Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
У сярэдзіне 1980-х гг. Чон Ду Хван пачаў дэмакратыза-цыю краіны. Змены ў палітычным жыцці былі звязаны ў многім з развіццём эканомікі РК. На пачатковым этапе інду-стрыялізацыі моцная аўтарытарная ўлада забяспечвала гра-мадскую стабільнасць, што станоўча адбілася на эканоміцы. У выніку эканамічнага «цуда» быў забяспечаны рост даходаў насельніцтва, і цяпер сацыяльная стабільнасць магла быць дасягнута без рэпрэсій. У 1980-ягг. ужо меўся моцны сярэд-ні клас, для якога дэмакратычныя правы і свабоды мелі вя-лікую каштоўнасць.
Чон Ду Хван лічыў неабходным плаўна рухацца па шля-ху дэмакратызацыі. Ён заявіў, што дэмакратычныя папраў-кі ў канстытуцыю будуць унесены толькі пасля Алімпіяды 1988 г., якая пройдзе ў Сеуле. Супраць гэтага выступіла не толькі апазіцыя, але і блізкі паплечнік прэзідэнта генерал у адстаўцы Ро Дэ У, які з’яўляўся кандыдатам у прэзідэн-ты ад правячай Дэмакратычнай партыі справядлівасці. Па яго ініцыятыве на рэферэндуме 27 кастрычніка 1987 г. бы-ла прынята новая канстытуцыя РК. Яна абмежавала тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў пяццю гадамі, звузіла ўладу прэ-
292
зідэнта. На прэзідэнцкіх выбарах 16 снежня 1987 г. перамог Ро Дэ У. Ён прадоўжыў палітыку дэмакратызацыі, дабіўся змяншэння ўплыву ваенных на палітычнае жыццё краіны. У студзені 1990 г. пры актыўным удзеле Ро Дэ У была ство-рана Дэмакратычная ліберальная партыя (з 1991 г. існавала яшчэ і Дэмакратычная партыя), якая адразу набрала абса-лютную большасць галасоў у парламенце і праводзіла ў ім курс прэзідэнта. У знешняй палітыцы былі нармалізаваны адносіны з СССР і іншымі сацыялістычнымі краінамі. Дзя-куючы гэтаму Рэспубліка Карэя адначасова з КНДР у вера-сні 1990 г. была прынята ў ААН.
Прыход да ўлады Кім Ен Сама. У 1992 г. Ро Дэ У на па-садзе прэзідэнта змяніў Кім Ен Сам, які прадстаўляў тую ж Дэмакратычную ліберальную партыю. Прыйшоўшы да ўла-ды Кім Ен Сам перш за ўсё паспрабаваў закрыць шлях у палітыку розным сілавым структурам. Так, быў выдадзены «Закон пра забарону ўмяшання ў палітыку Праўлення пла-навання бяспекі дзяржавы» і «Закон пра забарону ўдзелу ў палітычнай дзейнасці ваенным». Упершыню за доўгія га-ды была знята забарона на свабоднае перамяшчэнне грама-дзян па вуліцы перад прэзідэнцкім палацам. Для павышэння ўзроўню канкурэнтаздольнасці паўднёва-карэйскіх тавараў на сусветным рынку ўрад прыкладаў нямала намаганняў для абмежавання заработнай платы і праводзіў палітыку за-марожвання цэн. У гады прэзідэнцтва Кім Ен Сама ў эка-номіцы назіраліся станоўчыя тэндэнцыі: узровень прыросту вытворчасці склаў ад 5,0 % да 9 % у розныя гады. 27 чэр-веня 1995 г. прайшлі чацвёртыя выбары ў мясцовыя зака-надаўчыя органы, што сведчыла пра далейшае ўзмацненне самастойнасці ў сістэме мясцовага самакіравання. Аднак не ўсё ў палітычным і эканамічным жыцці краіны ў гады прэ-зідэнцтва Кім Ен Сама было паспяховым. Крызіс улады прэ-зідэнта Карэі прыйшоўся на 1995 г., калі па абвінавачванні ў карупцыйных дзеяннях былі арыштаваны відныя дзеячы Паўднёвай Карэі.
Эканамічная сітуацыя ў краіне, якая паступова пагарша-лася, прывяла да таго, што ў 1997 г. пачаўся фінансава-эка-намічны крызіс, які атрымаў назву «эпохі Міжнароднага ва-лютнага фонду». За першыя тры месяцы 1997 г. курс паў-днёвакарэйскай валюты знізіўся з 840 да 900 вон за 1 долар
293
ЗША. Летам 1997 г. абанкруцілася карпарацыя «Ханбо». У канцы 1997 г. вона канчаткова абвалілася. Адначасова з аб-валам нацыянальнай валюты пачалі разарацца дробныя прад-прыемствы і некаторыя буйнейшыя карпарацыі, напрыклад аўтамабільны канцэрн «КІА-Мотарс». Сярод прычын раза-рэння канцэрнаў паўднёвакарэйскія эканамісты называлі: штучную падтрымку ўрадам Кім Ен Сама нерэнтабельных карпарацый і банкаў; празмернае прыцягненне карпарацыя-мі кароткатэрміновых зарубежных пазык; празмерныя інве-стыцыі буйных карпарацый і іх імкненне пашырыць сферу эканамічнай дзейнасці. Рост цэн на ўвазную сыравіну пры-вёў да закрыцця шэрага дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. У краіне рэзка павысіўся ўзровень беспрацоўя.
Паўднёвая Карэя ў перыяд прэзідэнства Кім Дэ Чжуна. Менавіта ў самы пік крызісу 18 снежня 1997 г. у краіне прай-шлі чарговыя прэзідэнцкія выбары. Перамогу атрымаў Кім Дэ Чжун. Гэта быў першы ў гісторыі Рэспублікі Карэя вы-падак, калі ў выніку прэзідэнцкіх выбараў улада перайшла да апазіцыі. Праблему аб’яднання краіны Кім Дэ Чжун раз-глядаў на падставе трох галоўных прынцыпаў: Рэспубліка Карэя выступае супраць любых ваенных правакацый; яна не мае намеру наносіць якую-небудзь шкоду ці паглынаць Паў-ночную Карэю; будзе прадпрымаць намаганні для развіцця супрацоўніцтва паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй.
1998 г. стаў для Рэспублікі Карэя самым цяжкім. У 1998 г. аб’ём ВНП скараціўся да ўзроўню 1992—1993 гг. Узровень беспрацоўя вырас у 3 разы, а ВУП зменшыўся на 6,9%. Для пераадолення фінансава-эканамічнага крызісу была аб-вешчана кампанія «па зборы», гэта значыць продажу дзяр-жаве па нізкіх фіксаваных цэнах золата і серабра, а такса-ма кампанія за эканомнае спажыванне прадметаў масавага попыту. Урад звярнуўся да Міжнароднага валютнага фон-ду і Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця з прось-бай аб прадастаўленні крэдыту для павелічэння дзяржаўнага валютнага фонду да ўзроўня 68 млрд долараў. Праводзіла-ся палітыка пашырэння правоў замежных інвестараў з мэ-тай прыцягнення іх капіталаў. Была пастаўлена задача рэ-канструкцыі эканомікі праз абмежаванне дзейнасці буйных карпарацый, ліквідаваліся неэфектыўныя прыватныя банкі, сталі больш актыўна прыватызавацца дзяржаўныя прадпры-
294
емствы. У той жа час дзяржава захавала традыцыйна высо-кі ўзровень кантролю за эканомікай і здолела стабілізаваць спажывецкія цэны. Былі значна скарочаны расходы на дзяр-жаўны апарат. У выніку ўсіх гэтых мер з мая 1998 г. па-чаўся рост зарубежных інвестыцый, з лістапада 1998 г. стаў павялічвацца паўднёвакарэйскі экспарт, а да першага паў-годдзя 1999 г. быў дасягнуты паказчык эканамічнага росту Ў 7,3 %.
Летам 2000 г. прэзідэнт Кім Дэ Чжун, які ўжо даўно пра-паноўваў праводзіць у адносінах з Поўначчу «палітыку со-нечнага цяпла», наведаў КНДР. 3 13 па 15 чэрвеня 2000 г. адбыўся візіт паўднёвакарэйскага прэзідэнта ў Пхеньян. У жніўні 2000 г. быў арганізаваны адначасовы візіт членаў «падзеленых сем’яў» у Сеул і Пхеньян. У верасні пачалася праца па ўз’яднанні чыгуначных дарог Рэспублікі Карэя і КНДР. 3 другой паловы 2000-х гг. пачаліся рэгулярныя су-стрэчы дэлегацый Поўначы і Поўдня для рашэння эканаміч-ных пытанняў, праблемы дэмаркацыйнай лініі і дэмілітары-заванай зоны. У 2007 г. КНДР і Рэспубліка Карэя дамовіліся ператварыць спрэчныя воды Жоўтага мора ў сумесную зону міра і супрацоўніцтва.
Новы ііалітычны курс Рэспублікі Карэя. У лютым 2008 г. прэзідэнтам краіны ад былой Дэмакратычнай ліберальнай партыі, якая яшчэ ў 1997 г. была перайменавана ў Партыю вялікай краіны (Ханарадан), быў абраны Лі Мэн Бак. Правя-чая партыя стаіць на кансерватыўных пазіцыях і, як і прад-стаўляючы яе прэзідэнт, выступала за развіццё ў Рэспубліцы Карэя рыначнай эканомікі пры мінімальным дзяржаўным умяшанні ў эканамічныя працэсы. Лі Мэн Бак абнародаваў «Праграму 7—4—7», якая прадугледжвала штогадовы рост ВУП на 7 % і ўваходжанне краіны ў лік 7 вядучых экано-мік свету.
19 снежня 2012 г. адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выба-ры ў Паўднёвай Карэі. Упершыню прэзідэнтам краіны была абрана жанчына Пак Кын Хэ, лідар Партыі новых рубяжоў (Сэнуры), у якую ў 2012 г. была перайменавана Партыя вя-лікай краіны. Пак Кын Хэ абвясціла курс на развіццё больш сацыяльна-арыентаванай дзяржавы, што сведчыла аб зруху Партыі новых рубяжоў у бок цэнтрызму. Асноўнай апазі-цыйнай сілай выступіла Аб’яднаная дэмакратычная партыя,
295
якая стаіць на ліберальных пазіцыях. Фактычна ў Рэспублі-цы Карэя склалася двухпартыйная сістэма.
Адносіны паміж двумя Карэямі застаюцца напружаны-мі. Так, пасля таго як паўднёвакарэйскі карвет «Чхонан» затануў у Жоўтым моры ў сакавіку 2010 г., Рэспубліка Kapaa абвінаваціла ў гібелі карабля КНДР. Пхеньян адмаўляў сваю прыналежнасць да гэтай трагедыі. Былі перарваны на-меціўшыяся раней кантакты і спынена выкананне заключа-ных пагадненняў.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1. Назавіце прычыны і наступствы падзелу Карэйскага паўвостра-ва на дзве самастойныя дзяржавы. 2. Якія вы можаце вызначыць пры-чыны Карэйскай вайны 1950—1953гг.? 3. Ахарактарызуйце ўдзел ін-шых дзяржаў у вайне 1950—1953 гг. 4. Якімі былі вынікі Карэйскай вайны? 5. Параўнайце сацыяльна-эканамічнае развіццё Паўночнай Ка-рэі і Паўднёвай Карэі ў другой палове XX ст. 6. Ахарактарызуйце па-літычны рэжым, які склаўся ў КНДР. 7. Вызначыце, пра што сведчыць факт перадачы ўлады пасля смерці Кім Ір Сэна яго сыну: пра пераем-насць, захаванне традыцыйнага грамадства ці пра трываласць пазіцый створанай у Паўночнай Карэі партыйна-дзяржаўнай сістэмы. 8. Чаму карпарацыі ЗША перамяшчалі сваю вытворчасць на тэрыторыю Рэс-публікі Карэя? Свой адказ абгрунтуйце. 9. Чым характарызавалася па-літычная сітуацыя ў Рэспубліцы Карэя да пачатку 1980-х гг.? 10. Якія прычыны пераходу Рэспублікі Карэя да дэмакратыі вы можаце на-зваць? Як гэты пераход адбываўся? 11. Ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічную і палітычную сітуацыю ў Рэспубліцы Карэя ў канцы XX — пачатку XXI ст.
§ 22. В’етнам. Праблема аб’яднання краіны
Стварэнне Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам. Да 1975 г. на поўначы В’етнама ўзнікла сацыялістычная дзяржава, a на поўдні спачатку пад «апекай» Францыі, а потым ЗША прадпрымаліся спробы пабудаваць капіталістычную дзяржа-ву. У момант сыхода Японіі асабліва трывалымі апынуліся пазіцыі кіраўніцтва Лігі незалежнасці В’етнама (В’етмінь) на чале з лідарам Камуністычнай партыі Індакітая (КПІ) Хо Шы Мінам. 2 верасня 1945 г. было абвешчана стварэнне не-залежнай Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам (ДРВ), прай-шлі выбары ў Нацыянальны сход, была прынята канстыту-цыя, якая замацавала рэспубліканскую форму кіравання і
296
асноўныя правы і свабоды грамадзян. Прэзідэнтам ДРВ быў абраны Хо Шы Мін.
У канцы верасня 1945 г. Францыя пасылае ў В’етнам свае войскі, якія пры падтрымцы англічан захапілі сталіцу Сай-гон, а потым і ўвесь поўдзень краіны. У гэтых умовах Хо Шы Мін і яго прыхільнікі, жадаючы пашырыць сваю сацыяль-ную базу, стварылі новую арганізацыю — Лігу Льен Вьет, куды нараўне з в’етмінаўцамі ўвайшлі нацыяналістычна на-строеныя прадстаўнікі буржуазіі поўначы. У снежні 1946 г. Францыя пачала ваенныя дзеянні супраць ДРВ, якія доў-жыліся 8 гадоў. Спачатку поспех быў на баку французаў, але пасля прыняцця Хо Шы Мінам тактыкі зацяжной парты-занскай вайны ў горнай мясцовасці і джунглях ініцыятыва перайшла да камуністаў. Тады, імкнучыся зноў авалодаць сітуацыяй, Францыя абвясціла пра стварэнне «Дзяржавы В’етнам» на поўдні краіны, якую прызналі ЗША, Англія і шэраг іншых капіталістычных дзяржаў. У адказ на гэта ў студзені 1950 г. СССР і іншыя сацыялістычныя краіны пры-зналі ДРВ. Вясной 1954 г. рашаючай стала бітва ў раёне Д’ен-бьенфу, дзе атрады ДРВ акружылі французскія войскі, а по-тым прымусілі іх капітуляваць. Пачаліся мірныя перамовы ў Жэневе (красавік — чэрвень 1954 г.), у выніку якіх В’ет-нам быў падзелены дэмаркацыйнай лініяй па 17-й паралелі. У паўночнай частцы ўлада належала ўраду Хо Шы Міна, на поўдні заставаліся французскія войскі, і тут улада была ў руках урада імператара Бао Дая. Пагадненні, прынятыя ў Жэневе, прадугледжвалі правядзенне ўсеагульных выбараў і стварэнне агульнав’етнамскага ўрада.