Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі
Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга
Выдавец: Народная асвета
Памер: 335с.
Мінск 2017
У канцы 1923 г. шах вымушаны быў даручыць фармі-раванне кабінета Рэза-хану. Гэта была буйная ўступка фе-адальнага лагера буржуазна-памешчыцкім колам. 12 снеж-ня 1925 г. дэпутаты Устаноўчага сходу зверглі дынастыю Каджараў і абвясцілі Рэза-хана шахам. Ён прыняў проз-вішча Пехлеві. Дынастычны пераварот 1925 г. паклаў Ka-Hep палітычнаму крызісу, які працягваўся ўсю першую па-
107
лову 1920-х гг. Гэты пераварот паскорыў працэс ломкі фе-адальнай дзяржаўнай арганізацыі і ўмацавання палітычнай незалежнасці. Звяржэнне ранейшай дынастыі і ўсталяванне новай азначала канец улады феадальнай арыстакратыі. Но-вая дынастыя адлюстроўвала інтарэсы перш за ўсё паўфеа-дальных памешчыкаў і гандлёвай буржуазіі, буржуазна-па-мешчыцкія элементы атрымалі доступ да ўлады.
Рэфармаванне традыцыйнага грамадства ў Іране ў ся-рэдзіне 1920-х — сярэдзіне 1940-х гг. У 20—30-я гг. XX ст. улады Ірана на чале з Рэза-шахам зрабілі спробу ажыццявіць мадэрнізацыю краіны шляхам правядзення рэформ зверху. Галоўнай апорай ажыццяўлення рэформ і ўлады Рэза-шаха стала армія. У чэрвені 1925 г. быў прыняты закон аб усе-агульнай вайсковай павіннасці, у складзе ваеннаслужачых пераважалі прадстаўнікі сярэдніх слаёў. Было разгорнута шырокае дарожнае будаўніцтва. Шашэйныя дарогі звязалі ўскраінныя тэрыторыі з Тэгеранам, што садзейнічала экана-мічнаму развіццю і палітычнай інтэграцыі плямён. Адным з цэнтральных кірункаў палітыкі Рэза-шаха стала барацьба з сепаратызмам ханаў асобных плямён. Для гэтага праводзіла-ся канфіскацыя маёмасці ханаў, многія з іх былі пакараны, раззбройваліся іх атрады, качавыя плямёны насільна пера-водзіліся ў разрад аселых.
У 1937—1938 гг. было зменена адміністрацыйнае дзялен-не краіны, што абмяжоўвала ўладу традыцыйных сіл. Гу-бернатарамі прызначаліся прадстаўнікі новых памешчыцка-буржуазных колаў. Ханы пазбаўляліся шэрага дзяржаўных функцый, пераводзіліся на новыя месцы жыхарства, што істотна паслабляла іх эканамічны і палітычны ўплыў і маг-чымасць супрацьдзейнічаць цэнтральным уладам. Была пра-ведзена канфіскацыя зямель многіх ханаў на карысць шаха і яго прыхільнікаў з ліку ваенных, з’явіўся новы слой паме-шчыкаў, які не быў звязаны з феадальнай арыстакратыяй. Сам Рэза-шах ператварыўся ў буйнейшага землеўладальніка краіны. У 1930-я гг. у прыватныя рукі пераходзяць і дзяр-жаўныя землі.
Заканадаўства афіцыйна замацавала па сутнасці буржу-азнае права прыватнай уласнасці на зямлю і крыніцы ва-ды. Падтрымка шахам новых тэндэнцый у развіцці вёскі праявілася ў стварэнні Сельскагаспадарчага банка (1931 г.).
108
У той жа час законы 1930 г. і 1939 г. замацавалі ў вёсцы па сутнасці дакапіталістычныя адносіны, якія былі заснаваны на арэндзе сялянамі памешчыцкай зямлі. Захоўваліся мала-зямелле і натуральныя павіннасці сялян. Эканамічную па-літыку Рэза-шаха варта характарызаваць як палітыку пра-тэкцыянізму і дзяржаўнага капіталізму. Вялікая ўвага на-давалася ўмацаванню эканамічнай самастойнасці Ірана.
У 1928 г. Іран ануляваў рэжым капітуляцый у адносі-нах да ўсіх замежных дзяржаў, устанавіў аўтаномны мыт-ны тарыф. У 1931 г. у краіне была ўведзена манаполія зне-шняга гандлю, што дапамагло стабілізаваць фінансавую гас-падарку. У выніку распачатых мер ураду ўдалося зацікавіць нацыянальную буржуазію ў пераводзе капіталу ў прамысло-васць і стварыць спрыяльныя ўмовы для размяшчэння за-межнага капіталу, без якога Іран не мог абысціся. За кошт выключна дзяржаўных сродкаў адбывалася развіццё мета-лургічнай, цукровай, хімічнай, цэментнай і некаторых ін-шых галін прамысловасці. Калі ў 1928 г. у Іране налічвалася 3 прадпрыемствы фабрычна-завадскога тыпу, то ў 1938 г. — 280. Нягледзячы на праведзеныя эканамічныя рэформы, на-пярэдадні Другой сусветнай вайны Іран заставаўся адсталай аграрнай краінай.
Для незалежнага эканамічнага развіцця Ірана вялікае значэнне мела атрыманне ім самастойнасці ў нафтаздабычы, дзе панавала створаная ў 1909 г. Англа-Персідская нафтавая кампанія, якая з 1935 г. пачала афіцыйна называцца Анг-ла-Іранскай (АІНК). У 1931 г. нафтавая кампанія ў 4 разы скараціла адлічэнні ў дзяржбюджэт Ірана. Зробленая ў адказ спроба Рэза-шаха скасаваць канцэсійны дагавор паставіла ў 1932—1933 гг. Іран на грань вайны з Англіяй. Аднак канф-лікт удалося вырашыць падпісаннем новага кампраміснага дагавора ў 1933 г.
Актыўна вялася работа па мадэрнізацыі грамадска-палі-тычных адносін. У другой палове 1920-х гг. праводзілася су-довая рэформа. У 1927 г. былі ўведзены новы Крымінальны, а ў 1929 г. — новы Грамадзянскі кодэксы еўрапейскага ўзо-ру. Шах спрабаваў мадэрнізаваць і быт іранцаў. У 1935 г. быў прыняты дэкрэт аб абавязковым зняцці чадры. Ажыц-цяўляўся пераход на еўрапейскае адзенне. Адмяняліся фе-адальныя тытулы і ўводзіліся прозвішчы па еўрапейскім
109
ўзоры. Было ўведзена бясплатнае навучанне ў пачатковых дзяржаўных школах, створаны сярэднія і вышэйшыя шко-лы. У 1934 г. быў заснаваны Тэгеранскі ўніверсітэт.
У рэлігійнай палітыцы новага рэжыму спалучалася па-важлівае ў цэлым стаўленне да рэлігіі і захаванне палітыч-нага блока ўлады з вышэйшым духавенствам, але з моцным абмежаваннем уплыву духавенства ў грамадска-палітычным жыцці. Духавенства да канца 1930-х гг. было пазбаўлена судовай улады, скараціліся яго зямельныя ўладанні і ўплыў на адукацыю, палітычныя і дзяржаўныя рашэнні. У пропа-ведзях было забаронена закранаць пытанні палітыкі. Па на-цыянальным пытанні ў палітыцы Рэза-шаха праяўляўся вя-лікадзяржаўны іранскі нацыяналізм. 12 сакавіка 1935 г. па рэкамендацыі германскай дыпламатычнай місіі назва «Пер-сія» была афіцыйна зменена на «Іран» з мэтай узвялічыць ролю Ірана як «калыскі арыйскай расы». Рэформы праводзі-ліся ў інтарэсах буржуазіі і абуржуазіўшыхся памешчыкаў, але шах працягваў пры гэтым падлашчвацца да лаяльнай часткі традыцыйных феадалаў.
Рэформы праводзіліся ва ўмовах жорсткага аўтарытарна-га рэжыму. Усе палітычныя партыі былі забаронены, друк знаходзіўся пад строгім кантролем улад, фактычна бьілі лік-відаваны дэмакратычныя свабоды, з 1936 г. забаронены за-бастоўкі ў прамысловасці. Новая манархія імкнулася ўма-цаваць сваё становішча шляхам падпарадкавання меджліса і стала прымаць форму ваеннай дыктатуры.
Знешняя палітыка Ірана. У палітыцы Ірана ў адносінах да Савецкага Саюза можна выдзяліць два перыяды. У пер-шым (сярэдзіна 1920-х— сярэдзіна 1930-х гг.) Іран праводзіў палітыку супрацоўніцтва з СССР. У 1927 г. быў падпісаны савецка-іранскі дагавор аб гарантыях і нейтралітэце, шэраг эканамічных пагадненняў. Ha СССР распаўсюджваўся прын-цып найвялікшай спрыяльнасці ў гандлі. На другім этапе (сярэдзіна 30-х — пачатак 40-х гг. XX ст.) іранская палітыка стала варожай у адносінах да СССР. У 1937 г. Іран падпісаў Саадабадскі пакт. Яго заключэннем Англія жадала забяспе-чыць умацаванне сваіх пазіцый на Блізкім і Сярэднім Усхо-дзе, ізаляцыю СССР у гэтым рэгіёне. Адбываецца паступовае збліжэнне правячых колаў Ірана з фашысцкай Германіяй. Германія заняла першае месца ў знешнім гандлі Ірана за-
110
мест СССР, яна дабівалася кантролю над унутранымі каму-нікацыямі, кантрактаў на будаўніцтва буйных эканамічных аб’ектаў. У Іране пачалася фашысцкая прапаганда, актыві-заваліся дыверсійныя і разведвальныя групы. 3 1933 г. ад-значаюцца спробы стварэння фашысцкіх арганізацый і пар-тый, якія ў 1937 г. былі забаронены.
3 пачаткам Другой сусветнай вайны Іран заявіў аб сваім нейтралітэце. Аднак у 1939—1941 гг. адбываецца нарастан-не фашысцкага ўплыву ў Іране, актывізацыя дзейнасці фа-шысцкіх груп і разведкі. СССР тройчы папярэджваў пра ўз-нікшую для яго фашысцкую пагрозу з боку Ірана, аднак шах ігнараваў савецкія ноты (26 чэрвеня, 19 ліпеня і 16 жніў-ня 1941 г.) і не спыняў дзейнасць прафашысцкіх элементаў. У сувязі з гэтым 25 жніўня 1941 г. быў ажыццёўлены ўвод савецкіх войск у Іран. Адначасова ў паўднёвую частку краі-ны былі ўведзены англійскія войскі. У сітуацыі, што склала-ся, 16 верасня 1941 г. адбылося адрачэнне Рэза-шаха ад па-сады на карысць сына Махамеда Рэза. Па сутнасці гэта быў дзяржаўны пераварот, які ажыццявілі самі правячыя вярхі Ірана. Улада засталася ў руках тых жа памешчыцка-буржу-азных колаў краіны. Палітыка Рэза-шаха, яўна накіраваная ў бок аўтарытарызму і жорсткай цэнтралізацыі, ужо не за-давальняла гэтыя колы. Да таго ж Рэза-шах пацярпеў крах як палітык, калі зрабіў памылковы знешнепалітычны выбар на карысць гітлераўскай Германіі.
Фашысцкая агентура ў Іране была ліквідавана. 29 студзе-ня 1942 г. быў падпісаны дагавор аб саюзе паміж СССР, Вя-лікабрытаніяй і Іранам. Праз тэрыторыю Ірана пачалося ва-еннае забеспячэнне СССР. Вайну Германіі Іран аб’явіў фар-мальна 9 верасня 1943 г., аднак яго войскі не ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях. У Тэгеране 28 лістапада — 1 снежня 1943 г. прайшла канферэнцыя «вялікай тройкі» антыгітле-раўскай кааліцыі.
За гады Другой сусветнай вайны ЗША значна ўмацавалі свае пазіцыі ў Іране. Яшчэ ў 1937 г. амерыканцы атрыма-лі нафтавую канцэсію ў краіне. У 1941—1942 гг. яны зай-маюць пасады ў дзяржаўным апараце, кантралююць Транс-іранскую магістраль, уводзяць свае войскі ў Іран у канцы 1942 г. У студзені 1943 г. у Іран прыбыла амерыканская «фі-нансавая» місія.
111
У гады вайны адбываецца нарастанне дэмакратычнага ру-ху, з’яўляецца лозунг абмежавання ўлады манарха. У ка-стрычніку 1941 г. была створана Народная партыя Ірана (Тудэ), якая пачала хутка набіраць папулярнасць у масах. 3 другога боку кансерватыўныя колы стварылі манарха-на-цыяналістычную партыю «Ватан», і атрады яе баявікоў па-чалі граміць памяшканні НПІ і забіваць яе актывістаў. «Ва-тан» выступіла і праціўнікам рэформ, якія былі праведзены Рэза-шахам. Вясной 1945 г. урад нанёс удар па НПІ, раз-гарнуў антысавецкую кампанію. Летам і восенню 1945 г. у Тэгеране і Ісфахане было ўведзена ваеннае становішча. Та-кім чынам, да канца вайны ў Іране аформіліся асноўныя па-літычныя плыні сучаснага тыпу, якія ўступілі ў вострую ба-рацьбу паміж сабой.
Кантрольныя пытанні і заданні.
1. Назавіце раёны найбольш значных рэвалюцыйных выступленняў у Іране пасля Першай сусветнай вайны. 2. Ахарактарызуйце прычыны, мэты, склад удзельнікаў і вынікі Гілянскай рэвалюцыі ў Іране. 3. Аха-рактарызуйце дзяржаўны пераварот 1921 г. Якія сацыяльныя сілы стра-цілі свае ўладныя пазіцыі, а якія атрымалі доступ да ўлады? 4. Якія эта-пы ў адносінах паміж СССР і Іранам можна вылучыць у першай па-лове XX ст.? 5. Назавіце асноўныя кірункі рэформ Рэза-шаха. Дайце ха-рактарыстыку важнейшым рэформам. 6. Вызначыце меры Рэза-шаха, накіраваныя на аслабленне пазіцый Англіі ў Іране. 7. Якія прычыны вы-клікалі савецка-англійскую акупацыю Ірана ў гады Другой сусветнай вай-ны? 8. Ахарактарызуйце палітычную сітуацыю ў Іране падчас Другой су-светнай вайны.