Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
Антыбрытанскі пераварот 1941 г. Пасля ўступлення Анг-ліі ў Другую сусветную вайну Нуры аль-Саід разарваў дып-ламатычныя адносіны з Германіяй. Фармальна Ірак захоў-ваў нейтралітэт, але ўся эканоміка краіны была пастаўлена на службу інтарэсам Англіі. 12 верасня 1939 г. урад увёў надзвычайнае становішча, узмацніў рэпрэсіі супраць апазі-цыі. Выкарыстаўшы ваенныя няўдачы Англіі ў Еўропе і на Блізкім Усходзе, ваенныя антыанглійскай групоўкі «Зала-ты квадрат» (узначальвалі чатыры вышэйшыя афіцэры ірак-скай арміі) ажыццявілі 1 красавіка 1941 г. ваенны перава-’рот. Да ўлады прыйшоў урад Рашыда Алі аль-Гайлані. Аб’-ектыўна дзеянні змоўшчыкаў адпавядалі інтарэсам Германіі і Італіі, якія абяцалі аказаць ураду аль-Гайлані ваенную да-памогу.
2 мая 1941 г. Англія пачала ваенныя дзеянні супраць іракскіх войск. Неўзабаве ўвесь Ірак быў акупіраваны. На-родныя масы не аказалі арміі і ўраду актыўнай падтрым-кі. Акупіраваўшы краіну, англійскія ўлады абвясцілі чыст-ку войска і дзяржапарату. Прынятыя ў 1943 г. папраўкі да канстытуцыі значна пашыралі прэрагатывы караля і паўна-моцтвы ўрада. 17 студзеня 1943 г. урад Ірака абвясціў вайну Германіі. Некаторыя магчымасці для сваёй дзейнасці атры-малі антыфашысцкія і прагрэсіўныя грамадскія арганізацыі. Іракская эканоміка перажывала перыяд застою, узмацняўся падатковы прыгнёт, у выніку ваенных рэквізіцый пачаўся голад. Англійскія і іракскія войскі вымушаны былі падаў-ляць народныя паўстанні. Асабліва грозным стала паўстанне
122
курдаў, распачатае ў 1943 г. і разгромленае толькі восенню 1945 г. з дапамогай англійскай авіяцыі.
Егіпет паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Нацыянальна-вызваленчы рух у краіне. Пасля заканчэння Першай сусвет-най вайны нацыянальны рух Егіпта вылучыў патрабаван-не незалежнасці краіны. Кіруючую ролю ў руху стала ады-грываць партыя Вафд (Дэлегацыя), якую у канцы 1918 г. арганізавалі прэм’ер-міністр Рушдзі-паша і грамадскі і па-літычны дзеяч Заглул-паша для ўдзелу ў працы Парыжскай мірнай канферэнцыі. Адмова выслухаць патрабаванні Егіпта і арышт чатырох лідараў вафдзістаў прывёў у сакавіку 1919 г. да агульнаегіпецкага паўстання. Нягледзячы на яго падаў-ленне, англійскі ўрад 28 лютага 1922 г. апублікаваў дэкла-рацыю аб скасаванні англійскага пратэктарату і прызнан-ні Егіпта незалежнай дзяржавай. Англія пакінула за сабой шэраг правоў: ахова Суэцкага канала, інтарэсаў замежных грамадзян і правоў нацыянальных меншасцей, абарона Erin-Ta ад замежнага ўмяшання, сумеснае кіраванне Суданам. 19 красавіка 1923 г. была абвешчана новая канстытуцыя: Егіпет стаў канстытуцыйнай манархіяй на чале з каралём Фуадам I. Былі створаны парламент і адказны перад ім і ка-ралём кабінет міністраў, які ўзначалілі лідары Вафда.
Фактычная згода Вафда з дэкларацыяй 1922 г. азначала, што нацыянальная буржуазія пайшла на пагадненне з анг-лічанамі. Аднак гэта дамова не магла быць трывалай з-за супярэчнасці паміж імкненнем Егіпта да незалежнасці і жа-даннем Англіі захаваць сваё панаванне ў краіне. Канфлікт разгарэўся вакол Судана, які лічыўся кандамініумам Англіі і Егіпта. У 1924 г. лідары Вафда паставілі перад Англіяй пы-танні: аб вывадзе брытанскіх войск з Судана і аб аб’яднанні англа-егіпецкага Судана з Егіптам. У адказ англічане выра-шылі адхіліць ад улады вафдзісцкі ўрад. Вафдзісты не сталі аказваць супраціўленне і пайшлі ў адстаўку. Аднак на чар-говых парламенцкіх выбарах яны атрымалі большасць га-ласоў.
Палітыка егіпецкага ўрада ў 1930-я гг. Сусветны экана-мічны крызіс 1929—1933 гг. нанёс цяжкі ўдар па эканоміцы Егіпта, паразіўшы ў першую чаргу бавоўнаводства — асно-ву егіпецкай эканомікі. Англійскі капітал, уклаўшы буй-ныя сумы ў ірыгацыйныя збудаванні і ўсяляк стымулюючы
123
развіццё мясцовага бавоўнаводства, стварыў у Егіпце важ-ную сыравінную базу для сваёй баваўнянай прамысловасці. Гэта вяло да скарачэння пасяўных плошчаў пад зерневыя культуры, і Егіпет вымушаны быў імпартаваць хлеб. Невя-лікая фабрычна-завадская прамысловасць, якая склалася ў краіне, была занята ў асноўным першаснай перапрацоўкай мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Буйная цяжкая ін-дустрыя ў Егіпце адсутнічала. Крызіс прывёў да закрыцця дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, беспрацоўе дасягнула велізарных памераў, рэальны заробак моцна скараціўся. У той жа час узмацнілася пранікненне замежнага капіталу ў эканоміку Егіпта. Гэта стварала ўмовы для новага ўздыму вызваленчай барацьбы. Падставай да яе паслужыла спроба лейбарысцкага ўрада Англіі навязаць Егіпту новы дагавор. Праект яго вафдзісцкі лідар прэм’ер-міністр Нахас-паша ў 1930 г. адмовіўся прыняць. Кароль Фуад I распусціў парла-мент і адхіліў урад Нахас-пашы ад улады. Новы кабінет уз-началіў Ісмаіл-Сідкі-паша. У кастрычніку 1930 г. ён адмяніў канстытуцыю 1923 г. і ўвёў новую канстытуцыю, якая за-бараняла дэпутатам умешвацца ў дзеянні выканаўчай ула-ды. Урад забараніў шэраг прафсаюзаў, якія знаходзіліся пад уплывам Вафда.
Паслякрызісная дэпрэсія прымусіла ўрад, які імкнуў-ся абараняць інтарэсы памешчыкаў, устанавіць у пачатку 1934 г. забаронныя пошліны на імпартны хлеб, у выніку ча-го кошт на хлеб вырас у паўтара раза. Гэта выклікала новыя хваляванні ва ўсіх прамысловых цэнтрах. Выбух небяспеч-най сітуацыі ў Егіпце ў сувязі з сусветным крызісам, прыход да ўлады Гітлера ў Германіі і напад фашысцкай Італіі на Абі-сінію ў 1935 г. прымусілі англійскі ўрад узмацніць курс на кансалідацыю ўнутрыпалітычнага становішча ў Егіпце і ўрэ-гуляванне сваіх узаемаадносін з егіпецкімі ўладамі. У сваю чаргу, Егіпет, які не меў колькі-небудзь сур’ёзных узброе-ных сіл, не мог самастойна супрацьстаяць магчымай агрэсіі з боку фашысцкіх дзяржаў. У снежні 1935 г. была адноўлена канстытуцыя 1923 г., а ў маі 1936 г. адбыліся выбары ў пар-ламент, дзе вафдзісты атрымалі большасць месцаў і сфар-міравалі ўрад на чале з Нахас-пашой. У гэтым жа годзе на трон узышоў новы кароль Фарук I.
124
Англа-егіпецкі дагавор 1936 г. Егіпет у гады Другой су-светнай вайны. У жніўні 1936 г. егіпецкая дэлегацыя пад-пісала дагавор з Англіяй на 20 гадоў. Па ім фармальна аб’яў-лялася аб спыненні англійскай акупацыі ў Егіпце, а англій-скі камісар атрымаў статус пасла. Дагавор санкцыянаваў прысутнасць англійскіх войск у зоне Суэцкага канала, у Ка-іры і Александрыі; англійскія ўзброеныя сілы захоўвалі пра-ва карыстання егіпецкімі аэрадромамі і права палётаў над егіпецкай тэрыторыяй; егіпецкае войска ставілася пад кант-роль англійскай ваеннай місіі. У Судане аднаўляўся рэжым кандамініума. Дагавор 1936 г., з аднаго боку, значна пашы-рыў кампетэнцыю ўрада незалежнага Егіпта, а з іншага бо-ку, замацоўваў панаванне Англіі ў Егіпце, хоць і ў змененым выглядзе. У 1937 г. Егіпет быў прыняты ў Лігу Нацый.
3 пачаткам Другой сусветнай вайны ўрад Егіпта імкнуў-ся займаць такую пазіцыю, каб не быць уцягнутым у вайну. На гэтым настойвала большасць палітычных дзеячаў, у тым ліку і партыя Вафд, якая згаджалася на супрацоўніцтва з Англіяй пры ўмове, што тая дасць абавязацельства вывесці свае войскі з Егіпта па заканчэнні вайны і пагадзіцца рас-пусціць рэакцыйны парламент, абраны ў 1938 г. На дзяр-жавы «восі» арыентавалася найбольш рэакцыйная групоўка на чале з каралём Фарукам I, а таксама партыя лібералаў-канстытуцыяналістаў. За поўнае супрацоўніцтва з Англіяй і за аб’яўленне вайны Германіі і Італіі стаялі прадстаўнікі той часткі буржуазіі, якая была звязана з англійскім капі-талам. Перад вайной яны адкалоліся ад Вафда і ўтварылі партыю Саад. Нягледзячы на агрэсіўныя дзеянні краін «во-сі» і іх актыўную падрыўную дзейнасць унутры краіны, лі-дары Вафда працівіліся аб’яўленню вайны. Урад Хусейна Сіры-пашы праводзіў фактычна прагерманскую палітыку. Тады 4 лютага 1942 г. англійскія войскі акружылі каралеў-скі палац і пад пагрозай адрачэння кароль вымушаны быў прызначыць праанглійскі ўрад на чале з Мустафой ан-На-хасам. Тым не менш толькі ў лютым 1945 г. Егіпет фар-мальна абвясціў вайну Германіі і Японіі, што дало яму права ўдзельнічаць у маі — чэрвені 1945 г. у канферэнцыі па ства-рэнні ААН.
Нацыянальна-вызваленчая барацьба ў Сірыі, Ліване і Марока. У кастрычніку 1918 г. туркі адступілі з Сірыі і
125
Лівана. Англійскія войскі дамагліся перамогі з дапамогай арабскіх атрадаў з Хіджаза, а таксама дзякуючы антытурэц-каму паўстанню на сірыйска-ліванскай тэрыторыі. У краса-віку 1920 г. краіны Антанты прынялі рашэнне аб перадачы Францыі мандата на Сірыю і Ліван. У верасні 1920 г. бы-ла створана дзяржава «Вялікі Ліван» на чале з французскім губернатарам. Сірыя ж, наадварот, была раздроблена на шэ-раг невялікіх дзяржаўных утварэнняў, створаных пераваж-на на рэлігійна-этнічнай аснове: Халеб, Дамаск, Джабель-Друз, Латакія. Тэрытарыяльныя адзінкі кіраваліся француз-скімі губернатарамі, якія падпарадкоўваліся вярхоўнаму ка-місару. Пачалося ўзмоцненае пранікненне французскага ка-піталу ў эканоміку Сірыі і Лівана. Яшчэ ў красавіку 1919 г. быў створаны падкантрольны Францыі Банк Сірыі і Ліва-на. Ён атрымаў манаполію на выпуск уведзенага ў 1920 г. папяровага сірыйскага фунта. Запасы залатых манет, якія абарачаліся ў краіне, былі выведзены з абароту і вывезены за мяжу. У прамысловасці па-ранейшаму дамінавалі сама-тужна-рамесныя майстэрні з выкарыстаннем ручной працы. Мандатныя ўлады шмат у чым захавалі панаваўшую ў ча-сы Асманскай імперыі сістэму феадальнага землеўладання і дробнасялянскага землекарыстання. Але на тых ўгоддзях, якія адводзіліся пад высокатаварныя тэхнічныя і харчовыя культуры, французская адміністрацыя ламала архаічныя аб-шчынныя формы землеўладання і землекарыстання, прак-тыкуючы масавы згон сялян з зямлі.
У цяжкім становішчы апынулася дробная буржуазія і рамеснікі. Вайна парушыла традыцыйныя гаспадарчыя і гандлёвыя сувязі, а вузкасць унутранага рынка і канкурэн-цыя замежных тавараў падарвалі і без таго нетрывалую easy дробнай вытворчасці. Валютная і канцэсійная палітыка Францыі наносілі значную шкоду інтарэсам гандлёва-пра-мысловай буржуазіі, паколькі з-за раздрабнення краіны яна пазбаўлялася старых міжрэгіянальных рынкаў, а збядненне сялянства звужала для яе і ўнутраны рынак.
3 першых жа дзён акупацыі ўспыхнулі лакальныя паў-станні. Ва Усходняй Сірыі іх узначалілі «арабскія клубы». У чэрвені 1919 г. у Дамаску быў створаны «Усеагульны сі-рыйскі кангрэс», які заклікаў народ да барацьбы з акупан-тамі. У гэтыя ж дні была створана ♦Народная рада нацыя-