Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Маючы намер утрымаць Бірму, японскае камандаванне вырашыла правесці папераджальную наступальную апера-цыю на мяжы Бірмы з Індыяй, каб сарваць плануемае на-ступленне саюзнікаў. Японцы перайшлі ў наступленне 8 са-кавіка 1944 г. Спадзяючыся выкарыстоўваць у сваіх інтарэ-сах антыбрытанскія настроі сярод індыйцаў, яны ўключылі ў склад сваіх сіл фарміраванні Індыйскай нацыянальнай ар-міі (ІНА) колькасцю каля 7 тыс. чалавек. Аднак да жніўня японскае наступленне скончылася поўным правалам і стра-тай 72 тысяч забітымі, хворымі і параненымі. Больш уда-лым было наступленне японцаў у Цэнтральным Кітаі ў дру-
74
гой палове красавіка 1944 г. У выніку яго ў Японіі з’явілася скразная сухапутная камунікацыя ад Пекіна да мяжы з Ін-дакітаем. Гэта дазваляла нават ва ўмовах амерыканскага па-навання на моры працягваць вывозіць з Паўднёва-Усходняй Азіі ў Японію стратэгічную сыравіну.
Да пачатку 1945 г., нягледзячы на бязлітаснае супра-ціўленне, японскія войскі не змаглі ўтрымаць вызначаную стратэгічную лінію абароны на астравах Ціхага акіяна. 20 студзеня 1945 г. японская імператарская стаўка зацвер-дзіла «Асновы аператыўнага плана імператарскай арміі і ваенна-марскога флота». Новы план улічваў тое, што праціў-нік паспрабуе высадзіцца на Японскіх астравах, і быў накі-раваны на зрыў такой высадкі, каб максімальна зацягнуць вайну.
Рыхтуючыся да высадкі ў Японіі, узброеныя сілы ЗША ў пачатку 1945 г. дэсантаваліся на буйнейшы ў Філіпінскім архіпелаге востраў Лусон. Усяго ў гэтай аперацыі ўдзель-нічала каля 275 тыс. чалавек, да 2200 самалётаў і каля 1000 баявых, транспартных і дэсантных караблёў. Суадносі-ны сіл былі на карысць амерыканцаў: па колькасці асабовага складу сухапутных войск — 1,1 : 1, па авіяцыі — 5,5 : 1. На моры ў раёне Філіпін японцам не было чаго супрацьпаставіць амерыканскаму флоту. 3 сакавіка рэшткі 17-тысячнага япон-скага гарнізона Манілы спынілі супраціўленне. Да 30 чэрве-ня амерыканцы авалодалі ўсім востравам. Іх страты склалі 37,8 тыс. забітымі і параненымі, а японцы (па амерыканскіх дадзеных) страцілі забітымі 205,5 тыс. чалавек. 19 лю-тага 1945 г. амерыканскі дэсант высадзіўся на востраве Іва-дзіма. Амерыканская групоўка налічвала 111,3 тыс. ча-лавек, 1522 самалёты і больш за 680 баявых, транспартных і дэсантных караблёў. Арганізаванае супраціўленне японцаў удалося зламаць толькі 16 сакавіка, але сутычкі на востра-ве працягваліся яшчэ дзесяць дзён. За час баёў на Івадзіме было ўзята ў палон усяго 1 тыс. японскіх салдат і афіцэраў, астатнія 22 тыс. загінулі.
1 красавіка амерыканцы пачалі аперацыю па захопе вост-рава Акінава. У баях за Акінаву прынялі ўдзел звыш за 2400 самалётаў, больш за 1500 баявых караблёў, дэсантных і дапаможных судоў і 550 тыс. чалавек. Ім супрацьстаялі 87 тыс. японцаў. У іх налічвалася 250 самалётаў. Востраў быў
75
узяты 2 ліпеня 1945 г. Страты ЗША тут склалі 49,1 тыс. ча-лавек, з іх 12,5 тыс. забітымі (уключаючы камандзіра дэсанта генерала С. Бакнера). 3 японскага боку загінулі 100 тыс. салдат і афіцэраў і 7,8 тыс. чалавек было ўзята ў палон. Захоп Акінавы азначаў стварэнне стратэгічнага плац-дарма для ўварвання на Японскія астравы. Сюды неадклад-на перабазіравалася амерыканская авіяцыя, што дазволі-ла пашырыць маштабы паветранага наступлення супраць Японіі.
Японія аказалася зусім непадрыхтаванай да адбіцця на-лётаў амерыканскай авіяцыі. Вынікам была велізарная коль-касць ахвяр сярод насельніцтва. Толькі падчас налёту ў ноч на 10 сакавіка 1945 г. у Токіа загінула звыш за 83 тыс. ча-лавек. Падчас вайны ў Японіі амерыканскімі бамбардзіроў-шчыкамі было зруйнавана 98 гарадоў, прычым у 72 з іх не было ніякіх ваенных аб’ектаў. Але авіяцыі ЗША не ўдало-ся дэзарганізаваць ваенную вытворчасць Японіі, якая пача-ла скарачацца толькі ў 1945 г., галоўным чынам па прычы-не перабояў з забеспячэннем сыравінай і палівам, а таксама з-за недахопу кваліфікаванай працоўнай сілы. Увоз нафты ў Японію ў маі 1944 г. у параўнанні са студзенем скараціў-ся з 1 млн да 600 тыс. барэляў. У цэлым у 1944 г. увоз стра-тэгічнай сыравіны і харчавання ў краіну паменшыўся да 10,1 млн т (у 1943 г. — 16,4 млн т). Знікалі стратэгічныя запасы нафты, каляровых металаў, вугалю, каўчуку, баксі-таў, не папаўняліся страты баявой тэхнікі. Японія са свай-го боку не змагла стварыць пагроз камунікацыям саюзнікаў. У чэрвені — верасні 1944 г. японскім падводным лодкам не ўдалося патапіць ні аднаго баявога карабля ці судна саюзні-каў у Ціхім акіяне. За кастрычнік — снежань 1944 г. яны знішчылі два эсмінцы, танкер і два гандлёвыя судны. За сем месяцаў 1945 г. японскі гандлёвы флот змог забяспечыць да-стаўку 2743тыс.т. розных грузаў, гэта значыць у 3,7 раза менш, чым за 1944 г. За той жа перыяд японцы аднавілі 473 тыс. т гандлёвага танажу, што складала толькі 1/3 па-топленага.
Уступленне ў вайну СССР. Капітуляцыя Японіі. Право-дзячы татальную мабілізацыю ўсіх сіл і рэсурсаў на вядзенне вайны, кабінет Каісо шукаў шляхі, каб дабіцца кампраміс-нага міру. Восенню 1944 г. Японія спрабавала ўстанавіць су-
76
вязі з кіраўнікамі Вялікабрытаніі і ЗША пры неафіцыйным пасрэдніцтве шведскага пасланніка ў Японіі В. Багэ. Спра-бавалі японскія дыпламаты і пры пасрэдніцтве СССР знай-сці шлях да кампраміснага міру з саюзнікамі. Але ўсе гэтыя спробы скончыліся правалам.
5 красавіка 1945 г. савецкі ўрад абвясціў пра дэнансацыю савецка-японскага пакта аб нейтралітэце. 26 ліпеня 1945 г. была апублікавана Патсдамская дэкларацыя ЗША, Вяліка-брытаніі і Кітая, патрабаваўшая ад Японіі неадкладнай і без-агаворачнай капітуляцыі. У Дэкларацыі ў цэлым былі ўлі-чаны і савецкія інтарэсы, што дазволіла СССР у далейшым далучыцца да яе. У дэкларацыі гаварылася, што «назаўсёды павінны быць ліквідаваны ўлада і ўплыў тых, хто ашукаў і ўвёў у зман народ Японіі, прымусіўшы яго ісці па шляху су-светных заваяванняў», што «японскі суверэнітэт будзе аб-межаваны астравамі Хонсю, Хакайда, Кюсю, Сікоку і ты-мі менш буйнымі астравамі, якія мы ўкажам», што «япон-скі ўрад павінен знішчыць усе перашкоды да адраджэння і ўмацавання дэмакратычных тэндэнцый сярод японскага на-рода». Пад націскам генералітэту прэм’ер-міністр Судзукі 28 ліпеня выступіў з заявай, у якой гаварылася, што ўрад «ігнаруе» дэкларацыю і «будзе неадступна працягваць рух наперад для паспяховага завяршэння вайны».
Гэта заява фактычна прадвызначыла атамную бамбардзі-роўку Японіі, паколькі давала ЗША фармальную падставу прымяніць ядзерную зброю, што поўнасцю адпавядала на-мерам прэзідэнта Г. Трумэна. Раніцай 6 жніўня атамная бом-ба была скінута на г. Хірасіма. Адразу пасля гэтага Белы дом апублікаваў афіцыйную заяву, у якой папярэджваў Японію, што ў выпадку адмовы ад капітуляцыі яе чакаюць небыва-лыя разбурэнні. Аднак ніякай заявы аб капітуляцыі з боку японскага ўрада не было. 9 жніўня другая атамная бомба бы-ла скінута на г. Нагасакі.
11 лютага 1945 г. падчас Крымскай канферэнцыі савец-кі ўрад абавязаўся выступіць супраць Японіі прыкладна праз 2—3 месяцы пасля завяршэння вайны ў Еўропе на на-ступных умовах: 1. Захаванне status quo Знешняй Манго-ліі (Мангольскай Ндооднай Рэспублікі). 2. Аднаўленне пра-воў Расіі, парушаных вераломным нападам Японіі ў 1904 г., а менавіта: а) вяртанне Савецкаму Саюзу паўднёвай часткі
77
вострава Сахалін і ўсіх астравоў, што прылягаюць да яго; б) інтэрнацыяналізацыя гандлёвага порта Дайрэн з забес-пячэннем пераважных інтарэсаў Савецкага Саюза ў гэтым порце і аднаўленне арэнды на Порт-Артур як на ваенна-мар-скую базу СССР; в) сумесная эксплуатацыя Кітайска-Усход-няй чыгункі і Паўднёва-Маньчжурскай чыгункі, што дае вы-хад на Дайрэн. 3. Перадача Савецкаму Саюзу Курыльскіх астравоў.
8 жніўня СССР заявіў пра ўступленне ў вайну з Японі-яй з 9 жніўня 1945 г. У той дзень наступленне Чырвонай арміі ў Маньчжурыі пачалося на ўсіх напрамках практыч-на адначасова. Высокія тэмпы прасоўвання савецкіх і ман-гольскіх войск у цэнтральнай частцы Маньчжурыі паставілі японскае камандаванне ў бязвыхаднае становішча. Раніцай 9 жніўня адбылося экстраннае пасяджэнне Вышэйшага саве-та па кіраўніцтве вайной. Адкрываючы яго, прэм’ер-міністр Судзукі заявіў, што атамная бамбардзіроўка і ўступленне ў вайну СССР прывялі яго да заключэння, што не засталося ні-чога іншага, акрамя як прыняць умовы Патсдамскай дэкла-рацыі і спыніць ваенныя дзеянні. Імператар Хірахіта на ім-ператарскай нарадзе, што адбылася раніцай 10 жніўня, пад-трымаў прэм’ер-міністра. Аднак ваенны міністр і начальнікі штабоў арміі і флота настойвалі на працягу вайны. Толькі 15 жніўня імператар выступіў са зваротам да нацыі, у якім абвясціў аб капітуляцыі Японіі. 2 верасня на борце лінкара «Місуры» ў Такійскім заліве быў падпісаны афіцыйны акт аб капітуляцыі Японіі.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1. Пералічыце асноўныя рысы палітычнага развіцця Японіі ў пачат-ку XX ст. 2. Чым былі выкліканы «рысавыя бунты» і які іх вынік? 3. Як Першая сусветная вайна паўплывала на эканамічнае развіццё Японіі? 4. Ахарактарызуйце знешнепалітычнае становішча Японіі на момант за-вяршэння Першай сусветнай вайны. Як на яго паўплывалі рашэнні Ва-шынгтонскай канферэнцыі? 5. Якія рэформы правёў першы «партыйны» кабінет Хара? 6. Вызначыце адмоўныя і станоўчыя рысы выбарчага зако-на 1925 г. 7. Як сусветны эканамічны крызіс 1929—1933-х гг. паўплываў на знешнюю палітыку Японіі? 8. Вызначыце асаблівасці сусветнага эка-намічнага крызісу 1929—1933 гг. у Японіі. Які выхад з крызісу прапанаваў японскі ўрад? 9. Якія плыні сфарміраваліся ў японскім фашысцкім руху? 10. Ахарактарызуйце адметныя рысы японскага фашызму і яго ідэало-гію. 11. Ахарактарызуйце сацыяльную базу японскага фашызму. 12. Як
78
вы растлумачыце тэрмін «маладыя афіцэры»? Якія патрабаванні яны вы-лучалі? 13. Якімі былі вынікі ваенна-фашысцкіх путчаў 1932 і 1936 гг. у Японіі? 14. Назавіце асноўныя кірункі знешняй палітыкі японскага ўрада ў другой палове 1930-х — пачатку 1940-х гг. 15. Якія характэрныя ры-сы «новай палітычнай структуры» і «новай эканамічнай структуры» вы можаце назваць? 16. Растлумачце значэнне тэрміна «сфера сумеснага росквіту вялікай Усходняй Азіі». 17. Вызначыце асноўныя этапы і важ-нейшыя падзеі ў ходзе вайны на Ціхім акіяне. 18. Ахарактарызуйце зме-ны ў «новай палітычнай структуры» Японіі на працягу вайны на Ціхім акіяне. 19. Прасачыце дынаміку японскай эканомікі ў час вайны на Ці-хім акіяне.