Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
141
Палітычная сітуацыя ў краіне ў перадваенныя гады. У 1928 г. да ўлады ў Манголіі прыйшлі прыхільнікі Камін-тэрна, так званыя «левыя». Па ўказанні Камінтэрна ў па-чатку 1930-х гг. пачалася канфіскацыя маёмасці і скаціны ў багатых і заможных аратаў. Манастыры былі спустоша-ны. Многія людзі спрабавалі схаваць сваю маёмасць, за што былі арыштаваны. Так, у адну з цэнтральных турмаў было пасаджана 5191 чалавек. Нават пасля гэтых мер партыя вы-рашыла, што гэтага недастаткова, і была арганізавана но-вая акцыя па канфіскацыі маёмасці. У той час адна авечка каштавала 50 тугрыкаў, а было канфіскавана маёмасці на суму 9,7—10 млн тугрыкаў.
Аднак з 1932 г. у МНР пачынаецца правядзенне палітыкі, якая атрымала назву «новы курс», што ахапіў цэлае дзесяці-годдзе (1932—1940 гг.). У першую чаргу былі зроблены кро-кі ў бок рыначнай эканомікі: распушчаны раней сілком ство-раныя калгасы, прыватным гаспадаркам было афіцыйна да-зволена наймаць працоўную сілу, пашырылася магчымасць браць крэдыты ўсім катэгорыям гаспадарак, быў дазволены свабодны прыватны гандаль. Гэтыя меры садзейнічалі азда-раўленню эканомікі, росту эканамічных паказчыкаў. Па-шыралася і савецка-мангольскае эканамічнае супрацоўніц-тва. Пры садзейнічанні СССР у Манголіі былі запушчаны прамысловы камбінат у сталіцы, Улан-Батарская ЦЭЦ і ін-шыя гаспадарчыя аб’екты.
Прэм’ер-міністр краіны Харлайгін Чайбалсан быў пасля-доўным прыхільнікам Сталіна. Выкарыстаўшы той факт, што кіраўнік Манголіі Пелжыдыйн Гэндэн страціў давер Сталіна, бо адмовіўся правесці масавыя рэпрэсіі супраць бу-дыйскіх манахаў і фарсіраваць увядзенне цэнтралізаванай эканомікі, у 1936 г. Чайбалсан садзейнічаў яго адхіленню ад улады, неўзабаве пасля чаго Гэндэн быў арыштаваны і па-караны. Чайбалсан, які з’яўляўся ў той час міністрам аба-роны, яшчэ некалькі гадоў не займаў фармальна вышэйшай пасады ў дзяржаве, аднак ужо тады стаў лідарам і правёў ма-савыя рэпрэсіі (яны пачаліся 10 верасня 1937 г.), знішчыў-шы не толькі сваіх сапернікаў у партыі, але таксама былых арыстакратаў, манахаў і многія іншыя «непажаданыя ка-тэгорыі» насельніцтва. Было арыштавана 56 938 чалавек, пры гэтым агульная колькасць насельніцтва Манголіі скла-
142
дала ўсяго 700 тысяч чалавек. У той жа час, дзякуючы яго дзеянням, у Манголіі была дасягнута масавая пісьменнасць. X. Чайбалсан ліквідаваў даволі складаны старадаўні ман-гольскі алфавіт і ўвёў кірыліцу, краіна з аграрнай пераўтва-рылася ў аграрна-індустрыяльную.
30 чэрвеня 1940 г. Манголія прыняла новую канстыту-цыю, якая падкрэслівала незалежны статус дзяржавы. Так, у артыкуле 1 Асноўнага закона гаварылася, што «Манголь-ская Народная Рэспубліка ёсць незалежная дзяржава рабо-чых (аратаў-жывёлаводаў, рабочых і інтэлігенцыі)». У арт. 92 таксама гаварылася аб тым, што «ўсе грамадзяне МНР, незалежна ад іх нацыянальнасці, маюць роўныя правы ва ўсіх галінах жыцця краіны. Усякае прамое ці ўскоснае аб-межаванне грамадзян, праява вялікадзяржаўнага шавініз-му, пагарджання, нацыяналістычная пропаведзь караюцца законам». Гэта сведчыла пра немагчымасць існавання дзяр-жаўнай незалежнасці Манголіі без павагі да нацыянальных меншасцей унутры краіны.
Манголія ў гады Другой сусветнай вайны. У сакавіку 1932 г. японцы стварылі марыянетачную дзяржаву Маньч-жоў-Го і пра яе мяжу з Манголіяй пачалі спрэчку, якая ў маі 1939 г. перарасла ва ўзброены канфлікт. 11 мая 1939 г. 6-я японская армія ўварвалася на тэрыторыю Манголіі. Па дагаворы з гэтай краінай Савецкі Саюз адправіў ёй на дапа-могу свае войскі. Квантунская армія, падцягнуўшы дадат-ковыя сілы, пачала вайну, якая працягвалася да верасня. У верасні 1939 г. падчас канфлікту на р. Халхін-Гол савецкая 1-я армейская група і мангольскія часці пад камандаваннем Г. Жукава атрымалі перамогу. Галоўнакамандуючым Ман-гольскай Народнай Арміі з’яўляўся X. Чайбалсан. Па па-гадненні паміж чатырма краінамі — Манголіяй, Маньчжоў-Го, СССР і Японіяй, якое было падпісана ў верасні 1939 г. у Маскве, афіцыйна вайна завяршылася. Колькасць загі-нуўшых склала 70 тысяч чалавек. 13 красавіка 1941 г. па-між Японіяй і СССР разам з дагаворам аб нейтралітзце была падпісана Дэкларацыя аб узаемнай павазе, тэрытарыяльнай цэласнасці МНР і Маньчжоў-Го.
22 чэрвеня 1941 г. адбылося аб’яднанае пасяджэнне Прэ-зідыума Мангольскага парламента і ўрада краіны, на якім было заяўлена пра вернасць абавязацельствам, прынятым на
143
сябе па Пратаколе аб узаемнай дапамозе, заключаным паміж МНР і СССР 12сакавіка 1936 г. У гады Вялікай Айчыннай вайны Манголія па меры сваіх магчымасцей аказвала яму дапамогу ў барацьбе супраць фашысцкай Германіі. Савецка-му Саюзу было перададзена каля паўмільёна коней, на срод-кі, сабраныя мангольскім народам, былі створаны танкавая калона і авіяэскадрылля самалётаў-знішчальнікаў. 12 сту-дзеня 1943 г. танкавая калона пад назвай «Рэвалюцыйная Манголія», у складзе якой знаходзіліся 53 танкі, была ўра-чыста перададзена дэлегацыяй МНР 112-й ордэна Чырвонага Сцяга танкавай брыгадзе. 25 верасня 1943 г. авіяэскадрылля «Мангольскі арат», якая складалася з 12 баявых самалётаў Ла-5, была ўрачыста перададзена на палявым аэрадроме ў раёне станцыі Вязавая Смаленскай вобласці. На фронт так-сама накіроўваліся дзясяткі эшалонаў з цёплым адзеннем, прадуктамі і рознымі падарункамі ад мангольскага насель-ніцтва.
На заключнай стадыі Другой сусветнай вайны Манголь-ская Народная Армія ў складзе конна-механізаванай групы савецка-мангольскіх войск прыняла ўдзел у разгроме мілі-тарысцкай Японіі. 10 жніўня 1945 г. Прэзідыум Малога Ху-рала і ўрад МНР заявілі аб тым, што МНР аб’яўляе Япо-ніі вайну. Войскі Мангольскай арміі праводзілі аперацыі ў цесным узаемадзеянні з войскамі Забайкальскага фронту. Супраць Японіі выступілі 4 кавалерыйскія дывізіі, броне-танкавая брыгада, паветраная дывізія і полк сувязі Ман-гольскай арміі на двух асноўных кірунках: Даланор—Жэхэ і Калган. У першы тыдзень вайны войскі Мангольскай ар-міі прайшлі 450 км, вызваліўшы г. Даланор і іншыя гарады і сёлы. Часці, якія вызвалілі г. Жанбей, у бязлітасных баях 19—21 жніўня ўзялі ўмацаванне на перавале Калган. Пе-раадолеўшы велізарныя цяжкасці, армія з баямі наблізіла-ся да мора. Усяго падчас Маньчжурскай аперацыі загінула 200 мангольскіх салдат і афіцэраў.
Падчас Другой сусветнай вайны ў 1942 г. быў заснава-ны Мангольскі дзяржаўны ўніверсітэт, першы ў краіне. 3 СССР прыехала шмат выдатных навукоўцаў, якія прыня-лі ўдзел у яго адкрыцці. Манголія пачала рыхтаваць свае прафесійныя кадры, што паслужыла магутным штуршком у культурным і сацыяльным развіцці краіны. Пасля завяр-
144
шэння вайны ў 1945 г. у краіне правялі плебісцыт па пы-танні незалежнасці Манголіі. Па Ялцінскім пагадненні быў прызнаны статус-кво Манголіі. Кітайскі ўрад вырашыў, што калі манголы пацвердзяць сваю незалежнасць, то Кі-тай згодзіцца прызнаць яе. 20 кастрычніка 1945 г. на ўсе-народным плебісцыце мангольскі народ выказаўся за пры-знанне свайго суверэнітэту. У пратаколе рэферэндуму за-значалася, што «за дзяржаўную незалежнасць Мангольскай Народнай Рэспублікі пададзена 487 409 галасоў, ці 100% галасоў усіх грамадзян, якія прынялі ўдзел у плебісцыце. «Супраць» не пададзена ні аднаго голасу». 6 студзеня 1946 г. Кітай, a 27 лістапада 1946 г. і СССР прызналі незалежнасць Манголіі.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1. В ызначыце прычыны ліквідацыі аўтаноміі Знешняй Манголіі кітай-скім урадам. 2. Ахарактарызуйце палітыку кітайскіх улад у Манголіі ў пачатку 1920-х гг. 3. Як вы лічыце, чаму феадальны клас Манголіі не ўзначаліў нацыянальны рух у краіне? 4. Якім быў сацыяльны склад Ман-гольскай Народнай партыі? Чаму менавіта ёй належыць галоўная роля ў вызваленні краіны? 5. Назавіце асноўныя фактары, якія адыгралі важную ролю ў перамозе манголаў у нацыянальнай рэвалюцыі. 6. Ахарактары-зуйце палітычнае становішча ў краіне пасля народна-дэмакратычнай рэ-валюцыі 1921 г. 7. Як вы лічыце, чаму Богда-гэгэну часова ўдалося заха-ваць свае прэрагатывы ў кіраванні дзяржавай? 8. Растлумачце, чаму на змену тэакратычнай манархіі ў Манголіі прыйшла рэспубліканская форма кіравання. 9. Дайце характарыстыку мангольскаму курсу некапіталістыч-нага развіцця. Параўнайце яго з савецкім курсам. 10. Якую пазіцыю зай-маў мангольскі ўрад падчас Другой сусветнай вайны? 11. Што садзейні-чала дасягненню МНР міжнароднага прызнання сваёй незалежнасці?
Раздзел II
КРАІНЫ АЗІІ I АФРЫКІ
ПАСАЯ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
§ 11. Агульныя тэндэнцыі развіцця краін
Азіі і Лфрыкі пасля Другой сусветнай вайны
Уздым нацыянальна-вызваленчага руху пасля Друтой су-светнай вайны і распад каланіяльнай сістэмы. На жыццё ка-ланіяльных краін вялікі адбітак наклала Другая сусветная вайна, яе вынікі. 3 самага пачатку вайны народы калоній пачалі патрабаваць незалежнасці. Асноўная маса калоній на-лежала дзяржавам антыгітлераўскай кааліцыі. Урады Анг-ліі, Францыі заяўлялі аб гатоўнасці пайсці на саступкі ка-лоніям, але пры гэтым абмеркаванне пытання аб прадастаў-ленні самакіравання ці незалежнасці калоніям адкладалася да канца вайны. Такая пазіцыя выклікала незадавальненне нацыянальна-палітычных сіл калоній. Сітуацыю, якая скла-лася, спрабавалі выкарыстаць фашысцкія дзяржавы. Яны выступалі з дэмагагічнымі лозунгамі вызвалення каланіяль-ных народаў, праз сваю агентуру спрабавалі актывізаваць у час вайны антыкаланіяльны рух на Усходзе. Для фашысцка-га блока гэта была спроба аслабіць сваіх праціўнікаў у вай-не. Асабліва актыўную палітыку ў гэтым кірунку праводзіла Японія. Прыкрываючыся лозунгамі стварэння «сферы сумес-нага росквіту вялікай Усходняй Азіі», японскія ўлады на пер-шым этапе вайны змаглі заваяваць сімпатыі некаторай част-кі ўдзельнікаў нацыянальнага руху. Японія пайшла на фар-мальнае абвяшчэнне незалежнасці некаторых акупіраваных дзяржаў. У гэтых абставінах заходнія дэмакратыі павінны былі прымаць меры, каб падарваць уплыў фашысцкіх дзяр-жаў на народы калоній. Адзіны сродак зрабіць гэта заклю-чаўся ў тым, каб паставіць на парадак дня пытанне аб тым, каб даць незалежнасць, ці, па крайняй меры, самакіраванне калоніям. Яшчэ ў 1943 г. Францыя пайшла на прызнанне не-залежнасці Сірыі і Лівана. Англія праяўляла гатоўнасць ад-