Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Змены ў эканоміцы выклікалі зрухі і ў сацыяльнай струк-туры грамадства. Паскорыўся працэс фарміравання нацыя-нальнай буржуазіі і рабочага класа. Да Першай сусветнай вайны магчыма было гаварыць пра існаванне нацыянальнай буржуазіі толькі ў некалькіх краінах Усходу: Індыі, Кітаі, Егіпце, Асманскай імперыі. Зараз як значны сацыяльны пласт нацыянальная буржуазія была прадстаўлена ў шмат-лікіх краінах Азіі і Паўночнай Афрыкі. Пры гэтым побач з сельскай і гандлёвай фракцыямі нацыянальнай буржуазіі ўз-мацняецца прамысловая фракцыя. Што датычыцца рабочага класа, то ў Кітаі да пачатку 1920-х гг. налічвалася 2 млн ра-
7
бочых, у Індыі — 1,3 млн, у Інданезіі — 0,5 млн. Значна выраслі шэрагі інтэлігенцыі, у тым ліку тэхнічнай. Тым са-мым за кошт нацыянальных прадпрымальнікаў, інтэліген-цыі, прамысловых рабочых фарміравалася сацыяльнае ася-роддзе, якое было гатова да ўспрымання новай палітычнай культуры і ідэалаў грамадзянскасці.
Характэрныя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Усходу ў 1918—1939 гг. Эксплуатацыя калоній мет-раполіямі вялася па некалькіх напрамках. Калоніі служылі рынкам для збыту тавараў, якія вырабляліся ў метраполіях. Пасля Першай сусветнай вайны ўсё большую ролю набываў вываз капіталу ў калоніі. Ён ажыццяўляўся ў выглядзе ка-бальных пазык і ўкладанняў заходніх прадпрымальнікаў у стварэнне прадпрыемстваў на тэрыторыі калоній. Прамысло-выя прадпрыемствы ствараліся замежным капіталам галоў-ным чынам у здабываючай прамысловасці. Гэта было звя-зана з тым, што метраполія, з аднаго боку, была зацікаўлена ў пастаўках сыравіны з калоніі. 3 другога боку, метраполія імкнулася захаваць для сябе манаііольны рынак калоніі для збыту прамысловых тавараў. Калоніі і паўкалоніі па-раней-шаму заставаліся крыніцамі сыравіны для метраполіі. Яна дыктавала сваім калоніям формы і метады вядзення сель-скай гаспадаркі, нярэдка робячы яе монакультурнай. Для экспарту, як правіла, вырошчваліся тэхнічныя культуры. Пры гэтым продаж сыравіны на знешнія рынкі кантралявалі кампаніі метраполіі, а мытная палітыка была падпарадкава-на інтарэсам каланізатараў.
У паўкаланіяльных краінах пранікненне замежнага ка-піталу часта ажыццяўлялася ў форме канцэсій. У іх рамках тая ці іншая манаполія атрымлівала права на эксплуатацыю пэўных радовішчаў карысных выкапняў і дзейнічала прак-тычна бескантрольна, як, напрыклад, Англа-іранская нафта-вая кампанія ў Іране. Са стварэннем каланіяльных імперый краіны Еўропы і ЗША прыносілі на Усход каштоўнасці За-ходняй цывілізацыі. Іх засваенне краінамі Усходу штурхала тых на шлях мадэрнізацыі, гэта значыць фарміравання ін-дустрыяльнага грамадства заходняга ўзору. Першай на Ta-Ki шлях у выніку рэвалюцыі Мэйдзі ў 1868 г. стала Японія. У міжваенны перыяд гэты працэс актывізаваўся ў больша-сці краін Усходу.
8
У сельскай гаспадарцы каланіяльных і залежных краін Усходу развіваліся дзве асноўныя тэндэнцыі: 1) перавод тра-дыцыйных гаспадарак сялян-абшчыннікаў на вырошчванне экспартных культур, а таксама ўключэнне ў вытворчасць на экспарт гаспадарак памешчыкаў; 2) насаджэнне планта-цыйных гаспадарак. Менавіта плантацыйная гаспадарка ма-дэрнізавалася больш высокімі тэмпамі і ператваралася ў ка-піталістычную гаспадарку. Гэта садзейнічала развіццю ка-піталістычнага ўкладу ў калоніях. У міжваенны перыяд фарміраванне плантацыйнай гаспадаркі актыўна ішло ў Ін-данезіі, Індыі, Бірме, Егіпце, на Філіпінах. Зачастую гэта ад-бывалася за кошт асваення і ўключэння ў сельскагаспадар-чы абарот новых зямель. Вакол плантацыі з’яўлялася інфра-структура: чыгункі, аўтамабільныя дарогі, прадпрыемствы па першаснай апрацоўцы сельгаспрадукцыі. Пры стварэнні плантацыйных гаспадарак узнікалі праблемы з забеспячэн-нем іх працоўнай сілай, таму што рынак працы ў краінах Усходу ў той час яшчэ толькі фарміраваўся. Як правіла, на плантацыях працавалі рабочыя, якія заключалі кантракт з уладальнікамі плантацыі праз пасрэднікаў і былі абсалютна бяспраўнымі.
У міжваенны перыяд у калоніях і паўкалоніях атрым-лівае далейшае развіццё вытворчасць экспартных культур, у тым ліку тых, што раней не вырабляліся: кава ў Індане-зіі, каўчук у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Развіццё экс-партнага, перш за ўсё плантацыйнага сектара ў сельскай гаспадарцы калоній і паўкалоній мела для іх як станоўчыя, так і адмоўныя наступствы. Станоўчым з’яўлялася тое, што плантацыйныя гаспадаркі паступова інтэграваліся ў мясцо-вую эканоміку, выраблялі асноўную масу экспартнай сель-скагаспадарчай прадукцыі. Яны стымулявалі ўзнікненне і паступовае развіццё прадпрыемстваў па апрацоўцы сельска-гаспадарчай сыравіны. Адмоўным з’яўлялася тое, што знач-ныя зямельныя ўгоддзі выключаліся з традыцыйнага сек-тара сельскай гаспадаркі. Гэта вяло да паўперызацыі знач-най колькасці сялян-абшчыннікаў.
У традыцыйных сялянскіх гаспадарках вытворчасць та-варных культур спалучалася з вытворчасцю харчовых куль-тур для ўласнага спажывання. За кошт продажу таварных культур селянін атрымліваў патрэбныя яму грашовыя срод-
2 . Зак. 2985
9
кі. Як правіла, гэта былі культуры, якія карысталіся по-пытам на знешніх рынках. Нягледзячы на вытворчасць ся-лянскімі гаспадаркамі экспартнай прадукцыі, на Усходзе не склаўся шлях развіцця капіталізму ў аграрным сектары за кошт мадэрнізацыі сялянскіх гаспадарак. Гэта было звяза-на з тым, што сялянскія гаспадаркі падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі з боку каланізатараў, памешчыкаў і ліхвяроў, дэспатычных дзяржаўных структур. У выніку з сялянскіх гаспадарак забіраліся сродкі, неабходныя для іх капіталі-стычнай мадэрнізацыі. Селянін ператвараўся не ў сельскага фермера, які самастойна вядзе сваю гаспадарку, выходзіць на рынак і атрымлівае прыбытак, а ў кабальнага арэндатара, даўжніка, які вымушаны задарма аддаваць сваю прадукцыю на пагашэнне арэнднай платы ці доўгу. У выніку ў вёсцы фарміравалася вялізная маса паўперызаванага насельніцтва. У той жа час вылучыўся вузкі пласт заможнага сялянства, якое спалучала сельскагаспадарчую вытворчасць з ліхвяр-скай дзейнасцю.
У сельскай гаспадарцы краін Усходу пераважала паме-шчыцкае землеўладанне. У розных краінах памешчыкам належала ад 60 да 90 % ворных зямель. Памешчыцкія гас-падаркі прыстасоўваліся. да запатрабаванняў таварнай вы-творчасці ў калоніях і паўкалоніях. Вынікам стала развіццё памешчыцкага капіталізму ў сельскай гаспадарцы на Усхо-дзе. Памешчык вёў сваю гаспадарку, здаючы сялянам зям-лю ў арэнду на кабальных умовах. Зачастую ён прадстаўляў сялянам сельгасінвентар і цяглавую жывёлу. Селянін пры такой арэндзе быў пазбаўлены эканамічнай самастойнасці і аддаваў памешчыку асноўную масу вырабленай прадукцыі. Яму часам заставалася толькі ад 1/5 да 1/10 ураджаю. Такім чынам, фарміраванне памешчыцкага капіталізму ў сельскай гаспадарцы было звязана з захоўваннем на працяглы перыяд традыцыйнай арэнды. Памешчыцкія гаспадаркі ўключаліся ў таварныя капіталістычныя адносіны, але сінтэз традыцый-ных і капіталістычных адносін адбываўся вельмі павольна. Прадпрыемствы памешчыкаў яшчэ не былі капіталістычны-мі, бо захоўвалася традыцыйная арэнда на падставе здоль-шчыны, але для іх ужо былі характэрны элементы буржу-азнага прадпрымальніцтва, перш за ўсё атрыманне прыбыт-ку праз рэалізацыю прадукцыі на рынку. У 20—30-я гг. XX ст.
10
памешчыцкія гаспадаркі, у якіх частка зямельнай рэнты ўкладвалася ў вытворчасць, гэта значыць ператваралася ў капітал, выкарыстоўвалася наёмная працоўная сіла, укара-няліся машыны, з’явіліся ў многіх краінах Усходу. У гады Другой сусветнай вайны рост памешчыцкага капіталізму па-скорыўся.
Змянялася і сацыяльная структура усходніх грамадстваў. Вярхі сацыяльнай піраміды складалі памешчыкі, якія вя-лі сваю гаспадарку традыцыйнымі метадамі на падставе ка-бальнай арэнды сялянамі іх зямлі. Яны мелі моцныя па-зіцыі ў эканоміцы і палітычнай сферы. У той жа час фар-міраваўся пласт памешчыкаў, якія ўсё больш уцягваліся ў рыначныя адносіны і пераўтвараліся ў сельскую буржуазію. Але іх пазіцыі і ў эканоміцы, і ў палітыцы яшчэ былі сла-бымі. Сяляне складалі ад 70 да 90 % насельніцтва краін Ус-ходу. Захоўвалася сялянская абшчына. Сялянства перажы-вала паступовую дыферэнцыяцыю. Частка яго, што выраб-ляла экспартныя тавары, паступова ўцягвалася ў рыначныя адносіны. 3 яе вылучаліся заможныя вярхі, якія пачыналі эксплуатаваць сваіх аднавяскоўцаў. Але асноўная маса ся-лянства заставалася малазямельнай, знаходзілася ў кабаль-най залежнасці ад памешчыкаў, у якіх арандавала зямлю. Да 70 % сялян Усходу належалі да сельскай беднаты. Такім чынам, сельская буржуазія фарміравалася як з сялянскіх вярхоў, так і з памешчыкаў, якія абуржуазіліся.
Развіццё прамысловасці стымулявала фарміраванне ра-бочага класа і нацыянальнай буржуазіі. Найбольш значны-мі гэтыя сацыяльныя пласты былі ў Кітаі, Індыі, Інданэзіі, Егіпце. У каланіяльных і залежных краінах побач з нацыя-нальнай буржуазіяй захоўвалася кампрадорская буржуазія. У эканоміцы яна выконвала пасрэдніцкія функцыі паміж на-цыянальным рынкам і каланіяльным капіталам, была цесна звязана з буржуазіяй метраполіі, у выніку чаго заставала-ся пасіўнай у нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Таксама паскорыўся ў міжваенны перыяд працэс фарміравання на-цыянальнай інтэлігенцыі. Многія яе прадстаўнікі атрымалі еўрапейскую адукацыю, далучыліся да заходніх цывіліза-цыйных каштоўнасцей. Сацыяльная структура яшчэ вельмі слаба падверглася мадэрнізацыі. У ёй па-ранейшаму важную ролю адыгрывалі этнічныя, рэлігійныя, кланавыя фактары,
11
а эканамічныя адыходзілі на другі план. У міжваенны перы-яд працэсам мадэрнізацыі, гэта значыць уключэннем у сістэ-му развіцця капіталістычных адносін, было ахоплена толькі 10—20 % насельніцтва краін Усходу. Сур’ёзнай перашкодай на шляху мадэрнізацыі было існаванне ўстойлівых дакапі-талістычных і нават дафеадальных традыцый, звычаяў, асаб-лівасцей менталітэту.
Камінтэрн і нацыянальна-вызваленчы рух. Пасля завяр-шэння Першай сусветнай вайны важнымі фактарамі, якія паўплывалі на палітычнае жыццё Усходу, сталі Кастрычніц-кая рэвалюцыя ў Расіі, стварэнне Камінтэрна і развіццё між-народнага камуністычнага руху. Бальшавікі лічылі, што ўс-таляванне савецкай улады ў Расіі — толькі першы крок на шляху ажыццяўлення сусветнай сацыялістычнай рэвалю-цыі. Яна павінна была ахапіць і краіны Усходу. Інструмен-там для здзяйснення сацыялістычнай рэвалюцыі на Усходзе павінны былі стаць камуністычныя партыі. Яны ствараюцца ў пачатку 1920-х гг. у Кітаі, Індыі, Турцыі, Інданезіі і шэ-рага іншых краін Усходу. У якасці ідэалогіі гэтыя партыі прынялі марксізм-ленінізм. Гэта вучэнне накіроўвала каму-ністычныя партыі на барацьбу за ажыццяўленне сацыялі-стычнай рэвалюцыі, галоўнай сілай якой павінен быў стаць рабочы клас.