• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Замацаваўшы ў канстытуцыі пазіцыі кансерватыўных слаёў і пашырыўшы палітычныя правы буйной гандлёвай буржуазіі, якая нараджалася і адыгрывала значную ролю ў эканоміцы краіны (буйны гандлёвы капітал атрымаў месцы ў ніжняй палаце парламента, была абвешчана свабода прад-прымальніцкай дзейнасці), рэжым Надзір-шаха юрыдычна аформіў панаванне правячага памешчыцка-буржуазнага бло-ка. Дэспатызм манарха не мог не выклікаць негатыўнай рэ-акцыі. Ва ўмовах, калі палітычная апазіцыя была разгром-лена, незадавальненне рэжымам набыло форму індывідуаль-нага тэрору. 8 лістапада 1933 г. кароль быў забіты. Трон пе-райшоў да яго сына Мухамеда Захір-шаха. Змена караля не прывяла да змены палітыкі ўлад. Узмацнілася падтрымка нацыянальнага капіталу праз акцыянерныя таварыствы і Афганскі банк. Іх акцыянерамі былі толькі афганскія падда-ныя. Была канчаткова падарвана роля замежнага купецтва ў знешнім гандлі.
    У другой палове 30-х гг. XX ст. ва ўнутранай палітыцы рэжыму Захір-шаха ўзмацніліся нацыяналістычныя тэндэн-цыі, увасобленыя ў шырокай кампаніі па пуштунізацыі гра-мадска-палітычнага жыцця. Гэта спрабавала выкарыстаць гітлераўская Германія, якая ўзмацніла свой уплыў у Аф-
    117
    ганістане. Пасля пачатку ваенных дзеянняў у Еўропе Аф-ганістан заявіў аб сваім нейтралітэце ў вайне. Тым не менш краіны «восі» не спынялі намаганняў па прыцягненні Ка-була на свой бок. Урад Афганістана манеўраваў, падтрымлі-ваючы стабільныя адносіны з Савецкім Саюзам, Германіяй і Вялікабрытаніяй. Другая сусветная вайна нанесла сур’ёзную шкоду эканоміцы Афганістана з-за парушэння міжнародных гаспадарчых сувязей. Рэзка скараціўся аб’ём знешняга ганд-лю Афганістана. У 1944—1945 гг. на паўднёвым усходзе і ўсходзе краіны пракацілася хваля ўзброеных выступлен-няў плямён.
    Кантрольныя пытанні і заданні.
    1.	Вызначыце мэты праграмы і сацыяльную апору младаафганцаў. 2. Як і калі Афганістан атрымаў поўную незалежнасць? 3. Ахарактары-зуйце рэформы Аманулы-хана. Якімі былі іх наступствы? 4. Якія новыя прапановы па правядзенні пераўтварэнняў у краіне былі вылучаны Ама-нулой-ханам у канцы 1920-х гг.? 5. Сфармулюйце мэты і вызначыце са-цыяльны склад антыўрадавага руху ў канцы 1920-х гг. 6. Да якіх на-ступстваў прывяла змена рэжыму ў Афганістане ў канцы 20-х гг. XX ст.? 7. Вызначыце асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі ўрада Аф-ганістана падчас Другой сусветнай вайны.
    § 9. Арабскія краіны ў 1918—1945 гг.
    Ірак паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Палітыка анг-лічан у Іраку. У 1920 г. на канферэнцыі ў Сан-Рэма Анг-лія атрымала ад Лігі Нацый мандат на стварэнне ёю з трох захопленых у Турцыі вілаетаў дзяржавы Ірак. Імкнучыся ўмацаваць сваё становішча ў краіне і прыцягнуць на свой бок феадальныя вярхі, англічане правялі зямельную рэфор-му. У адпаведнасці з ёй землі сялянскіх абшчын замацоўва-ліся за шэйхамі плямён, духоўнай і свецкай знаццю, камп-радорскай буржуазіяй. Палітыка Англіі сустракала супра-ціўленне іракскага народа: арабаў і курдаў. Антыанглійскую пазіцыю займала не толькі фарміруючаяся нацыянальная буржуазія, але і некаторыя пласты феадалаў: дробныя і ся-рэднія шэйхі плямён, незадаволеныя ўмяшаннем англічан у функцыі племянных правадыроў, шыіцкія багасловы (мудж-тахіды), абураныя ліквідацыяй аўтаноміі святых гарадоў Не-джэфа і Кербелы.
    118
    Сталі ўзнікаць патрыятычныя таварыствы, напрыклад «Вартавы незалежнасці», якія аб’ядналі прадстаўнікоў ірак-скай гандлёвай і прамысловай буржуазіі, інтэлігенцыі і ан-тыанглійскіх груповак феадалаў. Лідарамі таварыства бы-лі купец Джафар Абу ат-Ціман і багаслоў Мухамед ас-Садр, якія выступалі за незалежнасць краіны. У такім становішчы дробнае выступленне аднаго з плямён у мястэчку Румейса 30 чэрвеня 1920 г. перарасло ў агульнаіракскае паўстанне. На працягу месяца паўстанцы вызвалілі амаль усю арабскую частку Ірака, за выключэннем апорных пунктаў англічан у даліне Тыгра паміж Басрай і Багдадам. Аднак гэта паўстан-не праходзіла ізалявана ад барацьбы ў іншых раёнах кра-іны. Англічане ў сярэдзіне лістапада 1920 г. разграмілі паў-станцаў.
    Англа-іракскі дагавор. Дамогшыся падтрымкі з боку на-палоханых размахам паўстання ўплывовых мясцовых феа-дальна-кампрадорскіх груповак, вярхоўны камісар Англіі ў Іраку ўтварыў у кастрычніку 1920 г. часовы ўрад Ірака, a 23 жніўня 1921 г. Англія дамаглася абвяшчэння іракскім каралём Фейсала аль-Хашымі (Фейсал I), які кіраваў вайной плямён супраць Асманскай імперыі. Ва ўсе ведамствы ка-ралеўскага ўрада былі пастаўлены англійскія дараднікі. Са-праўдным кіраўніком краіны заставаўся вярхоўны камісар. Паводле Англа-іракскага дагавора 1922 г. іракскі ўрад па-вінен быў кіравацца «парадамі» вярхоўнага камісара ў пы-таннях міжнароднай і фінансавай палітыкі. Англійскія вой-скі засталіся ў Іраку.
    Каланіяльная адміністрацыя паспрабавала пакінуць за англійскімі кампаніямі манапольнае права на разведку і зда-бычу нафты на ўсёй тэрыторыі краіны. Але ў 1927 г. пад на-ціскам міжнароднага капіталу англічане вымушаны былі па-гадзіцца на стварэнне змешанай «Ірак петролеум компані» (англійскі, галандскі, амерыканскі і французскі капіталы). Тым не менш Англія захавала ў нафтавай прамысловасці Ірака пануючае становішча. На чале руху пратэсту супраць кабальнага дагавора і эканамічнага засілля замежнага ка-піталу стаялі патрыятычная Іракская нацыянальная партыя (ШП) на чале з Абу ат-Ціманам, створаная на аснове тавары-ства «Вартавы незалежнасці», Партыя Іракскага Адраджэн-ня на чале з ас-Садрам.
    119
    У становішчы, калі расло супраціўленне сістэме мандата, . англійскі ўрад прапанаваў змяніць форму англа-іракскіх ад-носін і адмяніць мандат. Да гэтага англійскія ўлады штур-хала і тое, што ўмовы мандата абавязвалі праводзіць у Іраку палітыку «адчыненых дзвярэй» і прадастаўляць роўныя маг-чымасці для капіталу іншых краін. 30 чэрвеня 1930 г. буй-нейшы праанглійскі дзеяч Ірака Нуры аль-Саід, які ўзнача-ліў незадоўга да гэтага ўрад, падпісаў новую англа-іракскую дамову тэрмінам на 25 гадоў, якая ўступала ў сілу з моманту прыняцця Ірака ў Лігу Нацый. Паводле яе Ірак аб’яўляў-ся незалежнай дзяржавай, звязанай з Англіяй сувяззю «сяб-роўства» і «саюзу». Англія захоўвала за сабой права «кан-сультаваць» Ірак па пытаннях знешняй палітыкі, пакінула ваенныя базы і ўлічвала «адмысловыя інтарэсы» ў абароне Ірака, атрымала манапольнае права камандзіраваць у Ірак саветнікаў і экспертаў. Дагавор фактычна захоўваў англій-скае панаванне ў краіне.
    Супраць такога дагавора выступілі шырокія пласты ірак-скага грамадства. Створаная ў лістападзе 1930 г. апазіцый-ная партыя «Нацыянальнае братэрства» аб’яднала шэраг фе-адальных груповак, якія сапернічалі з Нуры аль-Саідам, і патрыятычныя пласты буржуазіі, інтэлігенцыі, студэнтаў. У студзені 1931 г. у яе склад увайшла ІНП Абу ат-Цімана. «Нацыянальнае братэрства» патрабавала ліквідацыі дагаво-ра 1930 г., склікання парламента і адстаўкі праанглійскага ўрада. Нуры аль-Саід, абапіраючыся на англійскія войскі, змог стрымаць далейшае развіццё вызваленчага руху, і 3 ка-стрычніка 1932 г., афіцыйна пацвердзіўшы абавязацельствы Ірака і гарантыі замежным кампаніям, дамогся прыёму Іра-ка ў Лігу Нацый.
    Пераварот 1936 г. Да моманту абвяшчэння незалежнасці Ірак заставаўся адсталай аграрнай краінай. За выключэн-нем нафтавай прамысловасці, за гады мандата не было ство-рана ні аднаго буйнога прамысловага прадпрыемства. Пра-дастаўленне Іраку фармальнай незалежнасці супала па часе з сусветным эканамічным крызісам 1929—1933 гг., у выніку якога напалову панізіліся цэны на асноўны прадукт іракска-га экспарту — фінікі, а таксама на збожжа, шэрсць і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю. Наступствам крызісу стала
    120
    скарачэнне пасяўных плошчаў, збядненне сялян і масавая міграцыя іх у гарады.
    Ліквідацыя англійскай адміністрацыі садзейнічала абва-стрэнню супярэчнасцей у іракскім грамадстве, у правячых вярхах. У сакавіку 1933 г. да ўлады прыйшоў урад «Нацы-янальнага братэрства» пад старшынствам Рашыда Алі аль-Гайлані. Ён заявіў аб сваім прызнанні дагавора 1930 г. ІНП рэзка выступіла супраць гэтага курсу і заявіла аб разрыве з «Нацыянальным братэрствам». У палітычнай барацьбе, якая абвастрылася, прыняла актыўны ўдзел уплывовая арга-нізацыя, што гуртавалася вакол багдадскай газеты «Аль-Ахкалі». У яе склад уваходзілі іракскія грамадскія дзеячы, якія імкнуліся да кардынальных пераўтварэнняў у краіне. 3 1934 г. вядучую ролю ў працы «Аль-Ахкалі» сталі ады-грываць Джафар Абу ат-Ціман і адвакат Каміль аль-Чадары.
    Супраць урада «Нацыянальнага братэрства» выступалі некаторыя феадальныя групоўкі на чале з буйным землеўла-дальнікам Хікметам Сулейманам. Ён усталяваў сувязі з гру-пай «Аль-Ахкалі» і ад яе імя ўступіў у перамовы з лідарам антыанглійскай ваеннай групоўкі генералам Бакрам Сідкі. X. Сулейман і Б. Сідкі склалі план вайсковага перавароту, аб якім паведамілі лідарам « Аль-Ахкалі». 29 кастрычніка 1936 г. войскі пад камандаваннем Б. Сідкі прад’явілі каралю Газі I, які ўступіў на трон у 1933 г., ультыматум з патрабаваннем адстаўкі ўрада «Нацыянальнага братэрства». Кароль прыняў ультыматум і даручыў X. Сулейману фарміраванне кабіне-та міністраў. Ва ўрад увайшлі тры прадстаўнікі «Аль-Ах-калі». Б. Сідкі быў прызначаны начальнікам генеральнага штаба. У сваіх праграмных заявах X. Сулейман і Абу ат-Ці-ман, які атрымаў пасаду міністра фінансаў, абвясцілі намер правесці шырокія рэформы, у тым ліку перадаць дзяржаў-ныя землі беззямельным сялянам, садзейнічаць развіццю нацыянальнай прамысловасці, палепшыць сацыяльнае за-беспячэнне. Аднак X. Сулейман і Б. Сідкі затрымлівалі рэ-алізацыю гэтай праграмы. У знак пратэсту супраць падобнай пазіцыі міністры з «Аль-Ахкалі» 19 чэрвеня 1937 г. падалі ў адстаўку.
    Б. Сідкі, які знаходзіўся пад уплывам ідэй італьянскага і германскага фашызму, рыхтаваў новы пераварот з мэтай
    121
    усталявання ваеннай дыктатуры. Але разрыў X. Сулейма-на і Б. Сідкі з дэмакратычнымі коламі падарваў іх уплыў, чым скарысталіся праанглійскія групоўкі. 11 жніўня 1937 г. Б. Сідкі быў забіты, праз пяць дзён паў урад X. Сулеймана. У краіне было адноўлена панаванне праанглійскіх сіл. 25 снеж-ня 1938 г. урад узначаліў іх лідар Нуры аль-Саід. У сакаві-ку 1939 г., інспіраваўшы антыўрадавую змову, ён арыштаваў вялікую групу апазіцыянераў. 3 красавіка 1939 г. пры за-гадкавых акалічнасцях у аўтамабільнай катастрофе загінуў кароль Газі I, які не ўхваляў праанглійскі курс Нуры аль-Саіда. Каралём быў абвешчаны сын загінуўшага чатырох-гадовы Фейсал II, рэгентам пры якім быў пастаўлены адна-думец Нуры аль-Саіда прынц Абд аль-Ілях.