• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    146
    мовіцца ад мандата на Палесціну і Іарданію, абяцала адразу пасля вайны прадаставіць незалежнасць Індыі.
    Заваяванню калоніямі незалежнасці спрыяла і тая гра-мадска-палітычная атмасфера, якая склалася ў свеце пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. На планеце ўзнялася дэмакратычная хваля, рэзка ўзмацніўся ўплыў дэмакратыч-ных ідэй. Цяпер большасць краін-метраполій інакш гля-дзела на лёс калоній, усё больш асэнсоўваючы неабходнасць даць іх народам права незалежна вырашаць свой лёс. Правя-чыя колы метраполій вымушаны былі ўлічваць настроі гра-мадства сваіх дзяржаў. У свеце ў выніку Другой сусветнай вайны пазіцыі Англіі, Францыі, Галандыі, якія мелі вялікія каланіяльныя ўладанні, былі аслаблены. Дамінуючае стано-вішча занялі ЗІПА і СССР, якія не былі зацікаўлены ў за-хаванні каланіяльнай сістэмы. ЗША разлічвалі, што атры-манне калоніямі незалежнасці дасць амерыканскаму бізнесу магчымасць заняць пануючае становішча на рынках новых незалежных дзяржаў. СССР спадзяваўся ўсталяваць у атры-маўшых незалежнасць краінах пракамуністычныя рэжымы і ўключыць іх у сферу свайго ўплыву. Змяніліся прыярытэты эканамічнага развіцця. Раней эканамічны патэнцыял дзяр-жавы вызначаўся велічынёю падуладнай тэрыторыі, наяўна-сцю карысных выкапняў. Гэта стымулявала захоп калоній. Ва ўмовах НТР роля названых фактараў у развіцці эканомікі зменшылася. Узровень эканамічнага развіцця краіны цяпер у першую чаргу залежаў ад яе магчымасцей ствараць і выка-рыстоўваць найноўшыя тэхналогіі. У абмен на прамысловыя тавары, якія вырабляюцца на аснове гэтых тэхналогій, мож-на было без праблем атрымаць неабходную сыравіну. Трэ-ба ўлічваць і тое, што існавалі калоніі, якія прыносілі мет-раполіі не прыбытак, а страты. Такім чынам, эканамічная мэтазгоднасць захавання калоній рэзка зменшылася. Тое са-мае можна сказаць і пра стратэгічную значнасць калоній ва ўмовах з’яўлення новых відаў зброі. Наяўнасць калоній для ўтрымання той ці іншай краінай статусу вялікай дзяржавы рэзка зменшылася, і метраполіі пачалі праяўляць меншую зацікаўленасць у іх захаванні.
    Другая сусветная вайна мела і яшчэ адно важнае наступ-ства, якое дапамагло ўзмацненню нацыянальна-вызвален-чага руху. Тысячы жыхароў калоній былі прызваны ў анг-
    147
    лійскую, французскую і іншыя арміі. Гэтыя людзі ўбачылі жыццё ў Еўропе, акунуліся ў атмасферу роўнасці, атрыма-лі ўяўленне аб дэмакратычных каштоўнасцях. Пасля вай-ны былыя салдаты вярнуліся ў афра-азіяцкія краіны і пры-неслі з сабой ідэі свабоды, роўнасці, што паўплывала на ак-тывізацыю барацьбы за нацыянальнае вызваленне.
    Важныя змены адбыліся ў час Другой сусветнай вайны ў сацыяльна-эканамічнай структуры шэрага калоній. У час вайны ўзрасла патрэба ваюючых краін у сыравіне, якая па-стаўлялася калоніямі, што садзейнічала развіццю тут гор-наздабываючай прамысловасці. Узрасла вытворчасць і ў апрацоўчай прамысловасці. Гэта было звязана з тым, што, па-першае, рэзка зменшыўся прыток прамысловых тавараў з метраполій у калоніі. Па-другое, прамысловасць некато-рых краін Усходу атрымала ваенныя заказы. У выніку змен, якія адбыліся ў прамысловасці, змянілася і сацыяльная структура грамадства. Узраслі колькасць і сіла нацыяналь-най буржуазіі. Яна ўсё больш адчувала сябе дастаткова моц-най, каб уступіць у барацьбу з каланіяльным рэжымам і за-межным капіталам за палітычную ўладу і эканамічнае па-наванне. Да такой барацьбы нацыянальную буржуазію пад-штурхоўвала логіка развіцця капіталізму ў калоніях. Чым больш ён развіваўся, а ў час Другой сусветнай вайны быў зроблены ў гэтай справе значны крок наперад, тым больш адчуваў перашкоды на сваім шляху, якія ствараліся кала-ніяльнай адміністрацыяй і замежным капіталам. Так што ў нацыянальнай буржуазіі былі важныя прычыны імкнуцца да заваявання незалежнасці сваіх краін. Высокая ступень арганізаванасці, палітычнай і агульнай культуры дазваляла ёй арганізаваць і ўзначаліць масавы нацыянальна-вызвален-чы рух.
    Важнае значэнне для яго разгортвання меў рост колька-сці і арганізаванасці рабочага класа ў сувязі з развіццём ка-піталізму. Рабочыя разам з дробнабуржуазнымі слаямі го-рада і з сялянствам склалі масавую базу нацыянальна-вы-зваленчага руху. Супярэчнасці, звязаныя з развіццём на-цыянальнага капіталізму, сталі галоўнай прычынай рэз-кай актывізацыі барацьбы за нацыянальнае вызваленне ў найбольш развітых у эканамічным плане калоніях — Ін-дыі, Алжыры, Інданезіі. Менавіта тут нацыянальная бур-
    148
    жуазія і рабочы клас адыгралі вырашальную ролю ў зава-яванні незалежнасці. У менш развітых краінах роля эка-намічнага фактару была менш значнай, і ўзрастала роля ін-шых, перш за ўсё палітычных фактараў. На вядучыя пазіцыі ў нацыянальна-вызваленчым руху выходзілі інтэлігенцыя, дробнабуржуазныя колы. У некаторых калоніях, напры-клад у зоне Персідскага заліва, на чале нацыянальна-вы-зваленчага руху стаяла феадальная і родаплемянная арыс-такратыя.
    Стварэнне незалежных дзяржаў Азіі і Афрыкі. У пер-шыя пасляваенныя гады працэс дэкаланізацыі ахапіў рэгі-ёны Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэта тлумачыцца тым, што тут быў дасягнуты найбольш высокі ўзровень раз-віцця капіталізму сярод каланіяльных краін, і супярэчнасці паміж нацыянальнай буржуазіяй і замежным капіталам да-сягнулі найбольшай вастрыні, сфарміравалася палітычная эліта, якая прэтэндавала на ўладу. Пазіцыі каланізатараў у рэгіёне былі аслаблены ў час Другой сусветнай вайны. Ад-разу пасля завяршэння вайны назіраўся рэзкі ўздым нацыя-нальна-вызваленчага руху ў Індыі, і англічане, у адпаведна-сці з абавязацельствамі, якія яны ўзялі яшчэ ў час вайны, вымушаны былі пайсці на саступкі. Першапачаткова мелася на ўвазе, што адзінства Індыі будзе захавана. Але ва ўмо-вах, калі пачаліся індуска-мусульманскія сутыкненні, анг-лійскія ўлады пайшлі на падзел Індыі па рэлігійнай пры-меце. 14 і 15 жніўня 1947 г. былі абвешчаны дамініёны Па-кістан і Індыйскі Саюз. Заваяванне незалежнасці Індыяй да-ло вялікі штуршок працэсу распаду каланіяльнай сістэмы ў свеце. Нацыянальная рэвалюцыя ў Індыі, якая грунтава-лася на ідэалогіі гандзізму, у цэлым мела мірны характар. Мірным шляхам атрымала незалежнасць 4 студзеня 1948 г. Бірма.
    Шэрагу краін Паўднёва-Усходняй Азіі давялося весці пра-цяглую ўзброеную барацьбу за сваю незалежнасць. Інданезія абвясціла сваю незалежнасць яшчэ ў жніўні 1945 г., але яна вымушана была весці доўгую вайну супраць галандскіх ка-ланізатараў. Толькі ў 1949 г. Галандыя згадзілася прызнаць незалежнасць Інданезіі. Таксама ў жніўні 1945 г. была абве-шчана незалежнасць В’етнама. Аднак Францыя не прызна-ла незалежнасць гэтай краіны і пачала каланіяльную вай-
    149
    ну. Толькі па Жэнеўскіх пагадненнях 1954 г. Францыя пры-знала суверэнітэт В’етнама, а таксама Лаоса і Камбоджы. Англійская калонія Малая заваявала незалежнасць у жніў-ні 1957 г. у выніку доўгай партызанскай вайны.
    У Афрыцы, дзе сацыяльна-эканамічныя структуры бы-лі больш адсталымі, працэс дэкаланізацыі пачаўся пазней, чым у Азіі, і працякаў больш павольна. Больш высокага ўзроўню эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця дасягнулі арабскія краіны паўночнай часткі кантынента. Яны і разгарнулі першымі актыўную барацьбу за незалеж-насць. Туніс і Марока заваявалі незалежнасць ужо ў 1956 г. Прычым Францыя не звярталася да сілы, каб падавіць тут нацыянальна-вызваленчы pyx. Тое ж можна сказаць і пра англійскую палітыку ў дачыненні да Судана, які таксама мірным шляхам атрымаў незалежнасць у 1956 г. Інакш раз-віваліся падзеі ў Алжыры. Імкненне гэтай краіны да не-залежнасці сустрэла моцнае супраціўленне з боку Фран-цыі. Алжыр — гэта найстарэйшая французская калонія, і ў свядомасці французаў усталяваўся пункт гледжання на Алжыр як на неад’емную частку Францыі. У Алжыры ме-лася вялікая колькасць французскіх пасяленцаў, якія ра-шуча выступалі супраць прадастаўлення гэтай краіне неза-лежнасці. У выніку алжырскаму народу з 1954 па 1962 г. давялося весці антыкаланіяльную вайну, каб дасягнуць не-залежнасці.
    У другой палове 1950-х гг. працэс дэкаланізацыі ахапіў і краіны Паўднёвай і Трапічнай Афрыкі. Першай у гэтым раёне ў 1957 г. незалежнасць заваявала англійская калонія Залаты Бераг, якая стала называцца Гана. Прызнанне не-залежнасці Ганы выклікала ланцужковую рэакцыю, якая прывяла да распаду англійскай, французскай і бельгійскай каланіяльных імперый у Афрыцы. У 1958 г. па ініцыяты-ве Шарля дэ Голя ў калоніях Францыі быў праведзены рэ-ферэндум па пытаннях: ці хоча насельніцтва калоній за-ставацца ў складзе міждзяржаўнага аб’яднання, дзе Фран-цыя будзе адыгрываць вядучую ролю, але былыя калоніі будуць мець шырокае самакіраванне (Французскі саюз), ці калоніі жадаюць атрымаць поўную незалежнасць. 3 усіх ка-лоній толькі насельніцтва Гвінеі выказалася за поўную неза-лежнасць. Нягледзячы на такія вынікі рэферэндуму, распад
    150
    французскай каланіяльнай імперыі, як і англійскай, ішоў у канцы 50-х — першай палове 60-х гг. XX ст. хуткімі тэм-памі. Вырашальнае значэнне меў 1960 год, абвешчаны ААН годам Афрыкі. У гэтым годзе незалежнасць атрымалі 17 бы-лых калоній. У цэлым да канца 1960-х гг. абсалютная боль-шасць афрыканскіх краін, якія складалі англійскую, фран-цузскую і бельгійскую каланіяльныя імперыі, атрымалі не-залежнасць.
    Шляхі дасягнення незалежнасці краінамі Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі былі рознымі. Большасць з іх вызваліла-ся дзякуючы масавым дзеянням насельніцтва, але, як пра-віла, гэтыя масавыя дзеянні не пераходзілі ва ўзброеныя су-тыкненні. Да шырокамаштабных ваенных дзеянняў справа дайшла ў Кеніі. Тут каланіяльныя ўлады маглі абапірацца на шматлікіх еўрапейскіх перасяленцаў. Апошнія не хацелі аддзялення Кеніі ад Англіі, што і абумовіла тут моцнае су-праціўленне нацыянальна-вызваленчаму руху. Да ваеннага супрацьстаяння справа дайшла і ў Бельгійскім Конга (пасля заваявання незалежнасці — Заір). Бельгія паспрабавала ада-рваць ад Заіра багатую мінеральнымі рэсурсамі правінцыю Катанга і накіравала сюды ваенныя сілы. Бельгійцам уда-лося справакаваць грамадзянскую вайну ў Заіры. У выніку быў звергнуты леварадыкальны ўрад Патрыса Лумумбы. Ня-гледзячы на ўсе ўзрушэнні, Заір захаваў тэрытарыяльную цэласнасць, а ў краіне ўсталявалася дыктатура прэзідэнта Мабуту.