• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Перамозе Маа Цзэдуна ва ўнутрыпартыйнай барацьбе садзейнічала карэннае змяненне сацыяльнага складу КПК падчас нацыянальна-вызваленчай вайны. 90 % яе складалі сяляне, 75 % партыйцаў былі непісьменнымі. У партыю ўступіла значная колькасць прадстаўнікоў прывілеяваных класаў. Многія ўступаючыя ў КПК былі далёкімі ад ідэ-
    45
    алаў камунізму, не мелі ўяўленняў аб палажэннях мар-ксізму. У такой партыі ва ўмовах вайны з Японіяй ідэі кі-тайскага нацыяналізму былі больш папулярны, чым ідэі марксізму. Партыі, асноўная маса членаў якой былі непісь-меннымі, лёгка было навязаць новую ідэалогію, якая аба-піралася не столькі на марксізм, колькі на кітайскі нацыя-налізм.
    Восенню 1941 г. у камуністычных раёнах разгарнулася так званая кампанія «чжэнфэн» (выпраўленне стылю работы партыі). Маа Цзэдун фабрыкуе абвінавачванне шэрага раней-шых кіруючых дзеячаў КПК у «суб’ектывізме», у няздольна-сці творча злучаць марксізм з кітайскай рэчаіснасцю. Пра-водзілася кампанія ў форме пакаянняў, самакрытыкі кі-раўнікоў КПК. Многія дзеячы партыі менавіта ў гэты час падвергліся «прапрацоўцы», былі зняты са сваіх пасад. Га-лоўным у «чжэнфэне» з’яўляецца выкараненне ўсякага ін-шадумства і палітычнае знішчэнне ўсіх сапернікаў Маа Цзэ-дуна. Вынікам кампаніі стала далейшае ўмацаванне пазіцый Маа Цзэдуна і яго прыхільнікаў у КПК.
    Умацаваўшы сваё становішча ў партыі, мааісты прынялі рашэнне аб скліканні яе з’езда. VII з’езд КПК праходзіў у г. Яньані з 23 красавіка па 11 чэрвеня 1945 г. У дакладзе Маа Цзэдуна была агучана праграма барацьбы з гаміньда-наўскай уладай. З’езд прызнаў у якасці партыйнай ідэалогіі «кітаізаваны марксізм» і ў новым уставе было запісана: «КПК ва ўсёй сваёй рабоце кіруецца ідэямі Маа Цзэдуна...»
    Заканчэнне вайны. У сакавіку 1944 г. японскія войскі пачынаюць наступленне ў правінцыі Хэнань, у маі — ў пра-вінцыі Хунань, у снежні — ў Гуансі і Гуйчжоў. У выніку гэ-тых нечаканых дзеянняў армія Гаміньдана была поўнасцю дэмаралізавана: яна страціла звыш за 1 млн салдат і пакіну-ла велізарную тэрыторыю з насельніцтвам каля 60 млн ча-лавек. Пад кантроль японцаў перайшлі такія буйныя гарады, як Чанша і Гуйлінь, сур’ёзная пагроза ўзнікла для самога Чунціна. Каб пераканаць Чан Кайшы працягваць вайну, Кі-таю была абяцана велізарная ваенная і эканамічная дапамо-га ЗТТТA. ЗТТТА лічылі, што Кітай павінен захаваць суверэні-тэт над усімі сваімі тэрыторыямі, уключаючы Маньчжурыю, а таксама вярнуць аднятыя Японіяй яшчэ ў канцы XIX ст. Тайвань і Пескадорскія астравы. Кітаю прадвызначалі ме-
    46
    сца пастаяннага члена Савета Бяспекі ААН. У жніўні 1944 г. у Чунцін прыбыў асабісты прадстаўнік прэзідэнта Ф. Руз-вельта генерал П. Хэрлі. Ён спрабаваў аднавіць кааліцыю Га-міньдана і КПК, прымірыць абедзве партыі. Восенню 1944 г. П. Хэрлі асабіста прыбыў у Яньань і ўступіў у перамовы з Маа Цзэдунам. Аднак складзены Хэрлі і кіраўніцтвам КПК праект пагаднення быў адхілены Гаміньданам у выніку знач-ных палітычных саступак камуністам.
    У пачатку 1945 г. японцы ізноў аднавілі спробу дамовіц-ца з Чан Кайшы, яны былі нават гатовы вывесці з Кітая свае войскі пры ўмове эвакуацыі войск Англіі і ЗША. У са-кавіку 1945 г. Чан Кайшы даў канчатковы адказ: вайна мо-жа завяршыцца толькі пры ўмове поўнага вываду японскіх войск, ліквідацыі марыянетачнага рэжыму Ван Цзынвэя і згоды Японіі на кампенсацыю Кітаю страт. Атрымаўшы ве-сці аб гатоўнасці Японіі капітуляваць, 12 жніўня 1945 г. Чан Кайшы выдае загад пра пераход у наступленне і поў-нае ачышчэнне Кітая ад японцаў. На працягу жніўня — ве-расня 1945 г. з дапамогай амерыканскіх транспартных са-малётаў войскі Чан Кайшы ўсталявалі кантроль над 3/4 тэ-рыторыі краіны, дзе жыло 70 % насельніцтва. Такім чынам пад кантролем Чан Кайшы апынуліся амаль усе буйныя га-рады, практычна поўнасцю Цэнтральны і Паўднёвы Кітай, частка Шансі, поўнач Шаньдуня і часткова Маньчжурыя. За кароткі тэрмін амерыканцы перадалі кітайскай арміі тра-фейную зброю, дастатковую для поўнага ўкамплектавання 39 дывізій.
    На момант заканчэння вайны кітайская Чырвоная ар-мія кантралявала наступныя тэрыторыі ў Паўночным Кітаі: Унутраную Манголію, большую частку Маньчжурыі, частку Шаньдуня, «Асобы адміністрацыйны раён» (Шэньсі — Гань-су), а таксама некаторыя тэрыторыі ў правінцыях Аньхой і Цзянсі — ўсяго каля 2 млн км2 з насельніцтвам каля 120 млн чалавек. Колькасць Чырвонай арміі дасягнула 900 тыс. ча-лавек. Уся трафейная зброя, захопленая Чырвонай арміяй СССР у ходзе Маньчжурскай аперацыі, была перададзена кі-тайскім 4-й і 8-й арміям, гэта значыць камуністам, у тым ліку: вінтовак — 250 тыс., кулямётаў — 2300, артылерый-скіх гармат — 5,5 тыс., танкаў — каля 900, самалётаў — 840, а таксама некалькі тысяч аўтамашын.
    47
    Кантрольныя пытанні і заданні.
    1.	Ахарактарызуйце дзяржаўны лад гаміньданаўскага Кітая. Што са-бой прадстаўляў рэжым палітычнай апекі ў краіне? 2. Растлумачце, якім чынам Чан Кайшы спрабаваў узмацніць ролю дзяржавы ў эканоміцы. Ці ўдалося яму гэтага дасягнуць? 3. Якімі былі вынікі міграцыйнай палітыкі Гаміньдана ў канцы 1920-х гг.? 4. Назавіце і ахарактарызуйце асноўныя ідэі «руху за новае жыццё». 5. Вызначыце прычыны ўзнікнення руху рэ-арганізацыяністаў. Якімі былі вынікі іх дзейнасці? 6. Вызначыце і назавіце фактары, якія садзейнічалі пачатку грамадзянскай вайны 1928—1937гг. у Кітаі. 7. Дайце характарыстыку створаным КПК савецкім раёнам і стаў-ленню да іх урада Чан Кайшы. 8. Пацвердзіце ці аспрэчце тэзіс, што паміж членамі Гаміньдана не было рознагалоссяў па пытанні японскай агрэсіі ў пачатку 1930-х гг. 9. Назавіце характэрныя рысы адзінага анты-японскага нацыянальнага фронту. Параўнайце іх з рысамі адзінага фрон-ту 1924—1927 гг. 10. Вызначыце, якую ролю адзіны антыяпонскі фронт адыграў у нацыянальна-вызваленчай вайне. 11. Апішыце ход падзей ан-тыяпонскай вайны. 12. Якімі былі кітайска-савецкія і кітайска-амерыкан-скія адносіны ў канцы 1930-х — пачатку 1940-х гг.? 13. Якія плыні ўзніклі ў асяроддзі КПК да пачатку 1940-х гг.? Дайце характарыстыку асноўных праграмных палажэнняў кожнай плыні.
    § 4. Стварэнне і крах японскай таталітарнай мадэлі грамадскага развіцця
    Дэмакратызацыя палітычнага жыцця Японіі ў першае дзесяцігоддзе пасля Першай сусветнай вайны. У выніку Пер-шай сусветнай вайны Японія значна ўмацавала свае пазіцыі на Далёкім Усходзе і Ціхім акіяне. Яна захапіла германскае ўладанне ў Кітаі — ваенна-марскую базу Цыньдао і ўсталя-вала кантроль над усім Шаньдунскім паўвостравам. Навя-заўшы Кітаю «21 умову», Японія падпарадкавала гэту кра-іну свайму эканамічнаму і палітычнаму ўплыву. Пад япон-скі кантроль перайшлі германскія ўладанні на Ціхім акіяне: Марыянскія, Маршалавы і Каралінскія астравы. Таксама Японія з 1918 г. акупіравала расійскі Далёкі Усход. Аднак на Вашынгтонскай канферэнцыі ў лістападзе 1921 — лютым 1922 г. міжнародныя пазіцыі Японіі былі істотна аслаблены. Яна вымушана была адмовіцца ад саюзнага дагавора з Анг-ліяй 1902 г., замест якога на канферэнцыі быў падпісаны да-гавор чатырох дзяржаў (ЗША, Англія, Францыя, Японія), па якому яны гарантавалі свае ўладанні на Ціхім акіяне. Япо-нія пагадзілася перадаць Кітаю Шаньдунскі паўвостраў. Да-
    48
    гавор дзевяці дзяржаў, падпісаны падчас працы Вашынгтон-скай канферэнцыі, устанаўліваў роўныя магчымасці для ім-перыялістычных краін у плане пранікнення на кітайскі ры-нак. Тым самым Японія страчвала перавагі, набытыя ў Кітаі згодна «21 умове». Неспрыяльным для Японіі быў і дагавор пяці дзяржаў. Згодна яму на пяць лінейных караблёў, па-будаваных ЗША або Англіяй, Японія магла будаваць толькі тры. У 1922 г. японскія войскі вымушаны былі пакінуць ра-сійскі Далёкі Усход, а ў 1925 г. — Паўночны Сахалін.
    Падчас Першай сусветнай вайны значны рывок наперад у сваім развіцці здзейсніла японская прамысловасць. Японцы выкарысталі рэзкае памяншэнне экспарту з Еўропы і ЗША ў краіны Азіі і Ціхага акіяна і нарошчвалі выпуск сваёй пра-дукцыі за кошт павелічэння экспарту на гэтыя рынкі. Ваю-ючыя краіны размяшчалі ў Японіі вытворчыя заказы, фрах-тавалі яе флот для перавозак. У цэлым прамысловая вытвор-часць краіны вырасла на 80%. Экспарт вырас у 3,5 раза. У эканоміцы ўзрасла роля буйных манапалістычных кампа-ній сямейнага тыпу — дзайбацу.
    Дзяржаўна-палітычная сістэма Японіі на завяршальным этапе вайны прадстаўляла сабою паўабсалютную манархію. Паўнамоцтвы парламента былі абмежаваны. Кабінет міні-страў прызначаўся і быў падкантрольны імператару. Да Taro ж верхняя палата пэраў не выбіралася, а прызначалася імператарам. Склалася традыцыя, згодна з якой кабінет мі-ністраў узначальвалі высокапастаўленыя ваенныя. У краі-не існавала шматпартыйная сістэма. Але ўплыў партый на палітычнае жыццё Японіі быў нязначным. Усе важныя ра-шэнні прымаліся пасля іх ухвалення тайным саветам, які складваўся з членаў правячай дынастыі і былых прэм’ер-мі-ністраў.
    Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Японія, як і капіталістычны свет у цэлым, перажыла ўздым дэмакра-тычнага і рабочага руху. Яго найбольш значнай праявай ста-лі «рысавыя бунты» 1918 г. У сувязі з дрэнным ураджаем 1917 г. у краіне значна ўзраслі цэны на рыс, што і прывя-ло да масавых выступленняў бедных пластоў насельніцтва. У бунтах прынялі ўдзел каля 10 млн чалавек, у тым ліку вя-лікая колькасць рабочых. «Рысавыя бунты» былі поўнасцю стыхійнымі выступленнямі, на чале іх не было якой-небудзь
    49
    партыі ці арганізацыі. Урад жорстка задушыў выступленні, арыштаваўшы каля 8 тыс. чалавек.
    Эканамічны крызіс 1920—1921 гг. садзейнічаў далейша-му росту рабочага руху і павышэнню ступені яго арганіза-ванасці. У 1920 г. была створана Аб’яднаная прафсаюзная ліга. У 1922 г. Катаяма і Тукуда заснавалі Камуністычную партыю Японіі (КПЯ). Нягледзячы на сваю нешматлікасць, КПЯ паставіла мэтай устанаўленне дыктатуры пралетары-яту ў Японіі. Для гэтага яна спрабавала выкарыстаць пэў-нае замяшанне, выкліканае страшным землетрасеннем у То-кіа 1 верасня 1923 г. Аднак спроба камуністаў арганізаваць рэвалюцыйныя выступленні была лёгка задушана ўладамі. У сакавіку 1924 г. КПЯ прыпыніла сваю дзейнасць.
    Урад Хара і дэмакратычныя рэформы. Важным след-ствам узбагачэння японскай буржуазіі ў выніку Першай су-светнай вайны стала тэндэнцыя да ўмацавання яе палітыч-ных пазіцый, яе імкненне дасягнуць палітычнага ўплыву, раўназначнага яе эканамічнай магутнасці. Паступова ў Япо-ніі фарміруецца буржуазна-ліберальная апазіцыя. Яна бы-ла незадаволена засіллем ваенных ва ўладзе, іх абсалютным уплывам на імператара, абмежаванасцю правоў парламента. «Рысавыя бунты» аслабілі пазіцыі ўрада на чале з генера-лам Тэраўці. 21 верасня 1918 г. ён падаў у адстаўку. Яму на змену прыйшоў першы ў Японіі «партыйны» ўрад. Яго ўз-началіў лідар партыі Сэйюкай (Канстытуцыйнае таварыства палітычных сяброў) Хара Такасі. Аднак з фарміраваннем «партыйнага» кабінета захавалася сістэма, пры якой прад-стаўнікі буйных канцэрнаў былі непасрэдна прадстаўлены ва ўрадзе. 3 вядучымі канцэрнамі былі цесна звязаны сам прэ-м’ер-міністр і шматлікія міністры. Урад Хара заставаўся ка-бінетам урадавай бюракратыі.