• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    126
    нальнай абароны». Яна збірала сродкі і зброю для партызан-скай барацьбы, прыцягвала добраахвотнікаў. Аднак летам 1920 г. Дамаск быў узяты французамі, а патрыятычныя ар-ганізацыі разгромлены. Шматлікія ўдзельнікі нацыянальна-га руху эмігрыравалі, большасць — у Каір, куды перанесла сваю дзейнасць створаная раней Партыя арабскай незалеж-насці. Тут жа была створана Партыя сірыйскага яднання. Яны склікалі кангрэс у Жэневе і выпрацавалі патрабаванні да Лігі Нацый аб адмене мандата і аб суверэнітэце Сірыі. У 1925 г. была створана Сірыйская камуністычная партыя. Мандатныя ўлады пайшлі на саступкі буржуазным нацыяна-лістам і дазволілі ім заснаваць у Сірыі легальную Народную партыю (Хізб аш-Шааб).
    Абвяшчэнне незалежнасці Сірыі. 18 ліпеня 1925 г. у Джа-бель-Друзе пачалося антыфранцузскае паўстанне, якое пе-рарасло ў агульнасірыйскае. Нават умераная Народная пар-тыя, устанавіўшы кантакт з друзскімі правадырамі, пачала рыхтаваць паўстанне ў Дамаску. Але вярхоўны камісар Са-рэйль у канцы жніўня 1925 г. забараніў Народную партыю і арыштаваў шэраг яе дзеячаў. Вясной 1926 г. французскі ўрад з Марока перакінуў у Сірыю і Ліван войскі, якія перай-шлі ў наступленне. Баі працягваліся да вясны 1927 г., калі паўстанне было падаўлена.
    Паўстанне 1925—1927 гг. прымусіла каланізатараў ужыць больш гібкія метады кіравання. Французскія ўлады далі згоду на скліканне Устаноўчага сходу, выбары ў які ад-быліся 24 красавіка 1928 г. Большасць дэпутацкіх месцаў у ім атрымалі прадстаўнікі новай буржуазнай нацыянал-рэ-фармісцкай партыі Нацыянальны блок (Кутля аль-Ватанія), створанай замест Народнай партыі. Устаноўчы сход у прыня-тай 8 жніўня 1928 г. канстытуцыі абвясціў Сірыю незалеж-най дзяржавай, якая не прызнае французскі мандат. У адказ новы вярхоўны камісар Пансе неадкладна распусціў сход. Канстытуцыя была ўведзена ў дзеянне толькі ў маі 1930 г. з даданнем да яе артыкула, які абвяшчаў захаванне рэжыму мандата.
    Палітычнае і эканамічнае становішча Сірыі ў 30-я гг. XX ст. Сусветны эканамічны крызіс 1929—1933 гг. і наступ-ная дэпрэсія рэзка пагоршылі становішча насельніцтва Сі-рыі і Лівана. У гэты перыяд цэны на прадукцыю сельскай
    127
    гаспадаркі знізіліся ў 5 разоў, збыт шэрага асноўных пра-мысловых тавараў таксама скараціўся ў некалькі разоў. Не-спрыяльная эканамічная кан’юнктура вяла да збяднення ся-лянства. Дзясяткі тысяч фелахаў (сялян) у пошуках працы запаўнялі гарады, арганізоўвалі галодныя паходы. У гарадах руйнавалася малапрыбытковая саматужна-прамысловая вы-творчасць. У выніку гэтага дзясяткі тысяч рабочых і рамес-нікаў засталіся без працы.
    Цяжкае эканамічнае становішча стымулявала развіццё нацыянальна-вызваленчага руху. Пад яго ціскам француз-скія ўлады ўступілі ў перамовы з лідарамі Нацыянальнага блока аб заключэнні новага міждзяржаўнага дагавора, за-снаванага на прызнанні незалежнасці Сірыі. Такі дагавор быў заключаны 9 верасня 1936 г. Ён прадугледжваў адме-ну французскага мандата на працягу трох гадоў з дня ра-тыфікацыі гэтага дагавора. Францыя захоўвала ў Сірыі пры ўмове неўмяшання ва ўнутраныя справы краіны свае вой-скі і вайсковыя базы. 30 лістапада адбыліся выбары ў но-вы сірыйскі парламент. Перамогу на іх ізноў атрымаў На-цыянальны блок, а яго лідар Хашым аль-Атасі быў абраны прэзідэнтам краіны. У склад Сірыі былі ўключаны Латакія, Джабель-Друз і Эль-Джазіра, да гэтага існаваўшыя ў якасці асобных дзяржаў. У студзені 1939 г. французскі парламент адмовіўся ратыфікаваць дагавор 1936 г., а Латакія, Джа-бель-Друз і Эль-Джазіра ізноў былі фармальна аддзелены ад Сірыі. У знак пратэсту супраць гэтага рашэння нацыяналь-ны ўрад Сірыі пайшоў у адстаўку. Тады вярхоўны камісар у чарговы раз распусціў парламент і адмяніў дзеянне кан-стытуцыі краіны.
    Палітыка Францыі ў Ліване. Сірыя і Ліван у гады Дру-гой сусветнай вайны. У 1926 г. французскія ўлады «дара-валі» Лівану рэспубліканскую канстытуцыю. У краіне былі створаны ўрад і двухпалатны парламент. Аднак такія важ-нейшыя прэрагатывы, як знешнія зносіны і ваенныя пытан-ні, заставаліся ў кампетэнцыі Францыі. Любое рашэнне лі-ванскага ўрада магло быць адменена вярхоўным камісарам. У лістападзе 1936 г. Францыя вымушана была пайсці на падпісанне новага франка-ліванскага дагавора. Французскі ўрад абавязаўся праз тры гады (як і ў аналагічнай дамове з Сірыяй) адмяніць мандат. Ён адмовіўся ад кантролю над
    128
    мытнямі, валютнай сістэмай і сувяззю. Але ўрад Лівана ў сваю чаргу абавязаўся кансультавацца з Францыяй па пы-таннях знешняй палітыкі. Акрамя гэтага, на ліванскай тэ-рыторыі заставаліся ўзброеныя сілы Францыі і за ёй заста-валася права абараняць рэлігійныя і нацыянальныя менша-сці. Напярэдадні Другой сусветнай вайны ў Ліване быў ізноў усталяваны неабмежаваны кантроль французскіх акупацый-ных улад.
    У верасні 1939 г. пасля пачатку Другой сусветнай вай-ны тэрыторыя Сірыі была абвешчана «ваеннай зонай», і на ёй было ўведзена надзвычайнае становішча. Пасля капітуля-цыі Францыі ў 1940 г. вішысцкі ўрад даў фашысцкай Гер-маніі паўнамоцтвы па выкарыстанні тэрыторыі мандата ў эканамічных і стратэгічных інтарэсах дзяржаў «восі». У маі 1941 г. ваенныя базы ў Сірыі сталі выкарыстоўвацца для ва-енных дзеянняў супраць англійскіх войск, размешчаных у Іраку. У сваю чаргу, брытанскае камандаванне абвясціла Сі-рыю варожай тэрыторыяй і стала падвяргаць яе штодзённым паветраным налётам і артабстрэлу. 14 ліпеня 1941 г. тэрыто-рыя Сірыі апынулася пад кантролем узброеных сіл Англіі і «Свабоднай Францыі». 27 верасня была абвешчана незалеж-насць Сірыі з агаворкай, што суверэнітэт будзе абмежаваны «патрабаваннямі ваеннага часу», а пытанне аб канчатковай адмене мандата будзе разгледжана ў новым франка-сірый-скім дагаворы. У сакавіку 1943 г. французскі генеральны дэ-легат у Сірыі і Ліване аднавіў дзеянне адмененай у 1939 г. канстытуцыі Сірыі і даў згоду на правядзенне парламенцкіх выбараў. У ліпені перамогу на іх у чарговы раз атрымаў На-цыянальны блок, які сфарміраваў урад, а прэзідэнтам кра-іны стаў яго новы лідар Шукры аль-Куатлі. У лютым 1945 г. Сірыя абвясціла вайну Германіі і Японіі. У сакавіку таго ж года яна прыняла ўдзел у стварэнні Лігі арабскіх дзяржаў (ЛАГ), а ў красавіку 1945 г. удзельнічала ў Сан-Францыс-кай канферэнцыі, на якой разглядалася пытанне аб стварэн-ні ААН.
    Ваеннае становішча і нарастанне англа-французскага са-перніцтва ў рэгіёне прымусіла кіраўніцтва «Свабоднай Фран-цыі» 26 лістапада 1941 г. абвясціць незалежнасць Лівана. Адначасова была зроблена агаворка, што незалежнасць бу-дзе абмежавана патрабаваннямі «ваеннага часу». Пытанне
    9. Зак. 2985
    129
    аб канчатковай адмене мандата так і не было вырашана. Вы-бары ў Ліване ў жніўні 1943 г. прынеслі перамогу прадстаў-нікам буржуазна-нацыяналістычных колаў, якія гуртавалі-ся вакол канстытуцыйнага блока, створанага ў 1943 г. Ён прадстаўляў у асноўным хрысціянскае насельніцтва краіны, імкнуўся выкарыстаць рознагалоссі паміж Англіяй і Фран-цыяй у барацьбе за незалежнасць. У верасні 1943 г. яго лідар Бешара аль-Хуры быў абраны прэзідэнтам Ліванскай Рэс-публікі. Прэм’ер-міністрам стаў Рыад Сольх. Але на момант заканчэння вайны Ліван і Сірыя заставаліся акупіраванымі французскімі войскамі.
    Рэспубліка Рыф. У Марока з-за падзей Першай сусветнай вайны пераважная частка тэрыторыі заставалася за межамі кантролю еўрапейскіх каланіяльных адміністрацый. У 1920 г. іспанскія войскі зрабілі спробу авалодаць багатай карыс-нымі выкапнямі вобласцю Рыф. Горскія плямёны на чале з Абд аль-Керымам нанеслі захопнікам шэраг цяжкіх пара-жэнняў. Яны стварылі ў 1921 г. Рэспубліку Рыф з выбарным Нацыянальным сходам і на працягу пяці гадоў паспяхова ваявалі супраць спроб іх каланізаваць. Толькі аб’яднаўшы намаганні і атрымаўшы магутныя падмацаванні з метрапо-ліі, франка-іспанскім войскам удалося ў маі 1926 г. захапіць штаб-кватэру паўстанцаў у Таргісце і прымусіць іх асноў-ныя сілы да капітуляцыі. Аднак узброенае супраціўленне горскіх плямён працягвалася ў асобных раёнах да 1934 г. Пасля паражэння Рэспублікі Рыф нацыянальна-вызваленчы рух не спыніўся. У 1934 г. у французскай зоне аформіўся Мараканскі блок нацыянальнага дзеяння (МБНД), які за-патрабаваў даць султанскай адміністрацыі, пры захаванні вярхоўнай улады генеральнага рэзідэнта, дадатковыя паўна-моцтвы па кіраванні Марока. Яго кіраўніцтва высунула «План рэформ» — першы праграмны дакумент нацыяналь-на-вызваленчага руху краіны. У 1937 г. дзейнасць Маракан-скага блока была забаронена.
    У іспанскай зоне акупацыі адразу пасля падзення ў Іс-паніі ў 1931 г. манархіі і абвяшчэння рэспубліканскага ладу група нацыянальных дзеячаў на чале з аль-Хаджам Абд ас-Саламам Бенунай адправілася ў Мадрыд і перадала часова-му ўраду мемарандум. He замахваючыся на адмену рэжыму пратэктарату, прадстаўнікі мараканскай дэлегацыі прасілі
    130
    аб прадастаўленні шырэйшых грамадзянскіх свабод і маг-чымасці актыўней удзельнічаць у рашэнні розных пытанняў адміністрацыйна-гаспадарчага і ўнутрыпалітычнага жыцця Марока. Абд аль-Халік Торас, які ўзначаліў пасля смерці Бе-нуны вызваленчы рух, і яго нацыяналістычна настроеныя прыхільнікі, не знаходзячы паразумення з рэспубліканскім урадам Іспаніі, пайшлі ў 1936 г. на ваенны саюз з генера-лам Франка, які абвясціў камуністаў метраполіі «ворагамі ісламу».
    Пасля паражэння Францыі ў чэрвені 1940 г. яе зона аку-пацыі Марока перайшла пад уладу ўрада Вішы. Прыбярэж-ныя бухты і водныя прасторы Марока выкарыстоўваліся для стаянкі нямецкіх караблёў і транспартаў, а з аэрадро-маў ажыццяўляліся сістэматычныя налёты фашысцкай аві-яцыі на Гібралтар. Выкарыстаўшы спрыяльнае становішча, Іспанія са згоды вішыстаў акупіравала міжнародны порт Танжэр, а ў снежні 1942 г. афіцыйна абвясціла аб яго ўва-ходжанні ў склад сваіх уладанняў. Баявыя адзінкі ЗША і Англіі, якія высадзіліся восенню 1942 г. на мараканскім уз-бярэжжы, спачатку сутыкнуліся з супраціўленнем француз-скіх часцей. Але 22 лістапада 1942 г. галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Вішы адмірал Дарлан падпісаў з каман-дзірам саюзніцкага корпуса генералам Кларкам пагадненне аб пераходзе мясцовых аэрадромаў, партоў і іншых аб’ектаў у распараджэнне войск антыгітлераўскай кааліцыі. Служ-боўцы французскай каланіяльнай адміністрацыі засталіся на сваіх пасадах.