• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Нацыянальнае прадпрымальніцтва канцэнтравалася, у асноўным, у сферы гандлю і дробнай вытворчасці. 60 % усёй кітайскай прамысловасці было размешчана ў Шанхаі. Мясцовыя прадпрымальнікі ахвотна ўносілі ўклады ў дзяр-жаўна-прыватныя прадпрыемствы, карыстаючыся заступніц-твам чыноўнікаў на радзіме Чан Кайшы. Такое зрошчванне інтарэсаў вяло да ўмацавання традыцыйнай сістэмы кіраван-ня ў Кітаі. Эканамічная палітыка Чан Кайшы была эфек-тыўнай. Вытворчасць 15 асноўных галін вырасла ў 1936 г. у параўнанні з 1926 г. на 86 %, гэта значыць сярэднегадавы прырост прамысловай прадукцыі раўняўся 6,4 %. Прычым
    31
    гэты рост адбыўся ў асноўным за кошт дзейнасці нацыяналь-нага капіталу.
    У 1930 г. быў прыняты аграрны закон, які абмяжаваў па-меры арэнднай платы, упарадкаваў адносіны ў гэтай сферы і быў закліканы абараніць селяніна ад самавольства ўлад і па-мешчыкаў. 3 бюджэту адпускаліся велізарныя сродкі на раз-віццё сельскагаспадарчай інфраструктуры, будаўніцтва пла-цін, але, як неўзабаве высвятлілася, вялікая частка грошай раскрадалася дзяржаўнай бюракратыяй. У адрозненне ад го-рада, у вёсцы Гаміньдан не змог праводзіць эфектыўную са-цыяльна-эканамічную палітыку і не набыў магутнай сацы-яльнай апоры.
    Адным з кірункаў палітыкі Гаміньдана было заахвочван-не перасялення ў маланаселеныя раёны — правінцыі Сін-цзян, Шэньсі, Ганьсу, Маньчжурыю. У 1928 г. быў прыня-ты спецыяльны «6-гадовы план каланізацыі Паўночнага За-хаду і Паўночнага Усходу», які прадугледжваў ільготы для кітайскіх сялян-перасяленцаў. Міграцыйная палітыка хут-ка мяняла сітуацыю ў раёнах, якія падлягалі каланізацыі, хоць і выклікала напружаныя адносіны прыезджых з мя-сцовымі жыхарамі. У той жа Маньчжурыі ў 1930-я гг. на-сельніцтва складала каля 30 млн чалавек, з іх 95 % былі кі-тайцамі.
    Урад практыкаваў традыцыйную для Кітая апеку над людзьмі. У 1929 г. былі створаны афіцыйныя дзяржаўныя прафсаюзы. Фактычна ўся іх дзейнасць кантралявалася ўла-дамі аж да зацвярджэння парадку прафсаюзных сходаў і вы-бараў актывістаў. У 1930 г. прыняты закон «Пра ўрэгуля-ванне канфліктаў паміж працай і капіталам». У адпаведна-сці з гэтым законам усталёўваўся мінімум заработнай платы, абмяжоўвалася працягласць рабочага часу, рабочыя атры-малі права на забастоўкі, заключэнне калектыўных дагаво-раў, удзел у кіраўніцтве прадпрыемствамі і атрыманне долі прыбытку. Былі прыняты і законы, якія гарантавалі права ўласнасці, што павінна было заахвоціць развіццё прыватна-га прадпрымальніцтва, а таксама законы, якія зафіксавалі патрабаванні, за якія рабочыя змагаліся на папярэднім эта-пе. I хоць гэта заканадаўства ахоплівала толькі меншасць рабочага класа, яно для паўкаланіяльнай краіны было пра-грэсіўным.
    32
    Яшчэ ў 1928 г. у Кітаі было забаронена ўжыванне нарко-тыкаў, уведзены строгія пакаранні (аж да смяротнага пака-рання) для парушальнікаў забароны. Стаўшы хрысціянінам у 1931 г., Чан Кайшы выдае ўказы пра абмежаванне забаў, пра забарону працы начных рэстаранаў. 3 лютага 1934 г. у краіне пачынаецца «рух за новае жыццё», накіроўваць які заклікана створаная ў сакавіку арганізацыя «сініх кашуль». Асноўная ідэя новага руху — вяртанне да прынцыпаў кан-фуцыянства, яго маральных каштоўнасцей. Вялікае значэн-не надавалася прапагандзе канфуцыянскага паняцця сяо (па-вага да старэйшых), умацаванню працоўнай этыкі, развіццю патрыятызму і гатоўнасці абараняць радзіму. У пошуках прыкладу для Кітая Чан Кайшы часта звяртаўся да вопыту Германіі, Японіі, СССР, да фашызму і марксізму. У прыват-насці, у немцаў ён заклікаў запазычыць дысцыпліну, пара-дак, энергію, арганізатарскія здольнасці, у фашыстаў і каму-ністаў — дыктатарскія метады кіраўніцтва, палітыку дзяр-жаўнага забеспячэння насельніцтва.
    Умацаваліся міжнародныя пазіцыі Кітая. У 1928—1930 гг. Нацыянальны ўрад быў прызнаны буйнейшымі імперыялі-стычнымі дзяржавамі (першая — ЗША). Пачатак ліквідацыі сістэмы нераўнапраўных дагавораў быў пакладзены заявай Нанкінскага ўрада пра аднаўленне мытнай аўтаноміі і аб’-яўленнем 7 снежня 1928 г. новых тарыфных ставак, якія ўступалі ў сілу з 1 лютага 1929 г. Першымі гэта рашэнне прызналі ЗША, якія падпісалі ў ліпені 1928 г. з Нанкінскім урадам адпаведнае пагадненне. Услед за ЗША аналагічныя пагадненні падпісалі яшчэ 12 дзяржаў. Нанкінскаму ўраду шляхам перамоў удалося дабіцца вяртання Кітаю 20 канцэ-сій з 33. Развіваўся працэс перагляду нераўнапраўных пала-жэнняў, якія былі ў пагадненнях Кітая з шэрагам дзяржаў, у прыватнасці палажэнняў аб консульскай юрысдыкцыі і экстэрытарыяльнасці. 12 снежня 1932 г. былі адноўлены дыпламатычныя і консульскія адносіны паміж Савецкім Са-юзам і Кітайскай Рэспублікай, перарваныя ў сувязі з канф-ліктам 1929 г.
    Унутрыпартыйная барацьба. Гаміньдан і гаміньданаўскі рэжым у «нанкінскае дзесяцігоддзе» выяўлялі інтарэсы ка-піталістычнага развіцця Кітая, і іх палітыка была накірава-на на абарону прыватнага ўласніка ад замахаў беднаты (што
    3.	Зак. 2985
    33
    і знайшло свой выраз, у прыватнасці, у вайне з савецкім рухам). Аднак паступова ўплыў кітайскай буржуазіі на рэ-жым падае, гаміньданаўскі рэжым набывае ўсё ўзрастаючую аўтаномію ад парадзіўшых яго сацыяльных сіл і ўсё больш аддае прыярытэт у сваёй палітыцы інтарэсам правячай бюра-кратыі. Адбываецца сацыяльнае адасабленне правячай га-міньданаўскай эліты ў выніку зрошчвання вярхоў партый-нага, ваеннага і адміністрацыйна-гаспадарчага апаратаў. Гэ-та эліта мела свае ўласныя групавыя сацыяльныя інтарэсы, якія не заўсёды супадалі з інтарэсамі буржуазіі. У канцы «нанкінскага дзесяцігоддзя» сацыяльную прыроду гаміньда-наўскага рэжыму можна ўжо хутчэй вызначыць як ваенна-бюракратычную.
    Палітыка мадэрнізацыі Кітая, якую праводзіў Гаміньдан, ускладнялася барацьбой, што працягвалася ўнутры партыі, ваеннымі сутыкненнямі з рознымі мілітарысцкімі групоўка-мі і грамадзянскай вайной з камуністамі. У Гаміньдане на чале з Ван Цзынвэем узнік рух рэарганізацыяністаў, якія былі незадаволены адыходам Чан Кайшы ад прынцыпаў суньятсенізму. У 1929 г. на III Кангрэсе Гаміньдана яны па-цярпелі паражэнне, пасля чаго аб’ядналіся з мяцежнымі ге-нераламі ў барацьбе супраць Чан Кайшы. У 1929—1931 гг. НРА прыходзілася весці пастаянную барацьбу з групоўка-мі мілітарыстаў. Напад Японіі на Маньчжурыю ўзмацніў у Гаміньдане і сярод мілітарыстаў тэндэнцыю да аб’яднання. У лістападзе 1931 г. адбыўся аб’яднальны IV кангрэс Га-міньдана. Аб’яднанне адбывалася на нацыяналістычнай і ан-тыкамуністычнай аснове. Вынікам палітычнага кампрамісу з’явілася стварэнне ў студзені 1932 г. новага Нацыянальнага ўрада, які ўзначаліў Ван Цзынвэй. За Чан Кайшы засталася пасада галоўнакамандуючага НРА. Але барацьба паміж гру-поўкамі Ван Цзынвэя і Чан Кайшы працягвалася. Для Ван Цзынвэя і яго прыхільнікаў былі характэрны праяпонскія настроі. Ha V кангрэсе Гаміньдана ў лістападзе 1935 г. Чан Кайшы пад лозунгамі нацыянальнага адзінства і супраціў-лення японскай агрэсіі ўдалося істотна ўмацаваць сваё ста-новішча. Неўзабаве пасля кангрэса Ван Цзынвэй быў выму-шаны сысці з пасады старшыні ўрада і пакінуць Кітай. Кі-раўніком Нацыянальнага ўрада ізноў стаў Чан Кайшы. Да гэтага ж часу адносіцца і падпарадкаванне Нацыянальнаму
    34
    ўраду правінцый Гуансі, Гуйчжоў, Цзянсі, Сычуань. Такім чынам, да сярэдзіны 1930-х гг. Гаміньдану ўдалося аб’яд-наць пад уладай Нацыянальнага ўрада амаль усе правінцыі Кітая і крыху згуртаваць свае сілы.
    Грамадзянская вайна 1928—1937 гг. паміж Камуністыч-най партыяй Кітая і Гаміньданам. Пасля няўдалых спроб перайсці ў контрнаступленне супраць Гаміньдана справака-ваць СССР на ўмяшанне ў міжусобіцу ў 1927 г. КПК апыну-лася ў складанай сітуацыі, але пры падтрымцы Масквы пра-цягвала барацьбу з Чан Кайшы. У чэрвені 1928 г. у Маскве працаваў VI з’езд КПК. Ён паставіў тры стратэгічныя мэты: 1) ліквідацыя дыктатуры Гаміньдана; 2) усталяванне ў Кітаі ўлады Саветаў; 3) ліквідацыя «памешчыцкага землеўладан-ня». Былі вызначаны і тактычныя задачы: 1)пашырэнне і ўмацаванне «вызваленых раёнаў»; 2) фарміраванне ў гэтых раёнах кітайскай Чырвонай арміі. Генеральным сакратаром быў абраны Сян Чжунфа.
    У пачатку 1928 г. былі ўтвораны першыя «вызваленыя раёны», самы буйны з іх на стыку правінцый Цзянсі і Фуц-зянь атрымаў назву Цэнтральны савецкі раён. Пачалі ства-рацца і часці кітайскай Чырвонай арміі. Ядро яе складалі часці Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі, якія перайшлі на бок камуністаў. Яны папаўняліся за кошт сялян. Сувязь «вызваленых раёнаў» з ЦК КПК, які працаваў у Шанхаі у глыбокім падполлі, а тым больш з Масквой, дзе знаходзіў-ся Камінтэрн, была выпадковай. Таму ўлада ў савецкіх ра-ёнах сканцэнтравалася ў руках ваенных кіраўнікоў, якія адначасова з’яўляліся і адміністратарамі, і партыйнымі ра-ботнікамі. У кіраўніцтве савецкіх раёнаў прывыклі больш арыентавацца на ваенныя дзеянні ў сельскіх раёнах, чым на палітычную барацьбу ў гарадах. Пасля перанясення цэнтра рэвалюцыйных намаганняў у вёску КПК пераканалася, што сялянства ў асноўнай сваёй масе застаецца пасіўным да рэ-валюцыйнай барацьбы пад лозунгам саветаў.
    Перанясенне цэнтра цяжару ўсёй партыйнай і рэвалю-цыйнай працы на перыферыю, у вёску, паступова прывя-ло да істотных змен і сацыяльна-палітычнага аблічча КПК. 3 ператварэннем грамадзянскай вайны ў асноўную (а часам і адзіную) форму барацьбы КПК, а рэвалюцыйнай арміі — у яе асноўную арганізацыю, са стратай пазіцый у гарадах,
    35
    рабочым класе, КПК арганізацыйна ўсё больш пачынае су-падаць са структурай Чырвонай арміі, вызначацца яе сацы-яльным складам, яе ідэалагічным абліччам. 3 партыі «га-радской», пераважна рабочай, КПК ператвараецца ў партыю перыферыйную, «вясковую», з перавагай паўперска-люмпен-скіх элементаў, згуртаваных ваеннай арганізацыяй. Ва ўнут-рыпартыйным жыцці адбываецца ўзмацненне тэндэнцый на-цыяналізму, палітычнага і ваеннага авантурызму, развіцця ўнутрыпартыйных груповак, аўтакратычных метадаў кіраў-ніцтва. Тэрарыстычныя метады пераносіліся ва ўнутрыпар-тыйную барацьбу. Так, у 1930 г. у савецкім раёне паўднёвай часткі Цзянсі Маа Цзэдун знішчыў тых партыйных і ваен-ных дзеячаў, якія не пажадалі падпарадкавацца яго ўладзе. Тое ж самае зрабіў у савецкім раёне на стыку правінцый Ху-бэй — Хэнань — Аньхуэй у 1931 г. Чжан Гатао.