Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Баявыя дзеянні праходзілі з пераменным поспехам. Спа-чатку войскі КНДР захапілі амаль усю тэрыторыю Паўднё-вай Карэі за выключэннем Пусанскага плацдарма. У вера-сні 1950 г. прыбыўшыя на паўвостраў войскі ЗТІТА і іх са-юзнікаў перайшлі ў наступленне і занялі большую частку Паўночнай Карэі. Каб не дапусціць ваеннага паражэння рэ-жыма Кім Ір Сэна, СССР прыслаў сваіх ваенных спецыялі-стаў і лётчыкаў для падтрымкі паўночнакарэйскай арміі. У кастрычніку 1950 г. цэлыя дывізіі кітайскіх «народных добраахвотнікаў» таксама прыйшлі на дапамогу КНДР. Да канца 1950 г. кааліцыйная армія вымушана была адступіць да 38-й паралелі, уздоўж якой у далейшым вялася бязлітас-
287
ная пазіцыйная вайна. 27 ліпеня 1953 г. было заключана пагадненне аб перамір’і ў Карэі.
Усталяванне ў КНДР рэжыму асабістай улады Кім Ір Сэна. Кім Ір Сэн, стаўшы на чале КНДР, дастаткова хутка змог забяспечыць сабе дыктатарскую ўладу. Ён выкарыстаў тыповыя метады таталітарнага рэжыму, да якіх дадаваліся ўсходне-дэспатычныя традыцыі і культ сацыяльнай дысцып-ліны сярод насельніцтва. Спярша былі дасягнуты поспехі ў аднаўленні гаспадаркі, ішло назапашванне патэнцыялу для хуткага далейшага развіцця, ажыццяўлялася культурная рэ-валюцыя, якая адкрыла доступ шырокім народным масам да адукацыі. У 1960-х гг. Поўнач апярэджваў Поўдзень у галіне эканомікі па ўсіх асноўных паказчыках, што актыўна выка-рыстоўвалася ў прапагандзе і ўплывала на настрой насельні-цтва ў дзвюх дзяржавах. Але гэтыя дасягненні шмат у чым былі звязаны з бязвыплатнай дапамогай СССР і іншых сацы-ялістычных краін. У 1960 г. прадпрыемствы, пабудаваныя ці пераабсталяваныя пры тэхнічным садзейнічанні СССР, да-валі 40 % усёй вытворчасці электраэнергіі, 51 % — чыгуну, 53 % — коксу, 90 % — аміячнай салетры, 67 % — баваўня-ных тканін.
У сярэдзіне 1960-х — пачатку 1970-х гг. адбылося «паха-ладанне» ў савецка-карэйскіх адносінах у выніку імкнення аберагчы культ Кім Ір Сэна ад распачаўшыхся ў СССР пра-цэсаў дэмакратызацыі. Акрамя таго, распрацаваная Кім Ір Сэнам ідэалогія чучхе заклікала карэйцаў рабіць стаўку на ўласныя сілы і ісці сваім адметным шляхам пры будаўніцтве сацыялізму пад кіраўніцтвам «вялікага правадыра». Было нават уведзена «чучхейскае летазлічэнне», пачатак якога ўзыходзіць да 1912 г., калі нарадзіўся Кім Ір Сэн, a 15 краса-віка, дзень яго нараджэння, быў афіцыйна абвешчаны «днём Сонца». Рэзкае змяншэнне савецкай дапамогі выклікала за-маруджванне тэмпаў эканамічнага росту КНДР, Характэр-най асаблівасцю ўнутрыпалітычнага жыцця КНДР з другой паловы 1970-х гг. стала паступовае вылучэнне на партыйныя і дзяржаўныя пасады ў адпаведнасці з ідэямі чучхе старэй-шага сына Кім Ір Сэна — Кім Чэн Іра як пераемніка пра-вадыра. У 1980-я гг. па атрыманых правах і паўнамоцтвах Кім Чэн Ір стаў другім чалавекам у партыйна-дзяржаўнай іерархіі.
288
КНДР у 1990—2000-х гг. Моцны ўдар па эканоміцы КНДР нанеслі распад СССР і ўсяго сацыялістычнага лагера. У f ніку з канца 1980-х гг. назіраецца скарачэнне, а потым і па-дзенне тэмпаў эканамічнага росту, праявіліся крызісныя з’я-вы ў шматлікіх галінах народнай гаспадаркі. У 1994 г. уз-ровень ВНП панізіўся на 1,8 %, а ў 1995 г. на 4,6 %. Транс-парт у паўночна-карэйскіх гарадах амаль што адсутнічаў. Рух насельніцтва быў абмежаваны. Эканамічная палітыка грунтавалася на цэнтралізаваным планаванні. Пераважала маральна-палітычнае стымуляванне. 3 1984 па 1996 г. вы-творчасць збожжа скарацілася з 10 млн да 2,5 млн тон. За-хоўваецца сістэма нарміраванага забеспячэння насельніцтва харчаваннем і таварамі народнай гаспадаркі па мінімальных патрэбах. Так, нормай сярод насельніцтва краіны з’яўляецца выдача па картках (50 кг капусты і 100 кг рысу ў год) і зарп-лата ў 1—2 долары ў месяц (100—200 вон) — па дадзеных на 1999 г. У 1995 г. узровень сукупнага даходу на душу на-сельніцтва скараціўся да 239 долараў 3LHA, што ў тры разы менш за паказчыкі 1990 г. (910 долараў). Урад краіны вы-мушаны быў звярнуцца за дабрачыннай падтрымкай да між-народнага супольніцтва. У канцы 1990-х гг. у вёсках Паў-ночнай Карэі пачалі стварацца невялікія вытворчыя групы пучжо, пабудаваныя па сямейным прынцыпе. Гэтым групам дазвалялася прадаваць лішкі прадукцыі, вырабленай зверх нормы.
Смерць Кім Ір Сэна ў ліпені 1994 г. і пераход улады да яго старэйшага сына прадэманстравалі трываласць створа-най партыйна-дзяржаўнай сістэмы. Новае кіраўніцтва КНДР важнейшай гарантыяй захавання існуючай сацыяльна-палі-тычнай сістэмы лічыла ўмацаванне ўзброеных сіл. На ўтры-манне адной з самых магутных у рэгіёне арміі і на правя-дзенне работ па стварэнні ядзернай зброі і ракет накіроўва-лася асноўная маса бюджэтных сродкаў. У 1997 г., пасля завяршэння трохгадовай жалобы па Кім Ір Сэну, Кім Чэн Ір афіцыйна ўзначаліў Працоўную партыю Карэі. 3 1991 г. ён з’яўляўся Вярхоўным галоўнакамандуючым Карэйскай На-роднай Арміі. У 1998 г. да Кім Чэн Іра афіцыйна перайшла ўся паўната ваеннай улады ў краіне: 9 верасня таго ж года I сесія Вярхоўнага Народнага Сходу 10-га склікання выбрала яго на пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта абароны.
19. Зак. 2985
289
5 верасня 1998 г. была прынята новая канстытуцыя КНДР, у якой з артыкула 92, вызначаўшага асноўныя фун-кцыі Вярхоўнага Народнага Сходу, былі выключаны пала-жэнні пра выбары і адкліканне прэзідэнта, а таксама ўсе ін-шыя артыкулы, якія звязаны з дзейнасцю прэзідэнта КНДР. Тым самым улада прэзідэнта не толькі фактычна, але і юры-дычна стала пажыццёвай і не абмежаванай.
Поспехі ў развіцці ракетна-ядзернага патэнцыялу Паў-ночнай Карэі выклікалі занепакоенасць міжнароднай су-польнасці. У ходзе перамоў паміж КНДР і ЗША ў 1996 г. была дасягнута дамоўленасць, што Паўночная Карэя пага-джаецца на кантроль з боку МАГАТЭ ў абмен на амерыкан-скую дапамогу ў стварэнні рэактараў, якія выключаюць маг-чымасць атрымання ядзернага плутонію. Паўднёвая Карэя абяцала прыняць удзел у ажыццяўленні дадзенага праекта разам з ЗША. Пасля 1997 г. актывізаваўся дыялог паміж дзвюма карэйскімі дзяржавамі. У 2000 г. адбылося падпі-санне расійска-паўночнакарэйскага дагавора аб дружбе і су-працоўніцтве, адбыўся візіт прэзідэнта У. Пуціна ў КНДР, a ў 2001 г. — візіт Кім Чэн Іра ў Расію.
У сакавіку 2009 г. Кім Чэн Ір прыняў удзел у нацыя-нальных выбарах. Ён быў аднагалосна абраны ў парламент КНДР, Вярхоўны Народны Сход, а ў красавіку таго ж года быў зацверджаны на пасадзе старшыні Нацыянальнага камі-тэта абароны краіны. 15 студзеня 2009 г. Кім Чэн Ір афіцый-на абвясціў сына Кім Чэн Ына сваім спадчыннікам. Саветні-кам будучага кіраўніка Карэі лідар краіны прызначыў Чан Сон Тхэка, які быў уплывовай фігурай у карэйскім дзярж-апараце. 17снежня 2011 г. Кім Чэн Ір памёр ад сардэчнага прыступу. Пераемнікам стаў яго малодшы сын Кім Чэн Ын.
Яго ўнутраная палітыка ў першыя гады кіравання кра-інай вызначалася шырокім выкарыстаннем рэпрэсій з мэтай умацавання сваёй улады. Былі рэпрэсіраваны некалькі дзя-сяткаў чыноўнікаў і ваенных высокага рангу, у тым ліку дзядзька Кім Чэн Ына Чан Сон Тхэк. Новы кіраўнік КНДР актывізаваў ядзерную і ракетную праграмы, пайшоў на па-рушэнне шэрага рэзалюцый ААН па гэтай праблеме. Зноў пагоріпыліся адносіны з Паўднёвай Карэяй. У 2013 г. Кім Чэн Ын разарваў дагавор аб ненападзенні і пагражаў ёй і ЗПІА прымяннем ядзернай зброі.
290
Рэжым Лі Сын Мана ў Рэспубліцы Карэя. Эканаміч-ныя рэформы. У 1950 г. урад Лі Сын Мана пачаў ажыц-цяўляць зямельную рэформу: у памешчыкаў выкупаліся лішкі зямлі (звыш 3 га), якія размяркоўваліся паміж сяля-намі. Зямлю атрымалі каля 950 тыс. сялянскіх гаспадарак за плату ў памеры 150 % кошту сярэдняга гадавога пры-бытку ад продажы ўраджаю. Гэта прывяло да змякчэння са-цыяльных супярэчнасцей у вёсцы, прыцягненню заможнай часткі сялян на бок урада. Паскорылася ператварэнне паме-шчыкаў і заможных сялян у капіталістычных прадпрымаль-нікаў.
Вялікае значэнне для развіцця эканомікі меў прыток аме-рыканскіх капіталаў. Карпарацыі ЗША перамяшчалі ў Паў-днёвую Карэю вытворчасць, бо тут мелася танная рабочая сіла, адсутнічалі абмежаванні на працягласць рабочага дня, былі забаронены забастоўкі. Усё гэта забяспечвала ўзровень аплаты працы ў 9 разоў ніжэйшы, чым у ЗША, і ў 5 разоў ніжэйшы, чым у Японіі. Шырокую эканамічную экспансію ў Паўднёвай Карэі ажыццяўляў таксама японскі капітал. У аснову сваёй эканамічнай палітыкі ўрад Паўднёвай Карэі паклаў нарошчванне экспарту. Для заваявання сусветных рынкаў РК выкарыстоўвала таннасць сваёй рабочай сілы. Асноўную частку экспарту складалі тавары лёгкай прамыс-ловасці, вытворчасць якіх патрабавала вялікіх затрат фізіч-най працы. Па меры развіцця прамысловасці структура экс-парту змянялася. У 1970-я гг. галоўную ролю ў ім адыгры-вала прадукцыя цяжкай прамысловасці. Найважнейшым кірункам эканамічнай палітыкі стала стварэнне моцных фі-нансава-прамысловых груп, якія пры падтрымцы дзяржавы наладзілі сучасную вытворчасць і актыўна пранікалі на су-светныя рынкі.
Прыток замежных капіталаў і навейшых тэхналогій у спалучэнні з умелым кіраўніцтвам і высокай ступенню экс-плуатацыі рабочых стымуляваў высокі рост вытворчасці, які складаў у 1970—1980-х гг. у сярэднім 8,5 % штогод. Паўднё-вая Карэя выйшла на перадавыя пазіцыі па выпуску элект-ронікі, аўтамабіляў, іншых вырабаў, якія валодалі высокай канкурэнтаздольнасцю. Карэю называюць «маленькай Япо-ніяй», адным з «чатырох драконаў» новых індустрыяльных краін разам з Сінгапурам, Тайванем і Ганконгам. Да 1983 г.
291
аб’ём ВНП дасягнуў 75 млрд долараў ЗША, экспарт пера-высіў 23,2 млрд долараў.
Палітычнае развіццё РК адбывалася ва ўмовах аўтары-тарнага рэжыму. У 1954 г. Лі Сын Ман дабіўся ўнясення папраўкі ў канстытуцыю, якая надзяляла прэзідэнта шыро-кімі паўнамоцтвамі. Былі прыняты Законы, якія дазвалялі падаўляць апазіцыю. У такіх умовах адбыліся прэзідэнцкія выбары 1956 г. Была абвешчана перамога Лі Сын Мана, як і на наступных выбарах 1960 г. Тады апазіцыя арганізавала масавыя дэманстрацыі. 27 красавіка 1960 г. Лі Сын Ман па-даў у адстаўку. 16 мая 1961 г. адбыўся ваенны пераварот, і ўсталявалася новая дыктатура генерала Пак Чжон Хі. У па-чатку 1970-х гг. папулярнасць прэзідэнта падае. Узмацня-ецца галоўная апазіцыйная сіла — Народна-дэмакратычная партыя на чале з Кім Дэ Чжунам. 17 кастрычніка 1972 г. прэзідэнт увёў ваеннае становішча. 21 лістапада 1972 г. ус-тупіла ў сілу новая канстытуцыя, якая мела антыдэмакра-тычны характар. 26 кастрычніка 1979 г. Пак Чжон Хі быў забіты людзьмі з уласнага акружэння. Да ўлады прыходзіць генерал Чон Ду Хван.