1924—1927 гг. Першая грамадзянская вайна ў Кітаі 20 красавіка 1924 г. Прынята рэспубліканская канстытуцыя Турцыі 307 Працяг Дата Падзея 11—15 ліпеня 1924 г. У Індыі адбыліся масавыя сутычкі паміж індусамі і мусульманамі 3 кастрычніка 1924 г. Кароль Аравіі.Хусейн адрокся ад прасто-ла на карысць сына Алі 20 лістапада 1924 г. Падаўлена паўстанне курдаў у Турцыі 26 лістапада 1924 г. Вялікі народны хурал абвясціў Манголію Народнай Рэспублікай і прыняў кансты-туцыю 4 красавіка 1925 г. Японія вывела свае войскі з Паўночнага Сахаліна 30 мая 1925 г. Англійская паліцыя ў Шанхаі расстраля-ла патрыятычную дэманстрацыю 18 ліпеня 1925 г. — чэрвень 1927 г. Паўстанне ў Сірыі друзаў 16 снежня 1925 г. Ліга Нацый вырашыла спрэчку аб пры-належнасці Масула на карысць Ірака 20 сакавіка 1926 г. Спроба Чан Кайшы здзейсніць пераварот у Гуанчжоў 22 красавіка 1926 г. Персія, Турцыя і Афганістан падпісалі Дагавор аб сумеснай бяспецы 23 мая 1926 г. Францыя абвясціла Ліван рэспублікай 27 мая 1926 г. Французскія войскі разграмілі Рыфскую рэспубліку 9 ліпеня 1926 г. Пачатак Паўночнага паходу Нацыяналь-на-рэвалюцыйнай арміі Кітая 25 снежня 1926 г. Імператарам Японіі стаў Хірахіта (1901— 1989) 24 сакавіка 1927 г. Захоп Нанкіна Нацыянальна-рэвалю-цыйнай арміяй 12 красавіка 1927 г. Пераварот Чан Кайшы ў Шанхаі 18 красавіка 1927 г. Стварэнне ў г. Нанкіне гаміньданаўскага ўрада на чале з Чан Кайшы 15 ліпеня 1927 г. Раскол паміж Гаміньданам і камуністамі 8 верасня 1927 г. Пачатак сялянскага паўстання «восень-скага ўраджаю» ў Кітаі 308 Працяг Дата Падзея 1928 г. На Блізкім Усходзе створаны рух «Бра-ты-мусульмане » 16 сакавіка 1928 г. Урад Егіпта ўзначаліў лідар партыі Вафд Нахас-паша 3—11 мая 1928 г. Бітва ў Цзынане: часці японскай арміі занялі частку Шаньдунскага паўвострава 8 чэрвеня 1928 г. Войскі Чан Кайшы занялі г. Пекін 19 ліпеня 1928 г. Дзяржаўны пераварот у Егіпце 6 кастрычніка 1928 г. Прэзідэнтам Кітая абраны Чан Кайшы 20 мая 1929 г. Эвакуацыя японскіх войск з Шаньдун-скага паўвострава 15 кастрычніка 1929 г. Каралём Афганістана абвешчаны Муха-мад Надзір-шах (1883—1933) 31 кастрычніка 1929 г. У Егіпце адноўлена дзейнасць кансты-туцыі 6 снежня 1929 г. У Турцыі жанчыны атрымалі выбарчае права 26 студзеня 1930 г. Кампанія грамадзянскага непадпарадка-вання ў Індыі ў сувязі з адмовай Вяліка-брытаніі надаць краіне незалежнасць 1930 г. Першая канферэнцыя *круглага стала» па распрацоўцы праекта канстытуцыі для Індыі 12 сакавіка — 5 кра-савіка 1930 г. Саляны паход М. К. Гандзі 30 чэрвеня 1930 г. Вялікабрытанія і Ірак падпісалі Дагавор аб урэгуляванні ўзаемаадносін тэрмінам на 20 гадоў 1 кастрычніка 1930 г. Урад Вялікабрытаніі прыняў рашэнне аб вяртанні Кітаю ваенна-марской базы ў Вэйхайвэе 22 красавіка 1931 г. Егіпет і Ірак падпісалі Дагавор аб дружбе 12 мая 1931 г. Народны сход Кітая прыняў канстыту-цыю 1 ліпеня 1931 г. Пачаліся антыкітайскія выступленні ў Карэі 309 Працяг Дата Падзея 18 верасня 1931 г. Уварванне японскіх войск у Маньчжу-рыю 7 лістапада 1931 г. У г. Жуйцыні (правінцыя Цяньсі) кітай-скія камуністы абвясцілі Кітайскую Са-вецкую Рэспубліку 28 студзеня — 4 сака-віка 1932 г. Напад японскіх войск на г. Шанхай і аба-рона горада войскамі 19-й арміі 1 сакавіка 1932 г. Абвяшчэнне дзяржавы Маньчжоў-Го. Былы імператар Кітая Пу I абвешчаны імператарам Маньчжоў-Го 18 ліпеня 1932 г. Турцыя прынята ў Лігу Нацый 3 кастрычніка 1932 г. Ірак атрымаў незалежнасць у выніку ўступлення ў Лігу Нацый 27 сакавіка 1933 г. Японія абвясціла пра выхад з Лігі Нацый з-за канфліктаў з Кітаем па пытанні аб правах на Маньчжурыю 31 мая 1933 г. Кітай і Японія падпісалі пагадненне аб перамір’і 8 лістапада 1933 г. У Афганістане ўзышоў на трон кароль Мухамед Захір-шах 21 кастрычніка 1934 г. Пачатак Паўночна-Заходняга паходу Чырвонай Арміі Кітая (Вялікі Паход) 19 снежня 1934 г. Японія дэнансавала Вашынгтонскія пра-таколы 1922 г. і 1930 г. 23 сакавіка 1935 г. Пагадненне паміж СССР і Маньчжоў-Го аб продажы Кітайскай усходняй чыгункі 9 снежня 1935 г. Студэнцкая дэманстрацыя ў г. Пекіне. Пачатак руху «9 снежня» 26 лютага 1936 г. Правалілася спроба ваеннага перавароту ў Японіі. Урад узначаліў Кокі Хірота 28 красавіка 1936 г. На трон у Егіпце ўзышоў 16-цігадовы ка-роль Фарук I (1920—1965) 310 Працяг Дата Падзея 26 жніўня 1936 г. Англа-егіпецкі дагавор аб спыненні ваен-най акупацыі Егіпта 9 верасня 1936 г. Францыя і Сірыя падпісалі Дагавор аб дружбе 19 верасня 1936 г. Францыя і Ліван падпісалі Дагавор аб дружбе 26 мая 1937 г. Егіпет стаў членам Лігі Нацый 7 ліпеня 1937 г. — 1945 г. Нацыянальна-вызваленчая вайна кітай-скага народа супраць японскай акупа-цыі 8 ліпеня 1937 г. Афганістан, Іран, Ірак і Турцыя падпіса-лі пакт аб ненападзенні 28—29 ліпеня 1937 г. Захоп гарадоў Пекіна і Цяньцзыня япон-скімі войскамі 27 верасня 1938 г. Ліга Нацый аб’явіла Японію агрэсарам у Кітаі 11 лістапада 1938 г. Прэзідэнтам Турцыі абраны лідар НРП Ісмет Інёню (1874—1973) 28 снежня 1938 г. Ірак разарваў дыпламатычныя адносіны з Францыяй 13 верасня — 15 ка-стрычніка 1939 г. Наступленне японскіх войск у Кітаі ў ра-ёне гарадоў Наньчан і Чанша 26 студзеня 1940 г. Урад ЗША дэнансаваў амерыкана-япон-скі дагавор пра гандаль і марскія зносі-ны 1911 г. 22—24 сакавіка 1940 г. Падпісана «Пакістанская рэзалюцыя», г. Лахор 30 сакавіка 1940 г. Стварэнне ў г. Нанкіне марыянетачнага ўрада Ван Цзынвэя 25 чэрвеня 1940 г. Японскія войскі высадзіліся ў в’етнам-скім порце Хайфон 13 верасня 1940 г. Італьянскія войскі прадпрынялі наступ-ленне з Лівіі ў Егіпет 311 Працяг Дата Падзея 27 верасня 1940 г. Японія падпісала «Траісты пакт» у г. Берліне 1 красавіка 1941 г. Ваенны пераварот у Іраку. Урад узнача-ліў Рашыд Алі аль-Гайлані (1892—1965) 24 мая 1941 г. У Іраку звергнуты антыанглійскі ўрад Гайлані 8 чэрвеня — 14 ліпеня 1941 г. У Сірыі высадзіліся англійскія войскі і часці «Свабоднай Францыі» 29 ліпеня 1941 г. Японскія войскі пачалі акупацыю Цэнтральнага і Паўднёвага Індакітая 16 верасня 1941 г. У Іране Рэза-шах Пехлеві адрокся ад пра-стола на карысць сына Махамеда Рэза Пехлеві 7 снежня 1941 г. Японскі флот здзейсніў напад на базу амерыканскага флоту Пёрл-Харбар 9—10 снежня 1941 г. Аб’яўленне Кітаем вайны Японіі, Герма-ніі і Італіі 25 снежня 1941 г. Захоп японскімі войскамі Ганконга 29 сакавіка 1942 г. Закон аб усеагульнай мабілізацыі нацыі ў Кітаі 3—7 чэрвеня 1942 г. Бітва за атол Мідуэй 11—29 мая 1943 г. Аперацыя амерыканскіх войск па вызва-ленні Алеуцкіх астравоў (ЗША) ад япон-скіх войск 29 сакавіка — 22 чэр-веня 1944 г. Аперацыя японскіх войск у Паўноч-на-Усходняй Індыі з мэтай захопу г. Ім-пала 8 кастрычніка 1944 г. Кароль Егіпта Фарук адправіў у адстаўку ўрад Нахаса-пашы 24 лістапада 1944 г. Амерыканскія бамбардзіроўшчыкі Б-29 здзейснілі першы налёт на сталіцу Япо-ніі г. Токіа 22 марта 1945 г. У Каіры падпісаны пакт аб стварэнні Лі-гі арабскіх дзяржаў 312 Працяг Дата Падзея 6, 9 жніўня 1945 г. Атамная бамбардзіроўка японскіх гара-доў Хірасіма і Нагасакі ўзброенымі сі-ламі ЗША 15 жніўня 1945 г. Імператар Японіі Хірахіта аб’явіў па ра-дыё аб заканчэнні ваенных дзеянняў Верасень 1945 г. — 1954 г. Вайна Супраціўлення в’етнамскага наро-да супраць французскіх каланізатараў 2 верасня 1945 г. Японія падпісала акт аб капітуляцыі 6 верасня 1945 г. У Паўднёвай Карэі нацыяналісты абвя-сцілі Карэйскую Народную Рэспубліку 8 верасня 1945 г. Заснавана амерыканская адміністрацыя ў Паўднёвай Карэі 23 верасня 1945 г. Французскія войскі захапілі в’етнамскі г. Сайгон 11 кастрычніка 1945 г. Пачатак ваенных дзеянняў паміж ка-муністамі і нацыяналістамі ў Паўноч-ным Кітаі за кантроль над Маньчжу-рыяй 25 кастрычніка 1945 г. Урад Чан Кайшы ўключыў у склад Кі-тая востраў Тайвань (да 1895 г. у скла-дзе Японіі) 1946 г. Эвакуацыя французскіх войск з Сірыі 1 студзеня 1946 г. Імператар Японіі Хірахіта адмовіўся ад тэзіса боскага паходжання японскага ім-ператара 6 студзеня 1946 г. Прызнанне гаміньданаўскім урадам Кі-тая Мангольскай Народнай Рэспублікі 10 студзеня — 14 кра-савіка 1946 г. Заключана перамір’е паміж ваюючымі бакамі ў Кітаі 6 сакавіка 1946 г. Францыя аб’явіла аб прызнанні В’етна-ма як дэмакратычнай рэспублікі ў рам-ках Індакітайскай Федэрацыі 3 мая 1946 г. — 12 лі-стапада 1948 г. Пасяджэнне Міжнароднага ваеннага тры-бунала ў г. Токіа 1946 — 1949 гг. Грамадзянская вайна ў Кітаі 21. Зак. 2985 313 Працяг Дата Падзея 2 верасня 1946 г. Часовы ўрад Індыі ўзначаліў лідар ІНК Джавахарлал Нэру (1889—1964) 3 лістапада 1946 г. Прынята канстытуцыя Японіі (уступіла ў сілу 3 мая 1947 г.). Краіна абвешчана канстытуцыйнай манархіяй 1947 г. У Іраку заснавана Партыя арабскага са-цыялістычнага адраджэння (Баас) 29 мая 1947 г. Канстытуцыйная асамблея Індыі аб’яві-ла пра забарону выкарыстоўваць у афі-цыйным дакументазвароце тэрмін «не-датыкальныя» 14—15 жніўня 1947 г. Утвораны дзве дзяржавы — Пакістан і Індыйскі Саюз 14 мая 1948 г. На Блізкім Усходзе абвешчана дзяржава Ізраіль 15 мая 1948 г. — 17 ліпеня 1949 г. Араба-ізраільская вайна (Палесцінская вайна) 20 ліпеня 1948 г. Прэзідэнтам Паўднёвай Карэі абраны Лі Сын Ман (1875—1965) 15 жніўня 1948 г. Паўднёвая Карэя абвешчана Рэспублікай Карэя 9 верасня 1948 г. Паўночная Карэя абвешчана Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай Лістапад 1948 г. — сту-дзень 1949 г. Бітва пры р. Хуанхэ. Разгром войск Чан Кайшы 1 студзеня 1949 г. Падпісана перамір’е ў Кашміры паміж Індыяй і Пакістанам 21 студзеня 1949 г. Чан Кайшы склаў з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта Кітая 11 мая 1949 г. Ізраіль уступіў у ААН 1 кастрычніка 1949 г. Абвяшчэнне Кітайскай Народнай Рэспуб-лікі 26 лістапада 1949 г. Індыя абвешчана рэспублікай у складзе Садружнасці нацый 314 Працяг Дата Падзея 8 снежня 1949 г. На востраве Тайвань абвешчана Рэспуб-ліка Кітай са сталіцай у г. Тайбэй 23 студзеня 1950 г. Ізраільскі парламент абвясціў сталіцай Ізраіля г. Іерусалім 26 студзеня 1950 г. Абвяшчэнне Рэспублікі Індыі. Прэзідэн-там абраны Раджэндра Прасад (1884— 1963) 1 сакавіка 1950 г. Чан Кайшы абраны прэзідэнтам Кітай-скай Рэспублікі на востраве Тайвань