• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Тым не менш ён пайшоў на правядзенне некаторых дэ-макратычных рэформ. Былі паслаблены жорсткія абмежа-ванні свабоды слова і друку, дазволены вусныя і друкаваныя дыскусіі аб дэмакратыі і сходы, дзе абмяркоўваліся прабле-мы грамадскага развіцця і нават вылучаліся патрабаванні заканадаўча зацвердзіць палітычныя і эканамічныя правы рабочых. Хара пайшоў насустрач патрабаванням руху за па-шырэнне выбарчага права. Ён у 1919 г. прапанаваў закон аб трохкратным (з 10 да 3 іен) зніжэнні маёмаснага цэнзу для
    50
    ўдзелу ў выбарах, які засноўваўся на памеры прамых падат-каў. Гэта быў крок наперад, хоць у выніку колькасць элек-тарату вырасла відавочна недастаткова — з 1,5 да 2,8 млн чалавек (у Японіі ў той час налічвалася 56 млн жыхароў). Фактычна рэформа не надала выбарчых правоў нават част-цы дробнай буржуазіі, а ніжэйшыя пласты горада і вёскі за-ставаліся палітычна бяспраўнымі.
    Пад уплывам Карэйскага паўстання 1919 г. урад Хара змяніў сістэму кіравання гэтай калоніяй. Ваенны рэжым быў заменены грамадзянскім, а ў дарадчы орган, створаны пры японскім генерал-губернатары, былі дапушчаны прад-стаўнікі сацыяльных вярхоў Карэі. 4 лістапада 1921 г. Хара быў забіты ўльтранацыяналістам. На некалькі гадоў перыяд рэформ быў перапынены.
    1920-я гг. сталі для Японіі часам дастаткова хуткага, хоць і нераўнамернага эканамічнага развіцця. Пасля земле-трасення 1923 г. Прамысловы і Іпатэчны банкі пачалі вы-даваць спецыяльныя пазыкі пад вельмі нізкія працэнты для аднаўлення прадпрыемстваў. Адначасова істотна ўзраслі і прамыя дзяржаўныя расходы на аднаўленне эканомікі, да-памогу мясцовым органам улады. У краіне ізноў пачаўся эканамічны бум, які працягваўся аж да «вялікай дэпрэсіі» 1929—1933 гг. Праўда, ён ахапіў не ўсе галіны японскай эканомікі, стаўшы даволі складаным перыядам для сельскай гаспадаркі, якая пакутавала ад нестабільнасці цэн. У пачат-ку 1920-х гг. пачалося рэзкае падзенне цэн на рыс. Для пад-трымкі сялянства ўрад прыняў спецыяльны закон, які да-ваў міністру сельскай гаспадаркі права рэгуляваць попыт і прапанову шляхам стварэння запасаў рысу, калі цэны на яго былі занадта нізкімі, і продажу гэтых запасаў, калі цэ-ны аказваліся занадта высокімі. У выніку гэтых намаганняў да 1925 г. цэны на рыс узраслі і амаль дасягнулі ўзроўню 1920 г. Але потым ізноў пачалося іх зніжэнне, і ў пачатку 1930-х гг. яны складалі ўсяго толькі 44 % ад узроўню 1925 г. У шаўкаводстве цэны на коканы ў 1925—1929 гг. знізілі-ся больш чым на 30 %. Па прычыне падзення цэн у канцы 1920-х гг. 2/3 чыстага прыбытку сялянскіх гаспадарак ішло на выплату падаткаў, арэнднай платы і іншыя плацяжы.
    «Партыйныя кабінеты». У чэрвені 1924 г. на парламенц-кіх выбарах перамагла кааліцыя «партый-абаронцаў кан-
    51
    стытуцыі» (Сэйюкай, Кэнсэйкай і Какусін курабу (Клуб пе-рамен)), пасля чаго быў створаны кааліцыйны кабінет на ча-ле са старшынёй Кэнсэйкай (Канстытуцыйная партыя) Като Такаакі, зяцем кіраўніка канцэрна Міцубісі. Міністрам за-межных спраў у кабінеце стаў другі яго зяць — Сідэхара Кі-дзюра. Гэта было пацвярджэннем палітычнай ролі буйных дзайбацу. У 1925 г. урад К. Такаакі правёў Закон аб усе-агульным выбарчым праве. Але ён не даваў выбарчых пра-воў жанчынам, абмяжоўваў узрост тых, хто мог выбіраць і быць выбраным рубяжом у 25 і 30 гадоў адпаведна. Уста-наўліваўся цэнз аселасці ў адзін год, што істотна абмяжоў-вала правы рабочых, якія былі вымушаны ў пошуках пра-цы часта мяняць месца жыхарства, а таксама сялян, якія з гэтай жа мэтай пераязджалі ў гарады. Былі пазбаўлены права ўдзелу ў выбарах тыя, хто атрымліваў прыватную ці грамадскую дапамогу. Быў устаноўлены высокі грашовы за-клад (2 тыс. іен) за кожнага кандыдата, якога вылучалі. Ра-зам з тым пры ўсіх абмежаваннях новы выбарчы закон рэз-ка павялічыў колькасць выбаршчыкаў — з 3,2 да 12,5 млн чалавек.
    Урад Като паралельна правёў Закон аб падтрыманні гра-мадзянскага спакою, які прадугледжваў пакаранне да дзеся-ці гадоў катаржных работ за любыя антыманархічныя і ан-тыдзяржаўныя ідэі ці дзеянні, а таксама ўдзел у арганізацыі ці падбухторванне да ўдзелу ў акцыях, накіраваных супраць інстытута прыватнай уласнасці.
    Вясной 1927 г. у Японіі выбухнуў фінансавы крызіс. Па-чаліся шматлікія банкруцтвы. Адной з самых гучных спраў было банкруцтва буйной фірмы Судзукі, якая атрымала, як высвятлілася, незаконны крэдыт яшчэ ў 1923 г. У выніку 17 красавіка 1927 г. урад партыі Кэнсэйкай падаў у адстаў-ку. Яго змяніў кабінет, на чале якога стаў генерал Танака Гііці. Ён незадоўга да гэтага пайшоў у адстаўку з абавязко-вай ваеннай службы і стаў старшынёй партыі Сэйюкай. Яна была схільнай да правядзення больш кансерватыўнай унут-ранай палітыкі і больш агрэсіўнай знешняй.
    Прыход да ўлады кабінета Танака азначаў канец эры рэформ у гісторыі Японіі пасля Першай сусветнай вайны. У выніку іх узмацнілася ўцягванне ў палітыку адукаванага гарадскога насельніцтва, у пэўнай меры аформіўся рабочы
    52
    pyx, сталі актуальнымі ідэі арганізацыі грамадства на дэ-макратычных пачатках. Аднак засілле манаполій у япон-скай эканоміцы ў спалучэнні са слабасцю сярэдняга класа і традыцыйна значнай роляй дзяржавы ў сацыяльна-экана-мічнай сферы садзейнічалі захаванню алігархічнай сістэмы палітычнай улады і эканомікі. Вынікам гэтага была непа-слядоўнасць ва ўкараненні дэмакратычных норм у японскую палітычную практыку. 3 аднаго боку, выявілася тэндэнцыя да пашырэння ўдзелу насельніцтва ў палітычным працэсе, з другога — усе кардынальныя пытанні дзяржаўнай палітыкі рашаліся ў выніку закуліснай барацьбы паміж уплывовымі групоўкамі ўнутры японскіх правячых колаў. Ліберальныя палітычныя тэндэнцыі 1920-х гг. не былі ўкаранёны ў струк-туру японскага грамадства. Таму гэтыя тэндэнцыі хутка раз-бурыліся пад уздзеяннем знешніх абставін. Сусветны экана-мічны крызіс выклікаў калапс фрытрэдарства, у якім бы-ла зацікаўлена Японія. У выніку ў Японіі перамагла лінія на стварэнне самадастатковай сферы каланіяльнай эканомі-кі, умацаванне імперскай ідэалогіі і, як следства, назіралася страта цікавасці японскіх правячых колаў да ліберальных ідэй і дэмакратычных інстытутаў.
    Японія ў канцы 1920-х — першай палове 1930-х гг. Су-светны эканамічны крызіс 1929—1933 гг. Прыйшоўшы да ўлады, «негатыўнай» палітыцы папярэдняга кабінета, якая прадугледжвала тактыку шырокага, але мірнага эканамічна-га пранікнення ў Кітай, урад Танака супрацьпаставіў сваю «пазітыўную» палітыку, у аснове якой была апора на сілу. Дзеля ўмацавання пазіцый імперыі Танака лічыў неабход-ным пашыраць «жыццёвы абшар» Японіі за кошт тэрыто-рый на Азіяцкім мацерыку. Таму перыяд яго знаходжання ва ўладзе адзначыўся ажыўленнем інтэрвенцыянісцкай па-літыкі Японіі ў Кітаі, у 1928 г. была накіравана ваенная экс-педыцыя на Шаньдунскі паўвостраў.
    20 лютага 1928 г. у Японіі адбыліся ўсеагульныя выбары па выбарчым законе 1925 г. Яны праходзілі ў становішчы засілля карупцыі, паліцэйскага ціску і прамых рэпрэсій. Паліцыя разганяла перадвыбарныя мітынгі левых партый, шырока была распаўсюджана практыка «папераджальных» арыштаў, калі прадстаўнікоў левых сіл на працягу доўгага
    53
    часу трымалі ў паліцэйскіх участках без прад’яўлення аб-вінавачвання. Львіную долю месцаў у парламенце атрымалі дзве буйныя палітычныя партыі Сэйюкай і Мінсэйто (Партыя народнага кіраўніцтва). Апошняя была створана ў 1927 г. на аснове Кэнсэйкай. Левыя атрымалі 7 месцаў і стварылі фракцыю Камітэт сумесных дзеянняў. У 1929—1931 гг. ва ўладзе знаходзілася партыя Мінсэйто, а ў 1931—1932 гг. — ізноў Сэйюкай.
    У цэлым у сярэдзіне 1920-х гг. у Японіі актывізавалі сваю дзейнасць левыя палітычныя сілы. Яны былі прадстаўлены трыма легальнымі партыямі: Працоўна-сялянскай партыяй, Сацыял-дэмакратычнай партыяй і Японскай працоўна-ся-лянскай партыяй. У снежні 1926 г. аднавіла дзейнасць Ка-муністычная партыя Японіі. Актывізацыя левых прымусіла кабінет Танака прыняць жорсткія меры. 15 сакавіка 1928 г. былі праведзены масавыя арышты ў буйных гарадах (Токіа, Осака, Кіёта), а потым і па ўсёй краіне. Гэтыя паліцэйскія рэпрэсіі афіцыйна былі накіраваны супраць Камуністычнай партыі, але ў сапраўднасці сярод некалькіх тысяч арыштава-ных разам з членамі КПЯ (1600 чалавек) было нямала спа-чуваючых, прафсаюзных актывістаў і інш.
    Сусветны эканамічны крызіс 1929—1933 гг. нанёс сур’ёз-ны ўдар па эканоміцы Японіі. Сярод фактараў, якія ўзмац-нялі цяжар крызісу ў краіне, можна вызначыць, па-першае, выключна высокую долю ЗША у агульным аб’ёме японскага экспарту і імпарту (адпаведна 41,8 % і 30,9 % у 1928 г.), якія з-за цяжкага крызісу ў ЗША рэзка зменшыліся; па-дру-гое, цяжкія наступствы фінансавага крызісу 1926—1927 гг., ад якога Японія яшчэ поўнасцю не аправілася; па-трэцяе, перапляценне крызісу ў прамысловасці з хранічным аграр-ным крызісам.
    У 1931 г. індэкс аптовых цэн склаў 70 %, а вартасны аб’-ём экспарту — толькі палову ад узроўню 1929 г. Паколькі на знешні рынак працавала большая частка японскай вы-творчасці, гэта скарачэнне прывяло да рэзкага павелічэння запасаў прадукцыі і, адпаведна, да падзення вытворчасці. Па-чаліся масавыя банкруцтвы дробных і нават сярэдніх прад-прыемстваў. Беспрацоўе дасягнула 3 млн чалавек. У най-болей цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка, якая адыгрывала ў эканоміцы Японіі больш важную ролю,
    54
    чым у краінах Захаду. Зніжэнне цэн на шоўк-сырэц і рэз-кае падзенне цэн на рыс (перш за ўсё з-за высокага ўраджаю 1930 г. і пашырэння імпарту з Карэі) прывяло да таго, што чыстыя прыбыткі сялянскіх гаспадарак за 1929—1931 гг. скараціліся больш чым напалову. Асаблівасць крызісу ў Японіі заключалася ў тым, што прамысловасць пацярпела ад яго менш, чым сельская гаспадарка. Шмат у чым гэта адбылося дзякуючы развіццю новых для Японіі машынабу-даўнічай і хімічнай галін. У выніку разрыў, які існаваў па-між цэнамі на прамысловыя тавары і сельскагаспадарчую прадукцыю, узрос, што яшчэ болей пагоршыла становішча вёскі.
    Выхад з крызісу прадпрымальнікі шукалі перш за ўсё ў «рацыяналізацыі вытворчасці», якая суправаджалася скара-чэннем рабочых месцаў, павышэннем інтэнсіўнасці працы і зніжэннем зарплаты. Ва ўмовах крызісу адбываецца ўзмац-ненне канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу, што садзейні-чала разарэнню дробных прадпрыемстваў. У сваю чаргу гэ-тыя фактары спрыялі росту беспрацоўя. Занятасць у 1931 г. зменшылася на 25 % у параўнанні з 1926 г.