Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Уздым рабоча-сялянскага руху выклікаў негатыўнае стаў-ленне з боку правай часткі Гаміньдана і асноўнай масы афі-цэраў НРА. У гэтых структурах за час Паўночнага паходу адбыліся істотныя змены. У склад НРА былі ўключаны ве-лізарныя масы войск разбітых мілітарыстаў, часта без уся-
26
лякага перафарміравання, са сваімі ранейшымі афіцэрамі і генераламі. Яны былі носьбітамі кансерватыўных ідэй, з асцярогай ставіліся да рабочага і сялянскага руху, да саюза з камуністамі. Роля афіцэраў, якія стаялі ля вытокаў НРА, што стваралася пад уплывам Сунь Ятсэна, а таксама каму-ністаў, савецкіх спецыялістаў, якія часта з’яўляліся носьбі-тамі левых рэвалюцыйных ідэй, памяншалася. Менавіта ар-мія з’яўлялася той структурай, якая стварала сістэму ўла-ды на вызваленых тэрыторыях, была галоўнай апорай новай нацыянальнай дзяржаўнасці, якая ўсталёўвалася Гаміньда-нам. Таму ўмацоўвалася яе палітычная роля, яе ўплыў на палітыку Гаміньдана.
Разрыў Чан Кайшы з Камуністычнай партыяй Кітая. Раскол Гаміньдана. Унутры партыі яшчэ заставалася дастат-кова моцнае левае крыло. У канцы 1926 — пачатку 1927 гг. гэтаму крылу Гаміньдана ўдалося правесці рашэнне аб но-вым прызначэнні Ван Цзынвэя кіраўніком Нацыянальнага ўрада і перавесці ўрад у г. Ухань, абвешчаны сталіцай Кі-тая. У сакавіку 1927 г. ва ўрад Ван Цзынвэя ўвайшлі два камуністы. У Гаміньдане наспяваў раскол. Склалася два па-літычных цэнтра. Ва Ухані дзейнічаў Нацыянальны ўрад, які кантраляваўся левымі гаміньданаўцамі. У Наньчане зна-ходзілася стаўка Чан Кайшы, які стаў лідарам правых га-міньданаўцаў.
Рост рабочага і сялянскага руху па меры развіцця Паў-ночнага паходу, рост уплыву КПК, колькасць якой дасягнула 25 тыс. чалавек, падштурхоўваў камуністаў да змянення сва-ёй палітыкі ў рамках рэвалюцыі. На гэта КПК накіроўваў і Камінтэрн. У лістападзе — снежні 1926 г. выканкам Ка-мінтэрна прыняў новыя ўстаноўкі па кітайскім пытанні. У іх указвалася, што пралетарыят стаў кіруючай сілай рэвалюцыі і для яе далейшага развіцця яму неабходна ўмацоўваць саюз не з нацыянальнай буржуазіяй, а з сялянствам. Гэта азначала фактычны развал адзінага антыімперыялістычнага фронту. Вынікам рэвалюцыі павінна стаць рэвалюцыйная дыктатура пралетарыяту, сялянства і іншых эксплуатуемых класаў. Ка-муністам рэкамендавалася ўваходзіць у гаміньданаўскі ўрад для ўмацавання свайго палітычнага кіраўніцтва рэвалюцый-ным працэсам. Устаноўкі Камінтэрна адпавядалі настроям у КПК. У ёй усё мацней гучалі заклікі пра ўсталяванне Ki-
27
руючай ролі пралетарыяту ў рэвалюцыі. V з’езд КПК, які ад-крыўся 27 красавіка 1927 г. ва Ухані, заявіў пра гегемонію пралетарыяту ў рэвалюцыі. Ставілася задача ажыццяўлення аграрнай рэвалюцыі і барацьбы з нацыянальнай буржуазіяй, абвяшчалася канфіскацыя зямлі буйных землеўладальнікаў і нацыяналізацыя буйных прадпрыемстваў.
Узмацненне класавых патрабаванняў рабочых і сялян, актывізацыя палітычнай дзейнасці камуністаў, пашырэнне супрацоўніцтва камуністаў з левымі гаміньданаўцамі, пра-мы націск імперыялістычных дзяржаў прывялі да выступ-лення правых гаміньданаўцаў, перш за ўсё гаміньданаўскага генералітэту (ці «новых мілітарыстаў», як іх называлі каму-ністы) супраць камуністаў, рабочага і сялянскага руху. 12 кра-савіка 1927 г. у Шанхаі адбыўся канфлікт паміж войскамі Чан Кайшы і ўзброенымі атрадамі рабочых дружын, якія падпарадкоўваліся Кампартыі. У выніку лідары камуністаў пакінулі горад, а рабочыя дружыны былі раззброены. Па-чаліся масавыя арышты камуністаў.
18 красавіка 1927 г. Чан Кайшы абвясціў у Нанкіне свой Нацыянальны ўрад. Пачаўся яго адкрыты канфлікт з ура-дам Ван Цзынвэя ва Ухані. Сіл у апошняга было відавочна недастаткова для барацьбы з Чан Кайшы, усе надзеі ўскла-даліся на войскі генерала Фэн Юйсяна. Але ў чэрвені 1927 г. Фэн Юйсян і яшчэ некалькі паўночных генералаў заявілі пра сваё прызнанне ўрада Чан Кайшы. Ван Цзынвэй запа-трабаваў, каб камуністы, якія разлічваюць займаць кіраў-нічыя пасады ў Гаміньдане, адмежаваліся ад КПК. Са свай-го боку Камінтэрн 10 ліпеня абавязаў камуністаў пакінуць урад Ван Цзынвэя, але заставацца ў радах Гаміньдана, што і было зроблена. Ван Цзынвэй пайшоў на разрыў з КПК га-лоўным чынам пад націскам тых генералаў НРА, якія заста-ліся яму вернымі пасля падзей 12—17 красавіка ў Шанхаі. Яны патрабавалі разрыву з КПК і прымірэння з Чан Кайшы. Пра канчатковы разрыў з камуністамі Ван Цзынвэй аб’явіў 5 жніўня ў сувязі з камуністычным паўстаннем у Наньчане. У верасні ўханьскія лідары Гаміньдана пераехалі ў Нанкін, але гэта не азначала спынення барацьбы груповак унутры гэ-тай партыі.
Чан Кайшы і Ван Цзынвэй заявілі пра гатоўнасць заха-ваць супрацоўніцтва з СССР. Але ў СССР дзеянні Чан Кай-
28
шы былі кваліфікаваны як контррэвалюцыйны пераварот. 1 чэрвеня 1927 г. кіраўнік савецкіх саветнікаў М. Барадзін атрымаў тэлеграму ад I. Сталіна з патрабаваннем пакінуць Кітай, што і было неадкладна выканана.
У ліпені адбылася адстаўка Чэнь Дусю з пасады сакрата-ра КПК. Новыя лідары КПК — Пастаянны камітэт Часовага палітбюро ЦК КПК у складзе Цюй Цюбо (кіраўнік), Чжан Гатао, Чжоу Эньлая, Чжан Тайлэя і Лі Лісаня — паспрабава-лі перайсці ў контрнаступленне супраць Гаміньдана і разгар-нуць барацьбу за ўладу. 1 жніўня 1927 г. часці арміі, адда-ныя камуністам, паднялі паўстанне ў г. Нанчан. Гэты дзень лічыцца днём нараджэння Народна-вызваленчай арміі Кі-тая. Аднак паўстанне не сустрэла падтрымкі сялян, на што разлічвалі яго арганізатары, і пацярпела паражэнне.
7 жніўня ў Ханькоў адбылася надзвычайная нарада ЦК КПК, на якой была пастаўлена задача барацьбы не толькі з замежнымі імперыялістамі і мілітарыстамі, але і з нацыя-нальнай буржуазіяй. Кітайская рэвалюцыя зараз разгляда-лася як рэвалюцыя, якая ў хуткім часе перарасце ў сацыя-лістычную. Цюй Цюбо быў абраны генеральным сакратаром ЦК КПК. Пачаць барацьбу за ўладу прадугледжвалася з ар-ганізацыі ў шэрагу правінцый сялянскіх паўстанняў, якія будуць падтрыманы выступленнямі ў гарадах. Барацьбу прадугледжвалася весці пад лозунгам усталявання ўлады са-ветаў. Было вырашана перайсці да палітыкі нацыяналізацыі ўсіх прыватнаўласніцкіх зямель і перадачы іх сялянам у ка-рыстанне на ўраўняльных пачатках. Пры гэтым размова іш-ла ўжо і пра ліквідацыю кулацтва як класа.
У верасні — кастрычніку 1927 г. у правінцыях Хунань і Гуандун пад кіраўніцтвам камуністаў успыхваюць «паў-станні восеньскага ўраджаю». Паўстанцы абвясцілі савец-кую ўладу, знішчалі памешчыкаў і дзялілі іх зямлю паміж сялянамі, але змаглі пратрымацца толькі да вясны. Камуніс-тамі рабіліся спробы падняць паўстанні і ў гарадах. Найбо-лей значная з іх — у Гуанчжоў. У снежні 1927 г. воінскія часці пад камандаваннем камуністаў захапілі ўладу ў гора-дзе і абвясцілі «Кантонскую камуну». Але яна была хутка разгромлена.
У лютым 1928 г. IV пленум ЦВК Гаміньдана прызнаў узначалены Чан Кайшы ўрад Нацыянальным урадам Кітая.
29
Афіцыйнай сталіцай Кітая стаў Нанкін. У красавіку 1928 г. ва ўзаемадзеянні з Фэн Юйсянам Чан Кайшы аднавіў Паў-ночны паход. У чэрвені 1928 г. быў заняты Пекін. Ваенныя дзеянні зараз вяліся гйлоўным чынам супраць арміі маньч-журскага дыктатара Чжан Цзоліня. Апошні неўзабаве загі-нуў падчас выбуху чыгуначнага вагона. Яго сын і спадкае-мец генерал Чжан Сюэлян у снежні прызнаў Нацыянальны ўрад у Нанкіне. У выніку паспяховай вайны супраць паў-днёвых генералаў і Ван Цзынвэя ўжо да канца 1928 г. фар-мальна ўся краіна прызнала Нацыянальны ўрад Чан Кай-шы. ЦВК Гаміньдана прыняў спецыяльную пастанову пра завяршэнне ваеннага этапу рэвалюцыі. Вясной 1929 г. ула-ду Нанкіна прызнаў Далай-лама Тыбета.
Вынікі нацыянальнай рэвалюцыі. У ходзе рэвалюцыі была ліквідавана ўлада мілітарысцкіх клік на месцах і ад-былося аб’яднанне Кітая. Рэвалюцыя спрыяла ўмацаванню яго нацыянальнага суверэнітэту. Пераход улады ў рукі Га-міньдана і стварэнне новай сістэмы дзяржаўнага кіравання давалі магчымасці для правядзення рэформ з мэтай мадэр-нізацыі краіны. Сярод невырашаных рэвалюцыяй пытанняў найбольш вострым было аграрнае пытанне.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1. Ахарактарызуйце палітычную сітуацыю, якая склалася ў Кітаі пас-ля Сіньхайскай рэвалюцыі. 2. Якімі былі вынікі Парыжскай мірнай кан-ферэнцыі па кітайскім пытанні? 3. Вызначыце, ці змяніліся міжнародныя пазіцыі Кітая пасля правядзення Вашынгтонскай канферэнцыі. Якім чы-нам? 4. Растлумачце, як вы разумееце сэнс «трох народных прынцыпаў» Сунь Ятсэна. 5. Ахарактарызуйце дзейнасць партыі Гаміньдан. 6. На-завіце прычыны і наступствы руху «30 мая» 1925 г. 7. Апішыце ход па-дзей першага этапу Паўночнага паходу. Якімі былі яго вынікі? 8. Да якіх наступстваў прывёў раскол у Гаміньдане? 9. Дайце характарыстыку но-вай тактыкі КПК пасля перавароту Чан Кайшы. 10. Якімі былі вынікі на-цыянальнай рэвалюцыі ў Кітаі?
§ 3. Кітай у перыяд «Нанкінскага дзесяцігоддзя» і Вайны супраціўлення Японіі
Палітыка Гаміньдана ў 1928—1937 гг. Дзяржаўнае ўпа-радкаванне гаміньданаўскага Кітая. Пасля заканчэння рэ-валюцыі Гаміньдан аб’явіў пра пачатак новага этапу дзяр-
30
жаўнага будаўніцтва ў Кітаі. У краіне была ўсталявана па-літычная апека на 6 гадоў, пачынаючы са студзеня 1929 г. Да таго часу практычна ўсе вядучыя дзяржавы прызналі ўрад Чан Кайшы, і ў яго атрымалася дабіцца ўмацавання суверэнітэту Кітая.
Рэжым палітычнай апекі ў Кітаі прадстаўляў сабой дык-татуру Чан Кайшы (фармальна ён займаў каля 70 пасад у вышэйшай дзяржаўнай і партыйнай іерархіі) і Гаміньда-на. Кангрэс гэтай партыі і яе ЦВК аб’яўляліся вышэйшы-мі органамі ўлады, якой падпарадкоўваўся Нацыянальны ўрад. У аснову новай дзяржаўнай структуры была пакла-дзена распрацаваная Сунь Ятсэнам сістэма «пяці ўлад» (пя-ці юаней) — заканадаўчай, выканаўчай, судовай, экзамена-цыйнай і кантрольнай. У маі 1931 г. прымаецца «Часовая канстытуцыя Кітайскай рэспублікі на перыяд палітычнай апекі».
Чан Кайшы спрабаваў узмацніць ролю дзяржавы ў экано-міцы. Ён нацыяналізаваў буйныя банкі. У 1931 г. быў ство-раны Нацыянальны эканамічны савет і прыняты «6-гадовы план». Галоўныя задачы плана зводзіліся да стварэння інф-раструктуры і наладжвання вытворчасці экспартнай прадук-цыі (каляровыя і рэдкія металы, шоўк, тунгавае масла, соя). Амаль палова бюджэту штогод ішла на стымуляванне дзяр-жаўнага сектара эканомікі. Адным з найбольш значных эка-намічных мерапрыемстваў было стварэнне дзяржаўнай бан-каўскай сістэмы на чале з заснаваным у 1928 г. Цэнтраль-ным банкам Кітая. Ён быў створаны выключна на ўрадавыя сродкі, без удзелу прыватнага нацыянальнага ці замежнага капіталу.