• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

    Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 224с.
    Мінск 2016
    62.33 МБ
    імператара, за яго і ўнесла грошы, то бок фактычна дзяржава двойчы заплаціла за яго). Нарэшце, як ніхто, Мураўёў праславіўся непатызмам — уменнем, падобна да грыбаедаўскага Фамусава, «порадеть родному человечку»: «Старшего сына своего, Нйколая Мйхайловйча, он сделал губернатором Вятскйм й по трогательному стеченйю обстоятельств по лесному ведомству (под началом Муравьева состояіцему) оказалось в 1856 году, что справедлйвость (петербургская) требует от правйтельства награжденйя двух губернаторов: вятского й нйжегородского за нх содействйе к охраненйю лесов. Нз этйх двух губернаторов одйн — сын Муравьева, а другой — его родной брат!»31. Але і гэта не ўсё. М. В. Шалгуноў прыгадваў: «Раз Муравьев говорйт мне: «А какого я вам дал дйректора: молодого, энергйчного!» й действйтельно, вместо доброго старнка Норова, еіце йз кйселевскйх людей, Муравьев дал полковнйка й флйгель-адьютанта (своего племянняка) А. Г. Лашкарева. С этйх пор у нас пошла ужасная кутерьма»32.
    3 такім характарам, такой рэпутацыяй і такімі адміністратыўнымі навыкамі сустракае былы сябра таемнага дзекабрыскага таварыства адну з найважнейшых гістарычных падзей XIX стагоддзя — сялянскую рэформу 1861 года. Рэформу, да якой ён паставіўся адназначна адмоўна33. Разам з князем В. А. Далгарукавым ён стаў лідарам той групы вышэйшых саноўнікаў імперыі, хто рабіў усё магчымае, каб перашкодзіць вызваленню сялян. Як адзначыў зласлівы Пётр Далгарукаў, «Муравьев, вступяв в управленйе государственнымй ймуіцествамн, употребйл лето й начало осенн на поездку по Россйй, уверял дворянство, что правйтельство не думает об отмене
    31 Долгоруков П. В. Петербургскме очеркн. С. 325. — Варта таксама дадаць, што пазней, змяняючы кадры ў губернях, што ўваходзілі ўяго кампетэнцыю як генерал-губернатара Віленскага, М. М. Мураўёў зможа дамагчыся прызначэння свайго сына Мікалая губернатарам Ковенскім.
    32 Шелгунов Н. В. йз прошлого н настояшего. С. 91.
    33 О подходах М. Н. Муравьева к крестьянской реформе н его деятельностн на мнннстерском посту см.: Долбнлов М. Д. М. Н. Муравьев н освобожденне крестьян: Проблема консерватнвно-бюрократнческого реформаторства // Отечественная нсторня. 2002. № 6. С. 67-90.
    крепостного состояння»34. Аднак усяго ўплыву Мураўёва было недастаткова для таго, каб перашкодзіць рэформе: галоўным яе рухавіком стаў вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч, а самому Мураўёву давялося абмежавацца роляй «ннтрнганта, довольствуюшегося возбужденнем неудовольствня н оппознцнн в Государственном совете, без всякой надежды на практнческне от того результаты н даже без желання результатов»35.
    Выразная нелюбоў Мураўёва да Канстанціна Мікалаевіча ніколі і ні для каго ў адпаведных колах не была таямніцай. Ды і Мураўёў, зрэшты, не хаваў сваёй антыпатыі да другой асобы імперыі. Той жа Шалгуноў успамінаў: «Муравьев был честолюбнв, властолюбнв н деспотнчен; прошать он не умел н всегда увлекался лнчнымн чувствамн... Нужно было от Муравьева (по Лесному департаменту) напнсать о чем-то к председателю Государственного совета, которым был велнкнй князь Константнн Ннколаевмч. Я прнвез к Муравьеву бумагу; он хотел ее уже подпнсать, но остановнлся. «Почему это так?» — спрашнвает он меня, указывая на «послесловне». Я ответнл, что мнннстр подпнсывается к председателю Государственного совета по форме (кажется) двадцать (былн такне формы, в которых указывалось, как должно быть соблюдаемо чннопочнтанне в подішсях). «Покажнте». Я подал форму. Муравьев долго ее рассматрнвал, потом показал пальцем на два нумера нюке, то есть менее почтнтельно, н сказал: «Велнте по этой»»36. Гэта было не проста дэманстрацыяй непавагі, але і грубым парушэннем урадавай субардынацыі. Прычым трэба ўлічваць, што Мураўёў у гэты час не быў яшчэ тым сімвалам імперскай улады, якім ён стаў пасля задушэння паўстання 1863—1864 гадоў. А падчас свайго знаходжання ў Вільні Міхаіл Мікалаевіч папросту праігнаруе прыезд вялікага князя, апелюючы да хваробы, якая нібыта з ім здарылася37.
    34 Долгоруков П. В. Петербургскне очеркн. С. 331.
    35 Валуев П. А. Дневннк П. А. Валуева, мнннстра внутренннх дел. В 2 т. Т. 1: 1861 — 1864. М.: AH СССР, 1961. С. 66. Далее см.: Валуев П. А. Дневннк мнннстра внутренннх дел. Т. С.
    36 Шелгунов Н. В. Нз прошлого н настояшего. С. 89.
    37 Паводле ўспамінаў заўважнага чыноўніка цэнзурнага ведамства Я. М. Феакцістава, які знаходзіўся ў свіце Канстанціна Мікалаевіча, і сам
    Сялянская рэформа стала першай сур’ёзнай паразай Мураўёва. Гэты ўжо далёка не малады чалавек быў вымушаны адступіць перад хлопчыкамі, якімі ён лічыў вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча і «канстанцінаўцаў». У 1862 годзе яго адправілі ў адстаўку. Імператар развітваўся з Мураўёвым стрымана, што не засталося незаўважаным38. Міністр унутраных спраў П. А. Валуеў запісаў у дзённіку з нагоды апошняга ўдзелу Міхаіла Мікалаевіча ў пасяджэнні Савета міністраў: «Чнтая обзор действнй Мнннстерства государственных нмушеств, хотя в нем указаны былн немаловажные результаты, государь не сказал М. Н. Муравьеву нм одного любезного слова, а <У. П.> Бутков (дзяржаўны сакратар. — А. Ф.) не без свойственного ему нахальства тотчас заявнл желанне завладеть бумагой, ясно обнаружнвая намеренне впоследствнн провернть ее содержанне»39.
    Гэта была няміласць — відавочная і, паводле меркавання самога Міхаіла Мікалаевіча, зусім незаслужаная. Ён застаўся сенатарам і членам Дзяржаўнага савета, што вызначала яго
    вялікі князь, «н все встречавшне его былн до такой степенн сконфужены, что сцена эта пронзводмла крайне тяжелое впечатленяе. [...] Он <Канстанцін Мікалаевіч> не мог скрыть своего раздраження. Оно выражалось м в его голосе н в жестах» — цыт. паводле: Феоктнстов Е. М. За кулнсамн полнтнкн н лятературы. 1848-1896. Л.: Прнбой, 1929. С. 154. Натуральна, што знявага, якую выказваў Мураўёў да члена імператарскай сям’і і фактычна другой асобы ў іерархіі чыноўнікаў імперыі, распаўсюджвалася і на тых дзяржаўных дзеячаў, хто прытрымліваўся падобных да Канстанціна Мікалаевіча поглядаў. Напрыклад, ваенны міністр Дз. А. Мілюцін узгадваў з нагоды сустрэчы Мураўёва з Ф. Ф. Бергам, які займаў пост імператарскага намесніка ў Царстве Польскім: «На станцнм железной дорогн встретнлнсь граф Берг с Муравьевым. Очевядцы рассказывалн, что былн уднвлены намеренным невннманнем последнего к прнехавшему соседу, для него даже не было прнготовлено нн экнпажа, нн квартары» — гл.: Мнлютнн Д. А. Воспомннання. 1863-1864. М.: РОССПЭН, 2003. С. 445. Далей адпаведныя спасылкі падаюцца па гэтым выданні.
    38 Як сцвярджаў сенатар Я. А. Салаўёў, «лнчно к Муравьеву государь, кажется, ннкогда не пнтал нн доверня, нн уваженяя» — гл.: Соловьев Я. А. Крестьянское дело в 1858—1859 гг. // Русская старнна. 1882. Т. 36. № 11. С. 243.
    39 Валуев П. А. Дневннк мннмстра внутренннх дел. Т. 1. С. 133.
    статус у грамадстве і нават некаторы ўплыў на ход спраў, але было зразумела, што яго адхілілі ад актыўнай адміністратыўнай дзейнасці. Адзін з высокапастаўленых чыноўнікаў эпохі Аляксандра III і Мікалая II, I. Л. Гарамыкін, які даслужыўся пры апошнім імператары да звання старшыні Савета міністраў, параўноўваў такое становішча са знаходжаннем у нафталіне. Зяць жа М. М. Мураўёва, граф С. Дз. Шарамецьеў, пісаў: «Муравьев был сдан в архнв н ннкто о нем не думал»40.
    Працягвалася гэта, аднак, усяго год — да таго часу, пакуль імперыю не скаланула Студзеньскае паўстанне 1863 года. I яно стала шчаслівай зоркай для Міхаіла Мураўёва.
    Яго папярэднікам на пасадзе віленскага генерал-губернатара быў У. I. Назімаў — дзеяч з рэпутацыяй ліберала. Назімаў займаў гэты пост у 1856—1863 гадах, прычым паспеў заваяваць нават пэўныя сімпатыі ў асяроддзі віленскага дваранства. Ён няблага гаварыў па-польску, ахвотна кантактаваў з арыстакратыяй, даваў шыкоўныя балы. Была і больш сур’ёзная прычына для ўзаемных сімпатый генерал-губернатара і рэгіянальнай эліты: прыехаўшы ў складзе ўрадавай камісіі ў 1840 годзе разбірацца з даносам тагачаснага генерал-губернатара Ф. Я. Мірковіча пра нібыта існуючую пасля разгрому канспіратыўнай сеткі Ш. Канарскага змову моладзі, менавіта У. I. Назімаў садзейнічаў апраўданню ўжо арыштаваных маладых віленцаў. Рашэнне аб адкліканні Назімава паказвала, што ўрад лічыць вычарпанымі меры, накіраваныя на мірнае заканчэнне паўстання, прычым віна ўскладалася асабіста на генерал-губернатара; міністр унутраных спраў П. А. Валуеў увогуле лічыў, што Назімаў «прмннмает меры адмнннстратавного пронзвола без последовательностн, толку н успеха»41. Патрэбны быў абсалютны антыпод, здольны да рашучых дзеянняў, які меў кепскую славу і быў пазбаўлены тых маральных перашкод, што стрымлівалі Назімава ад рэпрэсіўных дзеянняў.
    Наконт прызначэння Мураўёва на пасаду віленскага генералгубернатара хадзілі легенды, якія нарадзіліся ў найбліжэйшым
    40 Шереметев С. Д. Воспомннання. 1863—1868 гг. СПб., 1899. С. 11.
    41 Валуев П. А. Дневннк мнннстра внутренннх дел. Т. 1. С. 108.
    атачэнні самога Міхаіла Мікалаевіча. У прыватнасці, вядомая версія яго малодшага брата, вядомага рэлігійнага пісьменіка Андрэя Мікалаевіча Мураўёва, згодна з якой прызначэнне гэтае не было выпадковым, з ініцыятывай выходзілі ўсе вышэйшыя чыноўнікі дзяржавы, прычым сам Мураўёў нібыта нават не ведаў, навошта яго выклікаюць з Масквы ў Пецярбург, бо ў лісце, перададзеным яму фельд’егерам, нічога, акрамя загаду з’явіцца да імператара, не ўтрымлівалася42. Відавочна, што гэта — гістарычная легенда, складзеная на ўзор легенды пра М. I. Кутузава ў 1812 годзе. Насамрэч рашэнне, відаць, было прынятае Аляксандрам II самастойна і дастаткова асэнсавана. Як піша Дз. А. Мілюцін, «15 апреля, по прнказанню Государя, сообшено мной Мнханлу Ннколаевнчу желанне Его Велнчества «узнать его соображення по некоторым вопросам, касаюшнмся настояшмх военных обстоятельств», для чего он был пршлашен прнехать в Петербург. Генерал Муравьев лншь только получнл мое ішсьмо, на другой же день, 18 апреля, выехал нз Москвы н, прнбыв 19-го чнсла в Петербург, немедленно был прннят Государем»43.
    Верагодна, не варта падрабязна каментаваць тую канцэпцыю яго дзейнасці на новай пасадзе, якая была прапанаваная Мураўёвым Аляксандру II падчас сустрэчы. Па-першае, Міхаіл Мікалаевіч сам апісвае яе досыць падрабязна; па-другое, мы зрабілі гэта ў каментарах да мураўёўскіх успамінаў. Можна толькі сказаць, што ўпарты М. М. Мураўёў быў гатовы «ратаваць Расію» выключна на ўласных умовах44.