• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    У Турцыі пачалася ліквідацыя замежных канцэсій, якія часткова былі ануляваны, часткова выкуплены. Афіцыйна адмяняўся рэжым капітуляцый, які прадстаўляў ільготы еўрапейскаму капіталу. Да Цэнтральнага рэспубліканскага банка перайшло права грашовай эмісіі. Урад узяў у свае ру-кі будаўніцтва новых чыгунак, партоў, прамысловых прад-прыемстваў. Былі ўстаноўлены больш высокія мытныя та-рыфы, якія абаранялі маладую прамысловасць краіны ад за-межнай канкурэнцыі.
    На фоне шматлікіх пераўтварэнняў у прамысловасці ўсё больш відавочнай станавілася адсталасць сельскай гаспадар-кі. Але і там былі праведзены рэформы, у прыватнасці, ад-менена сярэдневяковая сістэма ашара (араба-ісламскі ушр, дзесяціна) і створаны ўмовы для павышэння таварнасці сель-скагаспадарчых прадуктаў, перш за ўсё тытуню і бавоўны. Закон аб бюджэце 1925 г. даў магчымасць беззямельным ся-лянам набываць ва ўласнасць шляхам выкупу (з аплатай у растэрміноўку на 10 гадоў) да 20 га зямлі. Былі прыняты і два законы 1926 г. аб надзяленні зямлёй імігрантаў і без-зямельных сялян. У цэлым палітыка этатызму прынесла станоўчыя вынікі. Толькі за 1933—1939 гг. вартасць пра-дукцыі цэнзавай прамысловасці ўзрасла ў тры разы. Але ад-варотным бокам гэтай палітыкі быў жорсткі рэжым у сфе-ры працы, уключаючы строгую рэгламентацыю працы на дзяржаўных прадпрыемствах, адсутнасць ці забарона дзей-
    98
    насці свабодных прафсаюзаў (іх замянялі дзяржаўныя, «жоўтыя»).
    Палітыка кемалісцкага ўрада. Палітыка дэісламізацыі сустракала жорсткае супраціўленне з боку кансерватыўных сіл. Апошнім буйным узброеным выступленнем ісламістаў стаў мяцеж у Менемене ў снежні 1930 г. Яго ўзначаліў шэйх аднаго з ісламскіх рэлігійных ордэнаў дэрвіш Мехмед. Ён прызваў вернікаў «выратаваць святую веру ісламу і адна-віць шарыят». Усе мяцяжы сурова падаўляла кемалісцкая армія.
    Вострай заставалася нацыянальная праблема. Грэчаскае, армянскае, яўрэйскае насельніцтва, якое засталося ў Турцыі, нягледзячы на гарантыі Лазанскага дагавора і канстытуцыі 1924 г., адчувала да сябе варожае стаўленне і масава эміг-рыравала. Курды вялі барацьбу за незалежнасць. У 1925 г. пад сцягамі абароны ісламу і стварэння незалежнага Курды-стана падняў паўстанне шэйх Саід. Пасля падаўлення гэтага паўстання ўлады прынялі ў 1927 і 1929 гг. спецыяльныя за-коны, па якіх найболей непакорлівыя курдскія плямёны бы-лі прымусова пераселены ў розныя раёны Цэнтральнай і За-ходняй Анатоліі.
    Пасля рэвалюцыі кемалісцкая ўлада набывае рысы адна-партыйнага аўтарытарнага рэжыму на чале з прэзідэнтам. Вялікую ролю ў сістэме ўлады адыгрывалі ваенныя. Прэзі-дэнт, прэм’ер-міністр былі нядаўнімі ваеннымі, героямі баёў з інтэрвентамі. У турэцкім парламенце таксама было прад-стаўлена шмат ваенных, у міністэрствах, дзяржаўных ус-тановах, на дзяржаўных прадпрыемствах праслойка адстаў-ных ваенных заставалася значнай яшчэ доўгія гады. Перы-ядычна ўзнікаўшая легальная апазіцыя, прадстаўленая ча-сам паплечнікамі Кемаля па агульнай барацьбе супраць ін-тэрвентаў, так і не змагла, аж да другой паловы 1940-х гг., заснаваць пастаянны інстытут дэмакратычнай апазіцыі, суп-рацьпаставіць яго рэжыму аднапартыйнай улады. Прыняты ў 1925 г. закон даў ураду шырокія надзвычайныя паўнамо-цтвы для барацьбы з апазіцыяй.
    У канцы 1924 г. была створана апазіцыйная Прагрэсіў-на-рэспубліканская партыя. Праграма партыі сведчыла аб тым, што яе складальнікі не жадалі ўлічваць нядаўні вопыт асманскай еўрапеізацыі, больш турбаваліся пра традыцый-
    99
    ныя інтарэсы кампрадорскай буржуазіі і прадстаўнікоў за-межнага капіталу, лічылі, што лібералізацыя эканомікі ў но-вых умовах не адродзіць сістэму залежнасці. У 1925 г. улады забаранілі Прагрэсіўна-рэспубліканскую партыю. У жніўні 1930 г. кемалісты ізноў спрабавалі ініцыіраваць дзейнасць апазіцыйнай партыі, на гэты раз названай Ліберальна-дэмакратычнай. Аднак гэта партыя за кароткі час стала па-гражальнай кемалісцкаму рэжыму права-клерыкальнай апа-зіцыяй. У лістападзе таго ж 1930. г. яна была распушчана. Немалыя клопаты прыносіла кемалістам і левая апазіцыя, перш за ўсё Камуністычная партыя, якая знаходзілася ў пад-поллі.
    На выбарах у ВНСТ галасы аддаваліся толькі кандыда-там, якія прадстаўлялі правячую Народна-рэспубліканскую партыю. На самай справе гэта нават немагчыма было лічыць выбарамі. Колькасць галасуючых не дасягала 25 %, таму што людзі ўсвядомілі бессэнсоўнасць удзелу ў выбарах. Прыняты ў чэрвені 1936 г. Закон аб працы (уступіў у сілу 15 чэрвеня 1937 г.) абвяшчаў многія палажэнні ў інтарэсах рабочых, на-прыклад аб стварэнні арганізацый па найму працоўнай сілы, аднак яны засталіся толькі на паперы. Закон катэгарычна забараняў забастоўкі на ўсіх прадпрыемствах як дзяржаўна-га, так і прыватнага сектара. He маглі мець свае арганізацыі сяляне, моладзь, інтэлігенцыя. Грамадскія дрганізацыі ства-раліся толькі пад жорсткім кантролем Народна-рэспублікан-скай партыі.
    Кемалісцкая эліта ў 1930—1940-я гг. стварыла эфектыў-ную сістэму мэтанакіраванага ідэалагічнага ўздзеяння на грамадства ў духу турэцкага нацыяналізму (тюркізму). Гэ-та ідэалогія на дзяржаўным узроўні навязвалася грамадству і прызнавала свецкі, еўрапейскі шлях развіцця як найбольш прымальны для пабудовы развітай турэцкай дзяржавы.
    Знешняя палітыка кемалістаў. Турцыя напярэдадні і ў гады Другой сусветнай вайны. Заяўляючы пра свой еў-рапейскі шлях развіцця, кемалісты праводзілі актыўную знешнюю палітыку на еўрапейскім кірунку. У 1920-я гг. Турцыя ўстанавіла дыпламатычныя адносіны і падпісала да-гаворы аб міры і дружбе з Германіяй, Аўстрыяй, Балгары-яй, Венгрыяй, Польшай, Югаславіяй і іншымі дзяржавамі на прынцыпах узаемнай павагі, узаемнага прызнання суве-
    100
    рэнітэту і развіцця двухбаковых гандлёвых сувязей. Заклю-чаны ў Парыжы ў снежні 1925 г. дагавор аб дружбе і нейтра-літэце з СССР пацвярджаў захаванне ў новых, ужо мірных умовах прыязлівых, добрасуседскіх адносін паміж дзвюма краінамі. Доўгі час заставаліся неўрэгуляванымі адносіны з Англіяй, бо англічане спрабавалі падтрымліваць апазіцыю Кемалю, высоўвалі абвінавачванні ў дыктатарстве, супра-цоўніцтве з «саветамі», правакавалі выступленні курдскіх шэйхаў.
    У 1925 г. Ліга Нацый па выніках праведзеных ёю ў рэ-гіёне плебісцытаў, прыняла рашэнне аб тым, што Масул з’яў-ляецца па этнакультурных прыметах часткай Ірака. He ры-зыкуючы ўвязвацца ў новы ўзброены канфлікт, кемалісты прызналі адмову ад Масула, раней уключанага ў межы На-цыянальнага абета. Нармалізацыі турэцка-грэчаскіх адно-сін перашкаджала неўрэгуляванасць пытання аб абмене на-сельніцтвам паміж Грэцыяй і Турцыяй. Акрамя мільёна бе-жанцаў да канца 1924 г. з Турцыі было пераселена яшчэ каля 200 тыс. грэкаў, а з Грэцыі — звыш 300 тыс. турак. Да 1930 г. працягваліся спрэчкі паміж Турцыяй і Грэцы-яй з нагоды кампенсацыі за маёмасць, пакінутую бежанца-мі. Дагавор аб дружбе і гандлю паміж Грэцыяй і Турцыяй, падпісаны ў кастрычніку 1930 г., зняў прэтэнзіі па пытанні кампенсацыі за маёмасць, аднак узаемная непрыязнасць і недавер не былі пераадолены. Дыпламатычныя адносіны па-між ЗША і Турцыяй былі адноўлены толькі ў 1927 г. Гэта было звязана з тым, што ЗША доўга настойвалі на захаванні некаторых сваіх прывілей на тэрыторыі Турцыі. У 1932 г. Турцыя была прынята ў Лігу Нацый.
    У 1936 г. у Мантрё была падпісана новая міжнародная канвенцыя аб пралівах, якая дзейнічае і дагэтуль. Турцыя аднаўляла свой поўны суверэнітэт над зонай праліваў, лікві-давалася міжнародная камісія па кантролі над пралівамі, яе функцыі перайшлі да турэцкіх улад. Пацвярджалася поўная свабода праходу праз пралівы гандлёвых судоў усіх краін у мірны час. Палажэнні канвенцыі, якія датычыліся ваенных судоў, прадугледжвалі, што нечарнаморскія дзяржавы маглі праводзіць праз пралівы ў мірны час лёгкія надводныя ка-раблі ў абмежаванай колькасці з тэрмінам іх знаходжання ў Чорным моры 21 дзень. Што датычыцца чарнаморскіх дзяр-
    101
    жаў, то яны маглі праводзіць праз пралівы лінейныя караблі танажом звыш за 15 тыс. тон і падводныя лодкі. У ваенны час, калі Турцыя не ўдзельнічала ў вайне, дзейнічалі тыя ж правілы, але для ваюючых бакоў праход праз пралівы быў забаронены. У выпадку ўдзелу Турцыі ў вайне ці непасрэд-най ваеннай пагрозы для краіны яна па сваім меркаванні магла рэгуляваць праход замежных ваенных караблёў праз пралівы.
    Са смерцю Атацюрка 10 лістапада 1938 г. у гісторыі Тур-цыі наступіў перыяд посткемалізму. Ва ўладзе аказаліся вя-домыя дзеячы, якія раней знаходзіліся ў правай апазіцыі да Кемаля. Прэзідэнтам краіны быў абраны Ісмет Інёню, які ра-ней на працягу многіх гадоў займаў пасаду прэм’ер-міністра. На гэтай пасадзе з 25 кастрычніка 1937 г. знаходзіўся Джэ-ляль Баяр, а з 25 студзеня 1939 г. — Рэфік Сайдам. Новае кі-раўніцтва актывізавала збліжэнне з Англіяй і Францыяй. 3 пачаткам 1 верасня 1939 г. Другой сусветнай вайны Турцыя зрабіла крокі па заключэнні з СССР пакта аб узаемадапамо-зе, задачай якога было дамагчыся ваеннага саюза з СССР. Сталін і Молатаў былі гатовы на такі саюз пры ўмове, што ён не прывядзе да канфлікту з Германіяй і ўнясе папраўку ў канвенцыю па пралівах аб тым, што нечарнаморскім дзяр-жавам будзе забаронена праходзіць пралівы. Але савецкае кіраўніцтва адмовілася ад дагавора з Турцыяй, бо да гэтага часу заключыла з Германіяй пакт аб ненападзенні. Пасля на-паду Германіі на Савецкі Саюз Турцыя ў той жа дзень аб’-явіла пра свой нейтралітэт, пацвердзіўшы гэту пазіцыю но-тай ад 25 чэрвеня 1941 г.
    Разам з тым ваенныя поспехі Германіі ў Еўропе суправа-джаліся збліжэннем яе з Турцыяй, пашырэннем гандлёвых адносін. За чатыры дні да пачатку Вялікай Айчыннай вай-ны, 18 чэрвеня, паміж Турцыяй і Германіяй быў заключаны пакт аб дружбе і ненападзенні. Пры гэтым захоўваўся саюз Турцыі з Англіяй. Турцыя лавіравала паміж двума блокамі, імкнучыся захаваць свой нейтралітэт, хоць паражэнне Фран-цыі ў вайне і слабасць Англіі ператваралі Германію ў парт-нёра больш пажаданага. Прыметнае развіццё ў ваенныя га-ды атрымалі германа-турэцкія гандлёвыя сувязі. Што даты-чыцца адносін Турцыі з СССР, то поспехі фашысцкіх войск на яго тэрыторыі ў 1941—1942 гг. заўважна паўплывалі на
    102
    іх пагаршэнне. Адбывалася канцэнтрацыя турэцкіх войск на савецка-турэцкай мяжы, парушалася канвенцыя, падпіса-ная ў Мантрё, калі турэцкія ўлады дапусцілі праход нямец-кіх ваенных судоў праз пралівы. Восенню 1941 г. турэцкая дэлегацыя на чале з начальнікам ваеннай акадэміі Йылдыз наведала акупіраваныя фашыстамі гарады Адэсу і Нікалаеў, а потым была прынята Гітлерам.