• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Правал японскай інтэрвенцыі ў Шанхаі і канфлікт з Лі-гай Нацый прывялі да актывізацыі ў Японіі ваенна-фашысц-кіх сіл. 15 мая 1932 г. групай экстрэмістаў была здзейсне-на сур’ёзная спроба путчу. У ім удзельнічалі афіцэры арміі і флота, блізкія да генерала Аракі і Групы імператарскага шляху. Путчысты напалі на рэзідэнцыю прэм’ер-міністра Інукаі (ён быў смяротна паранены), на Міністэрства ўнут-раных спраў, штаб-кватэру партыі Сэйюкай, Банк Японіі. Пасля здзяйснення акцый удзельнікі путчу з’явіліся з па-каяннем. Падчас працэсу над тэрарыстамі ў Токіа ў суд ішоў паток петыцый ад сялянскіх абшчын і саюзаў, у якіх выра-жалася спачуванне падсудным як «сапраўдным патрыётам і вернападданым імператара».
    25 мая 1932 г. адмірал Сайта Макота стварыў «кабінет нацыянальнага адзінства», куды ўвайшлі блізкія да два-ра вышэйшыя саноўнікі, прадстаўнікі парламенцкіх пар-тый, бюракратыі і ваенных. 3 фарміраваннем гэтага ўрада завяршыўся другі перыяд «партыйных кабінетаў» (1924— 1932 гг.). Адказны за спробу перавароту генерал Аракі за-хаваў пасаду ваеннага міністра. У 1934 г. новы ўрад ізноў сфарміраваў адмірал у адстаўцы Акада Кэйсукэ. Гэты ўрад актывізаваў падрыхтоўку да вайны. У 1934 г. ён заявіў пра выхад з вашынгтонскіх пагадненняў аб абмежаванні флатоў. У расходнай частцы бюджэту на 1935 г. 46,6 % сродкаў на-кіроўвалася на патрэбы арміі і флота.
    60
    26 лютага 1936 г. ваенна-фашысцкія сілы ў Токіа прад-прынялі новую спробу мяцяжу. Каля 1400 салдат напалі на шэраг урадавых рэзідэнцый. Былі забіты былы прэм’ер-мі-ністр і захавальнік імператарскай пячаткі Сайта Макота, мі-ністр фінансаў Такахасі Корэкіё, генерал-інспектар ваеннага навучання Ватанабэ Дзётара, цяжка паранены галоўны ка-мергер двара Судзукі Ісітара. Прэм’ер-міністр Акада, папя-рэджаны пра напад, здолеў схавацца і пазбег смерці. Да кан-ца дня пад кантролем мяцежнікаў аказаліся цэнтральныя кварталы Токіа, уключаючы рэзідэнцыю прэм’ер-міністра і будынак парламента, паліцэйскую ўправу. 27 лютага імпе-ратар Хірахіта ў рэзкай форме заявіў камандуючаму імпера-тарскай гвардыяй генералу Хондзё Сігэру, што, калі не бу-дуць пачаты актыўныя дзеянні супраць путчыстаў, ён пры-ме камандаванне імператарскай гвардыяй на сябе. Паколькі аб’ектамі замахаў былі адміралы Сайта, Судзукі і Акада, для падаўлення мяцяжу стаўка была зроблена на флот. 29 люта-га пасля звароту ваеннага міністра да мяцежнікаў па радыё салдаты і ўнтэр-афіцэры сталі паступова вяртацца ў казар-мы, а мяцежныя афіцэры — прыходіць у рэзідэнцыю ваен-нага міністра, дзе іх раззбройвалі і арыштоўвалі. Перад су-дом ваеннага трыбунала паўсталі 17 афіцэраў, а таксама двое грамадзянскіх актывістаў. Усе былі прыгавораны да смерці і павешаны ў Токіа. Сямёра членаў вышэйшага ваеннага са-вета, блізкія да ваенна-фашысцкага руху, вымушаны былі пайсці ў адстаўку, у іх ліку Аракі. Разгром лютаўскага пут-чу 1936 г. фактычна стаў канцом праварадыкальнага руху фашысцкага тыпу ў Японіі. Кансерватыўная палітычная сі-стэма адхіліла радыкальную ініцыятыву знізу, якая зыхо-дзіла галоўным чынам ад «маладых афіцэраў». Важную ро-лю ў гэтым адыграў імператар, якіле зрабіў ніякіх крокаў насустрач ультраправым, хоць апошнія ўвесь час апелявалі да яго.
    Стварэнне японскай таталітарнай мадэлі ў канцы 1930-х — пачатку 1940-х гг. Разграміўшы ўльтраправы ва-енна-фашысцкі рух, традыцыйныя кансерватыўныя сілы ўс-прынялі шматлікія яго ідэі. Адразу пасля падаўлення лю-таўскага пудчу 1936 г. урад Акада падаў у адстаўку. Новы ўрад узначаліў Хірота Кокі. Толькі чатыры міністэрскіх nap-
    61
    тфелі аддалі палітычным партыям, а астатнія дзесяць бы-лі размеркаваны згодна з пажаданнямі ваенных. Праграма новага кабінета ўключала ў сябе нарошчванне ўзбраенняў, умацаванне «нацыянальнай абароны» ў Маньчжурыі, пра-вядзенне карэнных пераўтварэнняў унутры краіны ў галіне палітыкі, эканомікі і адміністрацыйнага кіравання з мэтай кансалідацыі нацыі. Выступаючы перад парламентарыямі, ваенны міністр генерал Тэраўці расказаў пра планы стварэн-ня «татальнай дзяржавы» як перадумовы для «татальнай мабілізацыі японскага народа». Пад гэтым мелася на ўвазе поўнае выключэнне палітычных партый і парламента са сфе-ры прыняцця дзяржаўных рашэнняў. Па патрабаванні ва-енных быў таксама адноўлены існаваўшы да 1913 г. парадак назначэння на пасады ваеннага і ваенна-марскога міністраў толькі генералаў і адміралаў абавязковай службы. Для зне-шнепалітычнага забеспячэння захопніцкіх планаў кабінет Хірота 25 лістапада 1936 г. заключыў з Германіяй «Анты-камінтэрнаўскі пакт». Краіны абавязаліся інфармаваць ад-на адну аб дзейнасці Камуністычнага Інтэрнацыянала і весці супраць яго барацьбу, прымаць неабходныя меры супраць тых, хто прама ці ўскосна дзейнічае на карысць Камінтэрна. Такім чынам, быў вызначаны курс на ўсталяванне ў Японіі таталітарнага рэжыму, але на чале не з ваенна-фашысцкім рухам, а з традыцыйнымі кансерватыўнымі сіламі, якія гур-таваліся вакол Групы кантролю.
    «Надпартыйны» кабінет генерала Хаясі Сэндзюра, які прыйшоў да ўлады 2 лютага 1937 г., пацвердзіў гэты курс. 31 сакавіка 1937 г. Хаясі заявіў, што ўрад не задаволены пазіцыяй палітычных партый і таму распускае парламент і прыступае да стварэння «адзінай палітычнай партыі». Па словах прэм’ера, новай палітычнай сістэмай, да якой прый-дзе Японія ў выніку «аднаўлення», будзе «парламентарызм, ачышчаны ад заходняга ўплыву і які больш адпавядае япон-скаму духу». Выбары ў парламент адбыліся ЗОкрасавіка 1937 г. Сапернікі ўрада заваявалі на іх 85 % месцаў. 31 мая 1937 г. кабінет Хаясі сышоў у адстаўку. Новы ўрад узнача-ліў прынц Каноэ Фумімара. Ён заявіў, што асновай яго кі-раўніцтва будзе «згуртаванне ўсіх палітычных сіл краіны», і абяцаў правядзенне сацыяльных і палітычных рэформ, за-хаванне міру і змякчэнне міжнароднай ізаляцыі Японіі шля-
    62
    хам наладжвання дружалюбных адносін з Кітаем і збліжэн-ня з Вялікабрытаніяй.
    Напад Японіі на Кітай. Савецка-японскія і япона-аме-рыканскія адносіны. 7 ліпеня 1937 г. пачалася япона-кі-тайская вайна. Дакладныя абставіны яе ўзнікнення не цал-кам вядомы дагэтуль. Відаць японцы не планавалі тады пачынаць вялікую вайну. Але нечакана ўпартае супраціўлен-не прымусіла японскае камандаванне ўзмацніць ваенную групоўку і пашырыць баявыя дзеянні. Да канца верасня 1937 г. у Кітаі ваявала японская армія колькасцю ў 350 тыс. чалавек.
    Пасля заключэння ў жніўні 1937 г. савецка-кітайскага дагавора аб ненападзенні напружанасць у савецка-японскіх адносінах прыметна ўзрасла. Камандзір японскай 19-й ды-візіі 28 ліпеня 1938 г. самавольна пачаў баявыя дзеянні каля возера Хасан. У пачатку жніўня японскія войскі былі разбі-ты. Новае абвастрэнне япона-савецкіх адносін адбылося, калі ў маі 1939 г. японскія войскі пачалі напад на мангольскія за-ставы, размешчаныя прыкладна ў 20 км на ўсход ад р. Хал-хін-Гол. Урад СССР па пагадненні аб узаемадапамозе ад 12 сакавіка 1936 г. аказаў мангольскай арміі неадкладную ваенную падтрымку. 20 жніўня савецкія і мангольскія вой-скі пачалі наступленне па ўсёй лініі фронту. Да канца лета япона-маньчжурскія войскі былі акружаны і разгромлены. Японскія страты ў выніку гэтых баёў склалі каля 55 тыс. забітымі, параненымі і ўзятымі ў палон. Па пагадненні, пад-пісаным 15 верасня 1939 г. у Маскве народным камісарам замежных спраў СССР В. М. Молатавым і паслом Японіі ў СССР Тога Сігэноры, з 16 верасня войскі абодвух бакоў па-вінны былі спыніць ваенныя дзеянні.
    3 лістапада 1938 г. урад Каноэ апублікаваў афіцыйную заяву, падпісаную імператарам, аб тым, што на дадзеным этапе задачай Японіі з’яўляецца ўсталяванне «новага парад-ку ва Усходняй Азіі», гэта значыць японскай эканамічнай і палітычнай гегемоніі ва ўсім Кітаі. Японія патрабавала зго-ды на гэта іншых дзяржаў. Абвяшчэннем «новага парадку» Японія супрацьпастаўляла сябе ўсім астатнім краінам, якія мелі інтарэсы ў Кітаі. Амерыканскі дзяржаўны дэпартамент у ноце ад 31 снежня 1938 г. заявіў, што амерыканскі ўрад адхіляе «новы парадак ва Усходняй Азіі» і настойвае на за-
    63
    хаванні ўсіх правоў ЗША і амерыканскіх грамадзян у Кітаі. Аднак японскія палітыкі спадзяваліся, што ніякіх эканаміч-ных санкцый у адносінах да Японіі прадпрынята не будзе.
    Пасля пачатку вайны ў Кітаі ў Японіі была праведзена мабілізацыя, эканоміку краіны сталі пераводзіць на ваенныя рэйкі. Былі прыняты законы аб кантролі над ваеннай гас-падаркай, гандлёвым суднаходствам, вытворчасцю і размер-каваннем штучных угнаенняў, фінансамі. Гэтыя законы рэз-ка ўзмацнілі сістэму дзяржаўнага рэгулявання. Хуткі рост цэн вымусіў урад выдаць у кастрычніку 1939 г. указ, па яко-му цэны на ўсе тавары, а таксама арэндная плата, плата за фрахт і заработная плата фіксаваліся на ўзроўні, што існаваў на дзень публікацыі ўказа, і маглі быць павышаны толькі з дазволу дзяржаўных органаў. Гэта выклікала вялікі рост спекуляцыі і ўзнікненне «чорнага рынку», што падштурхну-ла ўрад у 1940 г. да пераводу насельніцтва на картачнае за-беспячэнне. Цяжкасці ў эканоміцы і несуцяшальныя вынікі ваенных дзеянняў у Кітаі прывялі да таго, што 3 студзеня 1939 г. урад Каноэ пайшоў у адстаўку.
    Пасля гэтага на працягу паўтара гадоў у Японіі змяні-ліся тры кабінеты міністраў. У іх ніяк не атрымоўвалася вырашыць эканамічныя праблемы і вывесці краіну са зне-шнепалітычнай ізаляцыі. У канцы 1939 — пачатку 1940 г. японскі ўрад звярнуўся да Злучаных Штатаў з прапановай аб «аднаўленні дружалюбных адносін». У адказ на гэта па-сол ЗША Гру перадаў японскаму ўраду пасланне прэзідэнта Ф. Рузвельта, у якім Вашынгтон патрабаваў ад Японіі пра-бачэнняў, а таксама кампенсацыі ўрону, выкліканага шмат-лікімі замахамі на амерыканскія правы ў Кітаі. Акрамя Taro, амерыканскі ўрад патрабаваў гарантый, што ў Кітаі на-далей будуць выконвацца міжнародныя дагаворы і прынцып «адчыненых дзвярэй і роўных магчымасцей». Пры невыка-нанні гэтых умоў ЗША пагражалі эканамічнымі санкцыямі. Прыняцце амерыканскіх патрабаванняў азначала для Японіі адмову ад усіх заваяваных пазіцый у Кітаі.
    Перамовы з ЗША выклікалі незадавальненне японскіх ваенных. Пад іх націскам 22 ліпеня 1940 г. быў сфарміра-ваны новы кабінет, які ізноў узначаліў Каноэ. Пасаду ва-еннага міністра заняў у ім лідар групы кантролю Тодзё Хідэ-кі. На пасяджэнні ўрада 26 ліпеня была прынята «Асноўная