Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Гэтыя меры ў 1990-х гг. далі першыя станоўчыя вынікі па аздараўленні эканомікі. Тэмпы эканамічнага росту ў В’ет-наме ў 1990-х гг. раслі, павялічыўшыся з 3 % у 1991 г. да 9 % у 1997 г., пры гэтым прамысловая вытворчасць штогод давала 12—14 % прыросту. Але прадукцыйнасць працы бы-ла яшчэ параўнальна нізкай, як і даход на душу насельні-цтва (200—300 долараў). У краіне назіралася значнае бес-працоўе, адчуваўся недахоп спецыялістаў з вышэйшай аду-кацыяй. Улады В’етнама вызначылі 1991—2005 гг. як пе-рыяд аднаўлення. Гісторыкі падзяляюць яго на тры асноў-ныя этапы. Першы этап, 1991—1995 гг., — час глыбокіх пе-рамен, у ходзе якіх атрымалася дасягнуць высокіх тэмпаў эканамічнага росту эканомікі, але крызіс яшчэ не быў поў-насцю пераадолены, захоўваліся сур’ёзныя эканамічныя і са-цыяльныя цяжкасці.
Рэформы ў эканоміцы СРВ у канцы XX — пачатку XXI ст. Другі этап аднаўлення эканомікі В’етнама, 1995—2000 гг., стаў для в’етнамскай эканомікі рашаючым. Менавіта на гэ-тым этапе атрымалася дасягнуць значных эканамічных пос-пехаў, вырас валавы ўнутраны прадукт, інфляцыя зніжана і пастаўлена пад кантроль, павялічыўся экспарт, гаспадар-ка краіны стала больш адкрытай сусветнай эканоміцы. Трэ-ці этап, 2000—2005 гг., характарызаваўся ўзмацненнем тэн-дэнцыі руху В’етнама да інтэграцыі ў сусветную эканоміку. В’етнам нармалізаваў гандлёва-эканамічныя адносіны з усі-мі краінамі свету, са шматлікімі міжнароднымі арганізацы-
302
кіраўніцтва партыі і дзяржавы. 27 чэрвеня 2006 г. прэзідэн-там краіны стаў Нгуен Мін Чыэт — старшыня аддзялення Камуністычнай партыі ў г. Хашымін. 3 гэтага часу ў В’ет-наме склалася традыцыя, калі генеральны сакратар ЦК КПВ мог займаць сваю пасаду не больш за два тэрміны, а прэ-зідэнт — адзін тэрмін. Кіраванне Нгуен Мін Чыэта прый-шлося на перыяд сусветнага крызісу, які пачаўся ў 2008 г. Ва ўмовах крызісу выявілася ўстойлівасць эканамічнай ма-дэлі развіцця ў СРВ, пры якой дзяржава застаецца галоўным інструментам абароны інтарэсаў шырокіх мас насельніцтва і захавання сацыяльнай і палітычнай стабільнасці. У 2008 г. вырасла інфляцыя да 25%, павялічылася беспрацоўе, аса-бліва ў сельскай мясцовасці, у сувязі з недахопам зямлі і ад-сутнасцю капіталаўкладанняў. Аднак ужо ў пачатку 2009 г. крызіс быў пераадолены. У студзені 2011 г. на XI з’ездзе КПВ адбылася чарговая змена кіраўніцтва. Да ўлады ў пар-тыі прыйшлі прадстаўнікі чацвёртага пакалення на чале з ге-неральным сакратаром ЦК КПВ Нгуен Фу Чонгам. У 2016 г. адбыўся XII з’езд КПВ, які падвёў вынікі 30-годдзя рэалі-зацыі курса «дой мой» — абнаўлення краіны. У маі 2016 г. прайшлі чарговыя выбары ў Нацыянальны сход. Новы склад Нацыянальнага схода абраў прэзідэнтам Чан Дай Куанга.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1. У чым заключаюцца прычыны в'етнамска-французскай вайны 1946—1954 гг.? Чым яна закончылася? 2. Ахарактарызуйце палітыку ўра-да ДРВ у канцы 1940—1950-х гг. 3. Растлумачце, у выніку якіх падзей В’етнам быў падзелены на дзве часткі. Ахарактарызуйце палітычнае раз-віццё кожнай з іх. 4. 3 чым звязана ўзнікненне камуністычнага ўзбро-еннага руху ў Паўднёвым В’етнаме? 5. Ахарактарызуйце палітыку ЗША ў В’етнаме. 6. Як адбылося аб’яднанне В’етнама і пад чыёй уладаю? 7. Вызначыце прычыны, этапы і асноўны змест эканамічных рэформ у В’етнаме. 8. Ахарактарызуйце палітычную сістэму В’етнама ў кан-цы XX — пачатку XXI ст.
буйны экспарцёр сырой нафты, гарбаты, морапрадуктаў. Вы-нікі рэформ для В’етнама аказаліся ўражлівымі. Штогод тэм-пы роста валавога ўнутранага прадукту ў сярэдзіне 1990-х гг. складалі 8,2 %, а ў пачатку XXI ст. узраслі толькі да 7 %. Валавы ўнутраны прадукт з 2001 па 2010 гг. вырас у 3,2 ра-за. За 2006—2011 гг. створана больш за 8 млн рабочых ме-сцаў, беспрацоўе зменшылася да 4,5 %.
Палітычнае развіццё В’етнама ў 1990—2000-х гг. Кан-стытуцыя 1992 г. стварыла новую дзяржаўна-палітычную сі-стэму В’етнама. Па канстытуцыі кіраўніком дзяржавы стаў прэзідэнт, які выбіраўся Нацыянальным сходам на 5 гадоў і быў яму падсправаздачны. У канстытуцыі вядучая роля ў палітычным жыцці вызначана за кампартыяй. Такім чынам, лібералізацыя эканомікі не суправаджалася пераходам да лі-беральнай дэмакратыі ў палітычнай сферы.
У 1997 г. у сувязі з выбарамі ў Нацыянальны сход у кра-іне адбылася змена кіраўніцтва. Кандыдаты ад кампартыі пры выбарах у Нацыянальны сход атрымалі 85 % галасоў і занялі 384 з 450 месцаў, 63 месцы дасталіся беспартыйным, 3 мандаты атрымалі незалежныя. Такая структура нацыя-нальнага сходу засталася і пры правядзенні парламенцкіх выбараў у наступныя разы. 24 верасня 1997 г. Нацыянальны сход абраў новым прэзідэнтам Чан Дык Лыонга, кіраўніком урада — Фан Ван Кхая, кампартыю ўзначаліў у снежні 1997 г. Лэ Кха Фіэу. Змены ў кіраўніцтве садзейнічалі актывізацыі эканамічных рэформ.
У канцы 1990-х гг. в’етнамскае кіраўніцтва развярнула кампанію па барацьбе з карупцыяй. У яе рамках падверглі-ся адхіленню са сваіх пасад некаторыя з вышэйшых чыноў-нікаў і палітыкаў краіны, уключаючы міністра замежных спраў, намесніка кіраўніка ўрада і інш. 3 1998 г. з КПВ у су-вязі з карупцыяй былі выключаны 3 тыс. членаў, на 16 тыс. накладзены спагнанні. Новым генеральным сакратаром ЦК КПВ у 2001 г. стаў Нонг Дык Мань. Гэта першы партый-ны лідар, які прыналежыў да нацыянальнай меншасці (тай). Яго выбар лічыўся кампрамісам паміж «рэфарматарскім» і больш «кансэрватыўным» крылом партыі.
24 чэрвеня 2006 г. Чан Дык Лыонг, прэм’ер-міністр Фан Ван Кхай і старшыня Нацыянальнага сходу Нгуен Ван Ан падалі ў адстаўку ў рамках праводзімай палітыкі ратацыі
304
кіраўніцтва партыі і дзяржавы. 27 чэрвеня 2006 г. прэзідэн-там краіны стаў Нгуен Мін Чыэт — старшыня аддзялення Камуністычнай партыі ў г. Хашымін. 3 гэтага часу ў В’ет-наме склалася традыцыя, калі генеральны сакратар ЦК КПВ мог займаць сваю пасаду не больш за два тэрміны, а прэ-зідэнт — адзін тэрмін. Кіраванне Нгуен Мін Чыэта прый-шлося на перыяд сусветнага крызісу, які пачаўся ў 2008 г. Ва ўмовах крызісу выявілася ўстойлівасць эканамічнай ма-дэлі развіцця ў СРВ, пры якой дзяржава застаецца галоўным інструментам абароны інтарэсаў шырокіх мас насельніцтва і захавання сацыяльнай і палітычнай стабільнасці. У 2008 г. вырасла інфляцыя да 25 %, павялічылася беспрацоўе, аса-бліва ў сельскай мясцовасці, у сувязі з недахопам зямлі і ад-сутнасцю капіталаўкладанняў. Аднак ужо ў пачатку 2009 г. крызіс быў пераадолены. У студзені 2011 г. на XI з’ездзе КПВ адбылася чарговая змена кіраўніцтва. Да ўлады ў пар-тыі прыйшлі прадстаўнікі чацвёртага пакалення на чале з ге-неральным сакратаром ЦК КПВ Нгуен Фу Чонгам. У 2016 г. адбыўся XII з’езд КПВ, які падвёў вынікі 30-годдзя рэалі-зацыі курса «дой мой» — абнаўлення краіны. У маі 2016 г. прайшлі чарговыя выбары ў Нацыянальны сход. Новы склад Нацыянальнага схода абраў прэзідэнтам Чан Дай Куанга.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1. У чым заключаюцца прычыны в’етнамска-французскай вайны 1946—1954 гг.? Чым яна закончылася? 2. Ахарактарызуйце палітыку ўра-да ДРВ у канцы 1940—1950-х гг. 3. Растлумачце, у выніку якіх падзей В’етнам быў падзелены на дзве часткі. Ахарактарызуйце палітычнае раз-віццё кожнай з іх. 4. 3 чым звязана ўзнікненне камуністычнага ўзбро-еннага руху ў Паўднёвым В’етнаме? 5. Ахарактарызуйце палітыку ЗША ў В’етнаме. 6. Як адбылося аб’яднанне В’етнама і пад чыёй уладаю? 7. Вызначыце прычыны, этапы і асноўны змест эканамічных рэформ у В’етнаме. 8. Ахарактарызуйце палітычную сістэму В’етнама ў кан-цы XX — пачатку XXI ст.
20. Зак. 2985
ХРАНАЛАГІЧНАЯ ТАБЛІЦА
Дата Падзея
30 кастрычніка 1918 г. Турцыя ў г. Мудросе падпісала пагаднен-не аб спыненні агню
1 сакавіка 1919 г. Абнародавана Дэкларацыя незалежнасці Карэі
13 красавіка 1919 г. Амрытсарская бойня ў Індыі
30 красавіка 1919 г. Рашэнне Парыжскай мірнай канферэн-цыі аб перадачы Японіі кітайскай тэры-торыі Шаньдуна
4 мая 1919 г. Студэнцкая дэманстрацыя пратэсту ў Пе-кіне. Пачатак руху «4 мая»
15 мая 1919 г.— 11 кастрычніка 1922 г. Грэка-турэцкая вайна
8 жніўня 1919 г. Афганістан атрымаў незалежнасць
23 снежня 1919 г. Вялікабрытанія прыняла Акт аб кіраван-ні Індыяй
7 сакавіка 1920 г. Сірыйскі Нацыянальны кангрэс абвясціў незалежнасць Сірыі
23 красавіка 1920 г. Сфарміраваны Вялікі нацыянальны сход у г. Анкара (вярхоўны орган улады ў Турцыі)
21 ліпеня 1920 г. Кароль Сірыі Фейсал I прызнаў мандат Францыі на кіраванне краінай
25 ліпеня 1920 г. Францыя акупіравала Дамаск: Фейсал I пакінуў межы Сірыі
10 жніўня 1920 г. Турцыя падпісала Сеўрскі мірны дагавор, які аформіў падзел тэрыторыі Асманскай імперыі
1 верасня 1920 г. Французскія ўлады абвясцілі стварэнне дзяржавы Вялікі Ліван
9 лютага 1921 г. У Індыі афіцыйна адкрыты Цэнтраль-ны парламент (на падставе закона ўрада 1919 г.)
7 красавіка 1921 г. Абранне Сунь Ятсэна надзвычайным прэ-зідэнтам Кітайскай Рэспублікі
1 ліпеня 1921 г. Заснавана Камуністычная партыя Кітая
306
Працяг
Дата Падзея
Ліпень 1921 г. Абвешчана незалежная Рыфская рэспуб-ліка
23 жніўня 1921 г. Ірак абвешчаны манархіяй, каралём стаў Фейсал I — былы кароль Сірыі
4 лютага 1922 г. Япона-кітайскае пагадненне аб вяртанні Шаньдуна Кітаю
6 лютага 1922 г. Падпісанне на Вашынгтонскай канферэн-цыі дагавора дзевяці дзяржаў (аб прын-цыпе «адчыненых дзвярэй» у Кітаі)
11 лютага 1922 г. ЗША і Японія падпісалі пагадненне, па якім атрымалі аднолькавыя правы на карыстанне в. Яп і іншымі мандатнымі астравамі
28 лютага 1922 г. Вялікабрытанія ў аднабаковым парадку абвясціла незалежнасць Егіпта
15 сакавіка 1922 г. Судан абвешчаны тэрыторыяй, кіруемай сумесна Вялікабрытаніяй і Егіптам
15 чэрвеня 1922 г. Звяржэнне ўрада Сунь Ятсэна
1 лістапада 1922 г. Вялікі нацыянальны сход Турцыі пры-няў закон аб ліквідацыі султаната
21 лютага 1923 г. Фарміраванне Сунь Ятсэнам урада Паў-днёвага Кітая ў Гуанчжоў
27 сакавіка 1923 г. Антыяпонскія дэманстрацыі ў Пекіне, Шанхаі і іншых гарадах у сувязі з адмо-вай Японіі вярнуць Кітаю Люйшунь і Да-лянь
19 красавіка 1923 г. Егіпет абвешчаны канстытуцыйнай ма-нархіяй
24 ліпеня 1923 г. Турцыя заключыла Лазанскі мірны да-гавор, які вызначыў межы дзяржавы па выніках Першай сусветнай вайны
29 кастрычніка 1923 г. Абвешчана Турэцкая Рэспубліка на чале з прэзідэнтам Мустафой Кемалем