Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Пры гэтым стваралася сітуацыя, калі нацыянальны рух ці рэформы, якія ў залежных краінах праводзіліся зверху, абуджалі народ да актыўнага палітычнага жыцця. Але гэты абуджаны народ не разумеў і не прымаў рэформ, што, на-прыклад, прывяло ў Кітаі да масавага антырыначнага, анты-капіталістычнага сялянскага руху, які ўзначаліла КПК. Сялянскія масы пераўтварэнняў па буржуазна-дэмакратыч-ным стандарце не жадалі, і гэта было агульнай нормай для краін Усходу. У краінах, якія ў міжваенны перыяд ужо не з’яўляліся калоніямі і ўрады якіх імкнуліся праводзіць рэ-формы з мэтай мадэрнізацыі, гэты працэс сутыкнуўся з вя-лікімі цяжкасцямі. Рэформы і рэвалюцыйныя пераўтварэнні праводзіліся ў асноўным зверху, часам ажыццяўляліся сі-ламі рэвалюцыйнай арміі, але пры гэтым далёка не заўсёды сустракалі разуменне і прызнанне з боку нізоў.
Сялянскія паўстанні былі характэрны для міжваеннага перыяду. Але па сваіх мэтах яны з’яўляліся не столькі ся-лянскімі, колькі больш шырокімі этнаканфесійнымі і палі-тычнымі, у якіх улічваліся сялянскія інтарэсы, кіраўніцтва ж гэтымі рухамі ажыццяўлялі іншыя сацыяльна-палітыч-ныя сілы. Напрыклад, сяляне адыгрывалі важную ролю ў нацыянальным паўстанні ў Сірыі ў 1925—1927 гг., але кі-раўніцтва ім ажыццяўлялі феадалы. Сяляне былі масавай сілай у Кемалісцкай рэвалюцыі, але самастойнай ролі ў ёй не адыгрывалі, а выступалі часткай шырокага агульнанацы-янальнага блока.
Нельга праводзіць рэзкае размежаванне паміж нацыя-нальнымі рухамі міжваеннага Усходу, якія абапіраліся на традыцыяналісцкія сілы, і пластамі, якія выступалі за да-сягненне самастойнасці шляхам мадэрнізацыі. Нягледзячы на рост буржуазіі ў міжваенны перыяд у краінах Усходу, яна, як і рабочы клас, была трывала ўключана ў традыцый-ную сацыяльную структуру, у патрыярхальныя адносіны і
17
рэдка выступала як самастойная палітычная сіла. Нацыя-нальныя рухі, якія аб’ектыўна адкрылі шлях для капіталі-стычнага развіцця, як правіла ўзначальвалі выхадцы не з буржуазных пластоў, а з традыцыйных сацыяльных вярхоў: прадстаўнікі феадальных і сялянска-патрыярхальных пла-стоў, звязаных з традыцыйным грамадствам інтэлігенцыі, афіцэры, духавенства. Гэта тэндэнцыя выразна прасочваец-ца на прыкладзе Турцыі, Ірана, Афганістана.
У міжваенныя гады атрымалі далейшае развіццё старыя і фарміраваліся новыя ідэалагічныя кірункі ў нацыянальна-вызваленчым руху. Прычым практычна ўсе яны прадугледж-валі неабходнасць дасягнення незалежнасці і пераадолення адсталасці Усходу на падставе паскоранай мадэрнізацыі. Вы-шэй размова ўжо ішла аб тым, што камуністычныя партыі разлічвалі дамагчыся гэтага на базе марксісцка-ленінскай ідэалогіі. Ідэі марксізму, сацыялізму аказалі ўплыў на шэ-раг ідэалагічных дактрын, якія не з’яўляліся цалкам мар-ксісцкімі. Гэта мархаэнізм у Інданезіі, распрацаваны Ахме-дам Сукарно. Дадзеная ідэалогія прадугледжвала стварэнне калектывісцкага грамадства (пабудова інданезійскага сацы-ялізму), але без гвалту і класавай барацьбы. Таксама ўплыў марксізму прысутнічае ў суньятсенізме.
Для ідэалогіі нацыянальных рухаў міжваеннага часу ха-рактэрны тэзіс пра рашаючую ролю дзяржавы ў мадэрніза-цыі краіны. Гэта выразна гучыць у суньятсенізме ў адно-сінах да Кітая, у мархаэнізме ў адносінах да Інданезіі, ке-малізме ў адносінах да Турцыі. У меншай ступені гэты тэзіс характэрны для гандзізму ў Індыі. Дзяржава павінна была забяспечыць пераадоленне сацыяльна-эканамічнай адстала-сці. У ідэалагічных плынях Усходу таго часу, у найбольшай ступені ў суньятсенізме, утрымоўвалася па сутнасці ідэя «вя-лікага скачка» ў развіцці краін рэгіёна, у выніку якога яны павінны былі дагнаць Захад. Асноўны пастулат ідэалогій на-цыянальна-вызваленчага руху — дасягненне нацыянальнага адзінства з мэтай вызвалення сваіх краін ад каланіяльнай залежнасці. Таму ў ідэалагічных вучэннях адхіляецца тэзіс пра дзяленне ўсходніх грамадстваў на класы, адмаўляецца наяўнасць паміж імі класавай барацьбы.
Ідэалогіі нацыянальна-вызваленчага руху ў той час на-кіроўвалі іх удзельнікаў на мадэрнізацыю краіны. Але пры
18
гэтым усяляк падкрэслівалася важнасць захавання нацыя-нальных традыцый. У іх аснове ляжаў нацыяналізм. Hi адна з уплывовых ідэалогій нацыянальна-вызваленчага руху між-ваеннага часу не прадугледжвала перанясенне ў свае краіны заходняй мадэлі развіцця. Перш за ўсё гэта тычыцца палі-тычнай сферы. Пэўнае выключэнне — гандзізм, які быў га-товы ўзяць за аснову англійскую парламенцкую шматпар-тыйную сістэму.
Мархаэнізм, суньятсенізм, кемалізм прапаноўвалі далё-кія ад заходняй ліберальнай дэмакратыі мадэлі грамадска-палітычнага развіцця. Адрозненне ад заходняга развіцця за-ключалася ў тым, што асаблівы акцэнт у ідэалогіях нацыя-нальна-вызваленчага руху рабіўся не на задавальненне ма-тэрыяльных запатрабаванняў чалавека, а на яго гарманічнае духоўнае развіццё. У ідэалогіях нацыянальна-вызваленчага руху назіраліся істотныя адрозненні адносна метадаў бараць-бы. Суньятсенізм, кемалізм рабілі стаўку на гвалтоўную рэ-валюцыйную барацьбу. Гандзізм, мархаэнізм аддавалі пры-ярытэт ненасільным метадам барацьбы.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1 . Вызначыце, ці адбыліся якія-небудзь важныя змены ў еўрапейскім каланіялізме ў пачатку XX ст. 2. Растлумачце змест тэрмінаў: калонія, метраполія, экспансія, каланіяльная імперыя, імперыялізм. 3. Як вы лі-чыце, ці адбылася ўніфікацыя грамадска-палітычнага развіцця краін За-хаду і Усходу ў першай палове XX ст.? 4. Вызначыце і назавіце галоўныя асаблівасці каланіяльнай сістэмы першай паловы XX ст. 5. Пералічыце і ахарактарызуйце асноўныя сацыяльныя групы ўсходняга грамадства. Якія змены адбываліся ў сацыяльнай структуры ўсходніх грамадстваў у першай палове XX ст.? 6. Вызначыце станоўчыя і адмоўныя рысы раз-віцця плантацыйнага сектара ў сельскай гаспадарцы калоній. 7. Рас-тлумачце, чаму экспарт сыравіны прыводзіў да таго, што эканоміка кра-ін Усходу станавілася слабай, залежнай ад заходніх дзяржаў. 8. Назавіце і ахарактарызуйце асноўныя ідэалогіі нацыянальна-вызваленчага руху ў краінах Усходу.
§ 2. Нацыянальная рэвалюцыя
1925—1928 гг. у Кітаі
Уздым нацыянальнага руху пасля завяршэння Першай сусветнай вайны. Сіньхайская рэвалюцыя ў 1911 г. звергла дынастыю Цын. Але паколькі на той момант якія-небудзь
19
дэмакратычныя традыцыі ўвогуле не былі ўласцівы кітай-скай цывілізацыі, усталяваць дэмакратычную рэспублікан-скую форму кіравання не атрымалася, як і стварыць моцны цэнтральны ўрад. У правінцыях уладу захапілі ваенныя гу-бернатары (мясцовыя мілітарысты — дуцзюні). Кітай фак-тычна распаўся на асобныя правінцыі. Дуцзюні вялі паміж сабой бясконцую барацьбу за ўладу, рабавалі насельніцтва, спрабуючы ўзбагаціцца за час знаходжання ва ўладзе. За га-ды вайны сфарміраваліся два асноўныя палітычныя цэнтры Кітая: Гуанчжоў на Поўдні і Пекін на Поўначы. Барацьба за ўладу ў гэтых гарадах ішла паміж шматлікімі ваеннымі клі-камі.
Калі ў 1919 г. Парыжская мірная канферэнцыя пачала сваю работу, Кітай прадставіў на яе разгляд свае патраба-ванні. Яны датычыліся галоўным чынам спынення акупацыі кітайскай тэрыторыі японскімі войскамі (вызваленне пра-вінцыі Шаньдун), ліквідацыі «21 умовы», прызнанне поўна-га суверэнітэту Кітая, яго тэрытарыяльнай цэласнасці. Гэта азначала б адмову ад шматлікіх нераўнапраўных дагавароў, якія былі навязаны Кітаю яшчэ ў XIX ст. Але 30 красавіка 1919 г. Кітаю было афіцыйна адмоўлена ў задавальненні яго патрабаванняў. Весткі з Парыжа выклікалі крайняе абурэн-не, і з 4 мая 1919 г. у Пекіне на працягу двух тыдняў пра-ходзілі студэнцкія дэманстрацыі. Іх удзельнікі патрабавалі, каб кітайская дэлегацыя пакінула Парыжскую канферэн-цыю і адмовілася ад падпісання мірнага дагавору, акрамя таго, пакараць чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да пад-пісання «21 умовы». Неўзабаве байкот японскіх тавараў аха-піў усю краіну. У Пекіне ўрад Дуань Цыжуя вымушаны быў адклікаць кітайскую дэлегацыю з Парыжа. Ён адмовіўся ад падпісання мірнага дагавору і зняў з пасад чыноўнікаў, адказных за прыняцце «21 умовы».
Цэнтр руху паступова перамясціўся ў Шанхай, дзе 4 чэр-веня 1919 г. пачалася ўсеагульная забастоўка, якую пад-трымалі гандляры і прадстаўнікі дзелавых колаў. Выступ-ленне кітайскіх студэнтаў набыло агульнанацыянальны характар і ахапіла шырокія слаі насельніцтва: буржуазію, інтэлігенцыю, рабочы клас. Да яго пачалі прымыкаць асоб-ныя мілітарысты. Гэта выступленне прадэманстравала, што ў Кітаі фарміруецца агульнанацыянальнае ўсведамленне не-
20
абходнасці барацьбы супраць паўкаланіяльнага статусу краіны. Рух «4 мая» паслужыў штуршком да актывізацыі сялян: паўсюдна ствараліся саюзы арандатараў, рознага ро-ду сялянскія арганізацыі, адраджаліся старажытныя тайныя суполкі («Чорныя пікі», «Жоўтыя пікі», «Саюз беспарточ-нікаў», «Суполка падцягнутых жыватоў»). Зноў створаныя атрады сялянскай самаабароны бралі на сябе функцыі аба-роны насельніцтва ад мілітарыстаў.
У 1920 г. узнікаюць першыя ў Кітаі марксісцкія гурткі. Яны з’явіліся ў Пекіне (група ва ўніверсітэце вакол прафе-сара Лі Дачжао), Шанхаі (вакол Чэнь Дусю). У горадзе Чан-ша марксісцкі кружок арганізаваў Маа Цзэдун, былі групы марксістаў ва Ухані і Гуанчжоў. Тым часам ва ўніверсітэце Сарбоны ўзнікла група марксістаў, у якую ўваходзіў Чжоу Эньлай. 1 ліпеня 1921 г. у Шанхаі адбыўся I з’езд Каму-ністычнай партыі Кітая (КПК), які і абвясціў яе стварэнне (колькасць усяго 53 чалавекі). Партыя адмовілася ад супра-цоўніцтва з Гаміньданам і Сунь Ятсэнам. Быў узяты курс на ўсталяванне ў Кітаі дыктатуры пралетарыяту. Сакратаром ЦК КПК быў абраны Чэнь Дусю.
У Вашынгтоне з лістапада 1921 г. па люты 1922 г. пра-ходзіла міжнародная канферэнцыя з удзелам Кітая. На ёй быў падпісаны дагавор дзевяці дзяржаў адносна Кітая, згод-на з якім удзельнікі абавязаліся паважаць суверэнітэт Кі-тая, прызнавалі яго тэрытарыяльную цэласнасць, Японія адмовілася ад «21 умовы» і вяртала Кітаю Шаньдун. Пы-танні пра адмену экстэрытарыяльнасці чужаземцаў і мытнай аўтаноміі планавалася абмеркаваць пазней. Прыняцце да-гавора дзевяці дзяржаў азначала ўмацаванне міжнародных пазіцый Кітая.
Дзейнасць Сунь Ятсэна ў 1918—1925 гг. 10 кастрычніка 1919 г. Сунь Ятсэн адрадзіў у Шанхаі партыю Гаміньдан (Кі-тайская нацыянальная партыя), паставіўшы мэтай пераўтва-рыць яе ў масавую партыю, якая павінна была ўзначаліць нацыянальную рэвалюцыю. Адначасова Сунь Ятсэн пачаў змагацца за палітычную ўладу на Поўдні. Партыя дзейні-чала на падставе трох прынцыпаў суньятсенізму: нацыяна-лізм, народаўладдзе, народны дабрабыт. Іх фармулёўкі былі туманнымі, маглі тлумачыцца па-рознаму і мелі мэтай згур-таваць вакол Сунь Ятсэна розныя слаі кітайскага насель-