Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
У канцы 1929 г. да кіраўніцтва КПК фактычна прыхо-дзіць група Лі Лісаня. Яна расцэньвала становішча ў Кітаі як рэвалюцыйную сітуацыю і накіравала КПК на неадклад-ны захоп улады шляхам штурму буйных гарадоў Чырвонай арміяй у спалучэнні з рабочымі паўстаннямі ў іх. Пры гэ-тым паўстанне ў Маньчжурыі павінна было прывесці СССР да развязвання вайны супраць Японіі. Гэта выклікае між-народную вайну і выбух сусветнай рэвалюцыі. Спроба ле-там 1930 г. ажыццявіць гэты план скончылася поўным пра-валам.
Камуністычная партыя вяла вайну з Гаміньданам пад ло-зунгам усталявання ў Кітаі ўлады Саветаў. У Цэнтральным савецкім раёне ў 1931 г. у г. Жуйцзыне адбыўся з’езд Са-ветаў, які абвясціў стварэнне Кітайскай Савецкай Рэспублі-кі. Была прынята канстытуцыя і створаны вышэйшыя ор-ганы ўлады: Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК), Савет Народных Камісараў (СНК) і Рэўваенсавет. СНК узначаліў Маа Цзэдун. 3 канца 1931 г. у «савецкай зоне» было ство-рана Бюро ЦК КПК на чале з Чжоу Эньлаем, туды ж былі накіраваны члены Палітбюро ЦК КПК Чжан Гатао, Сян Ін. Прадугледжвалася правядзенне аграрнай рэформы, у рамках якой канфіскавалася зямля памешчыкаў і кулакоў і на ўраў-няльных прынцыпах размяркоўвалася паміж сялянамі.
Карныя паходы Чан Кайшы. Чан Кайшы са студзеня 1931 г. пачаў ажыццяўляць карныя паходы ў адносінах да
36
савецкіх раёнаў. Найболей сур’ёзнай аказалася экспедыцыя ў ліпені 1931 г. (трэці карны паход), калі супраць Цэнтраль-нага савецкага раёна была выстаўлена цэлая армія ў 300 тыс. чалавек, узначаленая асабіста Чан Кайшы. Але паход прый-шлося спыніць, таму што пачалося ўварванне японцаў у Маньчжурыю.
18 верасня 1931 г. пачалася агрэсія Японіі ў Маньчжу-рыю, і ўжо на наступны дзень усе буйныя гарады апынуліся пад іх кантролем. Урад Кітая звярнуўся са скаргай на Япо-нію ў Лігу Нацый, але гэта арганізацыя нерашуча рэагавала на японскую агрэсію. Тым часам у студзені 1932 г. Японія, імкнучыся аказаць націск на Чан Кайшы, высадзіла дэсант у Шанхаі, аднак сустрэла тут актыўнае супраціўленне. Узяць Шанхай японцам не ўдалося. 5 мая 1932 г. было падпісана пагадненне пра спыненне ваенных дзеянняў на гэтым кірун-ку і эвакуацыю японскіх войск з Цэнтральнага Кітая.
1 сакавіка 1932 г. японцы абвясцілі пра стварэнне дзяр-жавы Маньчжоў-Го на тэрыторыі акупіраванай Маньчжурыі. На чале гэтай марыянетачнай дзяржавы быў пастаўлены на-шчадак кітайскіх імператараў з дынастыі Цын — Генры Пу I (у сакавіку 1934 г. ён быў абвешчаны імператарам Маньч-жоў-Го). Да пачатку 1933 г. на тэрыторыі Маньчжурыі япон-цам удалося канчаткова зламаць супраціўленне кітайскіх войск, якія вымушаны былі адступіць у раён Пекіна. У са-кавіку 1933 г. японцы прадпрымаюць наступленне на Пекін і Цяньцзынь. Іх войскі таксама ўварваліся ва Унутраную Манголію, дзе традыцыйна былі моцнымі сепаратысцкія на-строі. Толькі 31 мая 1933 г. было заключана пагадненне пра ўзаемны адвод войск на мяжу Маньчжурыі.
У кіраўніцтве Гаміньдана ўзніклі рознагалоссі па пытан-ні адносін да японскай агрэсіі. Чан Кайшы быў настроены антыяпонскі, але лічыў неабходным перш за ўсё захапіць раёны, якія кантралююць камуністы. Праяпонскую фрак-цыю ў Гаміньдане ўзначаліў Ван Цзынвэй. Сам ён быў вы-ключаны з Гаміньдана яшчэ ў сакавіку 1930 г., але ў партыі заставалася нямала яго прыхільнікаў, якія выступалі за су-працоўніцтва з Японіяй і былі гатовы заключыць мір нават цаной уступкі Маньчжурыі.
Чан Кайшы ў кастрычніку 1933 г. пачаў планамернае на-ступленне на Цэнтрйьны савецкі раён (пяты карны паход).
37
да лета 1934 г. ён быў поўнасцю блакіраваны. У кастрыч-ніку 1934 г. часці Чырвонай арміі пачалі прарыў блакады. Тым самым яны паклалі пачатак «Вялікаму паходу». Вы-рваўшыся з акружэння, сілы камуністаў спачатку рушылі на поўдзень, але сустрэлі там моцнае супраціўленне войск Гаміньдана. У студзені 1935 г. адбылася пашыраная нарада ЦК КПК у г. Цзуньі (правінцыя Гуйчжоў). На ёй адбыліся вялікія кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве КПК, у выніку чаго становішча Маа Цзэдуна ўзмацнілася. Ён зрабіў вель-мі важны крок у справе падпарадкавання сабе КПК. Тут жа было вырашана прабівацца на Поўнач. Восенню 1935 г. вой-скі Чырвонай арміі замацаваліся ў аддаленым раёне на паў-ночным захадзе Кітая на стыку правінцый Шэньсі — Гань-су — Нінься з цэнтрам у г. Яньань. Падчас «Вялікага па-ходу» былі страчаны асноўныя савецкія раёны, разгромлены галоўныя фарміраванні Чырвонай арміі, знішчана асноўная маса партыйных кадраў. Гэта азначала паражэнне савецкага руху ў Кітаі.
Стварэнне адзінага антыяпонскага фронту і барацьба з японскай агрэсіяй у 1937—1941 гг. У жніўні 1935 г. на VII Кангрэсе Камінтэрна было прынята рашэнне аб стварэн-ні народных франтоў для барацьбы з фашызмам і агрэсіяй. Гэта азначала адмову ад сектанцкай тактыкі камуністыч-ных партый, з гэтага часу яны арыентаваліся на супрацоў-ніцтва з іншымі антыфашысцкімі сіламі. У жніўні 1936 г. КПК апублікавала «Адкрыты ліст Гаміньдану», у якім афі-цыйна прапаноўвалася весці сумесную барацьбу з Японіяй. Але фактычна кіраўніцтва камуністаў дабівалася адхілен-ня Чан Кайшы ад улады і імкнулася працягваць ранейшую гульню на супярэчнасцях, якія існавалі паміж генераламі Гаміньдана. Кіраўніцтва КПК уступіла ў кантакт з некато-рымі дзеячамі Гаміньдана, заключыла з імі пагадненне аб перамір’і. У Гаміньдане актывізаваліся сілы, выступаўшыя за спыненне грамадзянскай вайны і арганізацыю сумесных дзеянняў з камуністамі супраць Японіі.
У снежні 1936 г. Чан Кайшы прыбыў у стаўку войск Га-міньдана ў г. Сіань, каб разабрацца асабіста, чаму не вядуц-ца ваенныя аперацыі супраць КПК. Але па прыездзе ў Сі-ань Чан Кайшы быў арыштаваны камандуючым войскамі ў гэтым раёне генералам Чжан Сюэлянам. Гэта падзея ўвай-
38
шла ў гісторыю як «сіаньскі інцыдэнт». Пасля гэтага ў стаў-ку прыбылі кіраўнікі КПК на чале з Маа Цзэдунам. Ён ад-разу прапанаваў расстраляць Чан Кайшы. Пасадзіўшы суп-рацьстаялыя бакі за стол перамоў, Чжан Сюэлян дамогся ад іх абяцання падпісаць пагадненне пра спыненне грамадзян-скай вайны. Вярнуўшыся да сябе ў сталіцу, Чан Кайшы вы-нес гэта рашэнне на абмеркаванне пленума ЦК Гаміньдана ў лютым 1937 г. Пленум яго адобрыў, і ў красавіку 1937 г. было афіцыйна падпісана пагадненне з КПК пра спыненне грамадзянскай вайны. 16 ліпеня 1937 г. была апублікавана заява Чан Кайшы пра ўсталяванне супрацоўніцтва Гамінь-дана і КПК. Тым самым была рэалізавана ідэя нацыяналь-нага прымірэння з мэтай стварэння адзінага нацыянальнага фронту барацьбы супраць японскай агрэсіі.
Умовы пагаднення былі наступнымі: 1) ваенныя дзеянні паміж КПК і Гаміньданам спыняліся; 2) ствараўся «Асоб-ны адміністрацыйны раён» з цэнтрам у г. Яньань пад кант-ролем КПК; 3) узброеныя сілы камуністаў увайшлі ў склад урадавых войск у саставе дзвюх армій: 8-й арміі пад ка-мандаваннем Чжу Дэ (колькасць 40 тыс., дыслацыравалася на поўначы) і Новай 4-й арміі пад камандаваннем Е Ціна (колькасць 10 тыс., дыслацыравалася ў басейне р. Янцзы). Вымушаны кампраміс быў знойдзены толькі пад пагро-зай поўнага знішчэння КПК, з аднаго боку, і пад пагрозай разгрому гаміньданаўскай дзяржаўнасці Японіяй — з дру-гога. 1 ліпеня 1938 г. быў сфарміраваны Нацыянальна-па-літычны савет (НПС) — дарадчы орган пры гаміньданаў-скім урадзе. Большасць месцаў у ім займалі гаміньданаўцы, але ў яго склад былі запрошаны таксама і негаміньданаў-скія палітычныя сілы. КПК было накіравана ў НПС сем чалавек.
7 ліпеня 1937 г., пасля інцыдэнту поруч моста Марка По-ла каля Пекіна Японія пачынае поўнамаштабную вайну суп-раць Кітая. КПК і Гаміньдан абмяняліся заявамі пра рашу-часць весці сумесную барацьбу з агрэсіяй. Патэнцыяльна Кі-тай валодаў магутнымі ваеннымі рэсурсамі і сухапутнай ар-міяй агульнай колькасцю 2 млн чалавек, але з-за слабага аснашчэння сучаснай зброяй яе баяздольнасць была вельмі нізкай. Кепская падрыхтоўка ўсіх звёнаў ваенных кадраў, адсутнасць навучаных рэзерваў і сістэмы ўліку прызыўнікоў
39
не дазвалялі ў кароткі час павялічыць колькасць ваеннаслу-жачых арміі, нягледзячы на вялізнае насельніцтва Кітая.
Рэальную падтрымку аказаў СССР, падпісаўшы з Кітаем 21 жніўня 1937 г. дагавор аб ненападзенні. У кастрычніку ў Кітай пачала паступаць першая савецкая дапамога. За пер-шыя чатыры гады вайны ў Кітай былі пастаўлены 904 сама-лёты, 1140 артылерыйскіх гармат, 82 танкі, 9720 кулямё-таў, 50 тыс. вінтовак. У краіну накіраваліся вялікія групы ваенных спецыялістаў і саветнікаў, якія непасрэдна ўдзель-нічалі ў баявых дзеяннях кітайскай арміі. У 1939 г. там зна-ходзілася 3,5 тыс. савецкіх ваенных.
Японскае наступленне спачатку развівалася імкліва: да канца ліпеня 1937 г. палі Пекін і Цяньцзынь. 13 жніўня японцы высадзіліся ў Шанхаі, адкрыўшы фронт у Цэнтраль-ным Кітаі і пачаўшы прасоўванне ўверх па цячэнні р. Ян-цзы. У лістападзе 1937 г. паў Шанхай, у снежні была штур-мам узята сталіца Нанкін (тут японцы ўчынілі масавыя зверствы, знішчыўшы ад 40 да 300 тыс. чалавек мірнага на-сельніцтва). Урад пераехаў спачатку ва Ухань, потым у Чун-цін. Там і знаходзілася на працягу ўсёй вайны стаўка Чан Кайшы.
Японцы не разлічвалі на працяглую вайну, спадзяючы-ся завяршыць усю кампанію за тры месяцы. Але нават пас-ля падзення Нанкіна Чан Кайшы працягваў супраціўлен-не. У маі 1938 г. японскія войскі, наступаўшыя з поўначы, злучыліся ў Сюйчжоў з войскамі, наступаўшымі з басейна р. Янцзы. Кітайскія арміі патрапілі ў акружэнне, страціў-шы практычна ўсю артылерыю і бранятанкавыя часці. Пас-ля гэтых цяжкіх паражэнняў з ліпеня 1938 г. пачаліся баі за Ухань. Тут ужо стала адчувацца савецкая дапамога: мно-гія саветнікі непасрэдна ўдзельнічалі ў баях, лётчыкі збівалі японскія самалёты, па планах савецкіх штабістаў кітайскія войскі паспяхова пераходзілі ў контратакі. Баі зацягнуліся да кастрычніка 1938 г. Страты японцаў узраслі і на іншых напрамках, хоць да кастрычніка 1938 г. ім удалося ўзяць галоўны порт паўднёвага Кітая — Гуанчжоў. У лістападзе 1938 г. японцы пачалі наступленне на г. Чанша, але ў снеж-ні кітайцы перайшлі ў контрнаступленне і адкінулі япон-скія часці. У тыле японскіх войск пачаўся партызанскі рух, ствараліся «вызваленыя раёны». Да лета 1939 г. наступлен-
40