Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Міхаіл Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту

Выдавец: Лімарыус
Памер: 224с.
Мінск 2016
62.33 МБ
У якасці «тэрапеўтычных» сродкаў уздзеяння на «хворы», у яго разуменні, край новы губернатар прапаноўваў выкарыстоўваць мілітарызацыю механізма дзяржаўнага кіравання,
42 Гл.: Прнмечанне Андрея Ннколаевнча Муравьева, брата графа Мнханла Ннколаевнча // «Готов собою жертвовать...»: Запнскн графа Мнханла Ннколаевнча Муравьева об управленян Северо-Западным краем н об усмнреннн в нем мятежа. 1863—1866 гг. М.: Пашков дом, 2008. С. 222—224.
43 МнлютннД. А. Воспомннання. С. 124.
44 П. А. Валуеў піша, што Мураўёў «прнннмает на себя назнмовское наследне... не без обычных в подобных случаях оговорок» — гл.: Валуев П. А. Дневннк мнннстра внутренннх дел. Т. 1. С. 221.
русіфікацыю паўсядзённай моўнай сферы і раскаталічванне жыцця рэлігійнага і працэса выхавання новых пакаленняў імперскіх падданых45. Сродкам жа «хірургічнага ўмяшальніцтва» можна, верагодна, лічыць спробу пераўтварыць задушэнне нацыянальна-вызваленчага паўстання ў грамадзянскую вайну: калі Назімаў не патрабаваў ад сваякоў паўстанцаў адмежавання ад апальных родзічаў, то Мураўёў не бачыў ў гэтым нічога заганнага. Паводле яго меркавання, як епіскап адказвае за ўсю паству і за ўсіх падначаленых яму ксяндзоў, так і бацька адказвае за сына, а брат — за брата. Але відавочна, што абраная імператарам кандыдатура, з аднаго боку, адпавядала прад’яўленым да яе патрабаванням, з другога — дазваляла самому Аляксандру II дыстанцыравацца ад дзеянняў новага генерал-губернатара.
«Генерал Муравьев не церемоннлся нн перед духовенством, нн перед помешнкамн, нн перед чнновным людом, нн даже перед женшннамн; он сумел в короткое время восстановнть авторнтет русской властм н внушмть страх тем, которые до того временн над ней насмехалнсь»46. Можна казаць пра тое, што паўстанцам быў дадзены выразны сігнал, які дакладна прачытваўся. «Мнх<анл> Нмк<олаевнч> Муравьев нмел репутацню человека крутого, энергнчного; назначенне его означало решнтельный оборот в образе действнй правнтельства в Западном крае м служнло красноречмвым ответом всем заступннкам за поляков, как заграннчным, так н домашннм»47. Рэпутацыя Вешальніка, якая актыўна распаўсюджвалася палітычнымі эмігрантамі, у дадзеным выпадку працавала на вырашэнне той задачы, якую сам жа Мураўёў і сфармуляваў.
Зрэшты, новы генерал-губернатар унутрана быў гатовы пацвердзіць сваю рэпутацыю. «Первые упомянутые выше казнн
45 Пра палітыку М. М. Мураўёва ў сферы рэлігійнай гл.: Долбнлов М. Д. Русскнй край, чужая вера: Этноконфесснональная полнтнка нмпернн в Лнтве н Белорусснм прм Александре II. М.: Новое лмтературное обозренне, 2010. С. 227-296.
46 МнлютннД. А. Воспомннання. С. 181.
47 Мнлютнн Д. А. Воспомннання. С. 124.
двух ксендзов, 22 й 24 мая, пройзвелй смльное впечатленйе на польское населенйе, которое сначала не хотело верйть, чтобы Муравьев ренійлся в самом деле кэзнйть духовное лйцо. Затем последовалм кэзнй: 27 мая — в Дйнабурге, графа Льва Платера; 28-го — в Вйльне, Колышко, сподвйжнйкэ Сераковского; 6 йюня — в Ковне, корнета Белозора, й в Могалеве — подпоручйка Корсака й двух прапоршнков Манцевйчей; 10 йюня — в Лйде, еіце ксендза Фальковского, а 15-го — в Вйльне, Сераковского»48. Прычым, згодна з успамінамі сучаснікаў, Мураўёў адчуваў нават нейкую асаблівую ўнутраную асалоду, здзяйсняючы сваю «місію»: «Еслй докладывавшнй дело пытался смягчнть решенйе, Муравьев вырывал у него йз рук бумагу й быстро подпйсывал. Слова: «повесйть», »расстрелять» выходйлй у него всегда разборчйвее другях, как будто пйсэлйсь с особенною любовью»49.
Ва ўспамінах М. М. Мураўёў не хавае таго, што ён прымаў рашэнні жорсткія, не спыняўся перад прымяненнем смяротнага пакарання, не кажучы ўжо пра высылку кожнага, хто, на яго думку, мог быць нелаяльны да ўлады. Нагадаем, што пакаранне смерцю ксяндза Станіслава Ішоры абдылося 22 мая пасля таго, як Ішора, абвінавачаны ў тым, што зачытаў у касцёле маніфест паўстанцкага ўрада, сам здаўся органам паліцыі. Звычайна мемуарыст хоча выглядаць перад нашчадкамі лепшым, чым ён быў на самай справе. Але Мураўёў нібы свядома робіць усё, каб адпавядаць мянушцы, трывала прыклеенай да яго леварадыкальнымі рускімі эмігрантамі A. I. Герцэнам і П. У. Далгарукавым.
Але ёсць і яшчэ адно адрозненне ўспамінаў Мураўёва ад успамінаў іншых высокапастаўленых чыноўнікаў той эпохі. Цудоўна разумеючы, што пасля публікацыі гэтыя тэксты могуць паўплываць на лёс іх сваякоў, усе яны старанна пазбягалі любой праявы нелаяльнасці да членаў царскай дынастыі. Некаторыя з іх самі рыхтавалі вытрымкі з успамінаў і дзённікаў да
48 МйлютйнД. А. Воспомйнанйя. С. 181 — 182.
4’ Цыт. паводле: В. С. <Семевскйй В. 14.> Пчсьма М. Н. Муравьева к A. А. Зеленому. 1863-1864//Голос Мйнувшего. 1913.№9.С. 241.
друку пасля смерці (як, напрыклад, зрабіў міністр унутраных спраў, а затым старшыня Камітэта міністраў граф П. А. Валуеў); іншыя яшчэ пры жыцці давалі магчымасць азнаёміцца з тэкстам блізкім да імператара асобам, а часам і рабілі копіі для імператарскай бібліятэкі (так уносіў пасля гутаркі з чытачамі рукапісу папраўкі ў свае дзённікі, затым асцярожна пераплятаў іх і забяспечваў заўвагамі аднакласнік A. С. Пушкіна па ліцэі, прыкметны чыноўнік граф М. А. Корф). У тэксце ж віленскага генерал-губернатара відавочна, як узмоцнена павялічвае ён колькасць сваіх ворагаў — прычым не толькі за кошт роўных сабе, але і далучаючы да іх і вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча і не саромеючыся недвухсэнсоўных намёкаў на адрас самога імператара.
I тут варта прыгадаць, як і пры якіх абставінах ствараўся тэкст мураўёўскіх мемуараў.
У красавіку 1865 года Мураўёва звальняюць з максімальна магчымымі ўшанаваннямі. Ён з нашчадкамі ўзведзены ў графы і ўзнагароджаны вышэйшым ордэнам Расійскай імперыі — ордэнам Святога Андрэя Першапакліканага. Аднак узнагароды не азначалі, што «ўтаймавальнік» Літвы і Беларусі атрымаў сапраўдную ўдзячнасць Аляксандра II. М. М. Мураўёў гэта добра адчуваў і паводзіў сябе адпаведна: П. А. Валуеў запісаў у дзённіку, як на пасяджэнні Савета міністраў «прнсутствовал й ген. Муравьев, прнсмнревшнй нлн прмсмнреваюшнй. Он, как кот, то выпускал, то прятал когтн»50. Так не паводзяць сябе пераможцы.
Падобным адчуваннем прасякнуты і мемуары лаяльнага ў гэты перыяд да Мураўёва Дз. А. Мілюціна: «Прнбыв в Петербург 25 апреля не совсем здоровым, генерал Муравьев был прмнят Государем только через несколько дней. По собственному рассказу Мнханла Ннколаевнча, прнем был сухой, н хотя Его Велнчество в короткнх словах поблагодарнл его за достнгнутые в Северо-Западном крае успешные результаты, однако ж ясно было ввдно, что наговоры влмятельных лнц, протнвннков муравьевского образа действнй, пронзвелн влнянме на взгляд
50 Валуев П. А. Дневннк мнннстра внутренннх дел. Т. 2. С. 35.
Государя. Муравьев, co своей грубоватой откровенностью, высказал ему все, что было на душе, н обьявнл положмтельно, что не может долее оставаться на своем месте, еслн не будет утвержден весь ряд предположенных прежде н предлагаемых вновь мер к прочному нскорененню в крае следов польской пропаганды. Государь пожелал, чтобы М. Н. Муравьев нзложнл свон предположення пнсьменно»51.
Паспрабуем выказаць гіпотэзу. Значная частка той нарматыўнай базы, якая пашырыла паўнамоцтвы віленскага генерал-губернатара, была прынятая яшчэ ў часе кіравання У. I. Назімава — мураўёўскага папярэдніка52. Пры ім было ўведзенае ваеннае становішча. Ён прапанаваў зрабіць захады да супрацьпастаўлення шляхце сялянства, якое было зацікаўленае ў пашырэнні сваіх зямельных надзелаў і якое ў значнай меншай ступені думала пра збліжэнне з Царствам Польскім або пра адраджэнне Польшчы як дзяржавы, чым адукаваны клас. Але Назімаў, які шанаваў сваю рэпутацыю міратворцы, а не ўтаймавальніка, не мог ці сапраўды, як і падазраваў Мураўёў, не хацеў выкарыстоўваць дадзеныя яму паўнамоцтвы цалкам. Невыпадкова, напрыклад, ён не канфірмуе смяротны прысуд ксяндзам Станіславу Ішоры і Раймунду Зямацкаму, але і не адмяняе гэты прысуд. Ён можа патрабаваць увядзення на тэрыторыю генерал-губернатарства падраздзяленняў рэгулярнай арміі, але не робіць гэтага, пакідаючы ў ваганнях і бяздзеянні ваеннага міністра Дз. А. Мілюціна. Прычым усё гэта адбываецца пры маўклівай згодзе імператара.
Гэта звязана з тымі адносінамі, якія склаліся ў Аляксандра Мікалаевіча, яшчэ цэсарэвіча, з Уладзімірам Іванавічам Назімавым: у 1836 годзе Назімаў быў прызначаны знаходзіцца пры наступніку трона ў якасці інструктара па вайсковай справе. Улічваючы тое, як ставіўся да ваеннай муштры бацька будучага «цара-вызваліцеля», можна зразумець, які гэта быў давер і колькі часу вымушаны быў праводзіць Назімаў са сваім вы-
51 Мнлютян Д. А. Воспомннання. С. 429.
52 Гл., напрыклад, пра гэта: Комзолова A. А. Полнтнка самодержавня в Северо-Западном крае в эпоху Велнкнх реформ. М., 2005. С. 20—37.
хаванцам. Адносіны гэтыя былі калі не сяброўскія, то цалкам даверлівыя, а таму няма падстаў меркаваць, што «бяздзеянне» Назімава не было ўзгодненае з імператарам асабіста. А калі дадаць, як нервова ў эпоху Вялікіх рэформаў пецярбургскі ўрад ставіўся да найменшых зменаў палітычнай кан’юнктуры на Захадзе, можна зразумець, што Аляксандр II як мінімум першыя тры месяцы паўстання ў літоўска-беларускіх губернях не хацеў выкарыстоўваць гвалтоўныя метады ўзнаўлення лаяльнасці сваіх падданых.
Прызначэнне М. М. Мураўёва заместУ. I. Назімава азначае для самога Назімава цалкам ганаровае выйсце са складанай і практычна безвыходнай сітуацыі. Адстаўлены генерал-губернатар Назімаў вяртаецца ў Пецярбург цалкам упэўнены ў тым, што ніякае пакаранне за бяздзеянне яму не пагражае, што стаўленне імператара да яго засталося такім жа, якім і было раней.
Сам жа Мураўёў ушанаваны сумнеўным «гонарам» — прызначэннем на пост... ката: «для чего тут отыскмвать доктора, который вместо того, чтобы отнять делмкатным скальпелем пораженный гангреною палец, возьмет топор н отхватнт по локоть целую руку?»53. Ён гэта добра разумеў і сфармуляваў сваю праграму — а фактычна праграму імператара — як праграму ката. Нават калі шчырасць праграмы і збянтэжыла Аляксандра II, выбару ў яго не было: верагодна, былы сябра Саюза Дабрадзенства быў адзіным чалавекам, які не толькі адэкватна зразумеў пастаўленую задачу, але і паводле маўклівай згоды мусіў пры гэтым стаць катам з шырокімі адміністратыўнымі паўнамоцтвамі.