Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Летам 1920 г. краіны Антанты арганізавалі наступленне супраць кемалістаў, спачатку так званай «халіфатскай ар-міі» султана, а потым — грэчаскіх войск. Яны занялі Ус-ходнюю Фракію і Заходнюю Анатолію. У жніўні 1920 г. сул-тан Абдул Меджыд II падпісаў з краінамі Антанты Сеўрскі мір. Згодна з ім Усходняя Фракія з Адрыянопалем, а так-сама Ізмір адыходзілі да Грэцыі, Масул — да Англіі, шы-рокая тэрыторыя, якая прылягала да Сірыі, — да Францыі. Зона праліваў вылучалася ў асобны раён з міжнародным кі-
93
раваннем. Паўночна-ўсходняя частка Малой Азіі адыходзіла да Арменіі. Прадугледжвалася стварэнне незалежнага Кур-дыстана. На значнай частцы тэрыторыі Турцыі, якая заста-лася, засноўваліся сферы ўплыву Францыі і Італіі. Турцыя падлягала раззбраенню, аднаўляла адменены младатуркамі рэжым капітуляцый і фінансавы кантроль з боку дзяржаў Антанты. Сеўрскі дагавор, які ператвараў урад султана ў ма-рыянетку Антанты і прадугледжваў падзел Турцыі, садзей-нічаў далейшаму росту нацыянальнага руху.
Барацьба за адмену Сеўрскага дагавора вылілася ў на-цыянальна-вызваленчую вайну, узброеную барацьбу з пры-хільнікамі султана, якія яго падпісалі. Але галоўнай бы-ла барацьба з інтэрвентамі. У сакавіку 1921 г. грэчаская армія пачала новае наступленне і выйшла на подступы да Анкары. У жніўні 1922 г. турэцкая армія перайшла ў ра-шаючае контрнаступленне, разграміла грэчаскія войскі і вызваліла ўсю Заходнюю Анатолію. Сотні тысяч бежан-цаў — грэкаў, армян пакінулі Турцыю. У той жа час у краі-ну накіравалася вялікая колькасць турэцкіх перасяленцаў з Балкан.
Абвяшчэнне рэспублікі. 1 лістапада 1922 г. ВНСТ пры-няў закон аб скасаванні султаната. 29 кастрычніка 1923 г. Турцыя была абвешчана рэспублікай. У тую ж ноч тайным галасаваннем быў абраны першы прэзідэнт Турэцкай рэспуб-лікі — Мустафа Кемаль. 3 сакавіка 1924 г. быў ліквідаваны халіфат. Тым самым была поўнасцю разбурана старая дзяр-жаўна-палітычная машына манархічнай Турцыі і ажыццёў-лены пераход да свецкай рэспублікі.
На міжнародным узроўні вынікі Кемалісцкай рэвалюцыі былі замацаваны на Лазанскай міжнароднай канферэнцыі, што адбывалася ў лістападзе 1922 — ліпені 1923 г. На ёй быў адменены Сеўрскі дагавор. Краіны Антанты заключылі новы Лазанскі мірны дагавор з Турцыяй. Яны прызналі су-верэнітэт Турцыі ў межах, якія ўключалі Усходнюю Фра-кію, Малую Азію. Турцыя пайшла на саступку і адмовілася ад акупіраванага англічанамі раёна Масула, які ў 1926 г. увайшоў у склад Ірака. Артыкул 38 Лазанскага дагавора вы-ключаў магчымасць якой-небудзь дыскрымінацыі і прасле-давання насельніцтва па нацыянальнай і рэлігійнай прыкме-тах. Згодна заключанай тады ж Лазанскай канвенцыі 1923 г.
94
аб пралівах Турцыі неабходна было дэмілітарызаваць Бас-фор і Дарданэлы, дапусціць у Стамбул міжнародную камісію па назіранні за выкананнем канвенцыі. Ваенныя караблі не-чарнаморскіх дзяржаў маглі заходзіць у Чорнае мора фак-тычна без сур’ёзных абмежаванняў.
Вынікі Кемалісцкай рэвалюцыі. Турцыя адстаяла сваю незалежнасць як нацыянальная дзяржава ў граніцах, што ў асноўным супадалі з турэцкімі этнічнымі межамі. Падчас рэвалюцыі была ліквідавана старая дзяржаўная сістэма тэ-акратычнай манархіі і ўсталявана свецкая рэспубліка. Былі створаны перадумовы для правядзення рэформ, накіраваных на мадэрнізацыю Турцыі. Перамога рэвалюцыі была забяс-печана перш за ўсё дзякуючы моцнаму пад’ёму нацыяналь-на-вызваленчага руху на чале з М. Кемалем. Значную ролю адыграла і падтрымка Савецкай Расіяй гэтага руху як «рэ-зерву сусветнай рэвалюцыі», а таксама рознагалоссі паміж краінамі Антанты. Італія і Францыя дастаткова хутка ад-мовіліся ад прэтэнзій на турэцкія тэрыторыі і вывелі свае войскі. Англія не прымала ўдзел у ваенных дзеяннях, а аб-межавалася толькі ваеннай дапамогай грэкам.
Рэформы кемалістаў у 1920—1930-х гг. Прынцыпы ке-малізму. Пасля перамогі Кемалісцкай рэвалюцыі ў Турцыі была праведзена серыя рэформ. Яе асноўным правадніком стала створаная 29 кастрычніка 1923 г. Народна-рэспублі-канская партыя Турцыі, аб’яднаўшая кемалісцкую эліту. Па сваіх сацыяльных каранях гэта эліта была звязана з асман-скім мінулым. У той жа час яе перадавая частка духоўна жывілася ідэямі еўрапеізацыі, абнаўлення, ідэямі Вялікай французскай рэвалюцыі. Самай трывалай апорай кемалістаў былі маладыя афіцэры. Уплывовых прадстаўнікоў буржуа-зіі, у той час у асноўным гандлёвай, было зусім няшмат.
Ідэалогіяй, на аснове якой праводзіліся рэформы, стаў ке-малізм. Яго асноўныя палажэнні: 1) нацыяналізм — пабудо-ва нацыянальнай незалежнай турэцкай дзяржавы ў межах тэрыторый, дзе туркі складаюць большасць насельніцтва; 2) лаіцызм — аддзяленне ісламу ад палітычнага жыцця, свецкі характар дзяржаўнай улады; 3) этатызм — актыўнае ўмяшанне дзяржавы ў эканоміку, дзяржаўнае рэгуляванне яе, стварэнне дзяржаўнага сектара; 4) рэвалюцыйнасць — вернасць ідэям і традыцыям Кемалісцкай рэвалюцыі; 5) рэс-
95
публіканізм — усталяванне і захаванне ў Турцыі рэспублі-канскай формы кіравання; 6) адзінства турэцкай нацыі — лічылася, што ў Турцыі адсутнічаюць нацыянальныя мен-шасці, усе жыхары краіны ствараюць адзіную турэцкую на-цыю, для якой не характэрны сацыяльныя антаганізмы і канфлікты. Такім чынам, кемалізм як ідэалогія накіроўваў на мадэрнізацыю, еўрапеізацыю Турцыі. У Турцыі неабход-на было стварыць свецкую, незалежную ад інстытута рэлі-гіі ўладу. Краіна павінна была стаць эканамічна незалеж-най, а для гэтага прадугледжвалася правядзенне індустрыя-лізацыі, устанаўленне раўнапраўных сувязей з заходнім светам.
20 красаЫка 1924 г. была прынята канстытуцыя. Па ёй Турцыя аб’яўлялася рэспублікай на чале з прэзідэнтам, на-дзеленым вялікай уладай. Вышэйшым органам улады быў аднапалатны меджліс, з дэпутатаў якога прэзідэнт прызна-чаў прэм’ер-міністра, які фарміраваў кабінет міністраў. Вы-бары ў парламент былі двухступеннымі па мажарытарнай сістэме. Жанчыны спачатку да ўдзелу ў выбарах не дапу-скаліся. Толькі з канца 1920-х гг. ім прадстаўлялася права абіраць і быць абранымі ў муніцыпальныя органы ўлады, з 1934 г. таксама і ў меджліс. Канстытуцыя дэкларавала ўсе асноўныя дэмакратычныя правы і свабоды.
Турэцкі лаіцызм. Серыя рэформ была звязана з секуля-рызацыяй дзяржавы. Са шматлікіх выступленняў М. Кема-ля і яго прыхільнікаў відавочна, што іслам у той час асацы-іраваўся не проста з халіфацкім, султанскім рэжымам, але і з усім адсталым, кансерватыўным, што ператварыла Тур-цыю ў паўкалонію Еўропы, прывяло да канчатковага разгро-му. Іслам страціў статус дзяржаўнай рэлігіі і быў даведзены да ўзроўню адасобленай ад школы і дзяржавы рэлігіі. Ма-ёмасць, якая належала духавенству, у большасці сваёй бы-ла нацыяналізавана. Духоўныя школы-медрэсе ліквідаваны. Прадугледжвалася перадача ўсіх навуковых і навучальных устаноў у распараджэнне Міністэрства асветы. Была ўсталя-вана грамадзянская форма шлюбу з ліквідацыяй мнагажэн-ства. Шарыяцкія суды былі ліквідаваны і ўведзена дзяржаў-ная судавытворчасць па еўрапейскім узоры. Было заснавана Упраўленне па справах рэлігіі, якое з таго часу рэгулявала ад імя дзяржавы ўсю рэлігійную дзейнасць у краіне. Пад
96
яго кантроль перайшлі не толькі мячэці, але і манастыры, прыстанішчы дэрвішаў і іх ордэнаў. Неўзабаве дэрвішскія арганізацыі былі поўнасцю забаронены. У 1928 г. з кансты-туцыі было выключана палажэнне аб тым, што дзяржаўнай рэлігіяй Турцыі з’яўляецца іслам.
Барацьба з ісламам шмат у чым тлумачыла рашэнне пе-райсці на еўрапейскую форму адзення (1925), еўрапейскі ка-ляндар і летазлічэнне і ўвядзенне прозвішчаў са скасаваннем старых форм звароту (бей, паша, эфендзі). Спецыяльным ра-шэннем парламента Кемалю было прысвоена прозвішча Ата-цюрк («бацька турак») з забаронай насіць яго яшчэ каму-не-будзь. Быў прыняты лацінізаваны алфавіт, які замяніў араб-скі (1928 г.) і аблегчыў навучанне ў шматлікіх пачатковых і сярэдніх школах і вышэйшых навучальных установах, ізноў ствараемых, але па еўрапейскім стандарце. Была праведзена адміністрацыйная рэформа, па якой замест сярэдневяковых адміністрацыйных адзінак ствараліся вілаеты (губерніі).
Грамадзянскі кодэкс Турцыі, прыняты 17 лютага 1926 г., быў перапісаны з тэксту швейцарскага грамадзянскага ко-дэкса, у той час самага перадавога ў Еўропе. Новы кодэкс ус-талёўваў у Турцыі свецкія прынцыпы прыватнага права (па-лажэнні аб фізічных і юрыдычных асобах, аб таварыствах), сямейнага права (палажэнні аб афіцыйным шлюбе, які рэ-гіструецца незалежна ад заключэння рэлігійнага, маёмасных правоў членаў сям’і, у тым ліку права атрымліваць спадчы-ну). У раздзеле аб маёмасным праве вызначаліся еўрапейскія паняцці ўласнасці, уладання. Асабліва падрабязна ў кодэксе былі выкладзены і замацаваны ўмовы валодання зямельнай уласнасцю. 1 сакавіка 1926 г. быў прыняты па еўрапейскім ўзоры крымінальны кодэкс. Значнае месца ў ім было адве-дзена абароне свецкіх прававых прынцыпаў. Так, забараня-лася выкарыстоўванне рэлігіі ў палітычных і асабістых мэ-тах. Каралася прапаганда з дапамогай эксплуатацыі рэлігій-ных пачуццяў, прадметаў культу і рэлігійных кніг для да-сягнення «асабістага ўплыву ці асабістых інтарэсаў».
Турэцкі этатызм. Турэцкая эканоміка была вельмі адста-лай, залежнай ад замежнага капіталу і да таго ж разбураная вайной. Доля сельскай гаспадаркі ў нацыянальным прыбыт-ку складала 67 %, прамысловасці — 10 %. Пры правядзенні пераўтварэнняў у сферы эканамічнага жыцця за аснову быў
7. Зак. 2985
97
узяты прынцып этатызму. У сілу гістарычных абставін тур-кі не складалі заўважнага слоя ў ліку актыўнага гарадскога насельніцтва — гандляроў, прадпрымальнікаў. Кампенса-ваць недахоп прадпрымальніцкай актыўнасці і нацыяналь-нага капіталу па сілах было толькі дзяржаве. Слабасць эка-намічных пазіцый краіны магла быць хуткімі тэмпамі лік-відавана з дапамогай мэтанакіраваных намаганняў самой дзяржавы, што і было рэалізавана ў рамках этатызму. Па-літыка этатызму адпавядала і турэцкай традыцыі прыяры-тэту і нават панавання дзяржавы ў эканамічным жыцці пры другаснасці і слабасці прыватнага прадпрымальніцтва. Бан-каўская сістэма на сярэдзіну 1930-х гг. была прадстаўлена практычна толькі дзяржаўнымі банкамі. У той жа час ту-рэцкі ўрад прызываў да актывізацыі прыватнаўласніцкага прадпрымальніцтва.