• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    Да канца 1980-х гг. амаль усе краіны «сацыялістычнай арыентацыі» адмовіліся ад гэтай мадэлі развіцця, што было звязана з дзвюма асноўнымі прычынамі. Па-першае, да гэта-га часу паказала сваю неэфектыўнасць створаная ў названых краінах дзяржаўная эканоміка. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні прывялі да вострых канфліктаў у грамадстве і канчаткова разбурылі эканоміку. У выніку асноўная маса краін, якія ішлі па шляху «сацыялістычнай арыентацыі», апынулася ў ліку самых адсталых краін све-
    156
    ту. Па-другое, у канцы 1980-х гг. практычна спынілася да-памога з боку СССР, што для краін «сацыялістычнай ары-ентацыі» таксама стала важным матывам, каб шукаць но-выя шляхі развіцця.
    Большасць краін Усходу, што атрымалі незалежнасць, пайшлі па капіталістычным шляху развіцця. Як высветлі-лася, гэты кірунак таксама не забяспечваў хуткага пераадо-лення адсталасці і не пазбаўляў краіны, якія сталі на шлях капіталістычнага развіцця, ад эканамічнай і палітычнай за-лежнасці. Краіны Захаду імкнуліся захаваць свае пазіцыі ў былых калоніях, але цяпер асноўны ўпор рабіўся на за-хаванне эканамічнай залежнасці маладых краін. Гэта палі-тыка атрымала назву неакаланіялізм. Яна ўяўляла сабой сі-стэму эканамічнай эксплуатацыі і палітычнай залежнасці краін, якія сталі на шлях капіталістычнага развіцця, ад ін-дустрыяльна развітых дзяржаў. Эканамічная эксплуатацыя праявілася, па-першае, у тым, што большасць краін Азіі і Афрыкі заставаліся аграрна-сыравіннымі прыдаткамі пра-мысловага Захаду. Як правіла, былыя калоніі захавалі мо-накультурны характар сваёй гаспадаркі. Эканамічнае ста-новішча маладых краін цалкам залежала ад збыту на су-светных рынках аднаго ці некалькіх відаў сыравіны. Вя-лікай праблемай для гэтых краін былі нажніцы цэн. На сусветных рынках суадносіны паміж цэнамі на сыравіну і прамысловыя тавары ўвесь час мяняліся на карысць апош-ніх, што было крайне нявыгадна для краін, што развіваюц-ца, і прыносіла вялікі прыбытак кампаніям індустрыяль-ных дзяржаў. Краіны Азіі і Афрыкі аказаліся ў ролі буй-ных даўжнікоў, што яшчэ больш узмацніла іх залежнасць ад Захаду.
    Пераапрацоўчая прамысловасць амаль адсутнічала ў краі-нах Азіі і Афрыкі, і яны апынуліся ў поўнай залежнасці ад увозу гатовых прамысловых вырабаў. Узмацнялася эка-намічная залежнасць афра-азіяцкіх краін ад Захаду і ў су-вязі з пранікненнем у рэгіён ТНК. Яны ўзялі пад свой кант-роль практычна ўвесь знешні гандаль маладых незалежных краін: рыс, каўчук, нафта — 70%, волава — 80%, жа-лезная руда, баксіты — каля 100 %. Гэта дало магчымасць ТНК устанаўліваць выгадныя для сябе цэны, якія часта
    157
    не адпавядалі інтарэсам афра-азіяцкіх краін. ТНК ства-рылі свае філіялы ў рэгіёне і выкарыстоўвалі танную ра-бочую сілу і прыродныя рэсурсы для атрымання высокіх прыбыткаў. Але неабходна адзначыць і станоўчыя моман-ты дзейнасці ТНК у маладых краінах: капіталаўкладанні, стварэнне шэрага прадпрыемстваў, якія атрымалі новыя тэх-налогіі.
    У ваенна-палітычным плане захаванне залежнасці пра-явілася ў тым, што пад эгідай вядучых краін Захаду ў «трэ-цім свеце» была створана сістэма ваенных саюзаў, ваенных баз. Палітыка неакаланіялізму выклікалася не толькі імкнен-нем краін Захаду захаваць свае пазіцыі ў былых калоніях. Яе правядзенню спрыяла сітуацыя, якая склалася ў афра-азіяцкіх краінах. Пасля дэкаланізацыі ў краінах Усходу не аказалася фінансавых сродкаў, кваліфікаваных кадраў, інф-раструктуры, каб забяспечыць высокія тэмпы развіцця. Па-літычная нестабільнасць, мілітарызм, беднасць, адсутнасць традыцыі высокапрадукцыйнай працы, перавага кланавых інтарэсаў над агульнанацыянальнымі таксама спрыялі ўма-цаванню неакаланіяльнай залежнасці.
    Кантрольныя пытанні і заданні.
    1. Якія змены адбыліся ў сацыяльна-эканамічнай структуры калоній падчас Другой сусветнай вайны? 2. Вызначыце прычыны ўздыму на-цыянальна-вызваленчай барацьбы ў афра-азіяцкіх краінах пасля Другой сусветнай вайны. Якія сацыяльныя групы выступілі ў якасці рухаючых сіл нацыянальна-вызваленчага руху? Якім чынам выспяванне ўмоў для заваявання незалежнасці краінамі Азіі і Афрыкі звязана з працэсам ка-піталістычнай мадэрнізацыі і вынікамі Другой сусветнай вайны? 3. Рас-тлумачце, чаму працэс дэкаланізацыі ў першую чаргу ахапіў рэгіёны Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. 4. Ахарактарызуйце асноўныя ры-сы працэсу дэкаланізацыі ў Афрыцы. 5. Якое значэнне ў палітычным жыцці краін Афрыканскага кантынента меў 1960 г.? 6. Растлумачце, ча-му партугальская каланіяльная імперыя захавалася даўжэй за іншыя. 7. Параўнайце, якія каланіяльныя дзяржавы і чаму больш актыўна звяр-таліся да ўзброенай сілы, каб захаваць свае калоніі. 8. Ахарактарызуйце асноўныя напрамкі ідэйна-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Усходу пасля Другой сусветнай вайны. Вызначыце краіны, якія на-лежалі да кожнага з напрамкаў. 9. Дайце характарыстыку палітыцы неа-каланіялізму.
    158
    § 12.	Стварэнне Кітайскай Народнай Рэспублікі.
    Пачатак сацыялістычнага будаўніцтва
    Стварэнне Кітайскай Народнай Рэспублікі. Рэжым «но-вай дэмакратыі». У Кітаі пасля заканчэння Другой сусвет-най вайны існавалі два магутныя цэнтры сілы — Камуні-стычная партыя Кітая (КПК) і Гаміньдан (Нацыянальная партыя). Кожны з бакоў імкнуўся да ўсталявання сваёй ула-ды на ўсёй тэрыторыі краіны. Дасягнуць гэтага ў тых умо-вах, можна было толькі ажыццявіўшы грамадзянскую вай-ну. У красавіку — ліпені 1945 г. адбыўся VII з’езд КПК. Ён абвясціў курс на заваяванне КПК усёй паўнаты ўлады ў Кітаі. У прынятых на ім дакументах будучая рэвалюцыя была названа буржуазна-дэмакратычнай. У выніку яе ў Ki-Tai намячалася пабудаваць грамадства, якое атрымала на-зву «новая дэмакратыя», ці «дыктатура народа». Галоўнымі сацыяльнымі сіламі гэтага грамадства бачыліся сялянства, рабочы клас і нацыянальная буржуазія. Заяўлялася, што ў выніку рэвалюцыі будзе расчышчаны шлях для развіцця капіталізму.
    Восенню 1945 г. — вясной 1946 г. КПК і Гаміньдан пра-вялі серыю перамоў. У выніку 10 студзеня 1946 г. было пад-пісана пагадненне аб скліканні Палітычнай кансультацый-най канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў розных партый. На гэтай канферэнцыі КПК правяла рашэнне аб стварэнні часовага кааліцыйнага ўрада — Дзяржаўнага Савета. У ім 20 месцаў з 40 павінна было належаць КПК і блізкім да яе палітычным сілам. Чан Кайшы не пагадзіўся з такім раз-віццём падзей і, абапіраючыся на падтрымку ЗША, узяў курс на ваеннае вырашэнне пытання аб уладзе. У выніку з сярэдзіны 1946 г. у Кітаі пачалася шырокамаштабная гра-мадзянская вайна паміж КПК і Гаміньданам. Абодва бакі сваёй палітыкай, што была накіравана на ўсталяванне паў-наўладдзя аднаго з іх, нежаданнем ісці на кампрамісы ў ін-тарэсах усёй нацыі, прывялі краіну да вайны. Развязванню вайны ў Кітаі спрыяла набіраўшае сілу супрацьстаянне па-між СССР і ЗША, якія імкнуліся ўмацаваць ва ўладзе ў гэ-тай краіне лаяльныя да Масквы ці да Вашынгтона палітыч-ныя сілы.
    159
    На першым этапе вайны з лета 1946 г. да лета 1947 г. армія Гаміньдана атрымала шэраг перамог і заняла мно-гія раёны, якія раней кантраляваліся КПК. Аднак нават у гэты час, калі войскі Чан Кайшы вялі наступальныя апе-рацыі, праявілася іх слабасць. За 1946 г. з арміі Гамінь-дана дэзерціравала каля 1 млн чалавек. Шэраг генера-лаў — мясцовых мілітарыстаў — ігнаравалі загады Чан Кай-шы. У выніку аперацый, ажыццёўленых у ліпені — ве-расні 1947 г. войскі КПК занялі многія раёны ў Паўноч-на-Усходнім, Паўночным і Цэнтральным Кітаі з агульным насельніцтвам каля 120 млн чалавек. Узніклі ўмовы для пе-раходу Народна-Вызваленчай Арміі Кітая (НВАК) у агульнае наступленне.
    Перамогі НВАК у некалькіх буйных бітвах восенню 1948 — вясной 1949 г. прывялі да заняцця ёю ўсяго Паў-ночнага і Цэнтральнага Кітая і стварылі неабходныя пера-думовы для фарсіравання Янцзы і завяршэння разгрому га-міньданаўскіх войск. Ваенныя няўдачы Гаміньдана прывялі да яго крызісу. Чан Кайшы абвясціў аб сваёй адстаўцы. Га-міньдан заявіў аб згодзе пачаць перамовы з КПК. Але яны закончыліся няўдачай. Пасля атрыманых перамог КПК да-магалася перадачы ёй усёй паўнаты ўлады. Гаміньдан на гэ-та не пайшоў. 21 красавіка 1949 г. НВАК пачала аперацыю па фарсіраванні Янцзы. Да сярэдзіны 1950 г. баявыя дзеянні ў асноўным былі завершаны. Рэшткі гаміньданаўскіх войск адышлі на Тайвань.
    Найбольш вострым сацыяльна-эканамічным пытаннем у Кітаі ў той час было аграрнае. Гаміньдан не рашыўся на-несці ўдар па памешчыцкаму землеўладанню. КПК ж у па-чатку 1946 г. перайшла да палітыкі канфіскацыі памешчыц-кіх зямель і надзялення імі сялянства. Яна заявіла, што яе мэта — раўнамернае размеркаванне зямлі паміж усімі вяс-ковымі жыхарамі. Такая палітыка дазволіла КПК заваяваць сімпатыі большасці сялян. Важнае значэнне для зыходу вай-ны мела тое, што супраць рэжыму Чан Кайшы выступіла значная частка нацыянальнай буржуазіі. У Кітаі быў ство-раны вялікі дзяржаўны сектар. Ім распараджаўся моцны дзяржаўна-бюракратычны апарат. Сфарміраваўся вузкі слой бюракратычнага капіталу, які заняў пануючае становішча ў эканоміцы краіны. Большасць жа нацыянальнай буржуазіі,
    160
    што не была цесна звязана з дзяржаўным апаратам, аказа-лася на перыферыі эканамічнага жыцця. Яна пастаянна су-тыкалася з абмежаваннем эканамічнай свабоды з боку га-міньданаўскіх улад, з нераўнапраўнай канкурэнцыяй з боку бюракратычнага капіталу. Як удзячнасць за дапамогу ЗША Чан Кайшы значна знізіў мытныя тарыфы, і кітайскі ры-нак запоўнілі амерыканскія тавары. Такая палітыка падры-вала кітайскую прамысловасць. Усё гэта штурхала многіх прадстаўнікоў нацыянальнай буржуазіі ў апазіцыю да ўра-да Чан Кайшы. Да таго ж кіраўніцтва КПК пастаянна пад-крэслівала, што рэвалюцыя ў Кітаі не мае сацыялістычнага характару. У сакавіку 1949 г. адбыўся II пленум ЦК КПК 7-га склікання. У дакладзе, з якім выступіў Маа Цзэдун, га-варылася, што для пераходу да сацыялістычнага этапу рэ-валюцыі ў Кітаі спатрэбяцца дзесяцігоддзі. На працягу іх Кі-тай будзе развівацца «трэцім шляхам» ва ўмовах так званай «новай дэмакратыі», ці «дыктатуры народа», пад якой ме-лася на ўвазе сумесная ўлада розных класаў, уключаючы на-цыянальную буржуазію. Тым самым камуністы прыцягвалі яе на свой бок. Сацыяльная база рэжыму Чан Кайшы ака-залася крайне вузкай, што, перш за ўсё, і прадвызначыла яго паражэнне ў грамадзянскай вайне.