Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Сацыялістычныя пераўтварэнні на Поўначы краіны. Стварэнне на Поўдні Рэспублікі В’етнам. Пакуль ішла вай-на супраць Францыі, урад Хо Шы Міна імкнуўся праводзіць палітыку яднання ўсіх нацыянальна-патрыятычных сіл і ўстрымліваўся ад правядзення сацыялістычных пераўтва-рэнняў. 3 заканчэннем вайны ў ДРВ усталявалася адкрытая аднапартыйная дыктатура Партыі працоўных В’етнама (КПІ была перайменавана ў ППВ), і пачалося будаўніцтва сацы-ялізму. На поўдні В’етнама ў 1955 г. была абвешчана Рэс-публіка В’етнам, якая пачала развівацца па капіталістыч-ным шляху. У 1956 г. там адбыліся выбары ў Нацыянальны сход, была прынята канстытуцыя, якая змяшчала палажэн-
297
не пра праследаванне любых дзеянняў, накіраваных на рас-паўсюджванне ў краіне камуністычных ідэй. Пачаліся рэп-рэсіі супраць палітычных праціўнікаў рэжыму.
У канцы 50-х гг. XX ст. кіраўніцтва ППВ адначасова з бу-даўніцтвам сацыялізму на поўначы краіны абвясціла курс на звяржэнне паўднёва-в’етнамскага ўрада Нго Дзінь З’ема і на ўсталяванне ў гэтай частцы краіны камуністычнага рэжыму. Вынікам такога рашэння стала распальванне ў Рэспубліцы В’етнам партызанскай вайны, якую ўзначаліў створаны ка-муністамі ў 1960 г. Нацыянальны Фронт Вызвалення Паў-днёвага В’етнама (НФВПВ). Была прынята часовая праграма і вызначаны асноўныя задачы: звяржэнне правячага рэжы-му, усталяванне новай улады, мірнае аб’яднанне краіны. На Захадзе прыхільнікаў фронту называлі в’етконгаўцамі.
У процівагу камуністычнай ідэалогіі прэзідэнт Паўднёва-га В’етнама спрабаваў выкарыстаць у сваіх мэтах ідэі на-цыяналізму. Такім чынам, грамадзянская вайна паміж Поў-наччу і Поўднем уяўлялася як «барацьба нацыяналізму з камунізмам». Росту партызанскага руху спрыяла палітыка паўднёва-в’етнамскага ўрада. Ён нічога не зрабіў для выра-шэння найважнейшага аграрнага пытання, дапусціў пранік-ненне на ключавыя пазіцыі ў эканоміцы замежнага капіталу ва ўрон нацыянальным інтарэсам.
Імкненне ЗША не дапусціць распаўсюджвання камунізму на Паўднёвы В’етнам прывяло да таго, што яны ўсё больш уцягваліся ў в’етнамскі канфлікт. ЗША імкнуліся ператва-рыць Паўднёвы В’етнам у сваю апорную базу ў Індакітаі. 3 1954 па 1961 г. амерыканцы асноўную ўвагу надавалі фар-міраванню, узбраенню і навучанню паўднёва-в’етнамскай арміі, якой фактычна кіравалі 2700 амерыканскіх ваенных саветнікаў. Але ўжо ў 1961 г. ЗША перайшлі да вядзення «асобай вайны»: было створана «спецыяльнае ваеннае ка-мандаванне ЗША», шырыўся ўдзел у карных аперацыях аме-рыканскіх ваенна-паветраных сіл і спецыяльных антыпар-тызанскіх падраздзяленняў. Уздоўж мяжы Паўднёвага В’ет-нама і ў месцах партызанскага руху ствараліся «мёртвыя зо-ны», дзе з дапамогай моцнадзейных ядахімікатаў поўнасцю знішчаліся лясы і сельскагаспадарчыя пасевы.
Нягледзячы на амерыканскую дапамогу, урадавыя войскі Паўднёвага В’етнама цярпелі паражэнні. У студзені 1963 г.
298
Армія вызвалення, якая была створана пры падтрымцы ДРВ вясной 1961 г., разам з партызанамі перайшла да насту-пальных аперацый. У вачах значнай часткі паўднёва-в’ет-намскага насельніцтва НФВПВ, які абяцаў шырокія агуль-надэмакратычныя рэформы, выглядаў больш прывабным, чым правячы рэжым, і ўжо ў 1963 г. пад кантролем фронту апынулася большасць правінцый з амаль 50 % насельніцтва. У гэтых умовах з 1963 па 1965 г. у Сайгоне адбыліся 13 пе-раваротаў, пакуль ва ўладзе не зацвердзіўся Нгуен Ван Цхі-еў. ЗША перайшлі да адкрытага ўдзелу амерыканскіх узбро-еных сіл у в’етнамскай вайне, пачаўшы паветраную вайну супраць ДРВ. На гарады і вёскі, плаціны і дамбы Паўночна-га В’етнама былі скінуты мільёны тон узрыўчаткі, ужывала-ся хімічная зброя. Перавага авіяцыі ЗША ў паветры працяг-валася да тых часоў, пакуль СССР не дапамог в’етнамскім войскам наладзіць эфектыўныю сістэму супрацьпаветранай абароны. Страты амерыканцаў хутка павялічыліся і склалі за 1964—1972 гг. больш за 4 тыс. самалётаў. Амерыканская паветраная вайна, якая прынесла ДРВ шмат ахвяр і разбу-рэнняў, не дасягнула мэты.
Летам 1972 г. лідары НФВПВ абвясцілі на тэрыторыі сваіх «вызваленых раёнаў» стварэнне Рэспублікі Паўднёвы В’етнам (РПВ) і заснавалі Часовы рэвалюцыйны ўрад на ча-ле з Нгуен Хну Тхо. Кіраўніцтва Фронта пры падтрымцы ДРВ пачало праводзіць палітычныя і сацыяльна-эканаміч-ныя пераўтварэнні, якія б дазволілі пашырыць сацыяльную базу іх прыхільнікаў. Аб’ектыўна гэтаму садзейнічала і не-эфектыўная палітыка ЗША ў Паўднёвым В’етнаме, якая ўсё больш выклікала незадавальненне ў цэлым свеце. У гэтых умовах адміністрацыя Р. Ніксана пайшла на падпісанне ў студзені 1973 г. у Парыжы пагаднення аб спыненні ваенных дзеянняў і ўзнаўленні міру ў В’етнаме. Па гэтым дагаворы ЗША фактычна пакінулі свайго паўднёва-в’етнамскага са-юзніка. 3 кастрычніка 1973 г. ваенныя сілы НФВПВ пача-лі наступленне на аслаблы рэжым Цхіеў. У сакавіку 1975 г. з удзелам арміі ДРВ пачалося генеральнае наступленне на Сайгон, якое атрымала назву «Аперацыя Хо Шы Мін». Да канца красавіка рэжым Цхіеў быў звергнуты. Перад В’ет-намам адкрылася магчымасць аб’яднання краіны пад уладай камуністаў.
299
Стварэнне Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. Пераход-ны перыяд працягваўся каля года і завяршыўся правядзен-нем усеагульных выбараў у Нацыянальны сход (красавік 1976 г.), які прыняў рашэнне пра зліццё дзвюх частак В’ет-нама ў Сацыялістычную Рэспубліку В’етнам (СРВ) са ста-ліцай Ханой. Фактычна кіраўніком СРВ стаў генеральны сакратар ЦК КПВ Ле Зуан, пасада прэзідэнта пасля смерці Хо Шы Міна стала насіць прадстаўніцкі характар. У канцы 1975 г. галоўнай задачай Камуністычнай партыі В’етнама (КПВ), створанай на месцы ППВ, было абвешчана будаўні-цтва сацыялізму ва ўсім В’етнаме на працягу 20 гадоў шля-хам пераводу народнай гаспадаркі да буйной вытворчасці і ажыццяўлення сацыялістычнай індустрыялізацыі.
У рэалізацыі дадзенага рашэння кіраўніцтва В’етнама разлічвала на падтрымку з боку Савецкага Саюза і краін СЭУ, членам якога ў 1978 г. стала СРВ. Сапраўды, СССР дапамог у рэканструкцыі і будаўніцтве соцень эканамічных аб’ектаў. У той жа час памылкі ў планаванні, велічэзныя ка-піталаўкладанні ў буйныя аб’екты, будаўніцтва якіх расцяг-нулася на многія гады, прывялі да таго, што значная частка дапамогі была патрачана дарэмна. Акрамя таго, у 1980-х гг. несумненна негатыўны ўплыў на развіццё мірных галін эка-номікі аказалі акупацыя Кампучыі войскамі В’етнама і скла-даныя ўзаемаадносіны з КНР і іншымі дзяржавамі Паўднё-ва-Усходняй Азіі, якія асудзілі дзеянні В’етнама. Кіраў-ніцтва краіны занялося пошукамі шляхоў трансфармацыі эканомікі. Эканамічнае рэфармаванне было арыентавана на спалучэнне рыначных свабод з элементамі дзяржаўнага рэ-гулявання. Ліквідавалася манапольнае становішча каапера-цыі ў сельскай гаспадарцы. Сялянства атрымала права на ва-лоданне зямлёй, на свабодны продаж сваёй прадукцыі дзяр-жаве ці на рынку па дагаворных цэнах.
Пачатак эканамічных рэформ. У 1986 г. памёр генераль-ны сакратар ЦК КПВ Ле Зуан. Яго смерць супала з жадан-нем часткі кіраўніцтва СРВ пачаць дэмантаж сталінскай ма-дэлі сацыялізму, тым больш што СССР ужо быў не здольны аказваць дапамогу. Пасля засухі 1987 г. мільёны людзей на працягу некалькіх месяцаў галадалі. У краіне пачаліся ад-крытыя выступленні супраць мясцовых партыйных і дзяр-жаўных чыноўнікаў. Асабліва вострымі яны былі на поўд-
300
ні, дзе насельніцтва яшчэ не паспела інтэгравацца ў «са-цыялістычныя вытворчыя адносіны». Прычыны крызісных з’яў — гэта і высокі ўзровень прыроста насельніцтва (што-год каля 2 %), які «з’ядае» павышэнне вытворчасці, асаблі-ва сельскай гаспадаркі, і нестабільнасць ураджая, і высокі ўзровень ваенных расходаў, і непаваротлівасць дзяржаўных структур.
Новае кіраўніцтва КПВ зрабіла спробу выкарыстаць во-пыт Кітая. Пра працэс радыкальнай перабудовы і аднаўлення было абвешчана на VI з’ездзе Кампартыі В’етнама ў 1986 г. новым генеральным сакратаром ЦК КПВ Нгуен Ван Лінем. У падрыхтоўчы перыяд рэформ 1986—1991 гг. была пастаў-лена задача паступовай ліквідацыі бюракратычнага цэнтра-лізму, камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Заяўлена мэта стварэння ў краіне не стыхійнага рынку, а рэгулюемай дзяр-жаўнай рыначнай эканомікі. У канцы 1980-х гг. быў узяты курс на выкарыстанне рыначных механізмаў. Курс на раз-віццё шматукладнай эканомікі на гэтым этапе стаў вызна-чальным. Была дапушчана лібералізацыя цэнаўтварэння, ад-крыты прыватныя банкі, ліквідаваны шматлікія стратныя прадпрыемствы дзяржсектара праз прыватызацыю і акцы-янаванне, адменена манаполія на знешні гандаль. Дзяржаў-нае планаванне і рэгуляванне ажыццяўляліся толькі на мак-раўзроўні.
Асаблівае значэнне для В’етнама мела аграрная рэформа. У сельскай мясцовасці нават у пачатку XXI ст. пражывала да 80 % насельніцтва. У той жа час у гарадах дзейнічала кар-тачная сістэма размяркавання прадуктаў. Са студзеня 1981 г. шырокія маштабы набыло ўкараненне сістэмы сямейнага падраду. Сяляне атрымалі права на валоданне і карыстанне зямлёй, на свабодны продаж сваёй прадукцыі дзяржаве ці на рынку па дагаворных цэнах. У 1993 г. быў прыняты закон аб зямлі. Па ўсёй краіне пачаўся роспуск кааператываў і пера-ход да сямейнага падраду. Сем’і, якія атрымалі ў карыстан-не зямельныя надзелы, мелі права перадаваць іх у спадчыну, абменьваць, закладваць, здаваць у арэнду, але без права про-дажу. Па канстытуцыі СРВ «зямля з’яўляецца агульнана-роднай уласнасцю». У В’етнаме ёсць паняцце «харчовая бяс-пека», якая вызначае асаблівую ролю дзяржавы ў вытворча-сці і забеспячэнні прадуктамі грамадзян краіны. Асноўная
301
мэта аграрнай рэформы заключалася ў пераводзе сельскай гаспадаркі на рыначную вытворчасць. Пераход да асабістага землекарыстання на доўгатэрміновай прававой аснове дазво-ліў значна павялічыць вытворчасць прадуктаў і разнастаіць асартымент. В’етнам ужо ў пачатку XXI ст. ператварыўся ў ДРУгую ў свеце краіну-экспарцёра рысу. У 1990 г. В’етнам вырабляў 1,6 млн тон рысу, у 2001 г. — 4,5 млн тон рысу ў год. В’етнам стаў другім экспарцёрам кавы ў краіны Азіі па-сля Індыі.
Важную ролю ў аздараўленні эканомікі адыгралі змены ў знешняй палітыцы СРВ. У 1989 г. з Кампучыі і Лаоса былі выведзены в’етнамскія войскі, пасля чаго пачалася нармалі-зацыя ўзаемаадносін СРВ з Кітаем і краінамі Паўднёва-Ус-ходняй Азіі.