Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
21
ніцтва. У кастрычніку 1920 г. Сунь Ятсэн быў запрошаны генераламі гуандунскай клікі ў якасці кіраўніка ўраду ў Гу-анчжоў. У красавіку 1921 г. там сабраўся абраны яшчэ ў 1913 г. і разагнаны Юань Шыкаем парламент Кітая, які і аб-вясціў Сунь Ятсэна надзвычайным прэзідэнтам краіны. Але рэальнай улады ў прэзідэнта не было, войскі падпарадкоўва-ліся генералам. У чэрвені 1922 г. Сунь Ятсэн быў выгнаны з Гуанчжоў, але вярнуўся туды ў лютым 1923 г., будучы за-прошаным генераламі іншай клікі — гуансійскай.
3 гэтага часу Сунь Ятсэн імкнецца ўсталяваць кантакты з савецкім урадам, каб атрымаць дапамогу ад СССР для ўма-цавання сваіх пазіцый, перш за ўсё — у стварэнні рэвалю-цыйнай арміі. Гэта дазволіла б ажыццявіць паход на Поў-нач з мэтай аб’яднання Кітая. Ужо ў сакавіку 1923 г. з СССР у Кітай прыбыла група ваенных і палітычных саветнікаў на чале з Міхаілам Барадзіным. Па іх рэкамендацыі Сунь Ят-сэн усталёўвае кантакты з камуністамі. Са свайго боку КПК таксама ўсвядоміла неабходнасць супрацоўніцтва з нацыя-нальнай буржуазіяй. Важнае значэнне для гэтага меў раз-гром забастоўкі і прафсаюзаў на Пекін-Ханькоўскай чыгун-цы ў лютым 1923 г. Гэтыя падзеі прадэманстравалі слабасць і ізаляванасць рабочага руху ў Кітаі, што рабіла немагчы-мым дабіцца хуткага поспеху ў барацьбе за дыктатуру пра-летарыяту. Вялікую ролю ў змяненні тактыкі КПК адыграў Камінтэрн. У маі 1923 г. яго выканкам прыняў дырэктыву III з’езда КПК, згодна з якой накіроўваў кітайскіх камуні-стаў на супрацоўніцтва з Гаміньданам з мэтай ажыццяўлен-ня нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Але пры гэтым ставілася пытанне пра накіроўваючую ролю партыі рабочага класа ў адзіным антыімперыялістычным фронце. Ha III з’ез-дзе КПК у чэрвені 1923 г. вырашана было ўвайсці ў Гамінь-дан, але камуністы захавалі ўласную арганізацыйную струк-туру, а таксама «палітычную самастойнасць». Чэнь Дусю быў ізноў абраны сакратаром ЦК.
У студзені 1924 г. адбыўся аб’яднальны з’езд Гаміньда-на, які прыняў новую Праграму і Статут. Даваліся новыя трактоўкі «трох народных прынцыпаў» Сунь Ятсэна: «на-цыяналізм» — ліквідацыя засілля чужаземцаў і разгром мі-літарысцкіх клік, якія з’яўляюцца інструментам палітыкі імперыялістаў; «народаўладдзе» — адхіленне ад улады мілі-
22
тарыстаў, пераход да канстытуцыйнага кіравання на падста-ве сістэмы «пяці ўлад»: заканадаўчай, выканаўчай, судовай, экзаменацыйнай і кантрольнай, пры гэтым абвяшчалася не-прыдатнай для Кітая сістэма заходняга парламентарызму; «народны дабрабыт» — сацыяльная абарона людзей дзяржа-вай, абмежаванне капіталу, ураўноўванне правоў на зямлю. У Статуце ўтрымваліся тры палітычныя ўстаноўкі Сунь Ят-сэна: саюз з Савецкай Расіяй, саюз з КПК і падтрымка рабо-чых і сялян. Статут вызначаў у якасці арганізацыйнага прын-цыпу пабудовы Гаміньдана «дэмакратычны цэнтралізм» па аналогіі з правячай бальшавіцкай партыяй Савецкай Расіі. У праграме раскрывалася стратэгія паэтапнага дзяржаўна-га будаўніцтва ў Кітаі: 1) ваеннае аб’яднанне; 2) партыйная (палітычная) апека; 3) дэмакратычнае кіраванне. У склад ЦВК Гаміньдана з 41 члена было абрана 9 камуністаў (у іх ліку і Маа Цзэдун). Але ў кампартыі захавалася магутная левая групоўка, якая імкнулася дабіцца перарастання нацы-янальнай рэвалюцыі ў пралетарскую. У студзені 1925 г. на IV з’ездзе КПК левыя (Чэнь Дусю, Маа Цзэдун) правялі рэ-залюцыю, у якой гаварылася пра гегемонію рабочага класа ў нацыянальнай рэвалюцыі.
Адначасова пад кіраўніцтвам савецкіх ваенных саветні-каў праводзілася рэарганізацыя арміі Гаміньдана, быў уве-дзены інстытут паліткамісараў. У маі 1924 г. на востраве Вампу (Хуанпу) на поўдні Кітая была створана афіцэрская школа. Заняткі праводзілі савецкія саветнікі, хоць узначаль-валася гэта ўстанова Чан Кайшы. Усяго ў школе прайшлі падрыхтоўку 4,5 тыс. курсантаў. Выпускнікі школы скла-лі касцяк новай арміі Гаміньдана. У канцы 1924 — пачатку 1925 г. яе войскі правялі серыю наступальных аперацый на Поўдні краіны супраць розных груповак мілітарыстаў, што дазволіла ўраду Сунь Ятсэна поўнасцю ўзяць пад кантроль правінцыю Гуаньдун.
На поўначы Кітая з канца 1921 г. успыхнуў канфлікт кі-раўніка пекінскага ўрада У Пэй-фу з лідарам Маньчжурскай клікі Чжан Цзолінем. У кастрычніку 1924 г. адзін з генера-лаў чжылійскай клікі Фэн Юйсян, скарыстаўшыся адсутна-сцю У Пэй-фу, які ваяваў з Чжан Цзолінем, захапіў уладу ў Пекіне. Ён уступіў у кантакты з Сунь Ятсэнам, Гаміньданам, КПК і нават папрасіў дапамогі ў СССР. Свае войскі ён пе-
23
райменаваў у Нацыянальную армію. Фэн Юйсян заявіў пра падтрымку Сунь Ятсэна, пра намер пакончыць з барацьбой клік, запрасіў ва ўрад Сунь Ятсэна, каб той сфарміраваў ка-аліцыйны ўрад Кітая. Таксама намячалася правесці нараду ўсіх лідараў з мэтай стварэння Нацыянальнага сходу.
З’явілася рэальная магчымасць палітычнага аб’яднання Кітая мірным шляхам. У лістападзе 1924 г. Сунь Ятсэн пры-быў у Пекін з намерам сфарміраваць адзіны ўрад. Але ў са-кавіку 1925 г. ён памёр. Іншага такога аўтарытэтнага дзе-яча, які б змог сфарміраваць урад нацыянальнага адзінства, у Кітаі не было, і магчымасць мірнага аб’яднання краіны не была рэалізавана.
Пачатак рэвалюцыі. Рух «30 мая» 1925 г. Пасля смер-ці Сунь Ятсэна ў Гаміньдане ўспыхнула барацьба за ўла-ду. Кіраўніком урада на Поўдні стаў Ван Цзынвэй, але яго аўтарытэт аспрэчваўся ваенным дзеячам Чан Кайшы, які прэтэндаваў на вядучую ролю ў Гаміньдане. У краіне рас-лі антыімперыялістычныя настроі, пазіцыі ўрада Гаміньдана ўмацоўваліся на Поўдні. 30 мая 1925 г. паліцыя англійска-га сетльмента ў Шанхаі адкрыла агонь па студэнцкай дэман-страцыі. Гэта прывяло да ўсеагульнай забастоўкі ў горадзе. 19 чэрвеня 1925 г. стачка ахапіла англійскую калонію на тэ-рыторыі Кітая — Ганконг. У Кітаі пачаўся байкот англійскіх тавараў, які паралізаваў увесь гандаль Ганконга на 16 ме-сяцаў. Падчас забастоўкі камуністы стварылі Аб’яднаны камітэт рабочых, гандляроў і студэнтаў, які ўзначаліў рух «30 мая». Праграма аб’яднанага камітэта (17 патрабаван-няў) прадугледжвала барацьбу з засіллем замежных імперы-ялістаў і ўвядзенне рабочага заканадаўства. Выступленні ў Шанхаі падтрымаў не толькі ўрад Гаміньдана на Поўдні, але і пекінскі ўрад Дуань Цыжуя, і нават асобныя мілітарысты. Гэты рух стаў пачаткам нацыянальнай рэвалюцыі. Стачка працягвалася да канца чэрвеня 1925 г., пакуль прадстаўнікі дзяржаў не паабяцалі разгледзець патрабаванні Кітая на спе-цыяльнай міжнароднай канферэнцыі.
Тым часам на Поўначы войскі генерала Фэн Юйсяна ў лістападзе 1925 г. увайшлі ў Пекін, усталявалі поўны кант-роль над правінцыяй Шэньсі і пачалі прасоўвацца на поў-дзень, на злучэнне з асноўнымі часцямі арміі Гаміньдана. Аднак у студзені — сакавіку 1926 г. армія Фэн Юйсяна бы-
24
ла разгромлена войскамі паўночных мілітарыстаў, а сам ён вымушаны быў ад’ехаць у СССР.
Падтрымка руху « 30 мая » ўмацавала палітычныя пазіцыі ўрада Гаміньдана на чале з Ван Цзынвэем. 1 ліпеня 1925 г. гэты ўрад абвясціў сябе нацыянальным урадам Кітая і заявіў пра намер сілай звергнуць паўночных мілітарыстаў і аб’яд-наць пад сваёй уладай усю краіну. Галоўным інструментам вырашэння гэтай задачы станавілася Нацыянальна-рэвалю-цыйная армія Кітая.
Выступленне Чан Кайшы супраць Камуністычнай пар-тыі Кітая. Паўночны паход Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі. У студзені 1926 г. у Гуанчжоў прайшоў II кангрэс Га-міньдана. На ім пераважалі левыя гаміньданаўцы на чале з Ван Цзынвэем. Кангрэс пацвердзіў права камуністаў на ін-дывідуальнае членства ў Гаміньдане, прыняў рэзалюцыю па рабочым і сялянскіх пытаннях, падкрэсліў значэнне супра-цоўніцтва з Савецкім Саюзам. У кіруючыя органы Гамінь-дана кангрэс абраў левых дзеячаў, уключаючы камуністаў, якія склалі там большасць.
У адказ на ўмацаванне ў Гаміньдане пазіцый левых і ка-муністаў 20 сакавіка Чан Кайшы абвясціў у Гуанчжоў ваен-нае становішча, увёў у горад часці свайго корпуса, арышта-ваў некалькі дзясяткаў камуністаў. Неўзабаве ваеннае ста-новішча было адменена, а арыштаваныя вызвалены. Падзеі 20 сакавіка прывялі да істотных перастановак у кіруючых структурах Гаміньдана. Ван Цзынвэй па прычыне хваробы пакінуў Кітай, старшынёй урада стаў Тань Янькай, а рэаль-ная ўлада ўсё болей сканцэнтроўвалася ў руках Чан Кай-шы, які абапіраўся як на ваенную сілу, так і на падтрымку ўнутры Гаміньдана. У маі 1926 г. пленум ЦВК Гаміньдана прыняў рашэнні пра абмежаванне дзейнасці камуністаў у Га-міньдане, забараніўшы ім займаць кіруючыя пасады, і пра кантроль за рабоча-сялянскім рухам. Другім важным палі-тычным вынікам пленума з’яўлялася ўмацаванне ўлады Чан Кайшы. Ён стаў старшынёй ЦВК Гаміньдана, загадчыкам ар-ганізацыйнага аддзела ваенных кадраў, старшынёй ваеннага савета і галоўнакамандуючым Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміяй. Разам з тым Чан Кайшы ў той момант адкрыта не выступіў супраць канцэпцыі адзінага фронту з КПК і суп-раць рабочага руху, захаваў саюзніцкія адносіны з СССР.
25
Увесь гэты час пад кіраўніцтвам савецкіх ваенных савет-нікаў працягвалася ўмацаванне баяздольнасці Нацыяналь-на-рэвалюцыйнай арміі Гаміньдана. 1 ліпеня 1926 г. быў вы-дадзены Маніфест Нацыянальнага ўрада пра пачатак Паў-ночнага паходу. Па меры прасоўвання войск Гаміньдана паў-ночныя мілітарысты практычна не аказвалі супраціўлення, аб’яўлялі пра сваю падтрымку Гаміньдана і далучаліся разам са сваімі атрадамі да ўдзельнікаў паходу. Усё новыя тэрыто-рыі — правінцыі Хунань, Хубэй, Фуцзянь, Цзянсі перахо-дзілі пад кантроль Гаміньдана. Яго армія хутка расла коль-касна. Яна падзялілася на дзве калоны. Першая рушыла на г. Ухань; у кастрычніку 1926 г. ён быў узяты і туды перане-сена сталіца з г. Гуанчжоў. Другая калона на чале з Чан Кай-шы прасоўвалася ва ўсходнім напрамку. Да канца 1926 г. пад кантролем Нацыянальнага ўрада апынуліся сем правін-цый, а ў шэрагу іншых НРА вяла наступальныя баі. Гэта садзейнічала новай актывізацыі на поўначы краіны «нацы-янальнай арміі» Фэн Юйсяна, якая павяла наступленне на-сустрач часцям НРА.
У сакавіку 1927 г. арміяй Чан Кайшы былі ўзяты галоў-ныя гарады Цэнтральнага Кітая — Нанкін і Шанхай. Такім чынам, большая частка краіны апынулася пад кантролем Га-міньдана. Да часу завяршэння першага этапу Паўночнага па-ходу адносіцца і найвялікшы ўздым масавага рабоча-сялян-скага руху, яркай праявай якога былі паспяховае шанхай-скае паўстанне і барацьба сялянскіх саюзаў Хунані за ўладу ў некаторых паветах. На вызваленых ад мілітарыстаў тэры-торыях выходзілі на паверхню супярэчнасці паміж рабочымі і кітайскімі капіталістамі. У гэтых канфліктах Гаміньдан у цэлым быў на баку прадпрымальнікаў. Стваралася сістэма прымусовага дзяржаўнага арбітражу, якая вырашала канф-лікты паміж рабочымі і прадпрымальнікамі, як правіла, на карысць капіталістаў. Гэта штурхала рабочых на актыўную барацьбу. Сяляне былі не задаволены тым, што новыя ўлады захавалі вельмі высокія падаткі.