Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Узмацніўшаяся за гады Другой сусветнай вайны мара-канская буржуазія ў 1943 г. утварыла партыю Незалежнасць (Істыкляль), генеральным сакратаром якой стаў Ахмед Ба-лафрэдж. У студзені 1944 г. яе прадстаўнікі ўручылі сул-тану, каланіяльным уладам Францыі і англа-амерыканскаму ваеннаму камандаванню маніфест, дзе на цадставе прынцы-паў Атлантычнай хартыі, якая пацвярджала права народаў на самавызначэнне, было вылучана патрабаванне аб наданні незалежнасці і аб’яднанні Марока. У снежні 1942 г. у іспан-скай зоне з падобнай заявай выступілі лідары створаных у 1936 і 1937 гг. Партыі нацыянальных рэформ (ПНР) і Пар-тыі мараканскага адзінства (ПМА). Занепакоеная падобным развіццём падзей, каланіяльная адміністрацыя аддала загад
131
аб арышце А. Балафрэджа і яго найбліжэйшых паплечнікаў. Масавыя народныя хваляванні, якія ўспыхнулі пасля гэтага ў Фесе, Рабаце, Сале і іншых гарадах, былі падаўлены па-ліцыяй і войскамі.
Утварэнне і развіццё Саудаўскай Аравіі. Распад Асман-скай імперыі ў выніку Першай сусветнай вайны спрыяў аб’-яднанню аравійскіх зямель у цэнтралізаваную дзяржаву. Да пачатку 1920-х гг. на тэрыторыі сучаснай Саудаўскай Аравіі існавалі дзве дзяржавы — султанат Неджд з далучанымі тэ-рыторыямі і каралеўства Хіджаз. У Абдэль Азіз ібн Сауда, эміра Неджда, эканамічна больш слабага і меней уплывова-га, чым Хіджаз, было значна менш шанцаў на аб’яднанне пад сваёй уладай аравійскіх зямель, чым у караля Хіджа-за Хусейна ібн Алі, які валодаў святымі гарадамі Меккай і Медынай і лічыўся саюзнікам англічан. Хусейн у 1919 г. рушыў войскі ў памежныя раёны Неджда, але быў раз-біты. Ібн Сауд са свайго боку захапіў эмірат Джабель-Ша-мар, размешчаны ў цэнтральных раёнах Аравійскага паў-вострава, і пакончыў з дынастыяй Рашыдзідаў у лістапа-дзе 1921 г.
6 сакавіка 1924 г. кароль Хіджаза Хусейн выступіў з да-маганнямі на тытул халіфа. У чэрвені 1924 г. султан Недж-да і далучаных тэрыторый Абдэль Азіз ібн Сауд звярнуўся да мусульман з заклікам не прызнаваць Хусейна халіфам і склікаў канферэнцыю ўлемаў Неджда, на якой было прыня-та рашэнне аб вайне супраць Хіджаза. 3 верасня 1924 г. па снежань 1925 г. войскі ібн Сауда захапілі Хіджаз, уключа-ючы святыя гарады Мекку і Медыну. Галоўнай сілай войск Абдэль Азіза ібн Сауда з’яўляліся іхваны — ісламскае рэ-лігійнае ваеннае апалчэнне. 8 студзеня 1926 г. у Вялікай мя-чэці Меккі султан Абдэль Азіз быў абвешчаны каралём Хі-джаза. У 1928 г. Абдэль Азіз ібн Сауд падпарадкаваў Асір, і ўсе тэрыторыі, якія цяпер складаюць саудаўскую дзяржаву, апынуліся пад яго кантролем.
У чэрвені 1926 г. ібн Сауд склікаў у Мецы сусветны канг-рэс мусульман з удзелам 69 дэлегатаў ад Хіджаза, Неджда, Асіра, Афганістана, Егіпта, Емена, Лівана, Сірыі, Палесці-ны, Судана, Інданезіі, Індыі, СССР і іншых краін, што фак-тычна з’явілася прызнаннем яго ўсім светам ісламу. Ідэй-ным сцягам барацьбы Саудзідаў за аб’яднанне Аравійскага
132
паўвострава пад сваёй уладай было заснаванае ў XVIII ст. Мухамедам ібн Абд аль-Вахабам вучэнне вахабізму, у асно-ву якога была пакладзена пропаведзь звароту да чысціні пер-шапачатковага ісламу, няўхільнага захавання ўсіх яго па-лажэнняў, асабліва адзінабожжа, адмова ад пакланення свя-тым месцам і ад увядзення «шкодных новаўвядзенняў».
Цэнтралізацыя эміратаў Аравіі ў 20—30-я гг. XX ст. пры-вяла да абвастрэння адносін паміж цэнтральнай уладай і іх-ванамі, якія служылі апорай прыхільнікаў феадальна-пле-мяннога сепаратызму. Іхваны з’яўляліся таксама носьбітамі рэлігійнага фанатызму і бедуінскай варожасці ў адносінах да «шматбожнікаў» і аселых жыхароў хіджазскіх гарадоў, «якія забылі» «сапраўдны» іслам. «Вынаходствам д’ябла» яны лічылі тыя тэхнічныя сродкі, якія ібн Сауд стаў шырока ўкараняць для ўмацавання цэнтральнай улады, гаспадарчых і ваенных патрэб (аўтатранспарт, радыё, тэлефон). Ібн Сауд спрабаваў паставіць пад кантроль радыкальных ісламістаў, у тым ліку і іхванаў. Летам 1926 г. ён стварыў Лігу грамад-скай маралі, якая стала выконваць функцыі рэлігійнай па-ліцыі і кантраляваць паводзіны жыхароў Хіджаза. Супярэч-насці паміж ібн Саудам і іхванамі яшчэ больш абвастрыліся і прывялі да паўстання апошніх. Толькі ў студзені 1930 г. ібн Сауду ўдалося нанесці канчатковае паражэнне мяцеж-ным атрадам іхванаў.
Стварэнне Каралеўства Саудаўская Аравія. Пасля па-даўлення паўстання іхванаў ібн Сауд ператварыўся ў паў-напраўнага ўладара вялікай тэрыторыі. У 1930 г. ён выдаў указ аб стварэнні міністэрства замежных спраў, кіраўніком якога прызначыў свайго другога сына віцэ-караля Хіджаза Фейсала. У студзені 1932 г. у Хіджазе на чале з Фейсалам быў сфарміраваны савет міністраў, у склад якога ўвайшлі мі-ністры замежных спраў, унутраных спраў і фінансаў, а так-сама Кансультатыўная рада ў складзе віцэ-караля, яго да-раднікаў і шасці прадстаўнікоў хіджазскай знаці. 18 верасня 1932 г. кароль выдаў дэкрэт «Аб аб’яднанні частак арабскага каралеўства», якое з гэтага часу атрымала назву Каралеў-ства Саудаўская Аравія. Дэкрэт аб’яўляў Каран канстыту-цыяй краіны. У 1933 г. спадчынным прынцам быў прызна-чаны старэйшы сын караля — Сауд. Па сваім выбары і на вызначаны тэрмін кароль прызначаў эміраў (губернатараў)
133
асобных правінцый, за выключэннем Хіджаза, дзе правіў ге-неральны намеснік (віцэ-кароль). Была створана рэгулярная армія, якая пачала арганізоўвацца пасля разгрому іхванска-га руху пры дапамозе замежных інструктараў.
Для аселых жыхароў краіны ібн Сауд быў каралём і эмі-рам, гэта значыць феадальным кіраўніком і адначасова, як і яго продкі, носьбітам тытула імама — духоўнага кіраўніка мусульманскай абшчыны (умы). Аравійскія качэўнікі, акра-мя таго, бачылі ў родзе Саудзідаў сваю племянную знаць, якая асела ў гарадах. У Саудаўскай Аравіі не было нават зародка капіталістычных адносін, і дзяржава будавалася на феадальна-племянной аснове. Стварэнне цэнтралізаванай краіны забяспечыла жыхарам бяспеку, спыніла феадальна-племянныя міжусобіцы. Аднак узмацнялася падатковая экс-плуатацыя, прыгнёт знаці і бюракратычнага апарату, а пле-мянная свабода качэўнікаў паступова змянялася дыктатам феадальнай дзяржавы. Яе гаспадарчай асновай, як і ў ра-нейшыя часы, заставалася жывёлагадоўля ў спалучэнні з аазісным земляробствам.
Прыбыткі дзяржаўнай казны залежалі ад рэгулярнага па-ступлення падаткаў, галоўным з якіх быў закат (традыцый-ны мусульманскі падатак, які браўся з дзеяздольных асоб у адпаведнасці з іх гаспадарчай дзейнасцю і прыбыткамі). Па-датак на гандлёвы капітал і на яго прырост складаў 2,5 %. 3 заваяваннем Хіджаза быў уведзены новы падатак — на па-ломнікаў, які прыносіў вялікія прыбыткі. Але дзяржава за-ставалася вельмі беднай. У сталіцы Эр-Рыядзе за кошт ка-раля жыла цэлая армія беднякоў. Двойчы ў дзень ад тысячы да двух тысяч (а часам да 10 тыс.) чалавек атрымлівалі ежу на каралеўскай кухні. Ежа і невялікія падарункі для бедня-коў выконвалі функцыю амартызатара паміж уладай і бед-някамі, падтрымліваючы рэпутацыю караля як шчодрага і гасціннага ўладара. Манарх цэнтралізаваным шляхам пера-размяркоўваў прыбыткі сярод знаці.
Галоўнай крыніцай фінансавых паступленняў каралеў-ства ў 1920-я гг. быў хадж. Рэзкае скарачэнне ліку палом-нікаў у сувязі з сусветным эканамічным крызісам паставіла саудаўскую казну ў складанае становішча. Новай найбольш важнай крыніцай прыбыткаў становіцца нафта. У пачатку 1933 г. «Стандарт Ойл Каліфорнія» (СОКАЛ) вырашыла пра-
134
весці разведку нафты на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі і на-была канцэсію за 100 тыс. фунтаў стэрлінгаў золатам. Кан-цэсійнае пагадненне давала амерыканцам «выключнае права на перыяд 60 гадоў даследаваць, разведваць, перапрацоў-ваць, прадаваць нафту і нафтапрадукты». Кампанія атры-мала тэрыторыю памерам 400 тыс. кв. міль, амаль увесь ус-ход Саудаўскай Аравіі, на які раўспаўсюджвалася выключ-нае права. Урад вызваліў кампанію і яе прадпрыемствы ад усіх прамых і ўскосных падаткаў, мытных плацяжоў. Але Саудаўская Аравія атрымала ад СОКАЛ заём у 50 тыс. фун-таў стэрлінгаў золатам. Таксама кампанія пагадзілася што-год выплачваць 5 тыс. фунтаў стэрлінгаў золатам да адкрыц-ця камерцыйных запасаў нафты, а затым павінна была вы-плачваць па 4 шылінгі золатам за кожную тону здабытай нафты. Першая нафта ў камерцыйных колькасцях была вы-яўлена ў 1938 г. 1 мая 1939 г. ад берагоў Саудаўскай Ара-віі адышоў першы танкер з нафтай. Амерыканскія геолагі прыйшлі да высновы, што яны адкрылі фантастычныя за-пасы нафты.
Саудаўская Аравія ў гады Друтой сусветнай вайны. Пад уплывам Другой сусветнай вайны стала згортвацца здабыча нафты, сельская гаспадарка ў сувязі з мабілізацыяй у вой-ска пазбаўлялася шматлікіх рабочых рук, у некалькі разоў скарацілася колькасць паломнікаў. Выдаткі на армію, на за-купку прадуктаў харчавання, якія падаражалі, патрабавалі шмат сродкаў. У час вайны Абдэль Азіз ібн Сауд скасаваў па-гадненні аб сяброўстве з Германіяй і Італіяй, якія былі пад-пісаны адпаведна ў 1929 г. і 1932 г., і парваў дыпламатыч-ныя адносіны з гэтымі краінамі ў 1940 г. і 1941 г.
У гады вайны ЗША паставілі задачу замяніць Вяліка-брытанію ў якасці пануючай дзяржавы на Блізкім Усхо-дзе, улічваючы, у прыватнасці, яго нафтавы патэнцыял. У 1943 г. амерыканскі ўрад абвясціў Саудаўскую Аравію кра-інай, якая мае жыццёва важнае значэнне для абароны ЗША, і распаўсюдзіў на яе закон аб ленд-лізе. Важным момантам у амерыкана-саудаўскіх адносінах з’явілася сустрэча 14 лю-тага 1945 г. прэзідэнта Ф. Рузвельта з каралём ібн Саудам на борце крэйсера «Куінсі» падчас вяртання Рузвельта з Ял-цінскай канферэнцыі. Кароль пацвердзіў існуючыя амеры-канскія канцэсіі і пагадзіўся на будаўніцтва нафтаправода,
135
які злучыў бы нафтавае радовішча ў Эль-Хасе з узбярэжжам Міжземнага мора. У абмен на гэта Рузвельт паабяцаў пад-трымліваць палітыку Саудаўскай Аравіі, накіраваную на ба-рацьбу за вызваленне арабаў ад замежнага панавання, і пе-радаць ёй зброю з амерыканскіх складаў у Іране. У сакавіку 1945 г. Саудаўская Аравія абвясціла вайну дзяржавам «во-сі». Гэты сімвалічны жэст дазволіў ёй трапіць у лік краін-за-снавальнікаў ААН.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1. Разгледзьце эвалюцыю каланіяльнай палітыкі Англіі і Францыі ў арабскіх дзяржавах Азіі. Што аказвала ўплыў на яе актывізацыю? 2. Ахарактарызуйце нацыянальна-вызваленчы рух у арабскіх краінах у міжваенны час. 3. Параўнайце палітычнае развіццё арабскіх дзяржаў Азіі. Вылучыце агульныя працэсы, характэрныя для ўсіх краін, і вызначыце асаблівасці кожнай краіны. 4. Дайце ацэнку англа-іракскаму дагавору 1922 г. і 1930 г. у кантэксце набыцця Іракам незалежнасці. 5. Параўнай-це перавароты 1936 г. і 1941 г. у Іраку. Вызначыце іх характэрныя ры-сы і наступствы. 6. Параўнайце дзяржаўна-палітычнае становішча Erin-Ta ў адпаведнасці з англійскай дэкларацыяй 1922 г. і англа-егіпецкім дагаворам 1936 г. 7. Вызначыце ролю суданскага пытання ў адносінах паміж егіпецкім урадам і англічанамі ў першай палове 1920-х гг. Як яно было вырашана? 8. Ахарактарызуйце пазіцыю егіпецкіх палітычных дзе-ячаў па пытанні ўдзелу краіны ў Другой сусветнай вайне. 9. Вызначыце мэты, рухаючыя сілы, наступствы нацыянальна-вызваленчых паўстанняў 1920-х гг. у Сірыі і Марока. 10. Параўнайце палітыку Францыі ў Сірыі і Ліване. 11. Выявіце, як змянілася палітычная сітуацыя ў Сірыі і Ліване падчас Другой сусветнай вайны. 12. Паміж якімі палітычнымі лідарамі і дзяржавамі разгарнулася барацьба за аб’яднанне аравійскіх зямель? На-завіце вынікі гэтай барацьбы. 13. Успомніце асноўныя прынцыпы вучэння вахабізму. Чаму Саудзіды ўзялі іх за аснову сваёй палітыкі? 14. Ахарак-тарызуйце дзяржаўна-палітычную сістэму і асаблівасці эканамічнага раз-віцця Саудаўскай Аравіі.