Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
не японцаў было прыпынена. Японцы, спыніўшы актыўныя аперацыі ў Кітаі, заняліся ўмацаваннем сваіх пазіцый у аку-піраваных раёнах. 30 сакавіка 1940 г. у Нанкіне яны ства-рылі марыянетачны ўрад на чале з Ван Цзынвэем. Яму да-ручылі стварыць 800-тысячную армію для барацьбы з пар-тызанамі і аховы камунікацый у тыле японскіх войск.
Калі 1 верасня 1939 г. у Еўропе пачалася Другая сусвет-ная вайна, з Кітая ў ЗША была паслана дэлегацыя для вя-дзення перамоў пра аказанне амерыканцамі Кітаю дапамогі. Да 1941 г. ЗША аказалі дапамогу Кітаю на суму 120 млн до-лараў. У студзені 1941 г. у Кітай прыбылі першыя амеры-канскія самалёты і лётчыкі. A 6 мая 1941 г. Кангрэс ЗША распаўсюдзіў на Кітай дзеянне закона аб ленд-лізе. Пасля падпісання ў красавіку 1941 г. савецка-японскага дагавора аб нейтралітэце СССР спыніў ваенную дапамогу ўрада Кітая і прызнаў захоп Маньчжурыі Японіяй.
Падпісаўшы пагадненне аб адзінстве дзеянняў, КПК і Га-міньдан захавалі падазронае стаўленне адзін да аднаго, кож-ны з бакоў разлічваў на аслабленне другога падчас вайны з Японіяй. Маа Цзэдун даваў узброеным сілам указанне па-збягаць буйных сутыкненняў з японцамі, раззбройваць раз-розненыя часці арміі Гаміньдана, што адступалі. Актыўных аперацый у гэты перыяд камуністы практычна не вялі. Адзі-нае выключэнне — гэтак званая «бітва ста палкоў». У жніў-ні 1940 г. камуністычныя атрады нанеслі серыю ўдараў па камунікацыях японцаў. Але да лістапада 1940 г. японскія войскі, якія правялі контрнаступленне, аднавілі становішча і ўзмацнілі карныя аперацыі супраць «вызваленых раёнаў».
Кіраўніцтвам кампартыі давалася ўстаноўка: «Біць паме-шчыкаў пад выглядам здраднікаў», праводзіць перадзел зям-лі ў раёнах, якія апынуліся пад кантролем камуністаў. У ін-тэрв’ю, дадзеным амерыканскаму журналісту Эдгару Сноў у кастрычніку 1939 г., Маа Цзэдун гаварыў аб адміністрацый-най самастойнасці камуністаў і пагражаў «знішчыць гамінь-данаўскую дыктатуру». Чан Кайшы даў указанне спыніць забеспячэнне 8-й і 4-й армій і адхіліў прапанову камуністаў пра ўваходжанне ў Гаміньдан, паставіўшы ўмовай іх выхад з кампартыі. Справа дайшла да адкрытых ваенных сутыкнен-няў і блакады ў канцы 1939 г. «Асобнага адміністрацыйнага раёна». У студзені 1941 г. адбыўся інцыдэнт з 4-й арміяй.
4. Зак. 2985
41
Па версіі камуністаў, гаміньданаўцы нанеслі нечаканы удар, раззброілі армію, а афіцэрскі склад на чале з камандуючым Е Цінам узялі ў палон. Па другой версіі, камандаванне 4-й арміі само справакавала гаміньданаўскія часці, калі адмові-лася выканаць загад Чан Кайшы аб перадыслакацыі на дру-гі бераг р. Янцзы. У Кітаі ўзнікла пагроза аднаўлення гра-мадзянскай вайны.
Кітай у гады вайны на Ціхім акіяне. Пасля спынення са-вецкай ваеннай дапамогі, у адпаведнасці з япона-савецкім дагаворам аб нейтралітэце (ад 13 красавіка 1941 г.), Японія ўзмацніла дыпламатычны і палітычны націск на ўрад Чан Кайшы. Яму было прапанавана спыніць вайну і нават заклю-чыць саюз з Японіяй і Маньчжоў-Го на аснове так званых «трох прынцыпаў Хірота». Прадугледжвалася, у прыватна-сці, прызнанне аўтаноміі «Паўночных абласцей» і разрыў двухбаковых адносін Кітая з іншымі краінамі. Чан Кай-шы адхіліў гэтыя прапановы, правёў у Гаміньдане чыстку, выгнаўшы з партыі прыхільнікаў япона-фільскай фракцыі, і запрасіў у Чунцін амерыканскіх саветнікаў.
ЗША ўбачылі ў Кітаі патэнцыяльна вельмі важнага саюз-ніка і паспяшаліся аказаць яму ўсялякую дапамогу, актыві-заваўшы яе пасля нападу японцаў на Пёрл-Харбар. У Кітай быў перакінуты 14-й авіяцыйны корпус, які прыкрываў ар-мію Чан Кайшы, амерыканскі генерал Джозеф Сцілуэл быў прызначаны начальнікам генеральнага штаба ўзброеных сіл Кітая; пачалося поўнае пераўзбраенне і перанавучанне кітай-скіх войск з дапамогай амерыканскіх ваенных саветнікаў. Тым не менш намаганні ЗША, распачатыя з мэтай павышэн-ня баяздольнасці кітайскай арміі, не прынеслі чаканых вы-нікаў. Гэтаму перашкаджалі карупцыя, намесніцтва гамінь-данаўскіх генералаў. Яны часта адмаўляліся выконваць за-гады свайго вярхоўнага галоўнакамандуючага Чан Кайшы і рэалізоўваць распрацаваныя ў штабе Сцілуэла планы.
Ва ўмовах распачатай у снежні 1941 г. вайны на Ціхім акіяне і ў Паўднёва-Усходняй Азіі Японія толькі эпізадычна праводзіла ваенныя аперацыі ў Кітаі. Вясной 1942 г. япон-цы пачалі наступленне ў правінцыі Фуцзянь і ў раёне г. Нан-чан. У правінцыі Фуцзянь ім спадарожнічаў поспех — уда-лося паставіць пад свой кантроль усё ўзбярэжжа. А ў раёне Нанчана яны пацярпелі паражэнне: кітайскія войскі правя-
42
лі паспяховае контрнаступленне і ў ліпені 1942 г. адкінулі японцаў. Летам 1943 г. японцы зрабілі няўдалую спробу пра-весці наступленне на р. Янцзы. У аперацыях супраць пар-тызанскіх баз Японія імкнулася выкарыстаць войскі ўрада Ван Цзынвэя. Таму яна стала заігрываць з нацыянальнымі прадпрымальнікамі, адмовілася ад рэквізіцый харчавання, перадала ўраду Ван Цзынвэя ўсе замежныя канцэсіі (нават японскія), ліквідавала сетльменты.
У «вызваленых раёнах», якія знаходзіліся пад кантролем камуністаў, нават пасля чэрвеня 1941 г. разлікі будаваліся на ўступленні СССР у вайну з Японіяй. Узброеным сілам да-валася ўстаноўка: «Выйграць час, збіраць сілы». Маа Цзэ-дун зазначаў: 10 % намаганняў — на барацьбу з японскімі захопнікамі, 20 % — на абарону ад Гаміньдана, 70 % — на захаванне свайго патэнцыялу. Такая ўстаноўка вяла да поў-нага прыярытэту партызанскай тактыкі, да адмовы ад буй-намаштабных аперацый супраць японскіх войск. Галоўныя намаганні КПК сканцэнтравала на стварэнні «вызваленых раёнаў» у тыле японскіх войск. «Вызваленыя раёны» ўтва-раліся не ў выніку буйных баёў з японцамі, а таму, што ка-муністы выкарыстоўвалі пэўны вакуум улады на многіх тэ-рыторыях у тыле японскай арміі і займалі іх. У такіх раёнах стваралася адміністрацыя, цэнтральным элементам якой бы-лі структуры КПК. Дзейнасць іншых антыяпонскіх сіл, у тым ліку і Гаміньдана, у «вызваленых раёнах» дапускала-ся толькі ў тым выпадку, калі яны не дэманстравалі апа-зіцыйнасць палітыкі, якую праводзіла ў іх КПК. У 1940 г. насельніцтва «вызваленых раёнаў» складала 100 млн чала-век, а колькасць падкантрольных камуністам узброеных сіл дасягнула 500 тыс. Колькасць членаў кампартыі ўзрасла з 40 тыс. да 800 тыс.
Японцы і войскі Ван Цзынвэя ў 1941—1942 гг. правялі шэраг паспяховых аперацый супраць «вызваленых раёнаў», у выніку чаго іх тэрыторыя і насельніцтва значна скараці-ліся. Колькасць узброеных сіл кампартыі зменшылася на 150 тыс. чалавек. У выніку наступлення японцаў у 1943 г. тэрыторыя «Асобнага адміністрацыйнага раёна» скарацілася ў 2 разы. Да таго ж войскі Гаміньдана ўсталявалі яго блакаду.
Камуністычная партыя Кітая ў гады антыяпонскай вай-ны. У пачатку нацыянальна-вызваленчай вайны з Японіяй у
43
КПК абазначылася барацьба дзвюх плыняў. Адна з іх атры-мала назву «маскоўская група». Яе ўзначальваў Ван Мін, які працяглы час працаваў у Камінтэрне. Яго прыхільнікі зыходзілі з таго, што рэвалюцыйны рух у Кітаі павінен раз-вівацца ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі марксісцкімі ўстаноўкамі. Галоўную ролю ў ім абавязаны адыгрываць ра-бочы клас, а КПК па сваёй сацыяльнай прыродзе павінна з’яўляцца партыяй рабочага класа. Перамога сацыялістыч-най рэвалюцыі галоўным чынам забяспечваецца выступлен-нем гарадскога пралетарыяту ў саюзе з сялянствам. У краіне будзе ўсталявана дыктатура пралетарыяту і пачнецца будаў-ніцтва сацыялізму на аснове вопыту СССР. Ва ўмовах вайны галоўная задача КПК бачылася Ван Мінам ва ўмацаванні ан-тыяпонскага фронту з Гаміньданам і арганізацыі супраціў-лення японскай агрэсіі.
Другая плынь у КПК — нацыяналістычная. Яе пры-хільнікаў узначальваў Маа Цзэдун. Ім была вылучана кан-цэпцыя «кітаізаванага марксізму». Маа Цзэдун лічыў, што ў Кітаі існуюць спецыфічныя ўмовы для развіцця рэвалю-цыйнага руху. Таму палажэнні марксізму неабходна прыста-саваць да спецыфікі Кітая (кітаізаваць). Маа Цзэдун даказ-ваў, што галоўнай сілай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Кітаі з’яўляецца сялянства, а галоўным інструментам яе ажыц-цяўлення — Чырвоная армія, створаная КПК. 3 рэвалюцый-ных баз, якія меліся ў сельскай мясцовасці, рэвалюцыя з дапамогай Чырвонай арміі будзе распаўсюджвацца на гара-ды. Паколькі рэвалюцыя ў Кітаі ажыццяўляецца ў форме рэвалюцыйнай вайны, то і дзейнасць партыі канцэнтруец-ца галоўным чынам на ваенных пытаннях, унутрыпартый-нае жыццё будуецца па армейскіх законах. У партыі пра-пагандаваўся культ ваеннай сілы (вінтоўка нараджае ўладу). Пасля перамогі рэвалюцыі ў Кітаі ўсталёўваецца палітычны рэжым, які Маа Цзэдун назваў «новая дэмакратыя». Фар-мальна гэта шматпартыйная сістэма, у якой галоўную ролю адыгрывае КПК як выразнік нацыянальных інтарэсаў кітай-скага народа. Галоўная задача «новай дэмакратыі» — забяс-печыць вялікасць Кітая, а галоўная сацыяльная апора — ся-лянства.
Маа Цзэдун даказваў, што цэнтр рэвалюцыйнай барацьбы перамясціўся з СССР у Кітай, і савецкае кіраўніцтва павінна
44
аказваць усялякую падтрымку кітайскай рэвалюцыі, не спы-няючыся перад уступленнем у вайну з імперыялістычнымі дзяржавамі. Ён скептычна ставіўся да ўказанняў Камінтэр-на адносна развіцця рэвалюцыйнага руху, лічачы, што ў іх не ўлічана спецыфіка Кітая. У той жа час, маючы патрэбу ў падтрымцы СССР, Маа Цзэдун не ішоў на адкрыты канф-лікт з Камінтэрнам. Ва ўмовах вайны з Японіяй ён лічыў га-лоўнай задачай КПК не барацьбу з агрэсарам, а назапашван-не сіл для таго, каб пасля завяршэння вайны ўступіць у ра-шаючую барацьбу з Гаміньданам за ўладу ў Кітаі.
У кастрычніку — лістападзе 1938 г. быў праведзены VI пашыраны пленум ЦК КПК. Пленум, з аднаго боку, прыняў рашэнні, накіраваныя на рэалізацыю лініі на ўмацаванне і пашырэнне адзінага фронту, на ўмацаванне ўзброенага су-праціўлення японскай агрэсіі, абмяркаваў меры развіцця су-працоўніцтва з Гаміньданам. 3 другога боку, пленум умаца-ваў кіруючае становішча Маа Цзэдуна. На пленуме выступіў член палітбюро Ван Цзясян, які толькі што вярнуўся з Маск-вы, і давёў да ведама членаў ЦК КПК меркаванне I. Сталіна і Г. Дзімітрава аб тым, што яны разглядаюць Маа Цзэдуна як правадыра КПК. На гэтым жа пленуме было абвешчана пра неабходнасць надаць марксізму нацыянальную форму, «кітаізаваць марксізм». I хоць пасля пленума барацьба ў кі-раўніцтве партыі яшчэ працягвалася, становішча Маа Цзэ-дуна як лідара партыі стала трывалым. Да лета 1939 г. ён фактычна займае пасаду генеральнага сакратара партыі, на якой у яго атрымоўваецца правесці вялізную работу па змя-ненні ўсяго кіраўніцтва КПК. Менавіта ў гэты час складва-ецца група найбольш блізкіх палітычных паплечнікаў Маа Цзэдуна. Яму ўдалося згуртаваць вакол сябе не толькі ад-даных яму і не меўшых уласнага палітычнага твару партый-цаў, але і многіх буйных кіраўнікоў партыі, якія ў мінулым не заўсёды выступалі разам з ім (Лю Шаацзы, Чжоу Эньлай, Пэн Чжэнь, Дэн Сяапін).