• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі  Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі

    Людміла Гаўрылавец, Мікалай Мязга

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 335с.
    Мінск 2017
    107.26 МБ
    У першыя гады сусветнай вайны, гэта значыць у гады дружаскага нейтралітэту з Германіяй, актывізуюцца крайнія формы турэцкага нацыяналізму. Шавіністычную афарбоўку набылі нават некаторыя, здавалася б, чыста эканамічныя надзвычайныя меры ўлад. Да такіх можна аднесці ўведзе-ны ў лістападзе 1942 г. падатак на маёмасць. Найвялікі ця-жар пры размеркаванні падатку прыйшоўся на нетурэцкую буржуазію грэчаскага, армянскага, яўрэйскага паходжання. Спагнанне падатку суправаджалася канфіскацыяй і распро-дажам маёмасці нядоімшчыкаў, судамі над тымі, хто так і не змог расплаціцца. Па суду было арыштавана больш за 2 тыс. чалавек, прычым сярод арыштаваных не аказалася ніводна-га мусульманіна. Толькі ў 1944 г., калі зыход вайны стаў відавочным, турэцкія ўлады распачалі крокі, каб спыніць дзейнасць турэцкіх шавіністаў і расістаў. 7 верасня 1944 г. пачалося судовае расследаванне па справе 23 чалавек, якіх абвінавачвалі ў расізме-туранізме. 13 падсудных былі апраў-даны, 10 — асуджаны да турэмнага зняволення на 10 гадоў. Праз два гады ўсе падсудныя былі амнісціраваны.
    3 1943 г. ЗІПА і асабліва Англія прыкладваюць намаган-ні, каб прыцягнуць Турцыю да ўдзелу ў вайне супраць Гер-маніі. Тым самым У. Чэрчыль разлічваў выкарыстаць ту-рэцкую армію на Балканах, каб апярэдзіць там Чырвоную армію. Напярэдадні і па завяршэнні Тэгеранскай канферэн-цыі «вялікай тройкі» праходзілі перамовы У. Чэрчыля і прэ-зідэнта I. Інёню. Але Турцыя доўга ўхілялася ад уступлення ў вайну супраць Германіі. Толькі 26 лютага 1945 г. яна аб’-явіла вайну Германіі. Галоўны матыў заключаўся ў жаданні апынуцца ў ліку заснавальнікаў ААН, бо СССР, ЗІПА і Вялі-кабрытанія аб’явілі, што заснавальнікамі гэтай арганізацыі стануць тыя краіны, якія аб’явяць вайну Германіі да 1 са-кавіка 1945 г. Сярод прычын, якія падштурхнулі Турцыю да ўступлення ў Другую сусветную вайну, была і трывога за лёс
    103
    чарнаморскіх праліваў у сувязі з міжнароднай актыўнасцю, якую СССР праяўляў па гэтым пытанні.
    Кантрольныя пытанні і заданні.
    1.	Вызначыце прычыны Кемалісцкай рэвалюцыі. 2. Ахарактарызуйце асноўныя палажэнні Нацыянальнага абета. Вызначыце, ці ўдалося кема-лісцкаму ўраду рэалізаваць іх на практыцы. 3. Прааналізуйце галоўныя прынцыпы кемалізму. 4. Ахарактарызуйце асноўныя вынікі Кемалісцкай рэвалюцыі. 5. Якой была форма дзяржаўнага ўладкавання ў Турцыі згод-на Канстытуцыі 1924 г.? Дайце характарыстыку турэцкай палітычнай сістэмы ў гэты перыяд. 6. Вызначыце прычыны і вынікі барацьбы з ісла-мам у турэцкай дзяржаве. 7. Назавіце асноўныя рысы турэцкай палі-тыкі этатызму. Якія мерапрыемствы былі праведзены ў краіне ў гэтым кірунку? 8. Як вы лічыце, што садзейнічала ўсталяванню аднапартыйна-га рэжыму ў Турэцкай рэспубліцы? 9. Ахарактарызуйце турэцка-савецкія адносіны на працягу міжваеннага часу. 10. Вызначыце, як на тэрыторыі Турцыі вырашалася нацыянальнае пытанне. 11. Ахарактарызуйце зне-шнюю палітыку і ўнутрыпалітычнае становішча Турцыі ў гады Другой су-светнай вайны.
    § 7. Іран у 1918—1945 гг.
    Палітычны крызіс у Іране ў 1918—1925 гг. Да сярэдзіны 1918 г. над усім Іранам быў усталяваны англійскі кантроль. Англію ў Іране падтрымалі нешматлікія слаі насельніцтва: вярхі феадалаў і кампрадорская буржуазія. У жніўні 1918 г. быў сфарміраваны праанглійскі ўрад Восуг-эд-Доўле. 9 жніў-ня 1919 г. ён падпісаў кабальнае англа-іранскае пагаднен-не, якое падпарадкавала англійскаму кантролю дзяржаўны апарат, эканоміку, транспарт і армію Ірана, усё грамадска-палітычнае жыццё краіны. Падпісанне англа-іранскага дага-вора выклікала рост антыімперыялістычнага руху, асабліва на поўначы Ірана. Адным з яго цэнтраў у красавіку — ве-расні 1920 г. стаў Тэбрыз. Кіраўніцтва паўстаннем у Тэбры-зе ажыццяўлялі нацыянальная гандлёвая буржуазія, дроб-ныя і сярэднія памешчыкі, інтэлігенцыя. Яго масавую базу склалі дробная гарадская буржуазія, гарадская бедната, ра-бочы клас, які толькі яшчэ зараджаўся. У ролі палітычнага лідара выступіла Азербайджанская Дэмакратычная партыя. Праграма паўстанцаў патрабавала адмены англа-іранскага пагаднення, умацавання нацыянальнай незалежнасці, абвя-шчэнне рэспублікі, дэмакратычных рэформ, аўтаноміі Азер-
    104
    байджана і ўсталявання дыпламатычных і гандлёвых адно-сін з Савецкай Расіяй. Англійскія і шахскія войскі ў верасні 1920 г. разграмілі паўстанне.
    Гэтак званая Гілянская рэвалюцыя праходзіла з кра-савіка 1920 па лістапад 1921 г. Пасля ўсталявання савецкай улады ў Баку 28 красавіка 1920 г. джэнгелійцы (лясныя пар-тызаны), якія дзейнічалі ў правінцыі Рэшт і на тэрыторыі Энзэлі Гілян, занялі буйныя гарады. Гілян быў абвешчаны рэспублікай (5 чэрвеня), улада ў якой перайшла ў рукі Ча-совага рэвалюцыйнага ўрада на чале з вядомым лідарам на-цыянальна-вызваленчага руху Кучэк-ханам. Яго ўрад ставіў мэтай умацаванне рэспубліканскага ладу, ліквідацыю нераў-напраўных дагавораў, абарону ісламу асобы і маёмасці ўсіх грамадзян, устанаўленне раўнапраўя нацыянальнасцей. На падставе гэтай праграмы ў Гіляне ўтварыўся адзіны фронт патрыятычных сіл.
    У чэрвені 1920 г. была створана Іранская камуністычная партыя (ІКП). Яна пачала адкрытую канфрантацыю з Кучэк-ханам, якая завяршылася яго звяржэннем 31 ліпеня 1920 г. і абвяшчэннем сацыялістычнага этапу рэвалюцыі. Па іні-цыятыве ІКП 4 жніўня 1920 г. было заяўлена аб стварэнні ў Гіляне Савецкай рэспублікі. Пачалі праводзіцца ў жыццё такія мерапрыемствы, як канфіскацыя зямлі і маёмасці, за-барона прыватнага гандлю, кірмашоў, антырэлігійная пра-паганда. Гэта прывяло да адыходу ад руху памешчыкаў і ку-пецтва. Пераходу рэвалюцыйнага руху ў Гіляне да сацыялі-стычнага этапу садзейнічала савецкая інтэрвенцыя ў Персію, якая праводзілася ў маі 1920 — лютым 1921 гг. 3 яе дапамо-гай савецкае кіраўніцтва імкнулася падштурхнуць саветы-зацыю Персіі. Савецкая інтэрвенцыя і палітыка, якую пра-водзілі ў Гіляне рэвалюцыйныя ўлады пад уплывам Маск-вы, падарвалі сацыяльную базу нацыянальна-вызваленчага руху. У такой сітуацыі ў сакавіку 1921 г. была распачата спроба аднавіць нацыянальны фронт у Гіляне. Камуністы і Кучэк-хан сфарміравалі кааліцыйны ўрад Гіляна на чале з апошнім. У верасні 1921 г. Кучэк-хан арганізаваў пераварот і затым амаль пагалоўнае знішчэнне членаў КПІ. Выкары-стаўшы ўнутраную барацьбу ў нацыянальным руху, шах у канцы 1921 г. разграміў аслабленыя атрады гілянскіх рэ-валюцыянераў.
    8. Зак. 2985
    105
    Да паражэння нацыянальна-вызваленчага руху прывялі наступныя прычыны:
    ^ адсутнасць адзінства сярод розных плыней у антыімпе-рыялістычным лагеры;
    адказ ад удзелу асноўнай масы сялянства ў палітычнай барацьбе;
    раздробленасць і лакальны характар руху, адсутнасць сувязей паміж паўстанцамі;
    ^ удзел знешніх сіл (Англіі) у падаўленні руху.
    Нацыянальна-вызваленчы рух, нягледзячы на паражэн-не, прывёў да вызвалення Ірана ад англійскай акупацыі (анг-лійскія войскі былі выведзены ў чэрвені 1921 г.), падрыхта-ваў умовы для звяржэння Каджарскай манархіі, якая з’яў-лялася апорай традыцыяналісцкіх сіл.
    21 лютага 1921 г. пад кіраўніцтвам камандзіра аднаго з палкоў іранскай казачай дывізіі Рэза-хана быў здзейснены дзяржаўны пераварот, які прывёў да ўлады новы ўрад Зія-эд-Дзіна. За пераваротам стаялі дзве групоўкі. 3 аднаго бо-ку, памешчыцка-феадальныя колы сталіцы, якія імкнуліся прадухіліць рэвалюцыйны выбух і бачылі выхад з крызісу ў прыходзе да ўлады незалежнага і рэвалюцыйнага кабінета. 3 другога боку, нацыянальная буржуазія і памешчыкі Поў-начы, якія ўжо адышлі ад вызваленчай барацьбы і ажыц-цявіць свае патрабаванні разлічвалі метадам правядзення рэ-форм зверху, шляхам авалодання дзяржапаратам для таго, каб узмацніць барацьбу супраць уплыву Англіі. Гэтыя на-строі ахапілі і армію на чале з Рэза-ханам. Небяспека рэ-валюцыйнага выбуху і неабходнасць яго прадухіліць зблізілі дзве групоўкі. Пераварот аб’ектыўна адлюстроўваў інтарэсы тых слаёў гандлёвага капіталу, якія пад уплывам гілянскіх падзей імкнуліся перавесці антыанглійскую і антыфеадаль-ную барацьбу з рэчышча рэвалюцыйных дзеянняў у рэчы-шча рэформ.
    У выніку перавароту быў пакладзены канец непадзель-наму панаванню феадальнай арыстакратыі і адчынены до-ступ да дзяржаўнай улады буржуазна-памешчыцкім колам, сярод якіх нацыянальная буржуазія карысталася значным уплывам. Ва ўрадзе старая феадальная бюракратыя была за-менена прадстаўнікамі сярэдніх слаёў чыноўніцтва і інтэ-лігенцыі. Кабінет Зія-эд-Дзіна дабіўся дэнансацыі дагавора
    106
    1919 г. з Англіяй. 3 краіны былі выдалены англійскія ва-енныя і фінансавыя саветнікі. 26 лютага 1921 г. адбылося падпісанне савецка — іранскага дагавора. Артыкул 6 яго да-ваў права ўводу савецкіх войск у Іран у выпадку ўзнікнення небяспекі для РСФСР з тэрыторыі Ірана.
    Канчатковае падаўленне антыімперыялістычнага руху паклала канец і адзінству палітычных сіл дзвюх груповак пануючага класа. У студзені 1922 г. узнікла палітычная ар-ганізацыя «Нацыянальны блок», якая была сфарміравана з прадстаўнікоў дробнай і сярэдняй буржуазіі, прагрэсіўна настроеных памешчыкаў і інтэлігенцыі. Яны актыўна вы-ступалі за ломку феадальнай дзяржаўнай арганізацыі і ўма-цаванне палітычнай незалежнасці Ірана. 3 другога боку, ак-тывізаваўся і феадальна-памешчыцкі лагер, які імкнуўся за-хаваць традыцыйныя грамадскія адносіны. Абвастрэнне па-літычнай барацьбы адбылося ў сувязі з выбарамі ў меджліс з вясны 1923 г.
    У гэты час улада паступова канцэнтруецца ў руках ваен-нага міністра Рэза-хана, які адлюстроўваў інтарэсы першай з названых груповак. Яго палітыка, накіраваная на рэарга-нізацыю ўзброеных сіл, падпарадкаванне сепаратысцкі на-строеных ханаў, на адміністрацыйную і школьную рэформы, на цэнтралізацыю краіны, выкарыстанне амерыканскага ка-піталу для супрацьстаяння англійскаму і для ўмацавання нацыянальнай эканомікі павышала яго аўтарытэт і палітыч-ную вагу. Важнай палітычнай сілай і галоўнай апорай ула-ды, якая ўсталявалася ў выніку перавароту 1921 г., стала армія. Замена грамадзянскіх улад ваеннымі паклала пача-так ломкі традыцыйнай сістэмы судаводства і іншых трады-цыйных інстытутаў у паўночных і цэнтральных правінцыях, якія былі апорай сепаратысцкіх сіл. Ранейшы традыцыйны адміністрацыйны апарат пачаў саступаць месца ваенна-бю-ракратычнаму.