1835 годзе: «Муравьев, человек деятельный й суровый, но его ненавйделй за жестокое обратенйе й поспешность, с которой он пытался восстановйть порядок. Дела в губернйй пошлй лучше, но нйгде не былй довольны его управленйем. По его представленням былй уволены многйе чйновнйкй, й в Курске, как нй в одной другой йз посешаемых намй губерннй, меня засыпалй просьбамй на ймя нмператора й частнымй жалобамй»23. Розніца толькі ў тым, што Далгарукаў піша пра абдзіранне сялян, а Бенкендорф — пра супрацьстаянне з чыноўнікамі, метады — адны і тыя ж.
У той самы час, у Курску, праявіўся і адзін з галоўных метадаў кіравання, што прымяняўся Мураўёвым: новы курскі губернатар давяраў толькі тым, каго ён ведаў і з кім ужо паспеў папрацаваць. «Смена за сменою, реформа за реформою в губернском правленйй, палатах й судах — пошлй быстрым ходом... He прошло 2-х месяцев, как Курск совершенно обновйлся: весь старый хлам разбросан, растасован, выброшен! Его заменйлй новые лйчностй й те, которые прйбылй с губернатором йз Гродно, Петербурга й Москвы в чйсле около двадцата
22 Долгоруков П. В. Петербургскне очеркн. С. 319.
23 Бенкендорф A. X. Воспомннання. 1802—1837. М.: Росснйскнй фонд культуры, 2012. С. 623.
человек н постепенно наезжавшме н с севера, н с запада, н юга, й востока!..»24.
Курскае кіраванне Мураўёва даказвае: жорсткія метады кіравання не толькі прымяняліся ім ў «нярускіх» губернях імперыі, але складалі звыклы для часу і для яго самога арсенал. У эпоху Мікалая I іншыя кіраўнікі проста не былі запатрабаваныя ці, ва ўсялякім разе, былі неабходныя не надта часта. А Мураўёў вельмі хацеў быць запатрабаваным — гэта стала, відавочна, сэнсам яго жыцця.
I ён стаў запатрабаваным. Спачатку на яго звярнуў увагу легендарны міністр фінансаў Я. Ф. Канкрын, які рэкамендаваў яго кандыдатуру для прызначэння на пасаду дырэктара дэпартамента мытаў і збораў — фактычна галоўнага падатковіка Расійскай імперыі. Верагодней за ўсё, тая хуткасць і рашучасць, з якой Мураўёў ліквідаваў пазыкі ў Курскай губерні, былі даспадобы Канкрыну. Па ягонай пратэкцыі Мураўёў быў прызначаны спачатку сенатарам, а пасля і членам Дзяржаўнага савета (1850). I, нарэшце, вяршыняй яго дзяржаўнай кар’еры сталі дзве міністэрскія пасады: спачатку ён прызначаецца на пасаду міністра імператарскага двара (1856)25, а потым — міністра дзяржаўных маёмасцяў (1857). Абодва гэтыя прызначэнні адбыліся ўжо пры новым імператары, Аляксандры II.
Мы маем дастаткова матэрыялаў, каб уявіць сабе Міхаіла Мікалаевіча на міністэрскай пасадзе. Цалкам аб’ектыўныя
24 Слатнн С. Д. М. Н. Муравьев губернатором в Курске // Русская старнна. 1898. № 11. С. 280. Крыху ніжэй аўтар цытаванай нататкі называе тое, што адбылося пры Мураўёве ў Курску, «погромом должностных лнц». — Тамсама. С. 283.
25 Ад гэтай пасады ён адмовіўся на карысць графа У. Ф. Адлерберга, атрымаўшы ўзамен пасты кіраўніка Дэпартамента ўдзелаў і дырэктара Межавога корпуса, што, паводле меркавання П. У. Далгарукава, было прыкладам яўнай карупцыі ў вышэйшых эшалонах расійскай улады — гл.: Долгоруков П. В. Петербургскне очеркн. С. 322—323. Гэтая афера, а таксама ўзаемная пратэкцыя Адлербергаў і Мураўёва пры атрыманні ва ўзнагароду зямельных надзелаў атрымала шырокі рэзананс; у прыватнасці, пра яе няўхвальна гаворыць прыкметны чыноўнік чыгуначнага ведамства барон A. I. Дэльвіг, пляменнік ліцэйскага таварыша Пушкіна — паэта A. А. Дэльвіга. У астатнім, калі мяркаваць па мемуарах, ён ставіўся да Міхаіла Мікалаевіча досьшь лаяльна.
мемуары пакінуў пра яго вядомы пазней дэмакратычны публіцыст і палітычны выгнаннік Мікалай Шалгуноў, які служыў пад яго кіраўніцтвам у Міністэрстве дзяржаўных маёмасцяў. Вось як ён апісвае, у прыватнасці, мураўёўскую манеру працаваць з паперамі: «Муравьев умел хорошо чнтать цнфры н верно поннмал ведомостн, которые ему представлялн. К ревнзнн он готовнлся тіцательно, с вечера пересмотрнт все ведомостн н запнскн, которые ему представят ревнзоры, загнет уголкн, где ему нужно, н, несмотря на то, что ведомостей н запнсок наберется целая груда, Муравьев не забудет свонх уголков н в нмх не ошнбется»26.
Пры гэтым, піша Шалгуноў, «Муравьев держал себя совсем просто, ннкакой внешней важностн не напускал, но говорнл всегда умно н содержательно, н, кроме того, каждый чувствовал, что у этого человека не дрогнет рука подпнсать что хотмте. Этого было совершенно достаточно, чтобы одннм свонм нменем возбуждать в робкнх панмческнй страх. Рассказывалн, что два чнновннка от нашей ревнзнн умерлм co страха. Это могло случнться»27.
Цяпер наўрад ці можна дакладна вызначыць, ці былі гэтыя смерці, а калі былі, то ці не сталі яны выпадковым супадзеннем. Аднак факт застаецца фактам: чуткі такія хадзілі. I галоўнай падставай для іх узнікнення было тое, як міністр Міхаіл Мураўёў ставіўся да людзей: «Муравьев был лнчннк н првдавал большое значенне лнчной энергнн; но он без нужды напрягал чужую энергню больше, чем это требовалось для дела, й возбуждал ее чувством страха. Когда что-ннбудь поручалось несколькнм лмцам, Муравьев всегда спрашнвал: «А с кого я буду взыскмвать?» Ему непременно нужно было взыскнвать. Людей он вообше ценнл не высоко; еслн ему говорнлн, что для такогото дела нет человека, он отвечал: «Было бы болото». Раз, когда
26 Шелгунов Н. В. Нз прошлого н настояіцего // Шелгунов Н. В., Шелгунова Л. П., Мнхайлов М. Л. Воспомннання: в 2 т. Т. 1. М.: Художественная лнтература, 1967. С. 88. Далей адпаведныя спасылкі падаюцца па гэтым выданні.
27 Шелгунов Н. В. Нз прошлого н настояшего. С. 88.
я заступался за кого-то, он мне сказал: «Пожнвнте с мое, н вы увнднте, что людн ннчего не стоят»»28.
Уласна кажучы, гэта і ёсць ацэнка актыўна прапагандаваных сёння адміністратарскіх якасцяў М. М. Мураўёва — уменне абуджаць страх і занядбанне людзьмі. Той жа М. В. Шалгуноў сведчыць: «Муравьев не был нн адмйннстратором, нн реформатором; он был разрушнтель н умел ломать превосходно. Вообіце эта натура была революцнонная. Задумав очнстнть мнннстерство от лмц, он очнстнл его н от вдей. Крестьян он обрезал землею, йзбавмл платежей, поошрял лнчное землевладенме, н в момент, когда государственный вопрос заключался в улучшеннн быта крестьян, Муравьев ухудшал этот быт»29.
Сапраўды, Мураўёў не стварыў новай агульнаімперскай структуры кіравання, як М. М. Сперанскі, не правёў маштабнай рэформы, якЯ. Ф. Канкрын ці П. Дз. Кісялёў, не стаўідэолагам адмены прыгоннага права, як браты М. А. і Дз. А. Мілюціны. Затое ў адрозненне ад усіх гэтых сапраўды выбітных дзяржаўных дзеячаў ён заслужыў рэпутацыю буйнога карупцыянера.
Мураўёў не браў хабар, бо наўрад ці хто наважыўся б прапанаваць чалавеку з такой рэпутацыяй грошы. Але ён актыўна карыстаўся тымі магчымасцямі, якія адкрываліся для яго дзякуючы службоваму становішчу. Займаючы адначасова тры высокія пасады, ён атрымліваў і тры заробкі30. Ён рабіў паслугі кіраўніцтву (у прыватнасці, старшыні Дзяржаўнага савета А. Ф. Арлову дапамог прадаць у казну дом, за які ў свой час Арлову не трэба было плаціць, бо казна ж, паводле загаду
28 Шелгунов Н. В. Нз прошлого н настояіцего. С. 88-89.
29 Шелгунов Н. В. Нз прошлого н настояшего. С. 88.
30 «Он дошел в бесстыдстве своем до такой степенн, что, отправляясь в летнюю поездку по Росснн в 1858 году, взял разом прогоны (камандзіровачныя грошы. — А. Ф.) потрем ведомствам: нмушеств. удельному н межевому, н через это орнгннальное казнокрадство прнобрел себе в публнке прозванне мнннстра «трехпрогонного»» — Долгоруков П. В. Петербургскне очеркн. С. 325. Мы не знашлі ў іншых крыніцах, акрамя эмігранцкай публіцыстыкі, сведчанняў на карысць такой дробязнасці Мураўёва. Што да трайнога заробку, то гэта было агульнаімперскай практыкай.