Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
У сярэдзіне студзеня 1942 г. японская армія перайшла бірманскую мяжу і 8 сакавіка авалодала Рангунам. Потым японскае камандаванне павяло наступленне ў кірунку да кітайскай мяжы. 29 красавіка японцы перарэзалі бірмана-кітайскую дарогу, па якой ішло забеспячэнне арміі Чан Кай-шы, і ўступілі на тэрыторыю Кітая. На заходнім участку бір-манскага фронту англа-індыйскія войскі таксама не змаглі спыніць праціўніка і, кінуўшы тэхніку, адступілі праз го-
69
ры ў Індыю. 3 35 тыс. салдат брытанскай групоўкі туды да-браліся толькі каля 12 тыс. Адначасова з наступленнем у Бірме 26 сакавіка 1942 г. авіяноснае злучэнне адмірала На-гума выйшла ў Індыйскі акіян і разбурыла брытанскія базы ў Каломба і Трынкамалі. Брытанскі Усходні флот, які ба-зіраваўся на Цэйлоне, быў вымушаны адысці да ўзбярэж-жа Афрыкі, і тэрыторыя Індыі засталася без прыкрыцця з мора.
За першыя паўгода вайны да вясны 1942 г. японскія ўз-броеныя сілы выканалі ўсе задачы, вызначаныя на пачат-ковы перыяд вайны, захапіўшы тэрыторыю ў 3,8 млн км2 з насельніцтвам амаль у 150 млн чалавек. Пры гэтым страты Японіі былі нязначнымі. У выніку наступальных дзеянняў японцаў саюзнікі былі адкінуты да меж Індыі і Аўстраліі, a Японія атрымала ў сваё распараджэнне найбагацейшыя сы-равінныя рэсурсы, якія дазволілі ёй значна ўмацаваць сваю эканамічную базу.
3 вясны 1942 г. японцы ўзмоцнена вялі падрыхтоўку да ўварвання ў Аўстралію. Аднак у выніку марской бітвы ў Каралавым моры 6—8 мая амерыканскаму флоту ўдалося сарваць японскую дэсантную аперацыю. У чэрвені 1942 г. японскі флот панёс цяжкія страты ў бітве за атол Мідуэй, падчас якой былі патоплены чатыры цяжкіх авіяносцы Япо-ніі з 137 самалётамі на іх. I хоць японцы падчас гэтай апе-рацыі захапілі некаторыя астравы Алеуцкай грады, іх стра-ты аказаліся неаднаўляльнымі. У выніку суадносіны сіл флотаў на Ціхім акіяне істотна змяніліся на карысць ЗША. У японцаў засталіся толькі 1 цяжкі і 4 лёгкія авіяносцы, у той час як амерыканцы мелі 3 цяжкія. Пры гэтым у Японіі будаваліся 6 авіяносцаў, а ў ЗША — 13 цяжкіх і 15 эскорт-ных авіяносцаў. Магчымасці Японіі праводзіць стратэгічныя наступальныя аперацыі рэзка зменшыліся.
Японскае камандаванне імкнулася ўтрымаць пад сваім кантролем Новую Гвінею і Саламонавы астравы, якія разгля-даліся ім як лінія стратэгічнай абароны. Тут са жніўня 1942 па люты 1943 г. ішла бітва за востраў Гуадалканал. Падчас яе адбылося некалькі буйных марскіх баёў. Бітва завяршы-лася паражэннем Японіі і стала адной з пераломных у вайне на Ціхім акіяне. У 1943 г. ініцыятыва на ціхаакіянскім тэат-
70
ры ваенных дзеянняў перайшла ў рукі саюзнікаў. У маі і лі-пені 1943 г. японцы пакінулі захопленыя годам раней астра-вы Ату і Кыска Алеуцкага архіпелага. На гэтым актыўныя дзеянні ў паўночнай частцы Ціхага акіяна спыніліся. Летам і восенню 1943 г. ЯТТТ А правялі серыю дэсантных аперацый па авалоданні Саламонавымі астравамі. У канцы лістапада 1943 г. амерыканцы, сабраўшы ваенную групоўку ў скла-дзе 13 лінкораў, 19 авіяносцаў, 17 крэйсераў, 42 эсмінцаў, 22-тысячны дэсант і каля 1100 самалётаў, авалодалі астра-вамі Гілберта (атоламі Макін і Тарава), якія абаранялі каля 5,5 тыс. японцаў.
Палітыка Японіі ў акупіраваных краінах. Унутрыпалі-тычная сітуацыя ў краіне. Поспехам Японіі ў першыя гады вайны садзейнічала шмат у чым яе дактрына стварэння «сфе-ры сумеснага росквіту вялікай Усходняй Азіі», свабоднай ад «англа-амерыканскага рабства». Прапаганда гэтай дактры-ны мела поспех у самых розных краінах, акупіраваных Япо-ніяй (Бірме, Нідэрландскай Індыі, Індакітаі, на Філіпінах), а таксама ў Тайландзе і, у найменшай ступені, у Індыі. У ар-сенале японскай палітыкі былі абяцанні «незалежнасці» ка-лоніям,. фарміраванне «нацыянальна-вызваленчых» армій, стварэнне «нацыянальных» урадаў. Напрыклад, 21 снежня 1941 г. Японія падпісала з Тайландам дагавор аб саюзе, які абвяшчаў узаемную павагу суверэнітэту і незалежнасці ба-коў, што дамаўляліся, аказанне адзін аднаму ваеннай, эка-намічнай і палітычнай дапамогі ў выпадку канфлікту з трэ-цяй дзяржавай, адмову абодвух бакоў ад сепаратнага заклю-чэння перамір’я ці міру. 25 студзеня 1942 г. урад Тайланда аб’явіў вайну ЗША і Вялікабрытаніі.
У далейшым японцы паставілі задачу стварыць з краін-сатэлітаў так званы «ўсходнеазіяцкі блок», які забяспечваў бы поўны палітычны і эканамічны кантроль Японіі над за-хопленымі тэрыторыямі. У яго склад павінны былі ўвайсці, акрамя Японіі, Маньчжоў-Го, Кітай, Індакітай, Тайланд, Малая, Філіпіны і астравы Паўднёвых мораў. Арганізацый-на «ўсходнеазіяцкі блок» быў аформлены на канферэнцыі краін Усходняй Азіі, якая адбылася 5—6 лістапада 1943 г. у Токіа. Кітай на гэтай канферэнцыі прадстаўляў урад Ван Цзынвэя. 9 студзеня 1943 г. ён аб’явіў вайну ЗІПА і Вялі-
71
кабрытаніі. Аднак курс на японізацыю і эканамічнае раба-ванне акупіраваных тэрыторый рассеяў ілюзіі народаў, якія апынуліся ў сферы ўплыву Японіі, адносна здабытай імі «не-залежнасці». Таму неўзабаве Японіі прыйшлося сутыкнуцца з масавым супраціўленнем насельніцтва захопленых краін, у тым ліку і ў форме партызанскага руху.
Вайна на Ціхім акіяне патрабавала ад Японіі максімаль-най мабілізацыі ўсіх рэсурсаў. Рашыць гэту задачу ўрад ім-кнуўся за кошт далейшага развіцця «новай эканамічнай структуры». У 1942 г. быў прыняты Закон аб працоўнай па-віннасці, які даў ураду права прызываць грамадзянскіх асоб мужчынскага і жаночага полу ва ўзросце ад 12 да 70 гадоў для работы ў любой галіне прамысловасці і ў любым раё-не Японіі незалежна ад пастаяннага месца жыхарства. У са-кавіку 1943 г. быў створаны Вышэйшы эканамічны савет, у які ўвайшлі члены кабінета міністраў і сямёра спецыяльна прызначаных саветнікаў урада ў рангу міністра, якімі сталі прадстаўнікі буйных ваенна-прамысловых карпарацый. Па-зней, у верасні 1943 г., было створана Міністэрства ўзбраен-няў, у непасрэднае падначаленне якому перайшла асноўная частка прадпрыемстваў у вядучых галінах прамысловасці. Дзякуючы жорсткаму кантролю над эканомікай японскай дзяржаве ўдалося да верасня 1944 г. нарошчваць выпуск ва-еннай прадукцыі. Восенню 1944 г. пачалося скарачэнне вы-творчасці вугалю, сталі, каляровых металаў, электраэнергіі. Стала памяншацца і вытворчасць узбраенняў. У сельскай гаспадарцы да 1943 г. вытворчасць харчавання ў самой Япо-ніі і яго ўвоз з акупіраваных тэрыторый дазвалялі ў асноў-ным задавальняць патрэбы ўзброеных сіл і насельніцтва кра-іны. У 1943 г. становішча стала пагаршацца, паменшыла-ся вытворчасць рысу ў метраполіі і яго ўвоз з акупіраваных краін.
У гады вайны атрымала далейшае развіццё «новая па-літычная сістэма», узмацніўся татальны кантроль дзяржа-вы над грамадствам. Закон ад 16 снежня 1941 г. жорстка абмяжоўваў свабоду слова, друку і сходаў. На падставе гэ-тага закона было зачынена некалькі сотняў розных тава-рыстваў. Замест прафсаюзаў укараняліся «патрыятычныя» прафсаюзы, якія ўваходзілі ў Таварыства служэння айчыне на вытворчасці (Дайніпон сангё хакоку кай). Яго мэта — са-
72
дзейнічаць павелічэнню выпуску ваеннай прадукцыі і да-сягненню сацыяльнага міру. У канцы студзеня 1942 г. ка-бінет міністраў прызначыў новыя парламенцкія выбары. Усю падрыхтоўку да іх правяла Асацыяцыя дапамогі тро-ну. Была створана спецыяльная арганізацыя, якая рэкамен-давала кандыдатаў для абрання ў ніжнюю палату. У выні-ку на выбарах, якія адбыліся 30 красавіка 1942 г., з 466 абраных дэпутатаў 381 чалавек (каля 82 %) быў рэкаменда-ваны АДТ.
Аднак нават такі склад парламента не поўнасцю зада-вальняў урад Тодзё, і ён зрабіў спробу ўдасканаліць «новую палітычную структуру». 20 мая 1942 г. было заснавана Тава-рыства палітычнага садзейнічання трону (Ёкусан сэйдзі кай) на чале з былым прэм’ер-міністрам Абэ Нобуюкі. Праграма таварыства прадугледжвала згуртаванне ўсіх палітычных сіл краіны для дасягнення перамогі ў вайне, стварэння «сферы сумеснага росквіту вялікай Усходняй Азіі» і пабудовы «но-вага парадку» ва ўсім свеце. Усе палітычныя арганізацыі, якія захаваліся дагэтуль, абвясцілі пра свой самароспуск. Пад наглядам знаходзіліся ўсе былыя прафсаюзныя дзеячы, кіраўнікі і члены даўно распушчаных партый і арганізацый, вучоныя, дзеячы культуры і інш.
У пачатку 1944 г. прэм’ер-міністр Тодзё рэарганізаваў свой кабінет. У прыватнасці, у дадатак да пасад прэм’ера, ваеннага міністра і міністра ўзбраенняў ён заняў яшчэ і па-саду начальніка генеральнага штаба арміі. Такім чынам, То-дзё фактычна ўзяў на сябе поўную адказнасць за вядзенне вайцы. У ліпені 1944 г. Японія страціла востраў Сайпан, што прывяло да палітычнага крызісу. 17 ліпеня шэраг бы-лых прэм’ер-міністраў (Каноэ, Акада, Вакацукі і Хіра-ну-ма) патрабавалі адстаўкі Тодзё. Новы кабінет 20 ліпеня ўз-началіў Каісо Куніакі. У пачатку жніўня 1944 г. Каісо ства-рыў Вышэйшы савет па кіраўніцтве вайной (Сайко сэнсо сідо кайгі) у складзе прэм’ер-міністра, міністра замежных спраў, ваеннага і ваенна-марскога міністраў і начальнікаў генераль-ных штабоў арміі і флота. Асновай сваёй праграмы кабінет Каісо зрабіў «татальную мабілізацыю» рэсурсаў для вядзен-ня вайны. У японскіх узброеных сілах быў разгорнуты рух смяротнікаў-камікадзэ. Пачалася падрыхтоўка да стварэн-ня спецыяльных атрадаў з грамадзянскага насельніцтва для
6. Зак. 298S
73
абароны Японіі ў выпадку варожага ўварвання. 30 сакаві-ка 1945 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд новай арганізацыі, якая аб’яднала функцыі Асацыяцыі дапамогі трону і Таварыства палітычнага садзейнічання трону. Яна атрымала назву Па-літычнае таварыства Вялікай Японіі (Дайніпон сэйдзікай). Яе мэтай з’яўлялася прамая падтрымка ўсіх ваенных і па-літычных мерапрыемстваў урада. Гэта была апошняя спро-ба згуртаваць японскі народ на аснове ўсеагульнай аргані-зацыі.
Наступленне саюзнікаў на Ціхім акіяне ў 1944—1945 гг. У 1944 г. амерыканцы працягвалі наступальныя аперацыі ў цэнтральнай частцы Ціхага акіяна. 15 чэрвеня буйныя аме-рыканскія сілы (да 70 тыс. чалавек) высадзіліся на Мары-янскіх астравах (о. Сайпан). Японскі гарнізон на востраве быў амаль поўнасцю знішчаны — з 43,5 тыс. чалавек загі-нула 41 тыс. (страты амерыканцаў склалі 3,5 тыс. забітымі). Акрамя Сайпана буйныя амерыканскія дэсанты былі выса-джаны на астравы Гуам і Цініан Марыянскіх астравоў. Захоп Марыянскіх астравоў дазволіў амерыканцам стварыць на іх перадавыя аэрадромы, з якіх цяжкія бамбардзіроўшчыкі во-сенню сталі здзяйсняць налёты на тэрыторыю Японіі. У ве-расні — кастрычніку 1944 г. амерыканцы правялі дэсант-ныя аперацыі на Каралінскім архіпелагу. Тым самым было створана спрыяльнае становішча для высадкі амерыканскіх войск на Філіпінах. Падчас баёў за Філіпіны ў кастрычніку 1944 г. адбылася буйнейшая падчас Другой сусветнай вайны марская бітва ў заліве Лейтэ. Японскі флот пацярпеў поўнае паражэнне. Пасля гэтага амерыканцы сталі захопліваць Фі-ліпінскія астравы.