• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    § 10. Манголія ў 1918—1945 гг.
    Ліквідацыя кітайскім урадам аўтаноміі Знешняй Ман-голіі. Пасля рэвалюцыі 1911 г. у Кітаі, часткай якога ў той час была Манголія, стварыліся ўмовы для ўзнікнення сама-стойнай мангольскай дзяржавы, на чале якой стаў духоўны кіраўнік мангольскіх будыстаў — Богда-гэгэн. Паміж Знеш-няй Манголіяй і Кітайскай Рэспублікай узніклі слабыя су-вязі. Яе незалежнасць была прызнана ў 1913 г. Кітаем і Pa-
    136
    сіяй, хоць праз два гады па Кяхцінскім дагаворы кітайцы змаглі атрымаць намінальны суверэнітэт над Манголіяй. У 1918 г. урад Аньфу, імкнучыся аднавіць прэстыж, стра-чаны ў Шаньдуне, паслаў ва Ургу войскі колькасцю ў ча-тыры тысячы чалавек, якія зверглі мангольскіх кіраўнікоў. Такім чынам, Кітай у 1919 г. ліквідаваў аўтаномію Ман-голіі, якая існавала з 1912 г., і навязаў ёй утрыманне кі-тайскай адміністрацыі і 12-тысячнага кітайскага гарнізона замест распушчанай мангольскай 8-тысячнай арміі. Пэў-ныя прывілеі здолелі захаваць толькі царкоўна-феадальныя вярхі на чале з Богда-гэгэнам, «жывым Богам» манголаў-ламаістаў.
    3 ліквідацыяй аўтаноміі ў 1919 г. услед за кітайскай ад-міністрацыяй у Манголію вярнуліся і кітайскія ліхвяры, якія прыступілі да збірання старых даўгоў. Большая част-ка свойскай жывёлы, галоўнага багацця краіны, ізноў фар-мальна аказалася ў іх руках. На галечу была асуджана не толькі арацкая маса, але і большая нізавая частка феадаль-нага класа. Кепскае абыходжанне акупацыйных войск з мя-сцовым. насельніцтвам узмацніла традыцыйную нянавісць манголаў да Кітая. Да таго ж у краіне адбыўся раскол фе-адальнага класа і ізаляцыя феадальных вярхоў у грамадстве з прычыны яе згоды з ліквідацыяй аўтаноміі і роспускам мангольскай арміі. Такім чынам, паралізаваны і раззброены феадальны клас не мог узначаліць нацыянальна-вызвален-чы рух. Гэту функцыю ўзяла на сябе ўзнікшая на базе зліц-ця рэвалюцыйных кружкоў Сухэ-Батара і Чайбалсана Ман-гольская Народная партыя (МНП). Неаднародны сацыяльны склад (працоўнае арацтва, дробныя і сярэднія феадалы, ні-жэйшыя ламы) МНП адлюстроўваў запатрабаванні нацыя-нальнага этапу рэвалюцыі. МНП першапачаткова існавала як форма адзінага нацыянальнага фронту, надкласавая ар-ганізацыя.
    Народна-дэмакратычная рэвалюцыя. 1—3 сакавіка 1921 г. адбыўся I з’езд МНП, які вызначыў курс на ўзброе-нае паўстанне. Створаныя яшчэ ў лютым партызанскія атра-ды былі аб’яднаны ў Мангольскую народную армію (МНА), начальнікам штаба і галоўнакамандуючым якой быў пры-значаны Д. Сухэ-Батар. 13 сакавіка быў абраны Часовы на-родны ўрад. Потым МНП і Часовы народны ўрад разгарну-
    10. Зак. 2985
    137
    лі падрыхтоўку да вызвалення краіны ад белагвардзейцаў. У жніўні 1920 г. белагвардзейскі генерал Унгерн-Штэрнберг, адыходзячы з Сібіры, лёгка выцесніў войскі Аньфу з Манго-ліі, але ў 1921 г. быў разбіты мангольскімі рэвалюцыйнымі сіламі і расійскай Чырвонай Арміяй. Чырвоная Армія ўне-сла асноўны ўклад у ліквідацыю ўнгернаўшчыны на тэры-торыі Манголіі. 3 кітайскімі акупацыйнымі сіламі манголь-ская рэвалюцыйная армія справілася ў асноўным уласнымі сіламі, разграміўшы іх у бітве пад Маймачэнам 18 сакавіка 1921 г. 6 ліпеня 1921 г. была вызвалена ад белагвардзейцаў сталіца Манголіі Урга.
    Перамозе нацыянальнай рэвалюцыі пад кіраўніцтвам МНП спрыяў знешні фактар: кітайскі кантроль над Манго-ліяй быў аслаблены рэвалюцыйным уздымам, які пачаўся ў самім Кітаі, і вострымі супярэчнасцямі паміж паўночнымі клікамі з рознай знешнепалітычнай арыентацыяй: гэта вы-явілася ў змене дыктатуры Сюй Чучжэна (праяпонская клі-ка Аньфу) на дыктатуру Чэн I (праанглійская кліка Чжылі) над Манголіяй; існавалі вострыя супярэчнасці паміж кітай-скай уладай і Унгернам, які прапаведаваў «аднаўленне трох манархій» (Раманавых у Расіі, Богда-гэгэна пад сваім кант-ролем у Манголіі, Цын у Кітаі). Уступленне расійскай Чыр-вонай Арміі на тэрыторыю Манголіі ў рашаючай ступені за-бяспечыла перамогу рэвалюцыі. Такім чынам, можна сцвяр-джаць, што рашаючую ролю ў перамозе нацыянальнай рэ-валюцыі ў Манголіі ў 1921 г. адыграў знешні фактар, які умела выкарыстала МНП для вызвалення краіны ад чужа-земнага панавання. Феадальны клас, страціўшы ініцыятыву ў кіраўніцтве мангольскім грамадствам на этапе барацьбы за нацыянальнае вызваленне, ужо не мог вярнуць яе пасля пе-рамогі нацыянальнай рэвалюцыі.
    Абвяшчэнне Мангольскай Народнай Рэспублікі. Рэвалю-цыянеры фактычна захапілі ўладу ў краіне пасля ўзяцця яе сталіцы і 10 ліпеня 1921 г. стварылі народны ўрад. 5 ліста-пада 1921 г. у Пагадненні паміж РСФСР і Манголіяй аб ус-таляванні дружалюбных адносін урад РСФСР прызнаў на-родны ўрад «адзіна законным» (артыкулы 1, 2). Новы рэ-жым фармальна не ліквідаваў прэрагатыў Богда-гэгэна VIII. Яго аўтарытэт сярод манголаў быў настолькі высокі, што рэ-валюцыянеры не асмеліліся яго звергнуць. Замест гэтага па-
    138
    чынаецца непрацяглы, але планамерны працэс пазбаўлення Богда-хана асноўных дзяржаўных паўнамоцтваў.
    У кастрычніку 1921 г. адкрыўся Часовы дзяржаўны ху-рал, які з’яўляўся дарадчым органам пры ўрадзе. У склад гэтага органа ўваходзілі міністры і іх намеснікі, прадстаў-нікі аратаў, князі і прадстаўнікі ламаісцкага духавенства. На часовым дзяржаўным хурале было прынята Палажэнне аб мясцовай адміністрацыі, згодна з якім былі створаны ор-ганы мясцовага самакіравання. 1 лістапада 1921 г. Богда-гэгэна вымусілі падпісаць Клятвенны дагавор, які пазбаў-ляў яго права ўплываць на важныя дзяржаўныя рашэнні, прадпісваў пакінуць за Богда-гэгэнам функцыі кіраўніка ла-маісцкай царквы, але абмяжаваць яго свецкія функцыі. Ён прызнаваўся ў якасці канстытуцыйнага манарха з даволі аб-межаванымі правамі. Агаворвалася, што ён «не павінен за-кранаць дзяржаўныя справы, у адносінах да ўсіх рэлігійных спраў карыстаецца неабмежаванымі правамі». У якасці прэ-рагатывы за Богда-гэгэнам заставаліся пагаджальныя функ-цыі па зацвярджэнні законаў, аднак ні змяняць, ні адхіляць, ні ануляваць іх ён не мог. Богда-гэгэн надзяляўся правам адкладнога вета ў адносінах да законаў, якія не датычылі асноў Мангольскай народнай дзяржавы. Уводзілася паняцце канстытуцыйнай манархіі, якая прадугледжвала наяўнасць інстытута хана, што дзейнічае праз старшыню народнага ўрада.
    Клятвенны дагавор страціў сілу ў 1924 г. пасля смерці Богда-гэгэна VIII (20 мая) і абвяшчэння Мангольскай Народ-най Рэспублікі (МНР). У прэамбуле першай у гісторыі Манго-ліі канстытуцыі ад 26 лістапада 1924 г. гаварылася: «У адпа-веднасці з інтарэсамі шырокіх народных мас, якія выявілі сваё імкненне ў рэвалюцыі 11 года (1921), калі паўстаўшым народам былі выгнаны чужаземныя прыгнятальнікі, а такса-ма па прычыне смерці Богда-Хан-Дамба-Хутухты, які з’яў-ляўся да таго часу кіраўніком дзяржавы, выбраны рэвалю-цыйным народам урад пастанавіў: <...> 2) Увесці ў краіне рэспубліканскі лад без прэзідэнта як кіраўніка дзяржавы, перадаўшы ўсю вярхоўную ўладу Вялікаму Народнаму Ху-ралу і выбіраемаму апошнім ураду».
    Такім чынам, у выніку рэвалюцыі 1921 г. у Манголіі ўста-лявалася форма ўлады, якая стала спалучаць у сабе трады-
    139
    цыйны і прымальны для мангольскага народа тэакратычны характар з еўрапейскай мадэллю канстытуцыйнай манар-хіі. Аднак як форма палітычнай арганізацыі грамадства яна аказалася недаўгавечнай і не перажыла носьбіта вярхоўнай дзяржаўнай улады, саступіўшы месца ідэям сацыялізму і рэспублікі.
    Курс на саветызацыю Манголіі. Сацыяльна-эканаміч-нае развіццё краіны. Рашаючая роля знешняга фактару вы-явілася не толькі на этапе нацыянальна-вызваленчага руху 1919—1921 гг., але і ў выбары і паслядоўным правядзенні курсу на некапіталістычнае развіццё Манголіі. Краіна апы-нулася пад моцным уплывам СССР, без згоды кіраўнікоў якога мясцовыя ўлады, як правіла, не прымалі якіх-небудзь важных рашэнняў. Радыкальнае антыфеадальнае кіраўніц-тва МНП, якое заключыла ў снежні 1921 г. саюзны дагавор у Маскве, згадзілася з рэкамендацыямі Леніна паспрабаваць «ухіліцца» ад капіталістычнага этапу развіцця і фарсіраваць дасягненне гаспадарча-дзяржаўнай самастойнасці.
    Выбар некапіталістычнага варыянта развіцця забяспеч-ваў Манголіі з савецкай дапамогай магчымасць фарсірава-най ліквідацыі адсталасці пры захаванні нацыянальна-дзяр-жаўнай самастойнасці. Шлях жа буржуазнага развіцця ста-віў краіну ў становішча палітыка-эканамічных задворкаў Кітая. Некапіталістычны варыянт развіцця пад патранажам СССР непазбежна вёў да паўтарэння асноўных элементаў па-літыка-эканамічнай практыкі Масквы, у тым ліку негатыў-ных. Фактычна МНР знаходзілася ў становішчы савецкай саюзнай рэспублікі, але больш адсталай і больш самастой-най. 3 дапамогай савецкіх спецыялістаў і рабочых у багатай рэсурсамі краіне было пабудавана некалькі буйных прадпры-емстваў у галіне горназдабываючай прамысловасці, узворва-ліся цалінныя землі, на якіх манголы вучыліся весці зем-ляробчую гаспадарку. Уся эканоміка краіны кантралявалася дзяржавай і належала ёй, сельская гаспадарка развівалася па савецкай мадэлі. Па гэтай жа мадэлі развівалася палі-тычная структура, сацыяльныя адносіны, праводзіліся рэп-рэсіі. Так, у краіне, дзе існавала традыцыйная норма аднаго з сыноў аддаваць у манастыр і навучаць там, каб ён стаў ма-нахам, ламай, было знішчана каля 70 % лам, разбураліся храмы.
    140
    Яшчэ ў 1921 г. Далай-лама XIII атрымаў ад Богда-гэгэ-на VIII пісьмо, у якім гаварылася, што «Саветы», знішчыў-шы свае храмы і святыя кнігі, дабраліся да Манголіі пры садзейнічанні МНП.
    Мангольская Народна-рэвалюцыйная партыя дабівала-ся сацыяльнай аднастайнасці арацтва. За выключэннем ка-роткачасовага перыяду масавай калектывізацыі пад уплы-вам аналагічнага працэсу ў СССР, урад МНР ажыццяўляў разумную палітыку ў галіне сельскай гаспадаркі. 3 сярэдзі-ны 1930-х гг. праводзіцца курс на пераўтварэнне беднякоў і «кулакоў» у сераднякоў сродкамі крэдытна-падатковай па-літыкі. 3 улікам захавання маёмаснай няроўнасці каапера-ванне арацтва было адкладзена да 1950-х гг.
    У прамысловасці перш за ўсё неабходна адзначыць пра-цягласць працэсу індустрыялізацыі, абумоўленую нулявым стартавым узроўнем пачатку 1920-х гг., абмежаванасцю сродкаў і людскіх рэсурсаў краіны з невялікай колькасцю насельніцтва, першапачатковай адсутнасцю рабочага класа і неабходнасцю яго фарміравання пры адсутнасці традыцый не толькі прамысловай, але і сярэдневяковай цэхавай вы-творчасці. МНР атрымала ў спадчыну ад старой Манголіі цагельны завод, друкарню, электрастанцыю і вугальныя ка-пальні з некалькімі дзясяткамі замежных рабочых. Першы рабочы-мангол з’явіўся ў 1926 г. У 1930 г. з 78 шахцёраў толькі 6 былі манголамі. У 1930-я гг. фарміраванне пралета-рыяту адбывалася за кошт былых лам і прыгонных, а таксама былых парабкаў, якія пасля рэвалюцыі не атрымалі дастат-ковай колькасці скаціны для абзавядзення ўласнай гаспадар-кай. У 1938 г. з 8800 рабочых было 8300 манголаў. 3 кан-ца 1930-х гг. на прадпрыемствы з моцных арацкіх гаспа-дарак пачаўся прыток моладзі, якая жадала павысіць свой сацыяльны статус. Праблема заключалася не ў прафарыен-тацыі на працоўную прафесію, а ў цяжкасцях адаптацыі стэ-павікоў-жывёлаводаў да чужога для іх ладу жыцця: боль-шасць з іх беглі з гарадоў у стэпы. Гэта вымусіла ўрад на падставе ўвядзення ваеннага становішча з часоў Халхін-Гола ўвесці крымінальнае праследаванне за самавольны адыход з прамысловых прадпрыемстваў, але працоўнай сілы ўсё адно не хапала.